МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Філасофскі змест духоўнасці сучаснага беларускага замежжа (На прыкладах творчасці Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя) // Культура беларускага замежжа

Аўтар: Фёдарцава Т.
Кнiга: Культура беларускага замежжа. «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». Мінск. 1998.
Краiна: Нявызначана
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

Т. Фёдарцава

(г. Мінск)

ФІЛАСОФСКІ ЗМЕСТ ДУХОЎНАСЦІ СУЧАСНАГА БЕЛАРУСКАГА ЗАМЕЖЖА

На прыкладах творчасці Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя

У духоўнасці сучаснага беларускага замежжа найбольшае прызнанне па гэтым часе мае паэтычна-літаратурная дзейнасць Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Р. Крушыны і інш. Іх філасофскі светапогляд сфарміраваўся пад уплывам вострых супярэчнасцяў між імкненнем летуценнай душы і панурай сапраўднасцю «міжбярэжжа», што нараджае сумныя, безнадзейныя думкі і фаталістычныя разважанні аб ролі чалавека на зямлі. Хто ён? Нявольнік свайго лёсу, бязлітаснага і няўхільнага ў сваёй нязменнасці, ці ўладар Сусвету?

Філасофская прадвырашальнасць, наканаваная лёсам непазбежнасць — амаль што галоўны лейтматыў іх твораў. Вядома ж, матывы тугі па Радзіме, што так былі пашыраны ў творчасці паэтаў-эмігрантаў, сцэментавалі ў адзіную сэнсавую плынь усё напісанае імі і адбіліся на стылі іх творчасці і жанравай разнастайнасці, але ў кожнага — свой падыход да паэтычнага вырашэння гэтай тэмы, свая творчая лабараторыя, сваё разуменне традыцыйнасці і наватарства.

Наталля Арсеннева першая адчула «міжбярэжны» стан свайго існавання пасля трагічнай страты Радзімы. Бо яшчэ ў 1955 годзе выдае кніжку вершаў пад назвай «Між берагамі». Як і чым жыць у прамежкавасці, нявызначанасці і драматызме свайго асабістага лёсу? — пытаецца паэтка. І сваёй творчасцю дае адказ: трэба падняцца вышэй за пакуты і нявер'е, адрозніваць вечнае ад часовага, добрае ад злога. Н. Арсеннева мужна прызнае ўсё такім, як ёсць, але імкнецца сцвердзіць вечную ісціну пра сэнс існавання, шукае разгадку сакрэта жыцця. Таму яе паэзіі цесна на зямлі, на зямной прасторы, і яна імкнецца аж да зор. Паэтка ў вершы «Куды?» адпраўляе беларусаў у далёкую касмічную вандроўку, бо яны для яе «сыны зямлі, сыны сусвету». І ў той жа час, быццам падкрэсліваючы трагедыйнасць адчування адарванасці ад Радзімы, Арсеннева звужае зямныя абсягі дзеяння. У вершах «На моры», «А бераг далёка», «Знаю», «Зоры» і іншых усё зямное нібы сыходзіць у ваду, якая гасіць фарбы, глушыць гукі, робіць усё щэрым, нежывым, нецікавым. Такім аднастайным, маркотным, сцятым паўстае свет пасля ад'езду з Радзімы. Пра гэта добра сказана ў вершы «На моры»:

Вала вакол... вада... нідзе

нічога больш між намі й светам.

І хутка йшчэ і гэты дзень

патоне ў моры непрыкметна.

Як бачым, марыністыка — гэта яшчэ адзін надзвычай цікавы бок філасофскай паэзіі паэтаў-эмігрантаў. Пра мора, акіян, водную прастору.ў кожнага з іх напісана вельмі шмат. Бо звужэнне зямной прасторы і імкненне заглянуць у касмічныя высі якраз дзве тыя крайнасці, калі нельга быць там, дзе ты хочаш, а забыць, закрэсліць дарагое сэрцу мінулае немагчыма. Гэта яшчэ і расчараванне ў немагчымасці дасягнуць гармоніі на Зямлі, калі пануе несправядлівасць, здрада ідэалам адраджэння, калі крывадушша і зло вядуць да незлічоных маральных і фізічных стратаў. I так, што ж такое водная Стыхія? Хто яна для бесхацінцаў, беспрытульнікаў, пакутнікаў і вечных вандроўнікаў — людзей, злосным лёсам адарваных ад Радзімы? Яшчэ ў сярэднявеччы панаванне рэлігійнага светапогляду прывяло да падзелу свету на зямны і нябесны, на Рай і Пекла. Гэты сімвалічны падзел існуе і ў паэзіі: зямная рэчаіснасць і высокі палёт думак. У паэтаў-замежнікаў ёсць трэцяе сувымярэнне — гэта як бы погляд на сябе збоку, на свой «міжбярэжны стан» існавання. Водная стыхія раздзяляе іх не толькі з Радзімай, але водападзел праходзіць праз душу, дзелячы яе на дзве супрацьлегласці, якія не даюць міру і спакою ўсёй істоце. Філасофская прадвырашальнасць, наканаваная лёсам непазбежнасць быццам уздымаюцца на грэбнях хваляў акіяна, безупынна гойдаюцца ад аднаго берага да другога, але не могуць змяніць ні сваёй існасці, ні вырвацца на прасцяг з гэтага кола.

Паэты-эмігранты нібы ставяць Зямлю і Неба таксама ў «міжбярэжны стан», раздзяляючы іх воднай стыхіяй. Менавіта ёй прысвяціў Масей Сяднёў цэлую нізку вершаў. Акіян у яго паэзіі — гэта не толькі сімвал вечнасці Сусвету, але і вечнага процістаяння Зямлі і Неба, дабра і зла, і яшчэ кара нябёсаў непаслухмянай зямлі. А ён, паэт, часцінка гэтай зямлі і таксама прымае на сябе кару. Бо менавіта акіян аддаліў яго ад Радзімы і ён у роспачы звяртаецца да яе:

Спяць акіяну твайго воды,

Як сон, варочаецца ймгла.

Навошта ж, скажы, між Захадам і Усходам

вачыма сінімі ты прарасла?

Так і ў паэтавым сэрцы прарасла адвечная туга па самых святых паняццях — маці, Радзіма, Беларусь! Вось чаму гордая паводле Пушкіна стыхія ў Сяднёва — глухая, нямая, маўклівая «як маўчанне на могільніку мёртвых», і да таго ж няздатная да перамогі ў сваім бясконцым бунтарстве.

А іншым часам паэт параўноўвае свой лес з лёсам акіяна, выказваючы такую думку, што «збалелая» душа воднай стыхіі і яго, паэтава, — гэта адзіны боль аб тым, што не здзейсніцца ў аднамомантным існаванні быцця. Пантэрамі ўздымаюцца хвалі акіяна, злуецца, аж стогне, стары, у роспачы: не, не стаць яму Зямлёй ніколі і не супакоіцца ў сваім вечным хваляванні! А паэтава душа захлынаецца болем — кара яму вечна кружыць па зямлі «адарваным лістком». Такі прысуд лесу. І таксама, як воднай стыхіі, жыць без надзеі на зямны супакой, хіба што адвечны. Яшчэ больш захлынаецца болем паэтава душа ад думкі, што ўсё ж у акіяна ёсць надзея мо праз тысячагоддзі тысячагоддзяў здзейсніць сваю мару, а ў яго няма такой надзеі.

Масей Сяднёў падазравае акіян у крыважэрнасці, бо нават у час адпачынку на пляжы ён нібыта хоча змыць людзей сваёй хваляй:

Увесь ты дзень у самоце

каціў навалу за навалай.

Раз'юшаны, нібы хацеў

нас змыць магутнай хваляй.

І ў канцы верша паэт шчыра прызнаецца, што больш за ўсё баіцца памерці не на зямлі, а быць праглынутым халоднай акіянскай стыхіяй.

Не абышла бокам гэтую тэму і вытанчаная паэзія прыхільніка класічных формаў і шчырага паслядоўніка М. Багдановіча — Алеся Салаўя:

Плыве вадаплаў і плыве

ад смерці да смерці ў госці.

Пагібель маёй галаве

прарочыць бязлітасны хтосьці.

І кажа мне, кажа: «Глыне

цябе ненажэры прадонне.

А морскія камні на дне

спакой табе вечны адзвоняць.»

Дарэчы, верш аказаўся прароцкім. Алесь Салавей памёр у час купання ў моры ад «атаку сэрца» 22 студзеня 1978 года. Але, хаця водная стыхія паэта таксама ўзбуджаная і злосная, ён, у адрозненне ад М. Сяднёва, не баіцца стыхіі, яго «не палохае буры прастор», і ён перакананы, што нельга ўтапіць нястомную веру. А з ёй ён пачувае сябе капітанам, што кіруе «стырном вялікае моцы» і сілы і плыве праз буру да праўды і да згоды.

У цэнтры творчасці паэтаў-эмігрантаў — чалавек і яго лес, а асноўная тэма — тэма Радзімы і нацыянальнага адраджэння. Шчыра і ўзнёсла гавораць яны пра далёкае мінулае і сучаснасць, імкнуцца зазірнуць у будучыню роднага краю. Арганічна ўплецены ў іх творы і вечныя тэмы: жыцця і смерці, прасторы і часу, узаемасувязі воднай і нябеснай стыхій, кахання і ростані. Нават ідэя творчага прызначэння ў паэтаў адна — з дапамогай дасканалых кананічных формаў далучыць беларускую літаратуру да еўрапейскай. Яны пішуць санеты, рандо, актавы, трыялеты, тэрцыны, рамансы, падкрэсліваючы гэтым паўнацэннасць, прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы, а праз гэта і сцвярджэнне беларусаў як нацыі з высокай матэрыяльнай і духоўнай культурай.

Паэзія беларусаў-замежнікаў развівае нацыянальную філасофскую думку, чым паднімае літаратурную творчасць на больш высокую духоўную прыступку. Н. Арсеннева, М. Сяднёў і А. Салавей у сваіх вершах змаглі стаць па-над палітыкай, засяродзіўшы свой талент на трох аспектах — мінуўшчыне, філасофскай лірыцы і тэме тугі па Радзіме. Іх медытатыўная лірыка больш заглыбленая, чым звычайная рамантычная, або, інакш кажучы, інтымная. Як неадкрыты мацярык паўстае ў іх творах душа чалавека і сам чалавек як асоба, як індывідуальнасць. Яны адмятаюць паняцце Маякоўскага аб нікчэмнасці, нулявым значэнні індывіда. І лічаць такі падыход непавагай да асобы і вершаваным радком заклікаюць беларусаў адчуць сваю годнасць, паказаць непаўторнасць і веліч беларускай мовы, гісторыі і культуры. Паэты-замежнікі папярэджваюць, што самыя страшныя страты — страты духоўнага парадку. Вось чаму так ашчадна ставяцца яны да роднага слова. Іх паэзія інтэлектуальная. Гэта паэзія думкі. Яны на справе працягваюць імкненне Максіма Багдановіча да стварэння філасофскай лірыкі, і кожны выступае наватарам. Давайце ўспомнім медытатыўную элегію Арсенневай, пошукі суцэльнасці і гармоніі М. Сяднёва, першы ў гісторыі беларускай нацыянальнай літаратуры вянок санетаў А. Салаўя. І кожны з іх выступае з роздумам аб праблемах жыцця і смерці, вечнага і часовага, дабра і зла. Але аб чым бы ні пісалі гэтыя паэты, у цэнтры кожнага іх твора — філасофская ідэя.

Імпульсіўная Н. Арсеннева, разважлівы і крыху песімістычны М. Сяднёў, самапаглыблены і вытанчаны А. Салавей — гэта паэты высокай творчай культуры. У іх творах няма механічнага перанясення палітыкі ў літаратуру, а галоўнай дзеючай асобай з'яўляюцца не правадыры і не прадстаўнікі партый ці рухаў, а проста Чалавек з яго складаным унутраным светам, яго імкненнямі і галоўнымі каштоўнасцямі, такімі, як Радзіма, яе мова і гісторыя.

Лічу, што творчасць паэтаў-замежнікаў, якія эмігрыравалі з Беларусі па розных прычынах, нават па палітычных, вартая прызнання на іх этнічнай радзіме. Тым больш, як паказвае жыццё ў выпадку з Дантэ Аліг'еры, які таксама быў адрынуты грамадствам Фларэнцыі па палітычных матывах, сапраўдная паэзія заўсёды застаецца жыць. Бо праз вякі нашы нашчадкі будуць ставіцца да палітычных варункаў сучаснасці толькі з пункту гістарычнага погляду і простай чалавечай цікавасці да іх, як ставімся мы сёння да барацьбы ў XIII стагоддзі гібелінаў і гвельфаў у Фларэнцыі. А імя вялікага Дантэ, не прызнанага на сваёй Радзіме яго палітычнымі праціўнікамі, гісторыя паставіла ў адзін шэраг з Шэкспірам і Рафаэлем толькі дзякуючы яго таленту. А хто памятае імёны яго прыгнятальнікаў? Яны згубіліся на скрыжалях гісторыі. Таму сапраўднае, незалежна ад таго, прызнаем мы яго ці не зараз, — бессмяротнае ў часе, незалежнае ад нашых жаданняў і палітычных інтарэсаў. Паэзія ж Н. Арсенневай, М. Сяднёва і А. Салаўя высока нясе прынцыпы агульначалавечых каштоўнасцяў, таму і вартая на жыццё і вывучэнне яе намі.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by