МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Ліставаньне з царкоўным актывам у Аўстраліі // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Кнiга: Лапіцкі Мікалай. У служэньні Богу й Беларусі / Укл. прадм. камэнт. Ю. Гарбінскага. Нью Ёрк — Варшава 2005. — 672 с.
Год: 2005
Cерыя: Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк)
Раздзел: Эпісталярыі
Краiна: Нявызначана
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

Ліставаньне з царкоўным актывам у Аўстраліі

Лісты М. Зуя й С. Розмысла

№ 1

[Арыгінал]

Dandenong, 25 жніўня 1964 г.

Вельміпаважаны а. Мікалаю!

У нядзелю 16. 8. 1964 г. адбыўся прыхадзкі сход, які афіцыйна зацьвердзіў стварэньне прыходу БПЦ у Мэльборне пад сьвятой беларускай Сьв. Еўфрасіньняй Полацкай. Выбраны Царкоўны Камітэт. Але паколькі а. Мадэст яшчэ ня поўнасьцю аправіўся ад хваробы й апэрацыі, быў выбраны старшыня Камітэту, каб не абцяжваць а. Мадэста. На старшыню выбраны сын Мадэста - Юры Яцкевіч.

Царкоўны Камітэт зьбярэцца ў наступную нядзелю, каб падзяліць функцыі й выдзеліць Статутовую Камісыю, якая зоймецца апрацоўкай парафіяльнага статуту. Маем браць за аснову Статут, прыняты на Саборы ў Менску ў 1942 годзе, але застасоўваючыся да мясцовых умоваў. У гэтай справе прыяжджаў да мяне Ю. Яцкевіч і прасіў, каб я папрасіў Вас, а. Мікалаю, каб вы прыслалі копію вашага статуту. Каб нашая Статутовая Камісыя не зрабіла вялікіх разыходжаньняў, якія мусілі-бы пасьля спрастоўваць. Але Ю. Яцкевіч ня хоча, каб гэта знаў а. Мадэст. Не таму, што ён супроць гэтага, але таму, што гэта магло-бы на яго падзейнічаць маральна. Можа набраць у галаву, што ён яшчэ хворы, стары й няздольны й г. д. I можа падупасьці на духу. Але, сапраўды, на яго гады яшчэ досыць моцны й здольны да кіраваньня. Але ён нам галоў-нае патрэбны да адпраўленьня багаслужэньняў. Таму яго трэба ашчаджаць.

У часе сходу я адчытаў вытрымку з Вашага ліста аб тым, што арх. Афанасій даў згоду ачоліць БПЦ. Гэта навіна была прынята з радасьцю прысутнымі.

Ведама, што цяжкасьці будуць і то галоўна матар'яльныя, бо трэба стварыць умовы, каб годна ўтрымаць галаву Царквы. Я думаю ў вас ужо плянуецца, як усе пытаньні развязаць, і я прасіў-бы Вас, а. Мікалаю, паінфармаваць нас, бо наш прыход мусіць прыгатаўляцца да гэтага абавязку. Мы сьведамыя гэтага й гатовыя ўзяць на сябе частку цяжкасьцяў, хаця на першых нашых шагох цяжкавата зрабіць усё, што ў старэйшых прыходах ужо зроблена даўно.

Але пры Божай дапамозе ўсё зрабіць можна. Адно, каб арх. Афанасій не пачаў гуляць з намі й вадзіць за нос. Тады ўсе надзеі адляцяць беспаваротна.

Заўсёды Ваш Розмысл

 

№ 2

[Арыгінал]

Fairfield, 20 чэрвеня 1970 г.

Глыбокапаважаны айцец Мікалай!

Пару дзён таму гутарыў з арх. Апанасам. Канкрэтнае вырашэньне справы яго павароту да беларусаў адлажылі на два тыдні пазьней, г.зн. за тыдзень ад сягоньня маю зноў спаткацца зь ім.

Адна рэч, чаго ён баіцца, калі вернецца да беларусаў, што на старасьць астанецца без куска хлеба й кутка, каб схавацца ад непагоды. Калі я сказаў яму, што „беларусы вас просядь, з радасьцяй прымуць і будуць паважаць", ён адказаў мне: „Спадар Зуй, як доўга гэта будзе? Праз пару месяцаў скажуць, што ён такі-гэткі. А што мне тады рабіць? Каб я меў пэнсыю, тады была-б другая справа. Неяк-бы пражыў, а так баюся". Я сказаў яму, што пагутару ў гэтай справе, а ён сказаў, што за два тыдні будзе ведаць, што вырашыць мітрапаліт адносна яго, і тады зноў спаткаемся й канчаткова абгутарым гэту справу.

У працягу гэтых пару тыдняў буду бачыцца зь іншымі беларусамі. Ці мы здолеем утрымаць яго, калі не атрымаем ад Вас запэўненьня, што поўнасьцю забяспечыце яго пра жыцьцё й кватэрай, забраўшы яго ў ЗІПА? Як спаткаюся з арх. Апанасам наступны раз, тады будзе ясна. Ці варта будзе паклікаць архімандрыта Мадэста?! Зь ім я цяпер у добрых адносінах і часта лістоўна радзімся.

Шчыра дзякуем Вам за абяцаную дапамогу на высылку беларускага дэлегата на міжнародную канфэрэнцыю ў Японію. Падгатаўляемся, а ці зьбяром надежную суму грошай надзея слабая.

Мне было-б добра ведаць, якія ўмовы жыцьця й працы атрымае арх. Апанас, калі-б пераехаў да Вас. Ён цяпер знаходзіцца ў разгубленым палажэньні. Я думаю, што гэта будзе яго апошні шанс, каб направіць тую вялікую памылку, якую ён зрабіў дваццаць год таму.

Шчырыя прывітаньні для Вас і Вашай сямейкі ад мяне й Алехніка.

З глыбокай пашанай

М. Зуй


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by