|
Ліставаньне зь I. Касяком
Лісты да а. М. Лапіцкага
№ 1
[Арыгінал]
Бруклін, 1 студзеня 1961 г.
Прэблагі Отчэ!
Дзякую за прысланы апошні „Сьветач". Належыць разаслаць яго як найшырэй сярод беларусаў, па бібліятэках, іншанацыянальных арганізацыях, газэтах беларускіх і іншанацыянальных. Адрасы мае сп. Сенька, якому я даваў для рассылкі матар'ялаў Кангрэсавага Камітэту. Калі ня зможаш дастаць патрэбнай колькасьці адрасоў, то я змагу перапісаць для цябе, але гэта забярэ ладне часу. Асабліва належыць абслужыць украінскі сэктар, бо-ж гэта яны так „дапамагаюць" малодшым братом-беларусом і трэба, каб украінская грамада ведала й аб поглядах беларусаў адносна такой „дапамогі". Пашлі ў украінскія газэты: „Народную Волю", „Свабоду", „Прамэтэй", вуніяцкую газэту ў Філядэльфіі, „Украінскія Вісті" у Ульме (Нямеччыне) і інш. Адрасы мае сп. Сенька.
Дай сп. Сеньку для пашырэньня сярод „крывічоў" часапіс і адозву.
Для мяне прышлі нейкіх 10 экз. часапісу й з 80 экз. адозвы, якія будуць патрэбныя пры арганізацыі беларускага праваслаўнага прыходу тут, у мітрапалітальнай акрузе Нью Ёрку.
Канечне трэба пералажыць на ангельскую мову адозву й адбіць акуратна на рататары з 50 экз. для рассылкі па пратэстанцкіх і каталіцкіх центральных установах і часапісах, а перадусім, у Ватыкан, арганізацыі Хрысьціянскіх Цэркваў у Амэрыцы з а. Блэкам на чале ды інш. Добра будзе далучаць і беларускі тэкст адозвы да ангельскага, для папулярызацыі беларускае мовы, як асобнай ад расейскай.
Словам, належыць прылажыць стараньняў для як найіпырэйшага выкарыстаньня гэтых матар'ялаў.
Сп. Кухарчык паступіў няправільна, зьмяшчаючы маё прозьвішча пад пратаколам, апублікаваным у „Барацьбе", ня даўшы магчымасьці мне прачытаць гэтага пратаколу й ня маючы майго подпісу пад ім, бо-ж я яго не падпісваў. Відаць, ён уважаў, гпто самой прысутнасьці на зьезьдзе хапіла для скарыстаньня пазьней ім самым прозьвішча прысутнага для замяшчэньня пад пратаколам. Прыпушчаю, што й сп. Пунтус не чытаў і не падпісваў апублікаванага пратаколу. Звычайна так ня робіцца. Але ад нашае грамады цяжка дамагацца агульна прынятых формаў пры палагоджваньні больш скамплікаваных спраў агульнага характару, бо-ж яна ня мела магчымасьці расьці й засвойваць гэтыя формы ў надежным асяродзьдзі, а добра, што захоўвае шчыры нацыянальны беларускі характар. Таксама цяжка вымагаць ад асоб, якія былі сакратарамі зьезду, каб яны стэнаграфічна дакладна перадалі прабег зьезду. Яны-ж ня маюць такой падрыхтоўкі. Тут трэба было-б толькі ўзгадніць тэкст пратаколу перад апублікаваньнем, каб згладзіць гострыя куты ды належна ўняць асноўныя пытаньні.
Я не прыпушчаю, каб сп. Кухарчык хацеў штось падаць адбежна ад пратакольных запісаў, ці фактычнага прабегу зьезду. Маю ўражаньне, што ён збыт літаральна трымаўся тэксту запісаў чарнавіка пратаколу й таму апублікаваны пратакол мае ладне недахопаў, вынікаючых з хібаў запісаў.
Адносна апісаньня выступленьня сп. Манькова, аб якім ты піінаш, то, наколькі мне служыць памяць, апублікаваны пратакол падае дакладна словы сп. Манькова. Я памятаю гэтую недакладнасьць выражэньня на зьездзе й тады прыпушчаў, іыто хтось з духаўнікоў забярэ голас па гэтай справе. Сп. Сенька, які быў сакратаром зьезду, зможа даць свае ўражаньні адносна гэтага выражэньня. Пратакольныя чарнавікі знаходзяцца ў сп. Кухарчыка й ён зможа прыслаць фотастат з запісу гэтага месца, калі цябе гэта так цікавіць.
Наагул, у нашае грамады так шмат недакладнасьцяў, што каб іх праставаць, то на гэта пайшоў-бы ўвесь вольны час. А які сэнс?
З пашанай I. Касяк
№ 2
[Арыгінал]
[Нью Ёрк], 27 лютага 1962 г.
Паважанаму айцу протапрэсьвіцеру М. Лапіцкаму Саўт Рывэр, Н. Дж.
На нарадзе 25 лютага ў Саўт Рывэры пастаноўлена сьвяткаваць сёлетні юбілей незалежнасьці БНР у Нью Ёрку. На прамоўцу запрашаецца сп. Р. Астроўскі, пакрыцьцё когятаў падарожжа якому зьбірае сп.А. Занкавіч.
Найгорш прадстаўляецца справа з мастацкай часткай. Спадары А. Евец і Барысавец, якіх я наведаў тады-ж, адмовіліся падрыхтоўваць мастацкую частку. Можа будзе магчыма Табе асабіста палагодзіць гэту справу якнебудзь. Можа сп. Верасаў згадзіўся-б з царкоўным хорам, іпто было-б яму вельмі легка выканаць. Ён-жа калісь выступаў на нашых акадэміях. Нацыянальныя гімны (амэрыканскі й беларускі) ды некалькі нацыянальных беларускіх песьняў, ведамых з ранейшых выступленьняў, цалкам задаволяць патрэбу. Будзь ласкаў і прылажы руку да гэтай справы, паразумеўшыся са спадарамі Б. Шчорсам і М. Сенькам, бо пахне правалам.
Пастаноўлена прасіць Цябе адслужыць малебен і сказаць адпаведнае слова ў царкве ў Саўт Рывэры. Малітву на пачатку акадэміі таксама прыпадае сказаць настаяцелю царквы ў Саўт Рывэры.
Для арыентацыі залучаецца копія ліста да губарнатара штату Нью Ёрк па справе праклямацыі Беларускага Дня Незалежнасьці. Пажадана, каб ад Галоўнай Управы ЗБ-АДКамітэту былі зробленыя адпаведныя захады перад губарнатарам штату Нью Джэрсі па тэй-жа справе. Добра было-б зрабіць падобныя захады й перад мэрам Саўт Рывэру, ды каб ён вывесіў беларускі нацыянальны сьцяг на ратушы побач амэрыканскага ў дзень 25 сакавіка. У Пассэйку ўжо некалькі разоў беларускі сьцяг разьвяваўся на ратушы.
З пашанай I. Касяк
Залучнік № 1.
П.С.: Можа залучыш да ліста губарнатару па справе праклямацыі леташні кангрэсавы ракорд на Дзень Беларускай Незалежнасьці, які можна дастаць у сп. Сенькі.
№ 3
[Арыгінал]
Бруклін, 8 траўня 1962 г.
Прэблагі Отчэ!
У адказ на твой ліст перадусім дзякую за параду расслаць фатаграфіі. Аднак я зь яе не скарыстаю. Пытаньні трэба вырашаць у корані, а не пэрыферыйна. Належыць выкінуць усаджанага табой русацяпа, а даць беларуса, які абслугоўваў-бы справу з розных бакоў.
Пішаш аб пацяшаючым тваім першым служэньні ў Пассэйку й аб грашох, аднак абмінаеш справу арганізацыйных захадаў аб трываласьці прыходу. Не ўспамінаеш стварэньня Царкоўнага Камітэту, ані захадаў аб пастаянным сьвятару, што маглі-б забясьпечыць і самі пассэйкаўцы, калі-б іх заахвочваць да ініцыятывы. Асабістымі захадамі ня іпмат можна зрабіць і трэба, каб іншыя працавалі, а не спадзяваліся толькі на цябе.
У Нью Ёрку няма нашых царкоўных людзей, якія хацелі-б узяцца за арганізацыйную працу каля мясцовага прыходу. Саўчыцавы (за выняткам сям'і Петры Даніловіча) выехалі настала ў штат Майн.
Належыла-б табе высьвятліць справу тактыкі грэкаў да нас у арх. Палладзія, які можа быць у курсе справы, або ў настаяцеля грэцкага сабору, калі ён захоча шчыра пагутарыць. Непасрэдныя гутаркі з а. Цімафеем нічога не даюць. Зараз у мяне цяжкавата з вольным часам, ты-ж чапляешся за мяне, каб ісьці з табой разам. У пачатку ліпеня я буду мець 2 тыдні водпуску, тады можна будзе абхадзіць патрэбныя ўстановы. Калі маеш іншага перакладчыка, то я магу на любы дзень і зараз дамовіцца аб візыце для цябе з а. Цімафеем.
З Саўт Рывэру не здабыліся сабраць дэлегацыю ў б чалавек на Парад Лёяльнасьці, удзел у якім мы задэкляравалі й аб чым было выдрука-вана ў праграме параду. Там былі пададзены арганізацыі: Бел.[арускі] Кангр.[эсавы] Камітэт Амэр.[ыкі], Задз.[іночаны] Бел-Амэр.[ыканскі] Дапам.[аговы] Камітэт і Арганіз.[ацыя] Бел-Амэр.[ыканскай] Моладзі. Ніхто не зьявіўся, хаця аб гэтым шмат наперад я паведамляў і прасіў аб падрыхтоўцы. Дэманструем сваё шарлатанства, і то ўжо другі год.
Мне не здаровіцца, нэрвы расшаталіся, узмоцнілася дэкампэнсацыя сэрца. Патрэбен супакой і ўніканьне ўсякіх ірытацыяў. У бліжэйшым часе прыдзецца адмовіцца ад усякіх грамадзкіх нагрузак.
З пашанай I. Касяк
№ 4
[Арыгінал]
[Нью Ёрк], 12 жніўня 1962 г.
Паважанаму айцу протапрэсьв. М. Лапіцкаму ў Саўт Рывэры
Зьезд беларусоў Амэрыкі й Канады ў Кліўлендзе будзе належна выкарыстаны для царкоўнай справы, калі апроч сьвецкіх пытаньняў там будзе парушана з агульнага пункту гледжаньня й арганізацыйнае царкоўнае пытаньне, датычучае ўсю нашу эміграцыю. Пайменна, справа епіскапату для нашай Царквы, як і справа арганізацыі далейшых прыходаў.
Было-б вельмі пажадана, каб у панядзелак, дня 3 верасьня, там-жа, у Кліўлендзе, адбылася хаця-б вузкая нарада, зложаная з духавенства, прадстаўнікоў царкоўных камітэтаў і прадстаўнікоў ад паасобных сьвецкіх арганізацыяў. Сп. Р. Астроўскі, прыпушчальна, прымае таксама ўдзел. Нараду належала-б склікаць на раньнюю гадзіну дня, прымаючы пад увагу неабходнасьць хуткага выезду ўдзельнікаў.
Ці такую нараду лепш склікаць зараз адгэтуль, ці ўжо там на месцы, у форме абмену думкамі, гэта справа Вашае кампэтэнцыі. Аднак сама нарада можа даць толькі карысьць, і таму вельмі пажадана, каб яна адбылася.
З глыбокай пашанай I. Касяк
№ 5
[Арыгінал]
[Нью Ёрк], 30 студзеня 1963 г.
Прот. М. Лапіцкаму ў Саўт Рывэры Паважаны а. протаіерэй!
У адказ на ліст з дня 28 студзеня б. г. гэтым даводзіцца да Вашага ведама насту пнае:
1. Малітвы ў Палаце й Сэнаце ў Вашингтоне ніколі не выпадаюць у тойсамы дзень і не чытаюцца тым самым духаўніком. Таму мы панаўляем ранейшую прапанову аб прачытаньні сёлета малітвы Вамі ў Палаце. У Сэнаце малітву прачытае духаўнік другой стараны. Просьбаяк найхутчэй паведаміць нас аб Вашым вырашэньні гэтай справы,дзеля пільнай неабходнасьці палагоджваньня захадаў у гэтай справеперад афіцыйнымі дзейнікамі.
2. Малітвы на акадэміі могуць быць прачытаныя толькі двумя старанамі, напр.: аднэй стараной - на пачатку, а другой - на канцы акадэміі. Нельга дапусьціць да супрэмацыі аднэй стараны праз адчытаньне толькі ей малітвы. Просьба паведаміць аб Вашым вырашэньні гэтай справы. Калі ня дойдзе да ўзгадненьня адчытаньнямалітваў на акадэміі двумя старанамі, то прыдзецца абмежавацца дарэлігійнага гымну, ці малітвы ў выкананьні хору.
З пашанай I. Касяк
№ 6
[Арыгінал]
[Нью Ёрк], 4 лютага 1963 г.
Паважанаму а. М. Лапіцкаму ў Саўт Рывэры
Справа: Ваш ліст з дня 1 лютага 1963 г. у справе 25 Сакавіка.
Прынцыповая ўстаноўка, прынятая на каардынацыйнай нарадзе адносна раўнараднага трактаваньня абоіх старой (БККА й БАЗА) пры ладжаньні сёлета супольнага сьвяткаваньня 25 Сакавіка ў Нью Ёрку, зьяўляецца адзінай магчымай.
Удзел царкоўных арганізацыяў ад абоіх старой (праваслаўных, каталіцкіх, ці іншых, выбар якіх пакідаецца кожнай старане), пастаноўлена таксама трактаваць раўнарадна. Кожны з бакоў мае адчытаць малітву ў Вашынгтоне: адзін бок - у Палаце, а другі - у Сэнаце. Кожны з бакоў мае адчытаць малітву на салі акадэміі, то тады малітву, ці рэлігійны гымн выканае хор, адхіляючы, такім чынам, супрэмацыю якойсь стараны.
Арганізацыйны бок адчытаньня малітвы ў Вашынгтоне кожная старана палагоджвае сама. Нам трэба будзе зьвярнуцца ад сьвяткавальнага аддзелу ў Саўт Рывэры, ці ад мясцовага аддзелу БККА (месца пражываньня прапанаванага для малітвы духаўніка) да мясцовага кангрэсмэна з просьбай, каб ён згадзіўся быць спонсарам гэтай справы ў Кангрэсе й правёў яе. Іншы шлях у гэтай справе - зьвярнуцца да іншага, знанага нам кангрэсмэна з просьбай, каб ён сам зьвярнуўся да кангрэсмэна акругі, дзе пражывае прапанаваны духаўнік, каб гэты мясцовы кагрэсмэн прыняў спонсарства малітвы ад дадзенага духаўніка.
Выступленьне з малітвай у Кангрэсе мае вялікае значэньне й мы не павінны ад гэтага адмаўляцца.
Другая старана палагоджвае свой удзел адносна малітвы ў Сэнаце цалкам незалежна. Ані даты малітваў не супадуць, ані месцы, бо Палата й Сэнат знаходзяцца ў розных будынках.
Калі царкоўныя камітэты ня возьмуць на сябе выдаткаў, зьвязаных з малітвамі ў Вашынгтоне, то прыдзецца іх пакрыць з агульных сьвяткавальных фондаў.
На заканчэньне зьвяртаецца ўвага, што час для палагоджваньня гэтай справы кароткі й вымагае неадкладных захадаў.
З пашанай I. Касяк
№ 7
[Арыгінал]
Бруклін, 20 студзеня 1965 г.
Паважаны Отчэ!
У адказ на твой апошні ліст паведамляю, што адпаведнага узору для мэмарандуму па рэлігійнай справе ў мяне няма. Матар'ялы для такога мэмарандуму, для ранейшага пэрыяду часу, можна выбраць з „З гісторыі Праваслаўнай Царквы беларускага народу", як і з „Царкоўнага Сьветача". Аб бягучым уціску рэлігійнага жыцьця савецкімі ўладамі на Беларусі падаваліся матар'ялы ў мэмарандумах агульнага характару, высыланых БККА кангрэсмэнам кожнага году. Экзэмпляры іх хіба мае сп. Сенька.
Аб прасьледваньні рэлігіі на Беларусі ў апошнія часы, як і аб сучасным стане Праваслаўнай Царквы, можна выбраць матар'ялы нават з савецкіх публікацыяў: газэта „Зьвязда", часапіс Маскоўскай Патрыярхіі, падаючы дадзеныя ў рэлігійным насьвятленьні.
Па прыезьдзе арх. Апанаса ў бліжэйшым часе зь ім належыла-б зрабіць спатканьне для абмену поглядамі вузкага грамадзкага актыву, якіх 7-8 асоб, зрабіўшы у каго-небудзь гарбату, ці вячэру. Калі ня знойдзецца адпаведнага месца ў Саўт Рывэры, то спадзяюся, што сп. А. Плескачэўскі згодзіцца зрабіць такое прыняцьце ў сябе. Можа запрасіць наступных асоб: Ты, дыяк. Коўш, ад Царкоўнага Камітэту - Сенька, Цярпіцкі, ад БККА - я, А. Плескачэўскі, Б. Шчорс. Дай твой погляд адносна гэтага.
Калі арх. Апанас дэфінітыўна згодзіцца ачоліць нашу Царкву, то яму належыць арганізаваць агульна-прыходзкае спатканьне з агульным сталом, можа мастацкай часткай рэлігійных сьпеваў і нацыянальных мэлёдыяў і г.п. Зрэшты, табе лепш відаць, як належыць выявіць прыхільнасьць у такім выпадку.
З пашанай I. Касяк
№ 8
[Арыгінал]
Бруклін, 21 кастрыч.[ніка] 1965 г.
Прэблагі Отчэ!
Пры гэтым перасылаю 4 адбіткі прэлімінарнага пляну парцэлі, якую мы мерылі ў мінулую нядзелю. Напішы нумар дому гэтай парцэлі ў правым кутку зьнізу ў адпаведным месцы, бо я забыўся запісаць яго. Прыпушчаю, што гэты плянік паможа высьветліць у гарадзкой управе магчымасьць пабудовы царквы пры існуючых там зонных пастановах.
Сп. Сенька ведае суседа гэтай парцэлі. Хіба ад гэтага суседа можна даведацца аб тым, хто зьяўляецца собсьнікам, спадкаемцам ці пленіпатэнтам па ліквідацыі гэтага спадку. Належыць яго адшукаць і ўвайсьці зь ім непасрэдна ў зносіны адносна торгу і, эвэнтуальна, куплі гэтай нерухомасьці. Гэта дасьць магчымасьць абмінуць пасярэднікаў-брокэраў і заашчадзіць некалькі тысяч даляраў. Калі табе асабіста нельга гэтым заняцца, то націсьні на камітэт, каб ён неадкладна прыступіў да гэтай справы, калі парцэля адпавядае патрэбам прыходу й калі бальшыня прыхаджанаў захочыць яе купіць. Нельга задоўга цягнуць, бо можа нехта перакупіць, а надыйшоўшая зіма можа пашкодзіць будынак, які без належнага дагляду хутка прыдзе ў стан нягоднасьці. Цяпер гэты будынак у добрым стане, належыць толькі спраўдзіць аграваньне, сьвятло, газ, вадаправоды, каналізацыю. Зрэшты, усе вы там ужо добрыя спэцыялістыя па гэтых бытавых пытаньнях.
Жадаю найлепшых посьпехаў.
З пашанай I. Касяк
№ 9
[Арыгінал]
Бруклін, 11 кастр.[ычніка] 1966 г.
Прэблагі Отчэ!
Прыходы Брукліну й Кліўленду выслалі пратэсты супроць высьвячэньня Мацукевіча на рукі арх. Іларыёна ў Канаду. Было-б добра, каб і ты, а таксама духаўнікі нашых цэркваў з Чыкага й Таронта таксама выслалі на рукі арх. Іларыёна свае пратэсты з выясьненьнямі. На пастрыжэньні ў манахі прысутнымі былі 75 % каталікоў, а 25 % праваслаўных толку арх. Васіля. Зразумела, што высьвячаюць Тамаіычыкі-Рагозы кандыдата на ролю Кунцэвіча. Аб высланьні лістоў прасіў сп. В. Юрцэвіч.
Як відаць, развага бярэ гару над гарачнасыіяй. Сп. Юрцэвіч уважае, што нам трэба праводзіць падрыхтоўку для зьліцыія епархіяў і стварэньня Беларускай Аўтакефальнай Царквы на парытэтных асновах. Найлепш, высьвячаць абоіх епіскапаў: арх. Строка й а. Крыта адначасна, каб унікнуць крыватолкаў і рознагалосьсяў, на чым будуць жыраваць вуніятствуючыя. Дзеля гэтага яны будуць чакаць прыезду наіпага кандыдата, каб адначасна рабіць супольныя захады.
Учора еп. Васіль паведаміў, што прыдзецца адлажыць рукапалажэньне Мацукевіча, бо арх. Іларыён паведаміў, што ён нездаровы й ня зможа адбыць падарожжа ў 1000 міль дзеля гэтай мэты. Такім чынам, вызначаны раней тэрмін 30 кастрычніка б. г., як відаць, перасоўваецца на пазьней. Належыць скарыстаць гэты час і выслаць хутчэй пратэсты ад нашага духавенства супроць вуніяцкага падлогу.
З пашанай I. Касяк
№ 10
[Арыгінал]
[Бруклін], 24 студзеня 1967 г.
Паважанаму айцу протапрэсьвіцеру М. Лапіцкаму Саўт Рывэр, Н.Дж.
Вельмі просім Вас зрабіць неабходныя захады перад губарнатарам Ватага штату й мэрам Ватага гораду аб выданьні імі праклямацыі, абвяшчаючай дзень 25 сакавіка 1967 г. „Беларускім Днём Незалежнасьці". Да гэтых захадаў належыць залучыць стараньні аб вывешаньні ў дзень 25 сакавіка 1967 г. на ратушы гораду беларускага нацыянальнага сьцягу.
Для Вашае ветлівае ўвагі залучаецца копія ліста да губарнатара штату Нью Ёрк па цікавячай справе. Адначасна просім Вас зрабіць, па магчымасьці неадкладна, захады аб чытаньні малітвы ў Палаце Рэпрэзэнтантаў у Вашынгтоне. Гэтыя захады належыць рабіць праз мясцовага кангрэсмэна й непасрэдным лістом да капэляна Палаты.
З пашанай I. Касяк
№ 11
[Арыгінал]
[Бруклін], 2 жніўня 1967 г. Яго Міласьці Паважанаму айцу протапрэсьвіцеру М. Лапіцкаму
Саўт Рывэр, Н.Дж.
Вельмі просім Вас прыняць удзел у зьездзе беларусоў Амэрыкі й Канады ў 1967 г., адправіць багаслужэньне й выступіць з дакладам на паседжаньні зьезду. Пажаданая тэма дакладу: 50 год прасьледу Беларускай Праваслаўнай Царквы, як і іншых рэлігіяў на Беларусі, уладамі савецкай Расеі.
Паседжаньне пасьвечанае 50-годзьдзю акупацыі Беларусі савецкай Расеяй.
Зьезд адбудзецца ў нядзелю 3 верасьня ў рэсорце „Бэлэр-Менск", Глен Спэй.
Парадак дня:
10:00 г. ран. - Багаслужэньне.
12:00 г. дня - Паседжаньне зьезду.
3:00 г. дня - Супольны палудзень.
6:00 г. веч. - Канцэрт хору „Каліна".
Ветліва просім Вас, па магчымасыді, у бліжэйшым часе паведаміць аб Вашым вырашэньні.
З глыбокай пашанай I. Касяк
№ 12
[Арыгінал]
Бруклін, 7 жніўня 1967 г.
ПрэблагіОтчэ!
Ліст з дня 4 жніўня я атрымаў, але мой ліст з дня 2 жніўня (па справе зьезду) яшчэ не дайшоў да цябе. Калі не атрымаеш, то хутка паведамі.
Зьезд склікаюць: БККА Амэрыкі, БА Аб'яднаньне (гр. Мерляка) і Бел.[арускае] Нац.[ыянальнае] Аб'яднаньне ў Канадзе.
Калі ня бачыш лепшым склікаць адумысловы сход па справе 25-го-дзьдзя Усебеларускага Праваслаўнага Аўтакефальнага Сабору ў Менску аб іншай даце, то можна адзначыць яго й на гэтым зьездзе малебнам, адпаведным словам, а таксама і ў дакладзе на паседжаньні.
Гр. Мерляк паведаміў мяне, што ўправа „Бэлэру" пастанавіла не даваць бясплатнага памеіыканьня духаўнікам, прыяжджаючым туды для багаслужэньняў. Хто ўнёс такую прапанову й чаму, я ня ведаю й магу толькі прыпушчаць. Навядзі спраўкі аб гэтым у Саўт Рывэры, аднак прымі да ведама гэту пастанову.
Вельмі добра, што палагодзіді фінансавы бок справы для ігумэна. А. Крыт і іг. Строк табе ведамыя лепш, чым каму-небудзь іншаму як з пункту гледжаньня іх асьветнай, так практычнай падрыхтоўкі ды асабістых якасьцяў для намечаных становішчаў. Трэба спадзявацца, што табе прыдзецца гуляць важнейшую ролю ў дзейнасьці аб'яднанай Царквы й нашай епархіі, чаго хіба й сам іг. Строк будзе жадаць, а а. Крыт будзе пагаджацца. Трэба будзе стварыць Мітрапалітальную Управу для Месцаблюсьціцеля Мітрапалітальнага Пасаду, а сюды ты павінен увайсьці.
Абодва кандыдаты маюць свае дадатнія староны: яны стойкія ў праваслаўі, моцныя антывуніяты, антыпалянафілы й будуць весьці беларускую самастойную лінію ў царкоўных справах. Для абслугоўваньня нутраных спраў царкоўнага жыцьця яны будуць добрымі. А гэта старана для напіае царквы зараз самая важная. Для вонкавых сувязяў трэба будзе, каб больш падрыхтаваныя духаўнікі ды сьвецкія асобы, калі патрэбна, дапамагалі.
Адышоўшы ад палянафільска-ватыканскай групы, а. Крыт дапаможа нанесьці ёй такі моцны ўдар, які зьвядзе яе да жменькі традыцыйных і адвечных палянафільска-ватыканскіх блуднікаў. Адначасна а. Крыт дапаможа сарганізаваць задзіночаную Б ПА Царкву, як наймацнейіыую астою масавага беларускага рэлігійнага й грамадзкага жыцьця.
Як толькі іг. Строк будзе ў дарозе сюды, трэба будзе неадкладна наведаць грэцкага экзарха па нашых царкоўных справах. Лейцы ў тваіх руках, і кіруй як найлепш для справы.
Справа выданьня кнігі гр. Палягошкі вельмі важная. Я маю арыгінальную копію [успамінаў] гр. Палягошкі, якую атрымаў ад сп. Сабалеўскага, чым магу служыць для выдавептва. Прадмова ад аўтара ў кнізе маецца. Можна дадаць толькі прадмову фармальнага характару ад выдавентва. Кніга сваім зьместам такая вымоўная, выясьненьні ў прадмове непатрэбныя й будуць станавіць толькі таўталогію. Выправіць у кнізе трэба толькі мову, якая мае ладне русыцызмаў, але нічога ў зьмесьце.
Кнігу належыць выдаць пад аўтэнтычным прозьвііпчам аўтара, а не пад псэўдонімам, як гэта праектавалася за жыцьця гр. Палягошкі.
Паколькі сп. Высоцкі ўжо зьвярнуўся да сп. Даніловіча за прадмовай і пераглядам матар'ялу, то мне самому са стараны не выпадае ўмешвацца ў гэту справу. Выдаўцом, хіба будзе Царкоўны камітэт Саўт Рывэру. Калі так, то па атрыманьні матар'ялу й прапаноў ад сп. Даніловіча можа будзе магчымым мне запазнацца з гэтымі матар'яламі й тады ўтрасьці пытаньні спрэчнага парадку па даручэньні выдавецтва.
З пашанай I. Касяк
№ 13
[Арыгінал]
[Бруклін], 30 сьнежня 1967 г.
Прэблагі Отчэ!
Я наведаў на днях а. Кастэцкага й гутарыў зь ім адносна афармленьня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ён сказаў, што гэта справа поўнасьцю магчымая й радзіў па гэтаму пытаньню наведаць арх. Якава, галаву Грэцкай Царквы. Ён таксама радзіў наведаць па гэтай справе іхняга новавысьвячанага еп. Андрэя (здаецца Кундак). Я гутарыў і адносна пастаўленьня а. Кастэцкага на епіскапа для нас. Ён казаў, што зараз вельмі хворы й таму нічога ня можа ў гэтай справе сказаць. Сапраўды, ён прыняў мяне ў ложку й выглядаў зусім хворым і ветхім.
Адрасы й тэлефоны вышэйуспомненых духаўнікоў падаю ніжэй. Яны жывуць недалёка ад мяне й там-жа маюць царкву, якую купілі ад грэкаў. Было-б пажадана, каб ты скамунікаваўся зь імі па цікавячых справах.
А. Грынкевіч прыслаў мне ліст з Філядэльфіі. Паведамляе, што яго ўзнагародзілі мітрай. Ён мае стары антымінс, пасьвечаны еп. Кірылам Тураўскім. Гэты антымінс ён атрымаў ад а. Бруякіна, а той, у сваю чаргу, атрымаў зь менскага музэю. А. Грынкевіч прапануе беларусам купіць гэты антымінс і просіць паведаміць цябе па гэтай справе. Адначасна ён упікае, што сваякі з нашага боку адхінуліся ад яго й нічым не памагаюць яму ў бядзе.
З пашанай I. Касяк
№ 14
[Арыгінал]
Нью Ёрк, 16 жніўня 1969 г.
Прэблагі Отчэ!
Належыла-б у недалёкай будучыні склікаць праваслаўны царкоўны зьезд прадстаўнікоў ад існуючых прыходаў і абшчынаў, на патрэбу якога націскае й Ньюёрскі прыход. Склікаць зьезд можаш толькі ты, як Старшыня Міжпрыхадзкой Царкоўнай Рады. Ньюёрскі прыход прызнае гэту Раду, уважаючы, што й яму належыцца там месца, аднолькавае зь іншымі належучымі туды прыходамі. Ньюёрскі прыход прыме ўдзел у зьездзе на правох роўных зь іншымі прыходамі. Так мяне інфармаваўгр. К. Мерляк.
Трэба было-б выбраць дату зьезду, месца зьезду, апрацаваць праграму зьезду й разаслаць запросіны на зьезд, падаючы ключ удзелу ў зьездзе.
Разважаючы гэту справу з гр. Мерляком, я прапанаваў на месца зьезду горад Кліўленд, як роўнааддалены ад далёкіх прыходаў. На дату зьезду я прапанаваў суботу (канца тыдня) Удзячнасьці, 29 лістапада 1969 г., або суботу (канцатыдня) каталіцкіх Калядаў, 27 сьнежня б.г. Гр. Мерляк уважае, што сьнежань задалёка, а на кожны іншы, ранейшы, тэрмін яны пагодзяцца. Месца зьезду яны заакцэптуюць кожнае.
У праграму зьезду, між іншым, просіцца ўключыць наступнае:
1. Прыняць у склад Праваслаўнай Міжпрыхадзкой Царкоўнай Радыбеларускі праваслаўны прыход у Нью Ёрку з настаяцелем а. Каўшом.
2. Інфармацыя аб дзейнасьці паасобных прыходаў і аб захадах адносна епіскапа для беларускіх прыходаў.
3. Ператварэньне Праваслаўнай Міжпрыхадзкой Царкоўнай Радыў Беларускую Праваслаўную Епархіяльную Управу.
4. Стварэньне Епархіяльнага фонду пры Бел.[арускай] Прав.[аслаўнай] Епархіяльнай Управе.
5. Апрацаваньне рэгуляміну Епархіяльнай Управы й Епархіяльнагафонду.
6. Высланьне ад зьезду шырака ўматываванага ліста да Канстантынопальскага патрыярха праз Грэцкую епархію з просьбай аб высьвячэньні ігумэна Язэпа Строка ў Амэрыцы на епіскапа для беларускіх праваслаўных прыходаў.
7. Калі-б справа палагоджаньня высьвячэньня беларускага епіскапанапатыкала на далейіную зацяжку ў часе й іншыя труднасьці, тодаручыць Бел.[арускай] Прав.[аслаўнай] Епархіяльнай Управе палагоджваць гэту справу, прымаючы адпаведныя альтэрнатывыў надежным часе, не парушаючы прынцыповага сучаснага станубеларускіх праваслаўных прыходаў.
8. Вольныя прапановы.
Гэту праграму зьезду я накінуў сам, не радзячыся нікога.
З паіпанай I. Касяк

