МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Ліставаньне // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Аўтар: Дз. Касмовіч
Кнiга: Лапіцкі Мікалай. У служэньні Богу й Беларусі / Укл. прадм. камэнт. Ю. Гарбінскага. Нью Ёрк — Варшава 2005. — 672 с.
Год: 2005
Cерыя: Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк)
Раздзел: Эпісталярыі
Краiна: Нявызначана
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

Ліставаньне з Дз. Касмовічам

Лісты да Дз. Касмовіча

№ 1

[Копія]

[Саўт Рывэр], 5 студзеня 1965 г.

Паважаны спадар Дз. Касмовіч!

Пры гэтым лісьце дасылаем Вам пастановы Зьезду й копію ліста да арх. Афанасія. Адначасна пры гэтым інфармуем, што Зьезд быў беларусаў ЗПІА й Канады. Пажаданым ёсьць, каб падобны зьезд адбыўся ў Нямеччыне й каб беларусы таксама прынялі пастановы ў гэтай справе ды даслалі нам або непасрэдна арх. Афанасію, перасылаючы нам копію.

З пашанай да Вас Протапр. М. Лапіцкі

 

№ 2

[Копія]

[Саўт Рывэр], 5 лютага 1969 [г.]

Паважаны сп. Касмовіч!

Учора я атрымаў ліст ад епіскапа Мацьвея з Англіі. У гэтым лісьце ён прапануе, каб мы падыскалі кандидата й ён дапаможыць рукапалажыць яго ў сан сьвяшчэньніка, які-б абслуговываў беларусаў ў Нямеччыне.

Зразумела, рукапалажыць ён можа сам, але каб не было лішняй гутаркі на яго просьбу рукапалажэньне выканаў-бы экзарх Канстантынопальскай Патрыярхіі ў Англіі.

Пішу Вам, каб Вы самі падумалі над гэтым і далі сваю прапанову. Кандыдата з падгатоўкай апрача Вас зразумела знайсьці цяжка. Сягоньня беларусаў абслуговывае арх. Філафей, але Руская Зарубежная Царква нас, беларусаў, не прызнае як нацыю й гэтай апекі хацелася-б пазбавіцца.

Як ён піша, немцы напэўна дадуць 500 марак „пасобія" і 200 марак на разъезды ў месяц.

Калі гэта можа быць рэальнасьцю, дык спаслаўшыся на мяне, спалучыцеся самі беспасрэдна зь еп. Мацьвеем. З свайго боку я заўсёды падтрымаю гэту справу, калі падтрымка гэта будзе патрэбна. Адрас еп. Мацьвея залучаю ніжэй.

З любоўю ў Хрысце [Протапр. М. Лапіцкі]

 

Лісты да а. М. Лапіцкага

1

[Арыгінал]

Штутгарт, 28 сьнежня 1969 г.

Высокапаважаны а. Мікалай!

Шчыра вітаю Вас і ўсіх Ваіыых з Каляднымі Сьвятамі й Новым Годам.

Жадаю Вам і ўсёй Вашай сям'і шмат здароўя і ўсяго найлепшага. Жадаю Вам шмат посьпехаў у Вашай царкоўна-грамадзкай працы.

Дзякую за паведамленьне аб прапанове ўладыкі Мацьвея дапамагчы арганізаваць беларускую парафію ў Нямеччыне. Каб гэта было рэальна, дык мы-бы даўно з дапамогаю Усяленскага патрыярха гэта зрабілі. На жаль, цяпер арганізаваць беларускае царкоўнае жыцьцё ў Нямеччыне ня ёсьць легка й амаль немагчыма.

Свайго часу, яшчэ ў 1957 годзе, гэта была легка зрабіць. У гэтым кірунку я рабіў вялікія захады. Ад адпаведных царкоўных і дзяржаўных чыньнікаў я атрымаў зразуменьне, падтрыманьне й згоду даць для беларускага праваслаўнага епіскапа сабор у Штутгарце й матар'яльную дапамогу. Навязаў лучнасьць з уладыкам Філафеем. Ён некалькі разоў быў тут. Але, на жаль, нашы епіскапы ня выкарысталі гэтай магчымасьці й дзеля гэтага ў „Барацьбе" № 6-7 (22-33) за 1957 г. на гэту тэму быў зьмешчаны артыкул пад назовам „Сумныя вынікі".

Цяперачы нашыя суродзічы пераважна ўсе старыя й раскіданыя па ўсёй Нямеччыне. Вельмі цяжка правесці іх аб'яднаньне ў адну праваслаўную беларускую абшчыну. Пішу Вам так, як гэта тут выглядае.

Яшчэ раз дзякую Вам за турботы.

У Англіі я падтрымоўваю а. Паўла Вялікага, якога рукапалажыў Канстанцінопальскі патрыярх праз свайго экзарха, а належыць да епіо капа Мацьвея. Гэта малады, у параўнаньні, сьвятар каля 43 гадоў. Я быў у прошлым годзе ў Лёндане й гутарыў зь ім. Яму нялёгка там, бо належыць да еп. Мацьвея й дзеля гэтага крывічы гэта выкарыстоўваюць, каб ад яго адбіць вернікаў. Апрача таго там моцнае вуніяцкае гняздо. Я яго грамадзка-царкоўна падтрымаў і падтрымоўваю. Ён хоць належыць да еп. Мацьвея, праводзіць царкоўна-нацыянальную працу й супрацьставіцца вуніятам, якія ў Лёндане маюць свой цэнтр зь Сіповічам на чале. У апошнім нумары „Барацьбы", якую я выслаў на адрас г-ра Б. Шчорса, пішацца аб дзейнасьці гэтага маладога сьвятара, якога я лічу трэба падтрымаць.

Як выглядае справа царкоўнага беларускага кіраўніцтва, хіратонія епіскапа, абчым апошне гаварылася й т.д.? Мяне гэтацікавіць.

Дзякую за падтрымку ў грамадзкай справе. Раблю ўсё, што магу, але, на жаль, БЦР ёсьць замарожаная й гэта ёсьць вялікай перашкодай у працы. Неабходна хоць у найважнейшых, каардынацыйных і рэпрэзэнтацыйных пытаньнях ўзнавіць дзейнасьць БЦР.

Шчыра Вас вітаю

З пашанаю Д. Касмовіч


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by