МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Ліставаньне // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Аўтар: Ю. Віцьбіч
Кнiга: Лапіцкі Мікалай. У служэньні Богу й Беларусі / Укл. прадм. камэнт. Ю. Гарбінскага. Нью Ёрк — Варшава 2005. — 672 с.
Год: 2005
Cерыя: Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк)
Раздзел: Эпісталярыі
Краiна: Нявызначана
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

Ліставаньне зь Ю. Віцьбічам

Лісты да а. М. Лапіцкага

№ 1

[Арыгінал]

Саўт Рывэр, 3 жніўня 1962 г.

Глыбокапаважаны айцец Мікалай!

Даруйце, але гэтак ужо павялося, што я часам дасылаю Вам копіі тых маіх лістоў, якія цалкам або часткова датычуць нашых веравызнавальных ці царкоўных справаў. Магчыма гэтае тлумачыцца тым, што ўсё-ж я - колішні рэфэрэнт па рэлігійных справах Беларускага (крывіцкага) Цэнтральнага Дапамаговага Камітэту, рэдактар час.[апісу] „Зьвіняць званы Сьвятое Сафіі", пілігрым да Тырсгайму. I т.д., і т.д. Вось таму й дасылаю Вам на разе копію майго ліста да спадара Часлава Будзькі. Мне здаецца што сп.сп. Будзька, Хмара, Пануцэвіч ды іншыя працягваюць сёньня ў сваёй дзейнасьці традыцыі міхэльсдорфскіх сьцягатаптальнікаў. Між іншым, як на мой погляд, дык да гэтых сьцягатаптальнікаў належуць ня толькі „малые з сіх", а ўласьне Запольскі з Алехнікам, але й Куіналь з Ворсай. Апоіннія наўмысьля справакавалі першых, калі не на таптаньне (гэта перабольшаная хлусьня), дык, ва ўсякім разе, на зьнявагу сьцяга. Таму й далейшы дэманстрацыйны пацалунак сп. Кушалем гэтага сьцягу зьяўляецца нічым ініным, як пацалункам [Юды] Іскарыёта. Аднак гэта адхіленьне ў бок.

Мой ліст да сп.Часлава Будзькі выходзіць за межы вузка-прыватнага ліставаньня. Вельмі магчыма, што неўзабаве зьявіцца ў друку мой артыкул, прысьвечаны згаданым у лісьце да яго пытаньням. У гэтым артыкуле (дый ня толькі ў ім) я парушаю пытаньне аб арганізацыі на чужыне адмысловага камітэту па абароне нашых сьвятыняў, зь якіх глумяцца ня толькі там, але й тут. Мне здаецца, што за свой сталы зьдзек над усім сьвятым для беларусаў „будзькі" заслугоўваюць і Ленінскае прэміі й вялікае падзякі з боку завяртанскае газэты „Голас Радзімы".

Шчыра зычу ўсяго найлепшага.

З пашанай да Вас Юрка Віцьбіч

П.С.: Няёмка пра гэтае пісаць у „П.С", патрэбны адмысловы діст, але зразумейце й даруйце. Учора я прысьніў свайго добрага бацьку. Дарагі айцец Мікалай, вельмі прашу Вас у часе малітвы згадаць сьв. пам. протаіерэя Аляксандра, як і хворых Еўдакію й Ганну. Пэўне-ж я не застануся вінаватым.

Яшчэ раз усяго добрага Юрка Віцьбіч

 

№ 2

[Арыгінал]

Саўт Рывэр, 26 кастрычніка 1967 г.

Глыбокапаважаны айцец Мікалай!

Заўчора дастаў зь Нью Ёрку фотаадбіткі з расейскіх газэтаў у Аргентыне, у якіх цкуецца архіепіскап Апанас за ягоную вядомую кніжку „Беларусь". Сьвядома ўжываю тут тэрмін „цкуецца", а ня крытыкуецца, бо аж зашмат лаянкі ў прысьвечаных яму артыкулах.

Шчыра кажучы, ня ведаю для каго арх. Апанас прызначыў гэтую сваю даволі блытаную кніжку. Hi беларусаў, ні расейцаў яна не ў стане задаволіць.Пэўне ён не прыпушчаў, што пасьля ейнага зьяўленьня зможа апынуцца па-за Расейскай Зарубежнай Царквой. Сумняваюся таксама ў тым, што зь ейнай дапамогай ён меркаваў атрымаць рэгабілітаваньне ад усіх беларусаў, як колішні здрайца беларускае нацыянальнае справы. I можа варта цяпер „Юрию Стукаличу" узяць, наўсуперак свайму жаданьню, ягоную кніжку пад абарону, каб расейцы, якія здаўна й дагэтуль ставяцца да мяне з асаблівым „замілаваньнем", зь яшчэ большай упартасьцю ўзяліся-б за выдаленьне ейнага аўтара са свайго асяродзьдзя.

А далей што? Кніжка архіепіскапа Апанаса „Беларусь" .нават з адпаведнымі й вельмі істотнымі папраўкамі, на якія аўтар ніколі ня згодзіцца, спазьнілася на 20 з гакам год.

Шчыра зычу ўсяго найлепшага.

З пашанай да Вас Юрка Віцьбіч


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by