МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Жыцьцёвы шлях а. Сьвятаслава Каўша // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Аўтар: Лапіцкі Мікалай
Кнiга: Лапіцкі Мікалай. У служэньні Богу й Беларусі / Укл. прадм. камэнт. Ю. Гарбінскага. Нью Ёрк — Варшава 2005. — 672 с.
Год: 2005
Cерыя: Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк)
Краiна: Нявызначана
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

ЖЫЦЬЦЁВЫ ШЛЯХ а. СЬВЯТАСЛАВА КАЎША

Айцец Сьвятаслаў Коўш нарадзіўся 25 сьнежня 1916 году ў Вільні ў сям'і сьвяшчэньніка. Ягоны бацька - ведамы ў свой час змагар за беларускую мову ў царкве й беларускі незалежнік а. Аляксандр Коўш, маці - Альжбета з дому Суравец, нястомная дапаможніца айца Аляксандра ў ягонай барацьбе. На яе плячох спачываў абавязак узгадаваньня дзяцей - Сьвятаслава й Зоі, калі польскія ўлады арыштоўвалі й трымалі ў астрозе на Лукішках або ў Вронках а. Аляксандра за ягоную беларускую незалежніцкую дзейнасьць. Сярэднюю асьвету айцец Сьвятаслаў атрымаў у Віленскай Беларускай Пмназіі, якую скончыў у 1934 годзе. Базыльянскія муры, у якіх памяшчалася Віленская Беларуская Гімназія й Сьвята-Тройцкі манастыр, які высіўся на гімназіяльным дварышчы на тым месцы, дзе памерлі Сьвятыя Віленскія Мучанікі, ды ўся Вільня зь сілуэтамі трох крыжоў над Віленкай і рэшткамі замку Гэдыміна над Вяльлёй, зрабілі незабыўны ўплыў на а. Сьвятаслава.

Вышэйшую асьвету здабыў на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту Сьцяпана Баторага, куды паступіў адразу пасьля сканчэнь-ня гімназіі. На працягу студэнцкіх гадоў а. Сьвятаслаў быў дзейным сябрам Беларускага Студэнцкага Саюзу гэтага ўнівэрсытэту й зьяўляўся сябрам рэдакцыйнае калегіі „Студэнцкае Трыбуны". У 1936 годзе ажаніўся зь Верай Мікалаеўнай Багаткевіч, дачкой псаломшчыка Ласіцкае парафіі ў Пастаўскім павеце.

28 ліпеня 1938 году а. Сьвятаслаў быў рукапаложаны ў сан дыякана ў Сьвята-Духаўскім манастыры ў Вільні, злажыўшы папярэдне экзамен па багаслоўскіх дысцыплінах. Ягоным першым прыходам было Засульле, Стаўпецкага павету, дзе яго й захапіла вайна: няпрошанае беларусамі „вызваленьне" Заходняе Беларусі бальшавікамі ў 1939 годзе й прыход немцаў у 1941 годзе.

У цяжкіх абставінах вайны ён ніколі не парываў лучнасьці зь беларускім народам і скарыстоўваў усякую нагоду, каб рабіць беларускую справу ў культурна-прасьветным і адміністрацыйным напрамку. Перад паўторным прыходам бальшавікоў адыйшоў на захад разам з антыбальшавіцкай масай, і ў самых цяжкіх абставінах бежанства трымаўся разам зь беларускай грамадой. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны, калі яшчэ не астыглі пажарышчы вайны, заснаваў беларускі лягер у Ватэнштэце каля Браўншвайгу ды аставаўся ягоным кіраўніком да выезду ў Амэрыку ў 1949 годзе, адначасна зьяўляючыся настаўнікам Беларускае Гімназіі ў гэтым лягеры. Пасьля прыезду ў Амэрыку абаснаваўся ў Саўт Рывэры, Нью Джэрзі. Тут а. Сьвятаслаў адразу ўліўся ў нацыянальна-грамадзкую працу мясцовае беларускае калёніі. Прымаў дзейны ўдзел у арганізацыі прыходу Сьв. Еўфрасіньні Полацкае й зьяўляецца адным зь сяброў-закладчыкаў гэтага прыходу, падпісаўшым ягоны легалізацыйны дакумант, г. зв. „чартар". Зарабляючы на жыцьцё фізычнай працай, знаходзіў час для таго, каб саслужыць айцу протапрэсьвіцеру Мікалаю Лапіцкаму як дыякан. У сваёй працы заўсёды меў падтрымку матушкі Веры Мікалаеўны. У 1962 годзе а. Сьвятаслаў з матушкай панесьлі цяжкую сямейную страту ў асобе іх старэйшага сына Анатоля, які трагічна загінуў у Нямеччыне, дзе адбываў вайсковы абавязак у амэрыканскай арміі. Іх малодшы сын Алег скончыў Райдэрс каледж у Трэнтане ў 1968 годзе. Ажаніўся ў 1969 годзе і ў дадзены момант працуе настаўнікам „гайскул" у Саўт Амбоі, Нью Джэрзі.

У іерэйскі сан а. Сьвятаслаў быў хіратанізаваны 9 лютага гэтага году ў Саўтрывэрскай царкве Сьв. Еўфрасіньні Полацкае мітрапалітам Гэрманосам Полізойдэсам Гіераполійскім з даручэньня архіепіскапа Якаваса, экзарха Канстантынопальскага патрыярха для Паўночнае й Паўдзённае Амэрыкі

 


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by