МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Прадмова (а. Мікалай Лапіцкі) // Мікалай Лапіцкі У служэньні Богу й Беларусі

Аўтар: Гарбінскі Юры
Кнiга: Лапіцкі Мікалай. У служэньні Богу й Беларусі / Укл. прадм. камэнт. Ю. Гарбінскага. Нью Ёрк — Варшава 2005. — 672 с.
Год: 2005
Cерыя: Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк)
Раздзел: Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа
Краiна: ЗША
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

Жыў, вучыўся, працаваў, удзельнічаў, верыў...

Гэтыя словы мы сустракаем бадай за кожным разам, калі гартаем старонкі фундамэнтальных энцыкляпэдый, аднатомных біяграфічных слоўнікаў ці проста звычайных даведнікаў. Ад іх пачынаем пошукі біяграфічных зьвестак пра тую або інпіую асобу, яе жыцьцё, палітычную, грамадзка-культурную ці сьвятарскую дзейнасьць. Паўтараючыся ў такой безьлічы людзкіх лёсаў, у кожным асобным выпадку гэтыя максімы-дэфініцыі за скупымі энцыкляпэдычнымі радкамі хаваюць свой адметны сэнс і глыбіню, якую адкрываюць гадамі й стагодзьдзямі.

Айцец Мікалай Лапіцкі нарадзіўся 13 сьнежня (па старым стылі 30 лістапада) 1907 году ў вёсцы Грэлікі Вялейскага павету Віленскай губэрні[1]. Сям'я ня мела багатага матар'яльнага дастатку. Уся гаспадарка Лапіцкіх складалася з лапіку зямлі ды невялікай хаты з прыбудовай. Бацькі, Сьцяпан і Домна — сяляне-гаспадарнікі, мелі аднак інпіыя каштоўнасьці: павагу да працы, беларускі традыцыяналізм, глыбокую рэлігійнасьць і шанаваньне праваслаўных царкоўных традыцыяў. Гэтыя якасьці, як самы каштоўны скарб, перадалі сваім дзецям — дочкам Ксені, Настулі, Ніне ды сынам Мікалаю, Юзіку й Валодзю. На багаслужбы й гадавыя царкоўныя сьвяты сям'я выпраўлялася ў суседняе мястэчка Іжу, дзе была праваслаўная царква. У ёй атрымаў хрост і а. Мікалай[2], каб потым праз усё жыцьцё і на Бацькаўшчыне, і ў далёкай Амэрыцы самаахвярна служыць Усявышняму, Беларускай Праваслаўнай Царкве й роднаму народу.

Першыя веды М. Лапіцкі атрымаў у сям'і. Потым два гады вучыўся ў пачатковай школе ў Іжы. З выбухам Першай сусьветнай вайны Лапіцкія падаліся ў бежанства ў Расею, дзе Мікалай закончыў дзьве клясы сярэдняй школы. Лютаўская рэвалюцыя 1917 году прысьпешыла вяртаньне на бацькаўшчыну сотняў беларускіх сем'яў. На пачатку 1918 году ў родныя Грэлікі вярнуліся й Лапіцкія. Мікалай распачаў вучобу ў расейскай прыватнай гімназіі ў Вялейцы[3]. Пасьля двух гадоў навукі перайшоў у пятую клясу Віленскай духоўнай праваслаўнай сэмінарыі. Ад дзяцінства шмат чытаў. Бібліятэчныя фонды сэмінарыі дазволілі пашырыць кніжныя зацікаўленьні маладога адэпта. У часе вучобы ў сэмінарыі М. Лапіцкі захапіўся творчасьцю Зьмітрака Бядулі, асобныя творы якога, як напрыклад, апавяданьне “Малітва малога Габрусіка”, ведаў на памяць. З расейскіх пісьменьнікаў цікавіўся прозай Антона Чэхава[4].

Тут, у сэмінарыі, нягледзячы на кансэрватызм асяродзьдзя й расейскі характар багаслоўскага навучаньня, прыйшло пачуцьцё беларускасьці. Пазьней, на эміграцыі, а. М. Лапіцкі ўспамінаў, што амаль усе яго калегі з курсу выйшлі з сэмінарыі сьведамымі беларусамі. Непасрэдны ўплыў на гэта, як можна меркаваць, меў ня толькі праграмны курс беларусаведы ў часе навучаньня, але таксама кантакты сэмінарыстаў зь беларускімі студэнтамі з унівэрсыгэту Стэфана Баторага й з вучнямі Віленскай Беларускай Гімназіі ды ўдзел у беларускіх моладзевых імпрэзах.

У травені 1930 году М. Лапіцкі скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю й атрымаў атэстат сталасьці. Далейшую навуку прадоўжыў на факультэце праваслаўнага багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсыгэту, куды паступіў у верасьні 1930 году[5]. У лісьце да ўнівэрсытэцкіх уладаў прот. М. Тучэмскі, рэктар Віленскай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі, даючы апінію сэмінарысту М. Лапіцкаму, пісаў:

„Мікалай Лапіцкі, абсальвэнт тутэйшай сэмінарыі, мае сярэднія здольнасьці, працавіты й спакойны. Заўсёды паводзіў сябе вельмі добра. Не адзначаецца ён вялікім палётам, мае аднак характар, які сьведчыць пра тое, што ў асобе сэмінарыста Лапіцкага царкоўная ніва будзе мець ахвярнага й шчырага сьвятара"[6].

Варта адзначыць, што ў міжваеннай Полыпчы Варшаўскі ўнівэрсытэт быў адзінай вучэльняй, якая давала вышэйшую праваслаўную багаслоўскую асьвету й рыхтавала высокакваліфікаваных сьвятароў. Факультэт праваслаўнага багаслоўя быў утвораны пры ўнівэрсытэце ў лютым 1925 году адмысловым арганізацыйным камігэтам пры падтрымцы акадэміцкага Сэнату[7]. Непасрэдны ўдзел у яго зарганізаваньні прыняў мітрапаліт Дыянісій (Валедынскі) і група ўнівэрсытэцкіх выкладчыкаў на чале з праф. Ф. Крышталовічам, тагачасным рэктарам вучэльні. Утварэньне багаслоўскага факульгэту на Варшаўскім унівэрсытэце мела на мэце падрыхтоўку высокаадукаваных праваслаўных духоўнікаў, іх усебаковае інтэлектуальнае й маральна-царкоўнае выхаваньне.

Вось-жа, з дапамогай новага пакаленьня праваслаўных сьвятароў польскі ўрад меў намер зьмяніць расейскі характар Праваслаўнай Царквы ў Польшчы, каб выкарыстаць яе як інструмэнт у працэсе асыміляцыі беларускага і ўкраінскага праваслаўнага насельніцтва.

У лютым 1927 году на ўрачыстай акадэміі з нагоды 2-х угодкаў адкрыцьця факульгэту праваслаўнага багаслоўя яго кіраўнік, мітрапаліт Дыянісій, адзначаў:

“Мінула два гады, але ўжо бачныя вынікі, за што складаем гарачую падзяку Усемагутнаму Богу. Сёньня на факультэце замест аднаго прафэсара выкладае шасьцёх, маем 150 студэнтаў, добраўпарадкаваны і ўтульны інтэрнат, а яшчэ - багатую бібліятэку, свой уласны часапіс, а нават капліцу...”[8].

У хуткім часе пасьля адкрыцьця на Варшаўскім унівэрсытэце праваслаўнага багаслоўскага факульгэту зь ліку яго першых студэнтаў у травені 1925 году паўстала „Кола праваслаўных багасловаў"[9]. Дзейнасьць гуртка палягала на зарганізаваньні студэнтаў-багасловаў у кірунку паглыбленьня іх рэлігійных ведаў і ўзаемадапамогі пры сумеснай навукова-дыдактычнай працы, што было запісана і ў сгатуце арганізацыі. Працу гуртка каардынаваў адмысловы прэзыдыум, выбраны зь ліку сяброў „Кола праваслаўных багасловаў". Ладзіў ён публічныя выступы з рэфэратамі й дыскусіямі царкоўна-багаслоўскага характару, а таксама аказваў матар'яльную дапамогу бяднейшым студэнтам. Гурток меў аўтарытэтнага апекуна ў асобе мітрапаліта Дыянісія. Ад 1930 году „Кола праваслаўных багасловаў" выдавала свой часапіс „Путь Правды", які асьвятляў дзейнасьць гуртка й меўся служыць самаадукацыі й пашырэньню рэлігійных ведаў сярод студэнтаў-багасловаў. Часапіс выходзіў у чатырох мовах (беларускай, украінскай, расейскай і польскай) і публікаваў матар'ялы зь гісторыі хрысьціянства, філасофска-багаслоўскія артыкулы, зьмяшчаў рэцэнзіі й бібліяграфічныя агляды, вёў хроніку студэнцкага жыцьця на факультэце[10].

Ад пачатку вучобы ў Варшаве, нягледзячы на цяжкае матар'яльнае становішча, М. Лапіцкі браў чынны ўдзел у грамадзка-культурным і навуковым жыцьці факульгэту. Яго веды й аўтарытэт сярод калегаў спрычыніліся да таго, што ўжо на 2-м курсе, у красавіку 1932 году, галасамі ўкраінскіх і беларускіх студэнтаў М. Лапіцкага абралі старшынёй „Кола праваслаўных багасловаў"[11].

Дарэчы, зь беларусаў на багаслоўскім факультэце ў розныя гады вучыліся й былі сябрамі „Кола праваслаўных багасловаў" арх. Філафей (Нарко), арх. Апанас (Мартас), а. прот. I. Кушнер, а. М. Сеўба, а. Н. Пыск, а. А. Сурвіла, а. М. Багаткевіч, а. В. Багаткевіч, а. У. Голасаў, а. М. Неслухоўскі, а. В. Малашка, а. М. Скабей, а. В. Баравы, а. У. Шостак ды іншыя.

У навукова-дасьледніцкай дзейнасьці М. Лапіцкі выяўляў зацікаўленьні да гісторыі раньняга хрысьціянства й праваслаўя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Зь вялікай павагай ставіўся да гісторыка-культуралягічных дасьледаваньняў беларускага навукоўца й грамадзка-палітычнага дзеяча В. Ластоўскага, перад усім да яго славутай “Гісторыі Беларускай (Крыўскай) Кнігі”. Сэмэстральныя курсавыя працы студэнта М. Лапіцкага па беларускай мове й літаратуры былі прысьвечаны асьветніцкай і друкарскай дзейнасьці Ф. Скарыны, а таксама жыцьцю й паэтычнай творчасьці Цёткі (Алаізы Пашкевіч)[12]. Ад пачатку ўнівэрсытэцкіх студыяў ён супрацоўнічаў з рэдакцыяй часапісу “Путь Правды”, дзе апублікаваў адзін зь першых сваіх артыкулаў, прысьвечаных праваслаўю й царкоўнай вуніі ў ВКЛ[13]. Спрыяла гэтаму агульная атмасфэра ў вучэльні й высокія кваліфікацыі выкладчыкаў. На факультэце чыталі лекцыі й кіравалі студэнцкай навукова-практычнай дзейнасьцю такія вядомыя прафэсары й дасьледчыкі царкоўнай гісторыі як А. Латоцкі, I. Агіенка, М. Арсеньеў, В. Бідноў, А. Зызыкін. Зацікаўлены гісторыяй праваслаўя ў ВКЛ, Лапіцкі рыхтуе магістэрскую працу пад кіраўніцтвам праф. А. Латоцкага, якую пасьпяхова абараняе ў кастрычніку 1935 году[14]. Гэта было адно зь першых дасьледаваньняў, у якім зь беларускага пункту гледжаньня асьвятляліся сярод іншага гістарычныя й кананічныя асновы аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ужо тады малады студэнт-багаслоў зразумеў, як важным ёсьць для дасьледчыка беларускай царкоўнай гісторыі ўмець адрозьніваць рэальны гістарычны факт ад чужой беларусам думкі, прыбранай у апратку гістарычнага факту.

Вучоба М. Лапіцкага на Варшаўскім унівэрсытэце мела істотнае значэньне ў яго далейшай працы на царкоўнай ніве. Яна паглыбіла багаслоўскія веды будучага сьвятара, умацавала ў ім пачуцьцё беларускасьці й шчырае жаданьне служыць ідэі аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы й нацыянальнай справе.

12 ліпеня 1932 году, у дзень Сьвятых Пятра й Паўла, М. Лапіцкі ажаніўся з Валянцінай Трафімюк, дачкой багатага землеўладальніка зь Беласточчыны. Яго абраньніца ня мела дачыненьня да беларускасьці. Але так было толькі да пэўнага часу. Вось што згадвае Лёля Касоўская, дачка а. Мікалая й матушкі Валянціны:

“Мама нарадзілася 30 сьнежня 1909 году ў маёнтку Ярылаўка каля Ваўкавыска. Яе бацькі, Марыя й Цімафей, былі заможнымі памешчыкамі. Цімафей быў стройны, прыгожы й адукаваны чалавек з царскай Расеі, які працаваў на Беларусь Мама скончыла толькі пачатковую школу, бо на той час яе бацькі лічылі, што большае адукацыі дзяўчыне й ня трэба, паколькі будзе мець добры пасаг. У сваім жыцьці яна стала адчувала недахоп адукацыі й таму старалася шмат чытаць, каб праз самаадукацыю пашырыць свае веды, якіх не ўдалося асягнуць у школьныя гады. Вельмі любіла матэматыку...

Мама паходзіла зь сям'і, дзе не цікавіліся беларускасьцю й Беларусьсю. Але дзякуючы майму бацьку, яна моцна пранялася беларускімі праблемамі й да канца жыцьця засталася шчырай і адданай беларускай. Пазьней нават з палякамі й расейцамі гаварыла толькі па-беларуску, хоць магла гаварыць і на іх мовах”[15].

Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэцкіх студыяў, 9 ліпеня 1934 году М. Лапіцкі быў рукапаложаны ў сан дыякана, а 29 ліпеня - у сан прэсьвітэра[16]. У тым-жа годзе царкоўныя ўлады Віленскай епархіі прызначылі маладога сьвятара настаяцелем праваслаўнай царквы ў заходне-беларускае павятовае места Ашмяну.

Варта памятаць, што ў міжваеннай Польшчы ўмовы, у якіх прыходзілася жыць і працаваць нацыянальна-сьведамаму беларускаму сьвятару, да ўсяго яшчэ сьвятару праваслаўнаму, не былі ані простымі, ані лёгкімі. У адроджанай польскай дзяржаве, дзе большасьць насельніцтва вызнавала каталіцкую веру, першынство аддавалася Каталіцкаму Касьцёлу. Зусім іншыя адносіны польскія адміністрацыйныя ўлады мелі да Праваслаўнай Царквы. З аднаго боку, глядзелі на яе як на апору расейшчыне й чужы элемэнт у польскай рэчаіснасьці. Але з другога боку, у паўсядзённым жыцьці не маглі не акцэптаваць яе прысутнасьці, маючы пасьля 1921 году на абшарах новазарганізаваных усходніх ваяводзтваў каля 4 мільёнаў украінцаў і беларусаў праваслаўнага веравызнаньня, а таксама невялікі адсотак расейцаў. Зрэшты, у адносінах паміж польскай дзяржавай і Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой ішло не толькі пра акцэптацыю, але й пра супрацоўніцтва:

„Для польскай палітыкі непрыхільнасьць, а нават варожасьць праваслаўнага духавенства ў адносінах да нацыянальна-культурнага адраджэньня беларусаў і ўкраінцаў, ды адначасна яго сьхільнасьць да ўступак польскім адміністрацыйным уладам, былі на руку. Якраз у асобе расейскага праваслаўнага духавенства польскі ўрад знайшоў добрага, хоць не заўсёды можа шчырага й надзейнага саюзьніка там, дзе справа датычыла нэўтралізацыі ўплываў украінскай і беларускай інтэлігенцыі на массы"[17].

Пачатак сьвятарскай дзейнасьці а. М. Лапіцкага прыпаў на той час, калі ў Віленскай епархіі трываў востры канфлікт паміж беларускімі царкоўнымі й грамадзка-культурнымі арганізацыямі з аднаго боку й духоўнымі ўладамі на чале зь еп. Феадосіем з другога. Канфлікт гэты быў выкліканы ігнараваньнем вышэйшым духавенствам беларускіх пастулятаў у справе беларусізацыі Праваслаўнай Царквы на заходнебеларускіх абшарах. Патрабаваньні беларускіх дзеячаў і грамадзка-культурных арганізацыяў успрымаліся Віленскай Духоўнай Кансісторыяй выключна як ініцыятыва інтэлігенцыі, а не вымогі шырокай масы беларускіх вернікаў[18].

Ад першых дзён побыту а. М. Лапіцкага ў Ашмяне яго адносіны да працы на царкоўнай ніве і ў паўсядзённым жыцьці вызначаліся ахвярнасьцю й беларускасьцю. Прыгожыя пропаведзі маладога сьвятара ў роднай мове, яго выразна акрэсьлены нацыянальны падыход у царкоўных і сьвецкіх справах знайшлі шырокі водгук і прызнаньне не толькі сярод праваслаўных беларусаў, але і ў каталікоў. Аднак так было да пэўнага часу. Сьвятарскі аўтарытэт і нацыянальная актыўнасьць а. М. Лапіцкага на Ашмяншчыне ў хуткім часе выклікалі супраціў царкоўных уладаў Віленскай епархіі й засьцярогі мясцовай польскай адміністрацыі. Духоўную асобу з вышэйшай багаслоўскай адукацыяй з-пад Вільні неўзабаве перавялі на праваслаўны прыход у вёску Сьцяфанпаль на Дзісеншчыне.

Трэба сказаць, што а. М. Лапіцкі ня быў ані першым, ані апошнім зь беларускіх сьвятароў, каго епархіяльныя царкоўныя ўлады ў паразуменьні з польскай адміністрацыяй высылалі ў глухія й лічэбна невялікія праваслаўныя прыходы. На пачатку трыццатых гадоў такі лёс сустрэў ведамага заходнебеларускага царкоўнага й грамадзкага дзеяча а. А. Каўша. Тыя-ж мэтады рэпрэсіяў і перасьледу, толькі ў іншай форме, выкарыстоўваліся ў адносінах да сьведамых беларускіх каталіцкіх сьвятароў - Ст. Глякоўскага, Я. Рэшэця (Рэшаця), М. Пятроўскага, В. Шутовіча ды іншых, якіх каталіцкія духоўныя ўлады Віленшчыны высылалі ў парафіі на этнічна польскіх абшарах[19].

Увосені 1935 году ў сям'ю маладога святара прыйшлі першыя радасьці. У верасьні ў Лапіцкіх нарадзілася дачка Алена (Лёля), а ў кастрычніку таго-ж году а. Мікалай абараніў магістэрскую працу „Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы" і атрымаў навуковую ступень магістра багаслоўскіх навук[20].

Як у свой час у Ашмяне, так і ў Сьцяфанпалі а. М. Лапіцкі бадай адразу здабыў сярод прыхаджан і мясцовага духавенства вялікую пашану й аўтарытэт. I як заўсёды, шмат працаваў. Але тут, у Сьцяфанпалі, было трохі лягчэй, бо падмогай служыла матушка Валянціна:

„Прыход меў многа зямлі й трэба было на ей умець гаспадарыць. За гэтую справу ўзялася матушка, а а. Мікалай заняўся царквой і прыходзкімі справамі. Тут нарадзіўся ў іх сын Жорж. Айцец Мікалай пачаў будаваць над рэчкаю Дзісною дом для настаяцеля, але ня скончыў - перашкодзіла вайна"[21].

У верасьні 1939 году, пакінутая на волю лесу саюзнымі дзяржавамі Англіяй і Францыяй, Другая Рэч Паспалітая памірала ў няроўным змаганьні на два фронты. Амаль ад пачатку на акупаваных абшарах Заходняй Беларусі й Заходняй Украіны, а пазьней і Прыбалтыкі бальшавіцкія ўлады распачалі арышты й масавыя дэпартацыі мясцовага насельніцтва ў стэпы Казахстану, на Салаўкі і ў Сібір. У другой палове верасьня 1939 году з трывогай і няўпэўненасьцю ў сям'ю а. М. Лапіцкага прыйшла страшная вестка зь Беласточчыны: у маёнтку Ярылаўка савецкімі „вызваліцелямі" былі забітыя бацькі матушкі Валянціны й яе родны братВалодзя[22]. Улетку 1941 году саветы меліся дэпартаваць зь Дзісеніпчыны ў Сібір і сям'ю а. М. Лапіцкага. Ад высылкі ўратаваў хуткі насгуп нямецкіх войскаў напрыканцы чэрвеня таго-ж году.

Як часта парадоксы беларускай гісторыі ўпляталіся ў канкрэтныя людзкія лёсы: і гэтым разам ад усходніх акупантаў „ратавалі" іншыя, больш „цывілізаваныя" - заходнія.

Першыя месяцы нямецкай акупацыі ў Беларусі, прыхільныя адносіны й палітыка новых адміністрацыйных уладаў на чале з гаўляйтэрам В. Кубэ ў беларускім пытаньні абнадзеілі шмат каго зь дзеячаў беларускага незалежніцкага руху. Арганізоўваліся беларускія адміністрацыйныя структуры й школьніцтва, пачалі выходзіць беларускія пэрыёдыкі, распачаў працу нацыянальны тэатр. Поруч з грамадзка-культурным жыцьцём ажывілася й жыцьцё рэлігійнае. Адкрываліся цэрквы, касьцёлы й малітоўныя дамы. Духавенства й вернікі аднаўлялі й арганізоўвалі новыя прыходы й парафіі, наладжваліся багаслужбы. Першая зь іх была адпраўлена ў жніўні 1941 году. Пасьля двух дзесяцігодзьдзяў балыпавіцкага тэрору ў паўсядзённае жыцьцё вярталіся рэлігія, царкоўныя традыцыі й сьвяты.

Тады-ж, увосені 1941 году, беларускім незалежніцкім актывам пры ўдзеле палітыкаў і сьвецкіх рэлігійных дзеячаў быў распрацаваны плян працы па аднаўленьні Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. На яго правядзеньне ў жыцьцё адводзілася адзін-два месяцы. У першую чаргу прадугледжвалася неадкладна зрабіць наступнае:

„ 1. У цэнтры царкоўнага жыцьця Беларусі - г. Менску павінны знаходзіцца: а) адна вышэйшая царкоўная ўлада; б) якая-б стаяла за скарэйшае правядзеньне аўтакефаліі Беларускай Царквы; в) мела-б перад сабой ясную, здэцыдаваную нацыянальную беларускую лінію й г) праводзіла-б справу арганізацыі Аўтакефальнай Беларускай Царквы здэцыдавана, сыстэматычна, без шавінізму з аднаго боку й нацыянальных уклонаў з другога.

2. Гэта вышэйшая царкоўная ўлада, або адзін вышэйшы яе прадстаўнік павінен мець у помач сабе ў Менску беларускае, здольнае й аўтарытэтнае духавенства для пастырскай працы ў гарадзкіх прыходах і для абняцьця пасадаў у цэнтральных установах Беларускай Мітраполіі, а таксама для выклад аньня прад метаў у багаслоўскіх школах. (...)*.

Усе вышэйпайменаваныя асобы, духоўныя й сьвецкія, з вышэйшай багаслоўскай асьветай, беларусы, маладыя сілы, бо маюць па 27-40 гадоў, сілы самыя здольныя сярод беларускай царкоўнай інтэлігенцыі й самыя папулярныя з добрага боку. Астатняе духавенства, якое займае становішчы, меней надаецца да згоднай, аб'еднанай, інтэнсіўнай, карыснай працы для дабра Сьв. Праваслаўнай Беларускай Аўтакефальнай Царквы.

3. Патрэбна як найхутчэйшае прыбыцьцё з Валыні (Пачаеўская Лаура) епіскапа Вэніяміна ([Сяргея] Навіцкага), які выбраны, як беларус, на Наваградзка-Баранавіцкую катэдру й якога прыбыцьцё істотна спрычынілася-б да арганізацыі Беларускай Царквы.

4. Неабходна найскарэйшае прыняцьце Статута Беларускай Царквы празь нямецкія ўлады да ведама.

5. Патрэбна неадкладная папулярызацыя ідэй па арганізацыі Аўтакефальнай Беларускай Царквы ў прэсе - існуючай сьвецкай, ці ў спэцыяльнай - царкоўнай. У апошнім выпадку патрэбны друкаваны органМітраполіі. Апрача гэтага папулярызацыя ідэі неабходнасьці Аўтакефаліі для Беларускай Царквы й працы духавенства ў нацыянальна-беларускім напрамку для дабра Царквы й Народа павінна весьцісяпраз асабістую візытацыю благачыній і прыходаў празь епіскапаў, шчыра адданых гэтай ідэі, шчыра адданых сапраўднай карысьці Беларускай Праваслаўнай Царквы й Беларускаму Народу.

6. Патрэбна як найхутчэйшая падгатоўка 200 сьвяшчэньнікаў дляўсёй Мітраполіі, зь якіх 3/4 павінны заняць прыходы на ўсходзе Беларусь Аднак гэта падгатоўка павінна [весьціся] у здольных беларускіх руках, дзеля якой таксама патрэбны тыя сілы, аб якіх гаварылася вышэй.

7. Неабходны кантроль епіскапамі й іх высланьнікамі працы благачынных і настаяцеляў прыходаў, каб пастырская праца добра вяласяў нацыянальна-беларускім духу.

8. Патрэбна ўсебаковая й надежная падрыхтоўка на кананічныхпадставах да абвешчаньня й дэ юрэ Аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

9. Неабходна падняць дысцыпліну сярод духавенства, зарганізавацьорганы Епархіяльнай Улады, якія-б праз асабісты кантроль навялі парадак у прыходах, парадак і добрыя адносіны між сьвяшчэньнікамі, адносіны сьвяшчэньнікаў да сваей улады, кантроль і дысцыплінарны суд надсьвяшчэньнікамі, запляміўшымі званьне сьвяшчэньніка сваімі амаральнымі ўчынкамі, або якія-б правялі духоўны суд над сьвяшчэньнікамі, правініўшыміся падчас бальшавізму, выступаючы проціў Веры й Царквы.

10. Асаблівую ўвагу трэба зьвярнуць на неадкладную арганізацыю царкоўнага жыцьця ў усходніх епархіях, празь як найскарэйшае замяшчэньнехаця-б галоўных прыходаў у раёнах добрымі беларускімі сьвяшчэньнікамі.

Дзякуючы таму, што Нямецкі Народ (у асобе свайго Вялікага Правадыра Адольфа Гітлера, сваёй непераможнай арміі, сваіх урадоўцаў) стварыў Беларускаму Народу праз асвабаджэньне ад палякаў і балыпавікоў абставіны арганізаваць сваё нацыянальнае жыцьцё так добра, можа як ніколі, беларуская гіерархія й духавенства павінны быць удзячнымі за

гэта й пастарацца зарганізаваць і Беларускую Праваслаўную Царкву так, каб гэта было карысна Беларускай Царкве й шматпакутнаму Беларускаму Народу, а таксама, каб не сорамна было й перад гісторыяй"[23].

Зразумела, што зрэалізаваць такі вялікі плян у поўным маштабе ды яіпчэ на працягу аднаго-двух месяцаў, як гэта меркавалася беларускім незалежніцкім актывам, было заданьнем няпростым ды й невыканальным. Перш за ўсё з увагі на невялікі адсотак нацыянальна-сьведамых сьвятароў ды прарасейскую пазыцыю мясцовай царкоўнай гіерархіі й пераважнай большасьці ніжэйшага духавенсгва ў местах і на беларускай правінцыі. Эйфарыя першых месяцаў неўзабаве адышла на другі плян, а на яе месца прыйшлі расчараваньні й засьцярогі да нямецкай адмінісграцыі. Расстрэлы цывільнага насельніцтва, экстэрмінацыя беларускіх габрэяў, канцэнтрацыйныя лягеры, пацыфікацыя беларускіх вёсак, вываз насельніцтва на прымусовую працу ў Нямеччыну - усё гэта прымушала больш асьцярожна, а перад усім, крытычна ацэньваць палітыку й чарговыя дэклярацыі акупацыйных уладаў у рашэньні беларускага пытаньня.

Вайна зьмяніла лесы й сьвядомасьць шмат каго з колішніх унівэрсытэцкіх калегаў а. М. Лапіцкага, а некаторых зь іх разьвяла па розныя бакі барыкад.

Якім было жыцьцё, рэлігійная ды грамадзкая дзейнасьць а. М. Лапіцкага ў гады Другой сусьветнай вайны? Што чакала нацыянальна-сьведамага сьвятара ў рэаліях тагачаснай рэчаіснасьці? Беларускі незалежніцкі дзеяч I. Касяк, блізкі сваяк а. М. Лапіцкага, успамінае:

„На пачатку жніўня 1941 году, па просьбе сваіх прыхаджанаў, a. Miкалай паехаў разам зь імі абозам у Менск да цэнтральных уладаў, каб адшукаць прыхаджанаў-навабранцаў у савецкую армію, якія маглі быць у палоне ў немцаў. У Менску ён наведаў старшыню Менскай акругі праф. Радаслава Астроўскага, ад якога атрымаў патрэбныя інфармацыі па шуканьні ваеннапалонных беларусаў. Астроўскі запрасіў а. Мікалая пераехаць у Менск для працы пры адбудове Беларускай Праваслаўнай Царквы, зьнішчанай поўнасьцю бязбожнай бальшавіцкай уладай.

У хуткім часе а. Мікалай прыехаў у Менск для працы на царкоўнай ніве. Старшыня Астроўскі прадставіў яго ў Генэральным Камісарыяце Беларусі, дзе за подпісам Генэральнага Камісара Вільгельма Кубэ было выдадзена а. Мікалаю пасьведчаньне, упаўнаважваючае яго для дзейнасьці па адбудове Беларускай Праваслаўнай Царквы на Беларусь

Па прыбыцьці ў Менск епіскапа Венэдыкта (Бабкоўскага) старшыня Астроўскі прадставіў яго й рэкамэндаваў мітрапаліта Панцялеймана Генэральнаму Камісару Беларусі як кіраўнікоў для Беларускай Праваслаўнай Царквы, што й было сьцьверджана адпаведным пісьмовым упаўнаважаньнем В. Кубэ. Айцец Мікалай быў прыдзелены для службы ў Кацярынінскай (жоўтай) царкве.

Для палагоджаньня патрэб Сьцяфанпальскага прыходу а. Мікалай паехаў туды самаходам. У гэтым часе па лясох Беларусі ўжо хадзілі збройныя савецкія партизаны, перакінутыя з Расеі на парашутах, якіх людзі зрэдку бачылі. На дарозе каля Вялейкі шофэр сьцьвердзіў, што дзераўлянага паліва ня хопіць для газагэнэратара да канца дарогі. Тады яны паехалі за „чуркамі" ў лес каля вёскі Мамаі й пачалі іх набіраць. Трох маладых савецкіх партызанаў акружыла іх з аўтаматамі й абшукала. Ад а. Мікалая яны забралі ўпаўнаважаньне на нямецкай мове за подпісам Генэральнага Камісара Кубэ. Старшы партызан доўга аглядаў гэту паперу, але, прыпушчальна, ня мог яе прачытаць і забраў з сабой. Затрыманых партызаны выпусьцілі, сказаўшы, каб нікому не гаварылі аб гэтым здарэньні, бо іх людзі ёсьць усюды і іх усібды знойдуць.

Прыехаўшы на прыход у Сьцяфанпаль а. Мікалай на другі дзень паехаў у горад Дзісну, каб даведацца аб стане мясцовага беларускага арганізаванага жыцьця. Прыхаджане паведамілі яго, што мясцовыя палякі усюды забіралі ў свае рукі адміністрацыю й паліцыю пад нямецкім кіраўніцтвам ды мардавалі беларусаў актывістых. Айцец Мікалай зайшоў да Лупчонка, ведамага яму беларуса, каманданта мясцовай паліцыі. Прывітаўшыся, гэты камандант адразу сказаў, што мае загад арыштаваць а. Мікалая й даставіць яго ў нямецкую жандармэрыю, як абвінавачанага ў супрацоўніцтве з бальшавікамі. Шчасьцем для арыштаванага было, што камандант даў канваіраў беларускіх паліцэйскіх. Калі яны вялі арыштаванага берагам ракі Дзісны, то там ужо ляжаў застрэлены польскімі паліцэйскімі ведамы беларускі дзеяч Кузьма Крук, нібы таму, што ён уцякаў ад паліцэйскіх.

Зь Дзісны а. Мікалая перавезьлі ў горад Глыбокае й перадалі ў СД (ня-мецкая палітычная паліцыя). Паведамленая матушка Валянціна ўвесь час ехала возам за арыштаваным сьвятаром, каб дапамагаць яму ў патрэбе, а перад усім запабегчы забойству. СД правяло сьледзтва, дапытываючы а. Мікалая, пасылала сваіх службоўцаў у вёску Грэлікі, дзе жылі бацька й родныя арыштаванага, сьцьвердзіла беспадстаўнасьць абвінавачаньня й пасьля чатырох тыдняў увязьненьня выпусьціла а. Мікалая на волю"[24].

У такіх няпростых варунках ішла адбудова рэлігійнага жыцьця, не ў апошнюю чаргу дзякуючы вялікай волі й самаахвярнасьці тых, хто іні-цыяваў аднаўленьне БАПЦ у гады Другой сусьветнай вайны.

Пасьля ўсяго перажытага а. М. Лапіцкі зь сям'ёй настала пераехаў у Менск, дзе служыў настаяцелем у Чыгуначнай царкве й браў удзел у працы Часовай Мітрапалітальнай Управы Беларускай Праваслаўнай Царквы. Пазьней быу абраны сябрам Менскай Духоўнай Кансісторыі. Працаваў законавучыцелем у пачатковых і сярэдніх школах у Менску, а яшчэ, не зважаючы на пагрозу расстрэлу, ратаваў габрэйскае насельніцтва. Прыводзіў да прысягі батальёны Беларускай Краёвай Абароны.

Арганізатарскія здольнасьці a. M. Лапіцкага выявіліся пры пабудове новай праваслаўнай царквы на Козыраве ў Менску. Разам з а. I. Кушнерам ён актыўна ўдзельнічаў у працах Перадсаборнай Камісіі. Айцец М. Лапіцкі быў адным зь ініцыятараў зарганізаваньня й правядзеньня Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору (30 жніўня - 2 верасьня 1942 г.), які паставіў на парадак дня справу аднаўленьня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы[25].

Трэба аднак памятаць, што ідэя арганізацыі (аднаўленьня) Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі ад пачатку мела ня толькі прыхільнікаў. Яе апанэнты падкрэсьлівалі, што аўтакефалія Беларускай Праваслаўнай Царквы - гэта „нямецкі замысел", які пярэчыць вялікарускаму праваслаўю[26]. А таму ў барацьбе зь беларускім праваслаўным актывам і духоўнікамі-аўтакефалістамі расейцы выкарыстоўвалі ўсе магчымыя сродкі, уключна з правакацыямі, фальшывымі даносамі да акупацыйных уладаў і фізычнай ліквідацыяй найбольш актыўных дзеячаў і сьвятароў. Ва ўсім гэтым мелі шырокую падтрымку зрусыфікаванай часткі беларускага духавенства. З такой пэрспэктывы болын зразумелай бачацца сёньня справы нявысьветленых да канца забойстваў а. А. Каўша й а. I. Кушнера. У першым выпадку, як вядома, прыхільнікі вялікарускага праваслаўя выкарысталі немцаў, а ў другім - зробленае „прыпісалі" савецкім партызанам, відаць яшчэ ў Менску замінаваўшы машыну, у якой а. I. Кушнер меўся выехаць у Ракаў. Гэта была яшчэ адна вайна — вайна ў вайне.

Прарасейскія тэндэнцыі й арыентацыі гіерархаў і часткі духавенства БАПІД не маглі застацца не заўважанымі для нямецкіх уладаў, а таксама беларускага незалежніцкага актыву. У інфармацыйна-аналітычных рапартах, падрыхтаваных штабным упраўленьнем шэфа паліцыі бясьпекі й СД у сакавіку - чэрвені 1942 году ў Бэрліне на падставе апэрацыйных матар'ялаў, паведамлялася, што хоць Праваслаўная Царква ў Беларусі і ўяўляе сабой традыцыйную мясцовую царкву, яна аднак пераважна зрусыфікаваная й знаходзіцца пад расейскім уплывам, а ў заходніх абласьцях змагаецца з польскімі ўплывамі Рыма-каталіцкай Царквы[27]. Адначасна зьвярталася ўвага на тое, што гіерархіяй і духавенствам Беларускай Праваслаўнай Царквы ігнараваліся дырэктывы нямецкай цывільнай адміністрацыі ў справе беларусізацыі царкоўнага жыцьця:

„Розныя падзеі й выказваньні ў Беларускай Нацыянальнай Царкве пераканаўча пацьвярджаюць той факт, што мітрапаліт Панцялейман і яго атачэньне спрабуюць перашкодзіць беларусізацыі зрусыфікаванай Беларускай Праваслаўнай Царквы. Гэтыя расейцы мелі магчымасьць напачатку зьбірацца перад усім у Беларускай Аўтакефальнай Нацыянальнай Праваслаўнай Царкве, пасьпяхова яе выкарыстоўваючы, што ў пэўным сэнсе дазволіла ім перайграць цывільную адміністрацыю. [...]

Менск падтрымоўвае сувязі з расейскімі цэнтрамі ў Варшаве, Гародні, Вільні, Пінску, Рызе перш за ўсё празь епіскапа Венэдыкта, які мае свае месцапрабываньне па-за Беларусьсю (Гародня) і зьяўляецца руплівым расейскім арганізатарам і пасыльным. Неаднаразова рабіліся спробы спыніць гэтыя сувязі-кантакты, але, на жаль, не заўсёды можна было гэта зрабіць пасьпяхова, бо сьвятары прыяжджалі ў Менск з дазволам на ўезд. [...]

Акрамя мітрапаліта Панцялеймана, чыя прарасейская палітыка й царкоўная пазыцыя не выклікаюць ніякага сумніву, з боку зрусыфікаванага беларускага праваслаўнага духавенства ў якасьці каардынатара й рухаючай сілы расейскага праваслаўнага царкоўнага разьвіцьця пастаянна называецца былы намесьнік Сергія з Масквы мітрапаліт Сергій, які цяпер рэзыдуе ў Вільні, а раней жыў у Рызе. Сергій неаднойчы спрабаваў усталяваць кантакты з Панцялейманам, каб мець магчымасьць умешвацца ў працэс арганізацыі Аўтакефальнай Нацыянальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы.[...] Сергій імкнецца уплываць на Панцялеймана, каб затамаваць далейшае разьвіцьцё й арганізацыю Нацыянальнай Беларускай Царквы"[28].

Адной з прычынаў такой цяжкой сытуацыі ў „Беларускай Аўтакефальнай Нацыянальнай Праваслаўнай Царкве", як падкрэсьлівалі аўтары гэтых інфармацыйна-аналітычных рапартаў, была адсутнасьць адпаведнай колькасьці нацыянальна-сьведамых беларускіх праваслаўных сьвятароў.

Вось так, далека неаптымістычна, у сьвятле нямецкіх апэрацыйных матар'ялаў выглядала на пачатку лета 1942 году справа арганізацыі (аднаўленьня) Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Праз тры месяцы ў Менску адбыўся Усебеларускі Царкоўны Сабор (30 жніўня - 2 верасьня 1942 г.), на якім быў прыняты Статут БАПЦ й фактычна адноўлена яе аўтакефалія. Але й пасьля Сабору русыфікатарская дзейнасьць паасобных гіерархаў і духоўных БАПЦ не спынілася й мела далейшы, драматычны працяг. Сваё лягічнае завяршэньне яна атрымала ў лютым 1946 году, калі епіскапат БАПЦ перайшоў у Расейскую Праваслаўную Зарубежную Царкву.

Тымчасам пастановы й рашэньні, прынятыя ў верасьні 1942 году на Ўсебеларускім Царкоўным Саборы ў Менску, не знаходзілі свайго выяўленьня ў канкрэтных справах. Толькі праз восем месяцаў, у адпаведнасьці з пастановай Сабору Епіскапаў ад 20 красавіка 1943 году, былі нарэшце падрыхтаваны на беларускай мове лісты (зь нямецкім перакладам кожнага) да галоўных гіерархаў Праваслаўных Аўтакефальных Цэркваў у сьвеце. Уіх выказвалася просьба прызнаць аўтакефалію Беларускай Праваслаўнай Царквы. Лісты мелі атрымаць наступныя асобы: патрыярх Канстантынопальскі Вэніямін - у Канстантынопалі-Стамбуле (Фанар); патрыярх Александрыйскі Хрыстафор - у Александрыі (Егіпет); патрыярх Анціяхійскі Аляксандр - у Дамаску; патрыярх Ерусалімскі Цімафей - у Іерусаліме; патрыярх Румынскі Нікадзім - у Бухарэсьце; патрыярх Сэрбскі Гаўрыіл - у Белградзе; мітрапаліт Варшаўскі Дыянісій - у Варшаве; мітрапаліт Афінскі Хрысанф - у Афінах; мітрапаліт Сафійскі Стэфан — у Сафіі; мітрапаліт Маскоўскі Сергій - у Маскве й мітрапаліт Анастасій - у Белградзе[29].

Спробы беларускага незалежніцкага актыву й нацыянальна-сьведамых сьвятароў, у прыватнасьці а. М. Лапіцкага й а. I. Кушнера, яшчэ тут, на Беларусі, спыніць русыфікатарскія тэндэнцыі ў вышэйшых уладах БАПЦ, на жаль, не далі чаканых вынікаў.

Уся складанасьць становішча, у якім апынулася БАПЦ, знайшла неўзабаве сваё асьвятленьне ў аналітычным рапарце „Русыфікатарская праца ў Беларускай Царкве"[30], які ў чэрвені-ліпені 1943 году ў Менску апрацаваў, як можна меркаваць, I. Касяк у супрацы з а. М. Лапіцкім і а. I. Кушнерам. У рапарце паведамлялася:

„Беларуская Праваслаўная Аўтакефальная Царква сягоньня па складу гіерархічна-адміністрацыйнага апарату, па яго нацыянальным настаўленьні ўстабілізавалася як расейская, з моцным антыбеларускім характарам, і як такая праяўляе актыўную дзейнасьць. Сэнс гэтага той, каб і праз царкву ўтрымаць лучнасьць абшараў былой „адзінай-недзялімай" матушкі Расеі.

Аб гэтым сьведчаць далучаныя лісты. Стараюцца закулісна ўплываць у гэтым кірунку на Беларускую Царкву расейскія мітрапаліты - Сяргей Рыскі й Віленскі ды Серафім Берлінскі. Як чырвоны, так [і] белы расейскія мітрапаліты клапоцяцца аб непадзельнасьці Расеі. Мітрапаліт Рыскі Сяргей, прысланы бальшавікамі ў 1940 годзе ў Прыбалтыку, як зацяты расеец, для русыфікацыі і ўтрыманьня ў бальшавіцкай паслухмянасьці духавенства й вернікаў, сягоньня ўтрымлівае той самы расейскі дух „адзінай-недзялімай Расеі", а нават, як гэта сьцьвярджае ліст сьвяшч. расейца Іванкевіча да сьвяшч. расейца Балая з дн. 12.3.1943 г. робіць патаемныя захады ў гіерархіі Беларусі, каб перашкодзіць аўтакефаліі Беларускай Царквы, каб не парываць лучнасьці з Расейскай Маскоўскай Царквой. Калі гэта не ўдалося, то ён загадвае лічыць Беларускую Царкву праклятай і забараняе на абшары сваёй юрысдыкцыі служыць сьвяшчэньнікам Беларускай Аўтакефальнай Царквы, хочучы такой прэсыяй уплынуць на клір Беларусі. Сам-жа ён уважае й цяпер сваю Царкву за залежную ад Масквы, ад Маскоўскага Экзархату так, як гэта загадалі яму яшчэ бальшавікі, пасылаючы ў Прыбалтыку.

Аб кантакце гіерархіі Беларускай Царквы з расейцам, Берлінскім мітрапалітам Серафімам, сьведчыць паштоўка, напісаная 27.5.1943 г. расейскай фірмай „Производство русских знаков отличия в Берлине" расейцу, сьвяшч. Балаю. Маскуючы справу нібы перасылкай крыжыкаў, якія ўзапраўднасьці вырабляюцца і ў Менску, абгаворваецца справа кантакту расейскага духавенства ў Берліне зь менскім для іх супольнай мэты. Вонкавыя расейскія чыньнікі знаходзяць добры адгалосак сваім імкненьням у пануючай сёньня гіерархіі й царкоўнай адміністрацыі Беларускай Царквы. Антаганізм, існуючы паміж мітрапалітам Беларусі Панцялейманам і кіруючым архіепіскапам Філафеем, базуецца на падставе выключна асабістай - [барацьбе] за ўладу. Па зьместу працы абодва яны, карыстаючы зь небывалых паўнамоцтваў у адміністраваньні Царквой, дадзеных нямецкімі ўладамі, утрымліваюць яе расейскі характар, пакінуты бальшавікамі. Так усе благачынныя маскалі, якіх устанавілі бальшавікі, хаця часта неадукаваныя, сягоньня падтрымліваюцца імі абоімі й не замяняюцца беларускімі акадэмікамі, хаця аб гэтым прасіла беларускае грамадзства. Высьвечана больш 130 зацятых неадукаваных маскалёў у сьвяшчэньнікі, а не арганізавана навучаньне беларускіх кандыдатаў. Курсы праводзіліся толькі для змыльваньня фактычнай работы, бо выйшла зь іх толькі каля 11 (?) духоўнікаў.

Цяпер 7.7.1943 г. яны хочуць высьвяціць у епіскапы Беларусі зацятага маскаля з Бранску Паўла, які ніколі нічога супольнага ня меў зь беларускасьцю і мець ня хоча, а будзе добрым русыфікатарам Беларусь Тымчасам ёсьць лепшыя кандыдаты ў епіскапы, беларусы: акадэмік Дземьячонак і сьвяшч. Баслык Астап. Але маскальская гіерархія думае толькі аб умацаваньні расейскіх пазыцыяў у Беларускай Царкве.

У Менску яны стараюцца ўтрымаць той самы расейскі дух. Сюды сьцягнулі пераважна цёмнае, неадукаванае духавенства, якое зьяўляецца паслухмяным выканаўцам іх волі. Усімі справамі ў Менску запраўляе расеец сьвяшч. Балай, які мае шырокія карэспандэнцыйныя прыватныя зносіны, а таксама [вядзе іх] празь Беларускую Самапомач ня толькі з акругамі Беларусі, але нават з расейцамі ў Берліне. Празь яго выконвае сваю волю ўсё расейскае духавенства, зь якім Балай быў шчыльна зьвязаны праз увесь час сваей працы.

Сьвяшч. Юльян - расеец, без адукацыі. Сьвяшч. Кур'ян - без адукацыі, пры бальшавікох кінуў служыць у царкве і быў забаронены ў сьвяшчэннаслужэньні, нязвольнены ад забароны, што абурае агул веруючых. Але як паслухмяны чалавек і інфарматар, [ён] быў запрошаны арх. Філафеем на працу ў Менск. Сьвяшч. Брукін - стары расеец. Сьвяшч. Багалец - расеец, без адукацыі. Сьвяшч. Скабей - малады беларус, без адукацыі, паслухмянае арудзьдзе. У апошніх днях арх. Філафей сьцяг-нуў у Менск на працу свайго швагру - сьвяшч. Шашка, без духоўнай асьветы. На гэту колькасьць духавенства у Менску ёсьць толькі адзін акадэмік сьвяшч. Лапіцкі, якому арх. Філафей часта прыпамінае, што ён яго вышле зь Менску, а дзеля гэтага ён павінен быць паслухмяным усім пажаданьням арх. Філафея [падкрэсьлена намі. - Ю.Г.].

Дня 27.6.1943 г. у мітр. Панцялеймана й арх. Філафея была дэлегацыя паветавых начальнікаў з Глыбокага, якая прасіла выдаліць зь Менску сьвяшч. Балая, як шкоднага Беларускай Царкве, якога яны ведаюць як ворага беларушчыны й зацятага маскаля, і які пры Польшчы ладзіў спэцыяльны палянізацыйны курс. На гэта мітр. Панцялейман і арх. Філафей сказалі, што ў такім выпадку яны выдаляць зь Менску беларускіх сьвяшчэньнікаў Лапіцкага й Кушнера, а возьмуць саўсім новых. Так яны хочуць у Менску зрабіць выключна расейскі адміністрацыйны апарат.

Але існуючая расейская гіерархія з расейскімі благачыннымі ня толькі ўтрымлівае расейскі характар Царквы, але актыўна перасьледуе духоўнікаў-беларусаў. У той час, калі маскаль сьвяшч. Балай, без адукацыі, мае аж два прыходы (у Глыбоцкай акрузе і ў Менску, каб спраўней весьці русыфікацыйную работу), то беларус-акадэмік, сьвяшч. Пыск цэлымі паўгодзьдзямі сядзіць бяз працы, ня маючы чым нават карміць сваіх 5 малых дзяцей і пасылаецца арх. Філафеем пад пагрозай забароны ў сьвяшчэннаслужэньні ў далёкі небясьпечны прыход, як на сьмерць, бо сям'і ён і так туды ня зможа перавезьці. Так арх. Філафей пазбаўляе народ добрага прапаведніка, злоўжываючы небывалай воляй, якую цяпер мае духоўная адміністрацыя. Сьвяшч. Пазьняка, беларуса-акадэміка, таксама скуець маскальскае духавенства ў Глыбоцкай акрузе, стараючыся выкінуць з працы. Сьвяшч. Бягун, энергічны беларус, сядзіць амаль бяз працы ў той час, як стары 80-гадовы маскаль Ігнатовіч затрымлівае вялікі двухклірны прыход. Сьвяшч. Старыкевічу, беларусу, нашы гіерархі зусім забаранілі служыць. Таксама выгрызаюць і перакідваюць у горшыя прыходы сьвяшч. Стахо[ў]скага, беларуса ды іншых. Духавенства шмат якіх акругаў гавора пропаведзі й вядзе справаводзтва па-расейску, а арх. Філафей зь мітр. Панцялейманам толькі прыкрыва[юць] гэтыя факты.

Без прызначэньня сьведамага беларуса на рэфэрэнта царкоўных справаў (ці пры Генэральным камісарыяце, ці пры мітрапаліце) не прыпыніць русыфікацыйнай работы маскалёў у Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве"[31].

Спыніць расейскія тэндэнцыі ў царкоўных структурах БАПЦ, на думку аўтараў рапарту, магла-б хуткая й мэтанакіраваная рэалізацыя наступных заданьняў:

„ 1. Аформіць аўтакефалію Беларускай Царквы ў найбліжэйшым часе, урачыста абвесьціўшы аўтакефальнасьць.

2. Рэарганізаваць і беларусізаваць адміністрацыйны апарат:

а)      арганізаваць Мітрапалітальнае Упраўленьне ў Менску, запрасіўшы на сяброў: сьвяшч. М. Лапіцкага, Н. Пыска й А. Несьцяровіча;

б)     арганізаваць Епархіяльнае Упраўленьне ў тых епархіях, дзе яны яшчэ не сарганізаваныя (Віцебская, Магілёўская) і рэарганізаваць ужо існуючыя, выдаліўшы зь іх расейцаў па ідэалёгіі (сьвяшч. Балай у Менскай і інш.);

в)     высьвеціць у епіскапы для неабсаджаных епархіяў кандыдатаў беларусаў (мгр. Дземьячонак і Баслык Астап);

г)      зьмяніць благачынных расейцаў або асобаў з расейскай ідэалёгіяй на знаных беларусаў.

3.     Прыпыніць цкаваньне сьвяшчэньнікаў-беларусаў (Пазьняк, Пыск, Бягун, Стахоўскі, Старыкевіч і інш.) і даць перавагу сьвяшчэньнікам-беларусам:

а)     перавесьці сьвяшчэньнікаў-расейцаў па паходжаньні або па ідэалёгіі з прыходаў, знаходзячыхся ў адміністрацыйных цэнтрах, у сельскія, замяняючы іх беларусамі;

б)     прыпыніць высьвячэньне ў сьвяшчэньнікі неадпаведных расейцаў, а высьвячаць толькі беларусаў.

4.     Арганізаваць навучаньне беларускага духавенства:

а)      адчыніць у Менску Духоўную Сэмінарыю;

б)     адчыніць у меру патрэбы, як часовае мерапрыемства, пастырскіякурсы й псаломшчыцкія ў паасобных епархіях;

в)     для сьвяшчэньнікаў, няведаючых беларускай мовы, правесьці адпаведныя курсы з абавязковым экзаменам, зложаным у слове й пісьмеперад камісіямі, у склад якіх увойдуць прадстаўнікі школьных уладаў.

5.     Рэарганізаваць душпастырскую працу:

а)      паставіць на адпаведны ўзровень справу пропаведзі ў цэрквах,праводзячы іх у абавязковым парадку ў беларускай мове;

б)     навучаць дзяцей Закону Божаму па-беларуску;

в)     ладзіць пэрыядычныя місіянерскія зьезды духавенства па благачыніях і епархіях;

г)      арганізаваць адпаведныя бібліятэкі пры епархіях і благачыніях;

д)     узьняць узровень благалепнасьці сьвятыняў (рамонты) і багаслужэньня (хор, інвентар і інш.).

6.  Арганізаваць рэлігійна-ўзгадаваўчыя згуртаваньні вернікаў прысьвятынях (брацтвы).

7.  Арганізаваць выданьне й пашырэньне духоўнай літаратуры ў беларускай мове:

а)      пэрыядычныя (аднаднёўкі, календары, епархіяльныя лісткі й інш.);

б)     непэрыядычныя (маліцьвеньнікі, падручнікі Закону Божага, Евангельлі, малітвы й інш.);

в)     выданьне або справаджэньне сьв. абразоў.

8.     Арганізаваць матар'яльную гаспадарку царквы:

а)     даход царквы ад даходу кліра, і праводзіць адналіты ўлік гэтыхдаходаў (кнігаводзтва);

б)     выконваць працу згодна зацьверджанаму гадавому бюджэту (мітраполіі, епархіі, па асобнаму прыходу), ліквідуючы безгаспадарнасьць;

в)     арганізаваць прадпрыемсгвы вырабу царкоўных матар'ялаў (сьвечкі, крыжыкі, царкоўнае віно й інш.) пры Епархіяльных Управах, забіраючы ўжо існуючыя ад прыватных духоўных асобаў;

г)      арганізаваць пры Епархіяльных Управах склады царкоўных матар'ялаў (сьвечкі, крыжыкі й царкоўнае віно ды інш., ліквідуючы спэкуляцыю)"[32].

Нямецкія ўлады ў Бэрліне й на месцах, занепакоеныя разьвіцьцём сытуацыі ў БАПЦ, імкнуліся мацней заангажавацца ў справу беларусізацыі царкоўнага жыцьця на акупаванай тэрыторыі Беларусі й падтрымаць беларускі незалежніцкі актыў. 1 чэрвеня 1944 году фон Мільвэ-Шродэн, кіраўнік Усходняга міністэрства па пытаньнях культуры, у службовым лісьце да сваіх падначаленых пісаў:

„Факты пераканаўча сьведчаць пра тое, што пераважная большасьць праваслаўнага духавенства на Беларусі настроена ў расейскім духу. З гэтай прычыны справа падрыхтоўкі беларускай нацыянальна-зарыентаванай гіерархіі сутыкаецца зь перашкодамі. Пасьпяховае яе вырашэньне магчымае, але толькі пры ўмове, што зь нямецкага боку будзе праяўлена ініцыятыва ў рэлігійным пытаньні. Але гэта пярэчыла-б раней прынятым палітычным дырэктывам. Асабіста лічу, што такая ініцыятыва з нашага, нямецкага боку, у царкоўным пытаньні проста неабходная. У гэтай справе я зьвяртаўся ўжо да обергруппэнфюрэра [Готтберга. — Ю. Г.]. Адказу яшчэ няма. У справе беларускіх падручнікаў я атрымаў неабходныя распараджэньні й пацьверджаньні"[33].

27 чэрвеня 1944 году ў Менску адбыўся Другі Ўсебеларускі Кангрэс, у якім, як дэлегат ад духавенства БАПЦ, браў удзел і а. М. Лапіцкі. Тым-часам наступ савецкіх войскаў на пачатку ліпеня перакрэсьліў новыя ініцыятывы беларускага незалежніцкага актыву й нямецкіх уладаў у справе рэарганізацыі беларускага царкоўнага жыцьця. Зь епіскапатам і часткай духавенства БАПЦ эвакуавалася на Захад і сям'я а. М. Лапіцкага: першапачаткова — у Чэхію, а пазьней — у Нямеччыну[34]. Тады наўрад ці думалася, што вярнуцца на Бацькаўшчыну ўжо не давяд