МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

У служэньні Богу й Беларусі / Укл., прадм., камэнт. Ю. Гарбінскага. Нью Ёрк — Варшава, 2005. — 672 с.

Аўтар: Лапіцкі Мікалай
Год: 2005
Cерыя: Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк)
Краiна: ЗША
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

Інстытут Славістыкі Польскай Акадэміі Навук

 

Мікалай Лапіцкі

У служэньні Богу й Беларусі

 

 

Уступнае слова Вітаўт Кіпель

Укладаньне, прадмова, камэнтары Юры Гарбінскі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Нью Ёрк - Варшава

2005

Belarusian Institute of Arts and Sciences

Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences

 

Nicholas Lapitzki

In the Service of God and Belarus

 

Preface Vitaut Kipel

Edited by Yuri Garbinski

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

New York - Warsaw

2005


Publication Reviewer:

Jan Zaprudnik (New York, U.S.A.)

Eugene Miranovich (Biabystok, Poland)

Consultation Staff:

Vitaut Kipel (New York, U.S.A.)

Helen Kasouski (New Jersey, U.S.A.)

 

Research and publication funds for this book were made possible through a grant from the Helen Kasouski & George Lapitzki families

 

Text Proofreaders:

Natalia Mazouka

Maria Mauzon Teresa Castelluzzo

 

Pagination Team & Graphic Project:

Elzbieta and Marek Kaminski

 

 

 

©Copyright by Belarusian Institute of Arts and Sciences in New York & Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences

 

Printed in U.S.A.

 

History of Belarusian Religious Life Volume No. 3


ЗЬМЕСТ - CONTENTS

Уступнае слова - Preface

Прадмова - Introduction

Разьдзел I - Малітвы й казаньні - Chapter I - Prayers and Sermons

Малітва   

„Яко видести очи мои спасение Твое" 

Христос Уваскрос!     

Вера, надзея, любоў 

Хрыстос Уваскрос, дарагая наша Радзіма!     

Надежна скарыстайма час 

Хрыстос Уваскрос!        

З сьвятам 25 сакавіка           

Вербніца

Хрыстос Уваскрос!        

Калядная Ноч   

Дні праходзяць, дні лятуць...         

Нядзеля Міраносіц. На Дзень Маткі        

Дзейнасьць Сьвятога Духа

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога  Духа       

З нараджэньнем Хрыста!   

Разьдзел II - Дасьледаваньні - Chapter II - Academic Works

Як паўстала царкоўная вунія на Беларусі       

Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панаваньня Уладыслава Ягайлы       

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква

Вунія й змаганьне за чысьціню праваслаўя  

Разьдзел III - Публіцыстыка - Chapter III - Articles

Паломніцтва студэнтаў...    

За Беларускую Царкву        

Сьвятая Еўфрасіньня Полацкая  

Memorial Day     

Аб згодзе рэлігійнай 

У імя праўды    

З выдавецтва  

Адкрыты ліст да беларускай грамадзкасьці...           

Крывіцкая мараль     

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква й яе гістарычныя даты XX стагодзьдзя (1922 і 1942)     

Добры Пастыр

350-гадовы юбілей кн. Канстантына Канстантынавіча Астрожскага  

Яшчэ аб крывіцкай маралі 

“Сьцеражыцеся ілжэпрарокаў...”

Сучаснае становішча Беларускай Праваслаўнай

Царквы ў вольным сьвеце ...        

Адзінства           

Сьвятой памяці Анатоль Коўш     

Канстантынопальскі Патрыярхат          

Сьвятыя Віленскія Мучанікі           

Беларуси а камунізм. Напамінак 

Прот. Іван Кушнер. У двадцатую гадавіну трагічнай сьмерці

Ватыканскі Сабор Рыма-каталіцкае Царквы (Папы: Іван XXIII і Павел VI)     

Дваццаціпяцігодзьдзе Беларускага Аўтакефальнага Праваслаўнага Сабору: Менск-1942          

Беларускі праваслаўны манастыр у Супрасьлі й яго “Супрасьльская Рукапісь”

З вуніяцкіх нератаў на волю         

Хіратонія а. Сьвятаслава Каўша  

Жыцьцёвы шлях а. Сьвятаслава Каўша          

Амэрыканска-Маскоўская “Аўтакефалія”        

Усяленскі патрыярх Атэнагор I    

Новы Усяленскі патрыярх Дзімітрыос I           

Высьвячэньне Царквы й БР-Г Цэнтру 

З пэрспэктывы часу 

Dzialalnosc Kola Teologow Prawoslawnych...   

Разьдзел IV - Лісты - Chapter IV - Letters

Ліставаньне з арх. Апанасам (Афанасіем)       

Ліставаньне арх. Апанаса (Афанасія) зь беларускімі царкоўнымі інстытуцыямі на эміграцыі

Ліставаньне з Р. Астроўскім          

Ліставаньне зь Ю.Віцьбічам         

Ліставаньне з В. Войтанкам          

Ліставаньне з а. П. Вялікім 

Ліставаньне з Дз. Касмовічам       

Ліставаньне зь I. Касяком   

Ліставаньне з а. А. Крытом

Ліставаньне з М. Сяднёвым          

Ліставаньне з кс. Ф. Чарняўскім   

Ліставаньне з царкоўным актывам у Аўстраліі        

Ліставаньне з царкоўным актывам у Кліўлендзе    

Ліставаньне з царкоўным актывам у Пассэйку        

Ліставаньне з царкоўным актывам у Ракфордзе    

Ліставаньне з царкоўным актывам у Таронта й Вініпэгу 

Ліставаньне з царкоўным актывам у Чыкага

Ліставаньне з арх. Міхаілам           

Разьдзел V - Стужкі памяці - Chapter V - Recollections

Фрагмэнты ўспамінаў дзяцей і ўнукаў а. Мікалая Лапіцкага     

Разьдзел VI - Успаміны й рэфлексіі пра а. Мікалая Лапіцкага - Chapter VI - Memories and Reflections about Rev. Nicholas Lapitzki

Антон Шукелойць. Пачатак сьвятарства: а. Мікалай у Ашмяне     

Рагнеда Аляхновіч. Служылі Богу й Беларусі     

Вітаўт Кіпель. Знаёмства й супрацоўніцтва з а. I. Кушнерам і а. М.Лапіцкім     

Надзя Запруднік. Успамін пра а. Мікалая Лапіцкага     

Янка Запруднік. Айцец Мікалай - празорлівы будаўнік         

Яніна Каханоўская. Мае ўспаміны пра а. Мікалая Лапіцкага

Віталь Цярпіцкі. Жменька ўспамінаў пра а. Мікалая Лапіцкага    

Алег Махнюк. Ад Ватэніпгэту да Саўт Рывэру    

Іван Касяк. Протапрэсьвіцер Мікалай Лапіцкі      

Міхась Сенька. Колькі слоў пра а. Мікалая

George N. Lapitzki. My Memories

Thomas Bird. Father Nicholas Lapitzki: Dziejac na nivie bielaruskaj dyjaspary    

Walter S. Lapitzki, Jr. About Walter Lapitzki, Sr.    

Дадаткі - Supplements

A.   Ліста прысутных на Нарадзе Праваслаўнае Беларускае Гіерархіі, Духавенства й Вернікаў у Рэгэнсбургу 5 траўня 1946 году    

Б. Пастанова Праваслаўнага Беларускага Зьезду ў Рэгэнсбургу дня 5.5.1946 г.     

B.   Пратакол Беларускага Праваслаўнага Зьезду у Рэгэнсбургу дня 5 траўня 1946 г. (эміграцыя ў Нямеччыне)    

Г.  Ліст да Прэзыдэнта ЗШПА Г. Трумэна    

Камэнтары - Commentaries

Бібліяграфія - Bibliography

Скароты - Abbreviation


Царква - народнае цела. Яна заўсёды мае нацыянальнае аблічча, бо царква - гэта народ (вернікі) і гіерархія. Царква непераможная, калі гэтыя два пачаткі (народ ды гіерархія) моцна спаяны паміж сабою. Царква ня служыць антинародным мэтам, бо ў гэтым выпадку яна дзее супраць самое сябе й немінучым насьледкам вядзе да яе-ж заняпаду, як гэта здарылася з Царквой Расейскае імпэрыі, калі царкоўная гіерархія, адышоўшы ад паняволеных расейскім урадам народаў, пайшла на службу імпэрыялістычным мэтам Масквы й заміж праваслаўнае зрабілася “рускай”.

Кожны народ павінен мець сваю Царкву, інакш ён ніколі ня будзе суб'ектам міжнародных дачыненьняў ды астанецца аб'ектам міжнароднага гандлю. Народ, які дасыіеў да таюо, каб мець сваю самастойную Царкву, лічыцца дзяржаўна сьпелым народам. Вось чаму ідэя арганізацыі беларускага ралігійна-нацыянальнага жыцьця спатыкае моцную рэакцыю з боку ворагаў беларушчыны розных масьцей. Яны - ворагі беларускае незалежніцкае думкі - вельмі добра разумеюць, што, арганізуючы наша ралігійна-нацыянальнае жыцьцё, мы кладзем моцны грунт над наіп незалежніцкі й палітычны рух.

а. Мікалай Лапіцкі


Уступнае слова

Напрыканцы XVIII-га стагодзьдзя, з падзелам Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гадох, Беларусь поўнасьцю была заваяваная ды ўлучаная ў склад Расейскай імпэрыі. Праўда, самыя ўсходнія часткі беларускай тэрыторыі — Смаленшчына ды паўночна-ўсходнія раёны Чарнігаўшчыны — былі забраныя Масквой яшчэ ў другой палове XVII-га стагодзьдзя. Падбітыя Расеяй землі, населеныя ў асноўным ліцьвінамі — тагачасны тэрмін для беларусаў — былі чужыя Маскве. Царская ўлада гэта ведала. I таму ў дачыненьні да Беларусі й беларусаў праводзілася адмысловая імпэрыяльная палітыка, якую вызначалі такія парамэтры: усе адзнакі апрычонасьці гістарычнага разьвіцьця зацерці, насельніцтва зрусыфікаваць, рэлігійныя струкгуры зьнішчыць ды нарваць кананічную сувязь беларускага праваслаўя з Канстантынопальскім Патрыярхатам, а ўсё існаваньне краю зьвязаць з Масквой. Палітыка русыфікацыі была жорсткай і праводзілася праз царкву, адміністрацыю ды вельмі абмежаванае школьніцтва.

Русыфікацыйную місію расейскага праваслаўя на Беларусі, распачатую царскай уладай, сёньня, пры актыўным заангажаваньні Масквы, падтрымоўваюць афіцыйныя ўлады ў Менску. I гым ня менш, пачуцьцё нацыянальнай самасьведамасьці ў беларусаў засталося нязьнішчаным. У 1918 годзе Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесьціла незалежнасьць Беларусі, а ў 1922 годзе ў Менску была праклямавана аўтакефалія Беларускай Праваслаўнай Царквы, якую ачоліў мітрапаліт Мелхісэдэк. Імкненьне да самастойнасьці ў палітычным і рэлігійным жыцьці беларусы выявілі і ў часе Другой сусьветнай вайны. У 1942 годзе Усебеларускі Праваслаўны Сабор у Менску выказаўся за аднаўленьне Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Гэтаксама Другі Усебеларускі Кангрэс 27 чэрвеня 1944 году акрэсьліў ідэю дзяржаўнага сувэрэнігэту стратэгічнай мэтай беларускага незалежніцкага руху. У 1991 годзе была абвешчана незалежнасьць дзяржавы Рэспублікі Беларусь.

У дадзенай працы яе аўтар, протапрэсьвіцер Мікалай Лапіцкі, дзейны праваслаўны сьвятар і аўтарытэтны дасьледнік гісторыі Праваслаўнай Царквы на Беларусі ў пару Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), даводзіць легальнасьць кананічнае лучнасьці Беларускай Праваслаўнай Царквы з Канстантынопальскім Патрыярхатам. Ён таксама пралівае шмат сьвятла на рэлігійныя справы паваеннага часу на эміграцыі. З глыбокім перакананьнем праваслаўнага дзеяча й дасьведчанага душпастыра а. Мікалай Лапіцкі накрэсьлівае шлях у будучыню да адноўленага існаваньня Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на службе Богу і свайму народу.

Вітаўт Кіпель


ПРАДМОВА

Жыў, вучыўся, працаваў, удзельнічаў, верыў...

Гэтыя словы мы сустракаем бадай за кожным разам, калі гартаем старонкі фундамэнтальных энцыкляпэдый, аднатомных біяграфічных слоўнікаў ці проста звычайных даведнікаў. Ад іх пачынаем пошукі біяграфічных зьвестак пра тую або інпіую асобу, яе жыцьцё, палітычную, грамадзка-культурную ці сьвятарскую дзейнасьць. Паўтараючыся ў такой безьлічы людзкіх лёсаў, у кожным асобным выпадку гэтыя максімы-дэфініцыі за скупымі энцыкляпэдычнымі радкамі хаваюць свой адметны сэнс і глыбіню, якую адкрываюць гадамі й стагодзьдзямі.

Айцец Мікалай Лапіцкі нарадзіўся 13 сьнежня (па старым стылі 30 лістапада) 1907 году ў вёсцы Грэлікі Вялейскага павету Віленскай губэрні[1]. Сям'я ня мела багатага матар'яльнага дастатку. Уся гаспадарка Лапіцкіх складалася з лапіку зямлі ды невялікай хаты з прыбудовай. Бацькі, Сьцяпан і Домна — сяляне-гаспадарнікі, мелі аднак інпіыя каштоўнасьці: павагу да працы, беларускі традыцыяналізм, глыбокую рэлігійнасьць і шанаваньне праваслаўных царкоўных традыцыяў. Гэтыя якасьці, як самы каштоўны скарб, перадалі сваім дзецям — дочкам Ксені, Настулі, Ніне ды сынам Мікалаю, Юзіку й Валодзю. На багаслужбы й гадавыя царкоўныя сьвяты сям'я выпраўлялася ў суседняе мястэчка Іжу, дзе была праваслаўная царква. У ёй атрымаў хрост і а. Мікалай[2], каб потым праз усё жыцьцё і на Бацькаўшчыне, і ў далёкай Амэрыцы самаахвярна служыць Усявышняму, Беларускай Праваслаўнай Царкве й роднаму народу.

Першыя веды М. Лапіцкі атрымаў у сям'і. Потым два гады вучыўся ў пачатковай школе ў Іжы. З выбухам Першай сусьветнай вайны Лапіцкія падаліся ў бежанства ў Расею, дзе Мікалай закончыў дзьве клясы сярэдняй школы. Лютаўская рэвалюцыя 1917 году прысьпешыла вяртаньне на бацькаўшчыну сотняў беларускіх сем'яў. На пачатку 1918 году ў родныя Грэлікі вярнуліся й Лапіцкія. Мікалай распачаў вучобу ў расейскай прыватнай гімназіі ў Вялейцы[3]. Пасьля двух гадоў навукі перайшоў у пятую клясу Віленскай духоўнай праваслаўнай сэмінарыі. Ад дзяцінства шмат чытаў. Бібліятэчныя фонды сэмінарыі дазволілі пашырыць кніжныя зацікаўленьні маладога адэпта. У часе вучобы ў сэмінарыі М. Лапіцкі захапіўся творчасьцю Зьмітрака Бядулі, асобныя творы якога, як напрыклад, апавяданьне “Малітва малога Габрусіка”, ведаў на памяць. З расейскіх пісьменьнікаў цікавіўся прозай Антона Чэхава[4].

Тут, у сэмінарыі, нягледзячы на кансэрватызм асяродзьдзя й расейскі характар багаслоўскага навучаньня, прыйшло пачуцьцё беларускасьці. Пазьней, на эміграцыі, а. М. Лапіцкі ўспамінаў, што амаль усе яго калегі з курсу выйшлі з сэмінарыі сьведамымі беларусамі. Непасрэдны ўплыў на гэта, як можна меркаваць, меў ня толькі праграмны курс беларусаведы ў часе навучаньня, але таксама кантакты сэмінарыстаў зь беларускімі студэнтамі з унівэрсыгэту Стэфана Баторага й з вучнямі Віленскай Беларускай Гімназіі ды ўдзел у беларускіх моладзевых імпрэзах.

У травені 1930 году М. Лапіцкі скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю й атрымаў атэстат сталасьці. Далейшую навуку прадоўжыў на факультэце праваслаўнага багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсыгэту, куды паступіў у верасьні 1930 году[5]. У лісьце да ўнівэрсытэцкіх уладаў прот. М. Тучэмскі, рэктар Віленскай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі, даючы апінію сэмінарысту М. Лапіцкаму, пісаў:

„Мікалай Лапіцкі, абсальвэнт тутэйшай сэмінарыі, мае сярэднія здольнасьці, працавіты й спакойны. Заўсёды паводзіў сябе вельмі добра. Не адзначаецца ён вялікім палётам, мае аднак характар, які сьведчыць пра тое, што ў асобе сэмінарыста Лапіцкага царкоўная ніва будзе мець ахвярнага й шчырага сьвятара"[6].

Варта адзначыць, што ў міжваеннай Полыпчы Варшаўскі ўнівэрсытэт быў адзінай вучэльняй, якая давала вышэйшую праваслаўную багаслоўскую асьвету й рыхтавала высокакваліфікаваных сьвятароў. Факультэт праваслаўнага багаслоўя быў утвораны пры ўнівэрсытэце ў лютым 1925 году адмысловым арганізацыйным камігэтам пры падтрымцы акадэміцкага Сэнату[7]. Непасрэдны ўдзел у яго зарганізаваньні прыняў мітрапаліт Дыянісій (Валедынскі) і група ўнівэрсытэцкіх выкладчыкаў на чале з праф. Ф. Крышталовічам, тагачасным рэктарам вучэльні. Утварэньне багаслоўскага факульгэту на Варшаўскім унівэрсытэце мела на мэце падрыхтоўку высокаадукаваных праваслаўных духоўнікаў, іх усебаковае інтэлектуальнае й маральна-царкоўнае выхаваньне.

Вось-жа, з дапамогай новага пакаленьня праваслаўных сьвятароў польскі ўрад меў намер зьмяніць расейскі характар Праваслаўнай Царквы ў Польшчы, каб выкарыстаць яе як інструмэнт у працэсе асыміляцыі беларускага і ўкраінскага праваслаўнага насельніцтва.

У лютым 1927 году на ўрачыстай акадэміі з нагоды 2-х угодкаў адкрыцьця факульгэту праваслаўнага багаслоўя яго кіраўнік, мітрапаліт Дыянісій, адзначаў:

“Мінула два гады, але ўжо бачныя вынікі, за што складаем гарачую падзяку Усемагутнаму Богу. Сёньня на факультэце замест аднаго прафэсара выкладае шасьцёх, маем 150 студэнтаў, добраўпарадкаваны і ўтульны інтэрнат, а яшчэ - багатую бібліятэку, свой уласны часапіс, а нават капліцу...”[8].

У хуткім часе пасьля адкрыцьця на Варшаўскім унівэрсытэце праваслаўнага багаслоўскага факульгэту зь ліку яго першых студэнтаў у травені 1925 году паўстала „Кола праваслаўных багасловаў"[9]. Дзейнасьць гуртка палягала на зарганізаваньні студэнтаў-багасловаў у кірунку паглыбленьня іх рэлігійных ведаў і ўзаемадапамогі пры сумеснай навукова-дыдактычнай працы, што было запісана і ў сгатуце арганізацыі. Працу гуртка каардынаваў адмысловы прэзыдыум, выбраны зь ліку сяброў „Кола праваслаўных багасловаў". Ладзіў ён публічныя выступы з рэфэратамі й дыскусіямі царкоўна-багаслоўскага характару, а таксама аказваў матар'яльную дапамогу бяднейшым студэнтам. Гурток меў аўтарытэтнага апекуна ў асобе мітрапаліта Дыянісія. Ад 1930 году „Кола праваслаўных багасловаў" выдавала свой часапіс „Путь Правды", які асьвятляў дзейнасьць гуртка й меўся служыць самаадукацыі й пашырэньню рэлігійных ведаў сярод студэнтаў-багасловаў. Часапіс выходзіў у чатырох мовах (беларускай, украінскай, расейскай і польскай) і публікаваў матар'ялы зь гісторыі хрысьціянства, філасофска-багаслоўскія артыкулы, зьмяшчаў рэцэнзіі й бібліяграфічныя агляды, вёў хроніку студэнцкага жыцьця на факультэце[10].

Ад пачатку вучобы ў Варшаве, нягледзячы на цяжкае матар'яльнае становішча, М. Лапіцкі браў чынны ўдзел у грамадзка-культурным і навуковым жыцьці факульгэту. Яго веды й аўтарытэт сярод калегаў спрычыніліся да таго, што ўжо на 2-м курсе, у красавіку 1932 году, галасамі ўкраінскіх і беларускіх студэнтаў М. Лапіцкага абралі старшынёй „Кола праваслаўных багасловаў"[11].

Дарэчы, зь беларусаў на багаслоўскім факультэце ў розныя гады вучыліся й былі сябрамі „Кола праваслаўных багасловаў" арх. Філафей (Нарко), арх. Апанас (Мартас), а. прот. I. Кушнер, а. М. Сеўба, а. Н. Пыск, а. А. Сурвіла, а. М. Багаткевіч, а. В. Багаткевіч, а. У. Голасаў, а. М. Неслухоўскі, а. В. Малашка, а. М. Скабей, а. В. Баравы, а. У. Шостак ды іншыя.

У навукова-дасьледніцкай дзейнасьці М. Лапіцкі выяўляў зацікаўленьні да гісторыі раньняга хрысьціянства й праваслаўя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Зь вялікай павагай ставіўся да гісторыка-культуралягічных дасьледаваньняў беларускага навукоўца й грамадзка-палітычнага дзеяча В. Ластоўскага, перад усім да яго славутай “Гісторыі Беларускай (Крыўскай) Кнігі”. Сэмэстральныя курсавыя працы студэнта М. Лапіцкага па беларускай мове й літаратуры былі прысьвечаны асьветніцкай і друкарскай дзейнасьці Ф. Скарыны, а таксама жыцьцю й паэтычнай творчасьці Цёткі (Алаізы Пашкевіч)[12]. Ад пачатку ўнівэрсытэцкіх студыяў ён супрацоўнічаў з рэдакцыяй часапісу “Путь Правды”, дзе апублікаваў адзін зь першых сваіх артыкулаў, прысьвечаных праваслаўю й царкоўнай вуніі ў ВКЛ[13]. Спрыяла гэтаму агульная атмасфэра ў вучэльні й высокія кваліфікацыі выкладчыкаў. На факультэце чыталі лекцыі й кіравалі студэнцкай навукова-практычнай дзейнасьцю такія вядомыя прафэсары й дасьледчыкі царкоўнай гісторыі як А. Латоцкі, I. Агіенка, М. Арсеньеў, В. Бідноў, А. Зызыкін. Зацікаўлены гісторыяй праваслаўя ў ВКЛ, Лапіцкі рыхтуе магістэрскую працу пад кіраўніцтвам праф. А. Латоцкага, якую пасьпяхова абараняе ў кастрычніку 1935 году[14]. Гэта было адно зь першых дасьледаваньняў, у якім зь беларускага пункту гледжаньня асьвятляліся сярод іншага гістарычныя й кананічныя асновы аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ужо тады малады студэнт-багаслоў зразумеў, як важным ёсьць для дасьледчыка беларускай царкоўнай гісторыі ўмець адрозьніваць рэальны гістарычны факт ад чужой беларусам думкі, прыбранай у апратку гістарычнага факту.

Вучоба М. Лапіцкага на Варшаўскім унівэрсытэце мела істотнае значэньне ў яго далейшай працы на царкоўнай ніве. Яна паглыбіла багаслоўскія веды будучага сьвятара, умацавала ў ім пачуцьцё беларускасьці й шчырае жаданьне служыць ідэі аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы й нацыянальнай справе.

12 ліпеня 1932 году, у дзень Сьвятых Пятра й Паўла, М. Лапіцкі ажаніўся з Валянцінай Трафімюк, дачкой багатага землеўладальніка зь Беласточчыны. Яго абраньніца ня мела дачыненьня да беларускасьці. Але так было толькі да пэўнага часу. Вось што згадвае Лёля Касоўская, дачка а. Мікалая й матушкі Валянціны:

“Мама нарадзілася 30 сьнежня 1909 году ў маёнтку Ярылаўка каля Ваўкавыска. Яе бацькі, Марыя й Цімафей, былі заможнымі памешчыкамі. Цімафей быў стройны, прыгожы й адукаваны чалавек з царскай Расеі, які працаваў на Беларусь Мама скончыла толькі пачатковую школу, бо на той час яе бацькі лічылі, што большае адукацыі дзяўчыне й ня трэба, паколькі будзе мець добры пасаг. У сваім жыцьці яна стала адчувала недахоп адукацыі й таму старалася шмат чытаць, каб праз самаадукацыю пашырыць свае веды, якіх не ўдалося асягнуць у школьныя гады. Вельмі любіла матэматыку...

Мама паходзіла зь сям'і, дзе не цікавіліся беларускасьцю й Беларусьсю. Але дзякуючы майму бацьку, яна моцна пранялася беларускімі праблемамі й да канца жыцьця засталася шчырай і адданай беларускай. Пазьней нават з палякамі й расейцамі гаварыла толькі па-беларуску, хоць магла гаварыць і на іх мовах”[15].

Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэцкіх студыяў, 9 ліпеня 1934 году М. Лапіцкі быў рукапаложаны ў сан дыякана, а 29 ліпеня - у сан прэсьвітэра[16]. У тым-жа годзе царкоўныя ўлады Віленскай епархіі прызначылі маладога сьвятара настаяцелем праваслаўнай царквы ў заходне-беларускае павятовае места Ашмяну.

Варта памятаць, што ў міжваеннай Польшчы ўмовы, у якіх прыходзілася жыць і працаваць нацыянальна-сьведамаму беларускаму сьвятару, да ўсяго яшчэ сьвятару праваслаўнаму, не былі ані простымі, ані лёгкімі. У адроджанай польскай дзяржаве, дзе большасьць насельніцтва вызнавала каталіцкую веру, першынство аддавалася Каталіцкаму Касьцёлу. Зусім іншыя адносіны польскія адміністрацыйныя ўлады мелі да Праваслаўнай Царквы. З аднаго боку, глядзелі на яе як на апору расейшчыне й чужы элемэнт у польскай рэчаіснасьці. Але з другога боку, у паўсядзённым жыцьці не маглі не акцэптаваць яе прысутнасьці, маючы пасьля 1921 году на абшарах новазарганізаваных усходніх ваяводзтваў каля 4 мільёнаў украінцаў і беларусаў праваслаўнага веравызнаньня, а таксама невялікі адсотак расейцаў. Зрэшты, у адносінах паміж польскай дзяржавай і Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой ішло не толькі пра акцэптацыю, але й пра супрацоўніцтва:

„Для польскай палітыкі непрыхільнасьць, а нават варожасьць праваслаўнага духавенства ў адносінах да нацыянальна-культурнага адраджэньня беларусаў і ўкраінцаў, ды адначасна яго сьхільнасьць да ўступак польскім адміністрацыйным уладам, былі на руку. Якраз у асобе расейскага праваслаўнага духавенства польскі ўрад знайшоў добрага, хоць не заўсёды можа шчырага й надзейнага саюзьніка там, дзе справа датычыла нэўтралізацыі ўплываў украінскай і беларускай інтэлігенцыі на массы"[17].

Пачатак сьвятарскай дзейнасьці а. М. Лапіцкага прыпаў на той час, калі ў Віленскай епархіі трываў востры канфлікт паміж беларускімі царкоўнымі й грамадзка-культурнымі арганізацыямі з аднаго боку й духоўнымі ўладамі на чале зь еп. Феадосіем з другога. Канфлікт гэты быў выкліканы ігнараваньнем вышэйшым духавенствам беларускіх пастулятаў у справе беларусізацыі Праваслаўнай Царквы на заходнебеларускіх абшарах. Патрабаваньні беларускіх дзеячаў і грамадзка-культурных арганізацыяў успрымаліся Віленскай Духоўнай Кансісторыяй выключна як ініцыятыва інтэлігенцыі, а не вымогі шырокай масы беларускіх вернікаў[18].

Ад першых дзён побыту а. М. Лапіцкага ў Ашмяне яго адносіны да працы на царкоўнай ніве і ў паўсядзённым жыцьці вызначаліся ахвярнасьцю й беларускасьцю. Прыгожыя пропаведзі маладога сьвятара ў роднай мове, яго выразна акрэсьлены нацыянальны падыход у царкоўных і сьвецкіх справах знайшлі шырокі водгук і прызнаньне не толькі сярод праваслаўных беларусаў, але і ў каталікоў. Аднак так было да пэўнага часу. Сьвятарскі аўтарытэт і нацыянальная актыўнасьць а. М. Лапіцкага на Ашмяншчыне ў хуткім часе выклікалі супраціў царкоўных уладаў Віленскай епархіі й засьцярогі мясцовай польскай адміністрацыі. Духоўную асобу з вышэйшай багаслоўскай адукацыяй з-пад Вільні неўзабаве перавялі на праваслаўны прыход у вёску Сьцяфанпаль на Дзісеншчыне.

Трэба сказаць, што а. М. Лапіцкі ня быў ані першым, ані апошнім зь беларускіх сьвятароў, каго епархіяльныя царкоўныя ўлады ў паразуменьні з польскай адміністрацыяй высылалі ў глухія й лічэбна невялікія праваслаўныя прыходы. На пачатку трыццатых гадоў такі лёс сустрэў ведамага заходнебеларускага царкоўнага й грамадзкага дзеяча а. А. Каўша. Тыя-ж мэтады рэпрэсіяў і перасьледу, толькі ў іншай форме, выкарыстоўваліся ў адносінах да сьведамых беларускіх каталіцкіх сьвятароў - Ст. Глякоўскага, Я. Рэшэця (Рэшаця), М. Пятроўскага, В. Шутовіча ды іншых, якіх каталіцкія духоўныя ўлады Віленшчыны высылалі ў парафіі на этнічна польскіх абшарах[19].

Увосені 1935 году ў сям'ю маладога святара прыйшлі першыя радасьці. У верасьні ў Лапіцкіх нарадзілася дачка Алена (Лёля), а ў кастрычніку таго-ж году а. Мікалай абараніў магістэрскую працу „Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы" і атрымаў навуковую ступень магістра багаслоўскіх навук[20].

Як у свой час у Ашмяне, так і ў Сьцяфанпалі а. М. Лапіцкі бадай адразу здабыў сярод прыхаджан і мясцовага духавенства вялікую пашану й аўтарытэт. I як заўсёды, шмат працаваў. Але тут, у Сьцяфанпалі, было трохі лягчэй, бо падмогай служыла матушка Валянціна:

„Прыход меў многа зямлі й трэба было на ей умець гаспадарыць. За гэтую справу ўзялася матушка, а а. Мікалай заняўся царквой і прыходзкімі справамі. Тут нарадзіўся ў іх сын Жорж. Айцец Мікалай пачаў будаваць над рэчкаю Дзісною дом для настаяцеля, але ня скончыў - перашкодзіла вайна"[21].

У верасьні 1939 году, пакінутая на волю лесу саюзнымі дзяржавамі Англіяй і Францыяй, Другая Рэч Паспалітая памірала ў няроўным змаганьні на два фронты. Амаль ад пачатку на акупаваных абшарах Заходняй Беларусі й Заходняй Украіны, а пазьней і Прыбалтыкі бальшавіцкія ўлады распачалі арышты й масавыя дэпартацыі мясцовага насельніцтва ў стэпы Казахстану, на Салаўкі і ў Сібір. У другой палове верасьня 1939 году з трывогай і няўпэўненасьцю ў сям'ю а. М. Лапіцкага прыйшла страшная вестка зь Беласточчыны: у маёнтку Ярылаўка савецкімі „вызваліцелямі" былі забітыя бацькі матушкі Валянціны й яе родны брат Валодзя[22]. Улетку 1941 году саветы меліся дэпартаваць зь Дзісеніпчыны ў Сібір і сям'ю а. М. Лапіцкага. Ад высылкі ўратаваў хуткі насгуп нямецкіх войскаў напрыканцы чэрвеня таго-ж году.

Як часта парадоксы беларускай гісторыі ўпляталіся ў канкрэтныя людзкія лёсы: і гэтым разам ад усходніх акупантаў „ратавалі" іншыя, больш „цывілізаваныя" - заходнія.

Першыя месяцы нямецкай акупацыі ў Беларусі, прыхільныя адносіны й палітыка новых адміністрацыйных уладаў на чале з гаўляйтэрам В. Кубэ ў беларускім пытаньні абнадзеілі шмат каго зь дзеячаў беларускага незалежніцкага руху. Арганізоўваліся беларускія адміністрацыйныя структуры й школьніцтва, пачалі выходзіць беларускія пэрыёдыкі, распачаў працу нацыянальны тэатр. Поруч з грамадзка-культурным жыцьцём ажывілася й жыцьцё рэлігійнае. Адкрываліся цэрквы, касьцёлы й малітоўныя дамы. Духавенства й вернікі аднаўлялі й арганізоўвалі новыя прыходы й парафіі, наладжваліся багаслужбы. Першая зь іх была адпраўлена ў жніўні 1941 году. Пасьля двух дзесяцігодзьдзяў балыпавіцкага тэрору ў паўсядзённае жыцьцё вярталіся рэлігія, царкоўныя традыцыі й сьвяты.

Тады-ж, увосені 1941 году, беларускім незалежніцкім актывам пры ўдзеле палітыкаў і сьвецкіх рэлігійных дзеячаў быў распрацаваны плян працы па аднаўленьні Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. На яго правядзеньне ў жыцьцё адводзілася адзін-два месяцы. У першую чаргу прадугледжвалася неадкладна зрабіць наступнае:

„ 1. У цэнтры царкоўнага жыцьця Беларусі - г. Менску павінны знаходзіцца: а) адна вышэйшая царкоўная ўлада; б) якая-б стаяла за скарэйшае правядзеньне аўтакефаліі Беларускай Царквы; в) мела-б перад сабой ясную, здэцыдаваную нацыянальную беларускую лінію й г) праводзіла-б справу арганізацыі Аўтакефальнай Беларускай Царквы здэцыдавана, сыстэматычна, без шавінізму з аднаго боку й нацыянальных уклонаў з другога.

2. Гэта вышэйшая царкоўная ўлада, або адзін вышэйшы яе прадстаўнік павінен мець у помач сабе ў Менску беларускае, здольнае й аўтарытэтнае духавенства для пастырскай працы ў гарадзкіх прыходах і для абняцьця пасадаў у цэнтральных установах Беларускай Мітраполіі, а таксама для выклад аньня прад метаў у багаслоўскіх школах. (...)*.

Усе вышэйпайменаваныя асобы, духоўныя й сьвецкія, з вышэйшай багаслоўскай асьветай, беларусы, маладыя сілы, бо маюць па 27-40 гадоў, сілы самыя здольныя сярод беларускай царкоўнай інтэлігенцыі й самыя папулярныя з добрага боку. Астатняе духавенства, якое займае становішчы, меней надаецца да згоднай, аб'еднанай, інтэнсіўнай, карыснай працы для дабра Сьв. Праваслаўнай Беларускай Аўтакефальнай Царквы.

3. Патрэбна як найхутчэйшае прыбыцьцё з Валыні (Пачаеўская Лаура) епіскапа Вэніяміна ([Сяргея] Навіцкага), які выбраны, як беларус, на Наваградзка-Баранавіцкую катэдру й якога прыбыцьцё істотна спрычынілася-б да арганізацыі Беларускай Царквы.

4. Неабходна найскарэйшае прыняцьце Статута Беларускай Царквы празь нямецкія ўлады да ведама.

5. Патрэбна неадкладная папулярызацыя ідэй па арганізацыі Аўтакефальнай Беларускай Царквы ў прэсе - існуючай сьвецкай, ці ў спэцыяльнай - царкоўнай. У апошнім выпадку патрэбны друкаваны органМітраполіі. Апрача гэтага папулярызацыя ідэі неабходнасьці Аўтакефаліі для Беларускай Царквы й працы духавенства ў нацыянальна-беларускім напрамку для дабра Царквы й Народа павінна весьцісяпраз асабістую візытацыю благачыній і прыходаў празь епіскапаў, шчыра адданых гэтай ідэі, шчыра адданых сапраўднай карысьці Беларускай Праваслаўнай Царквы й Беларускаму Народу.

6. Патрэбна як найхутчэйшая падгатоўка 200 сьвяшчэньнікаў дляўсёй Мітраполіі, зь якіх 3/4 павінны заняць прыходы на ўсходзе Беларусь Аднак гэта падгатоўка павінна [весьціся] у здольных беларускіх руках, дзеля якой таксама патрэбны тыя сілы, аб якіх гаварылася вышэй.

7. Неабходны кантроль епіскапамі й іх высланьнікамі працы благачынных і настаяцеляў прыходаў, каб пастырская праца добра вяласяў нацыянальна-беларускім духу.

8. Патрэбна ўсебаковая й надежная падрыхтоўка на кананічныхпадставах да абвешчаньня й дэ юрэ Аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

9.