МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Статут Беларускае Незалежніцкае арганізацыі Моладзі // Месца выдання – Парыж

Раздзел: Дакументы
Краiна: Францыя
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

СТАТУТ БЕЛАРУСКАЕ НЕЗАЛЕЖНІЦКАЕ АРГАНІЗАЦЫІ МОЛАДЗІ (БНАМ)

I. Агульнае

1) Назоў арганізацыі ёсьць: Беларуская Незалежніцкая Арганізацыя Моладзі, у скарочаньні — БНАМ.

2) Беларуская Незалежніцкая Арганізацыя Моладзі зьяўляецца самастойнаю й базуецца на грунце 25 САКАВІКА з БНР на чале.

3) Цэнтраля БНАМ знаходзіцца ў Парыжы.

4) Абшарам дзейнасьці БНАМ зьяўляецца тэрыторыя Францыі.

5) Асноўнаю мэтаю Арганізацыі ёсьць заактывізаваньне беларускае моладзі й ейных творчых сілаў да вядзеньня спасярод беларускае моладзі ў Францыі грамадзка-культурнае й нацыянальнае працы.

6) Дзеля зьдзейсьненьня гэтае мэты БНАМ можа закладаць ва ўсіх дэпартамэнтах Францыі ня толькі свае адміністрацыйныя аддзелы, але й грамадзка-культурныя ды выхаваўчыя згуртаваньні, як: спартовыя, мастацка-тэатральныя, літаратурныя, арганізацыі скаўтынгу, выдавецкія суполкі й г. д.

7) Запраўдным сябрам БНАМ можа быць кажны малады беларус, які знаходзіцца на тэрыторыі Францыі.

8) Ганаровымі сябрамі БНАМ могуць быць толькі тыя беларусы, што выдатна заслужыліся Беларускаму Народу й ягонай вялікай незалежніцкай ідэі. Ганаровых сяброў прымае агульны Зьезд.

9) БНАМ мае пячатку ў дзьвюх мовах: беларускай і французкай, на пячатцы сымбаль: крыж Ярылы.

II. Кіруючыя органы БНАМ

10) Кіруючымі органамі БНАМ зьяўляюцца:

а) агульны Зьезд сяброў Арганізацыі;

б) управа;

в) рэвізійная Камісія;

г) сяброўскі суд.

А. Агульны Зьезд сяброў БНАМ

11) Агульны Зьезд сяброў БНАМ выбірае зь сяброў Управу, Рэвізійную Камісію, Сяброўскі суд, кантралюе дзейнасьць Арганізацыі, мае права зьмены Статуту й вырашае ўсе важныя пытаньні, якія датычацца Арганізацыі.

12) Агульны Зьезд сяброў БНАМ складаецца з:

а) дэлегатаў Аддзелаў БНАМ (па пяць ад кожнага Аддзелу і дзесяці прадстаўнікоў Аддзелу ў Парыжы);

б) сяброў Цэнтральнай Управы;

в) сяброў Рэвізійнае Камісіі;

г) сяброўскага суду;

д) сяброў Управы Аддзелаў;

е) старшыняў грамадзка-культурных згуртаваньняў.

13) Агульны Зьезд сяброў БНАМ склікаецца раз на год.

14) Парадак дня, мейсца й час скліканьня Агульнага Зьезду БНАМ Цэнтральная Управа падае да ведама ўсім Аддзелам не пазьней як за месяц перад скліканьнем.

15) Пастановы Агульнага Зьезду прыймаюцца звычайнай бальшынёю галасоў прысутных, аб форме галасаваньня пастанаўляе Агульны Зьезд.

16) У важных выпадках можа быць скліканы Надзвычайны Зьезд. Тэрмін скліканьня Цэнтральная Управа падае да ведама найпазьней за месяц перад скліканьнем. На гэтым Зьезьдзе павінны разглядацца толькі тыя пытаньні, якія выклікалі прычыну Зьезду.

Б. Цэнтральная Управа.

17) Цэнтральная Управа выбіраецца Агульным Зьездам на працяг аднаго году й складаецца з 3 асобаў: Старшыні, сакратара й скарбніка.

18) Сябры й старшыня Цэнтральнай Управы павінны быць выбраны пэрсанальна.

19) Сябры Цэнтральнай Управы павінны жыць у Парыжы.

20) Цэнтральная Управа павінна працаваць дзеля агульнага дабра беларускае Моладзі ў Францыі і па праграме, прынятай Агульным Зьездам.

21) У выпадку адыходу аднаго сябры Цэнтральнай Управы надзычайны Зьезд выбірае другога.

В. Рэвізыйная Камісыя

22) Рэвізійная Камісія кантралюе дзейнасьць Цэнтральнай Управы. Яна складаецца з трох сяброў: Старшыні, ягонага заступніка й сакратара і выбіраецца Агульным Зьездам на працягу аднаго году.

23) Рэвізійная Камісія мае права кантролі дзейнасьці Цэнтральнай Управы ў кожнай часіне.

Г. Сяброўскі Суд

24) Сяброўскі Суд складаецца з трох асобаў: Старшыні, ягонага заступніка й сакратара й выбіраецца Агульным Зьездам на працяг аднаго году.

25) Сяброўскі Суд мае права кантролі дзейнасьці кожнага паасобнага сябры Арганізацыі ў кожнай часіне.

III. Аддзелы БНАМ

26) Аддзелы БНАМ могуць закладацца ў тых дэпартамантах Францыі, дзе жыве група беларусаў, маючых права быць сябрамі Арганізацыі.

27) На арганізацыйным сходзе, на якім прыймаецца пастанова аб закладзінах Аддзелу, выбіраецца Управа. Пратакол сходу перасылаецца ў Цэнтральную Управу.

28) Адчыненьне Аддзелу наступае з днём, калі Цэнтральная Управа зацьвярджае пастанову арганізацыйнага сходу.

29) Кіруючымі органамі Аддзелу ёсьць:

а) агульны Сход сяброў;

б) Управа;

в) Рэвізійная Камісія;

30) Управа Аддзелу складаецца з трох асобаў: Старшыні, сакратара й скарбніка.

31) Аб усіх зьменах у складзе Управы Аддзелу павінна быць безадкладна паведамленая Цэнтральная Управа.

32) Рэвізійная Камісія Аддзелу складаецца з трох сяброў: Старшыні, сакратара і сябры.

33) Аддзелы павінны здаваць штомесяц справазданьне з сваёй дзейнасьці і жыцьця ў Цэнтральную Управу БНАМ.

IV. Сябры

34) Дзеля ўступленьня ў Арганізацыю неабходна злажыць бліжэйшаму Аддзелу заяву, тэкст якой ўстаноўлены І-ым Зьездам Беларускае Моладзі.

35) Сьпіс новых сяброў Аддзелу перасылаецца Цэнтральнай Управе БНАМ у Парыжы, якая зацьвярджае прыймо сябраў і выдае сяброускія білеты.

36) Кажны сябра забавязаны падпарадкоўвацца пастановам Агульнага Зьезду БНАМ і загадам Цэнтральнай Управы, эвантуальна Аддзелу, да якога належыць.

37) Сябра можа быць выключаны, калі Сяброўскі Суд устанавіў, што ягоная дзейнасьць ёсьць шкоднаю для ўсяе Арганізацыі.

38) Пастановы Сяброўскага Суду можа адмяніць толькі Агульны Зьезд.

V. Фонды Арганізацыі

39) Фонды БНАМ складаюцца з:

а) уступных сяброўскіх складак;

б) ахвяраў;

в) даходаў з продажы: часапісаў, кніжак і брашураў Арганізацыі;

г) даходу з розных культурных імпрэзаў: тэатральных выступаў, мастацкіх выставаў і г. д.

40) Месячныя сяброўскія складкі ўстанаўляе Цэнтральная Управа і пацьвярджае Агульны Зьезд.

41) З даходаў ад сяброўскіх складак 70% Аддзел адсылае Цэнтралі БНАМ.

VI. Ліквідацыя БНАМ

42) Беларуская Незалежніцкая Арганізацыя Моладзі можа быць зьліквідаваная пастановаю 3/4 прысутных на Агульным Зьезьдзе сяброў, пры гэтым Зьезд дэцыдуе аб долі маёмасьці Арганізацыі.

43) Важнасьць статуту распачынаецца з дня прыняцьця і зацьверджаньня Агульным Зьездам БНАМ.

44) Сябры БНАМ зьвяртаюцца адзін да аднаго праз «сябра».


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by