МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Сумна мне, Божа! // Месца выдання – Парыж

Аўтар: Рыжы-Рыскі Уладзыслаў, Сноп У.
Раздзел: Паэзія
Краiна: Нявызначана
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

У. Сноп

СУМНА МНЕ, БОЖА!

Сумна мне, Божа, на чужой старонцы

Не знайсьці сэрцу хвораму спагады.

Праходзяць людзі — бачу праз ваконца,

Іх не кранаюць чужыя пагляды.

Праходзяць будні мае адзінока,

Шэрыя будні, — пахмурна, бяз сонца;

Дарма шукаю на небе навокал

Ветлага бляску ў чужой старонцы.

Сумна мне, Божа, смутку не разьвею,

Ілюзійнай мары і шчасьця зямнога.

Знаю, што пройдзе жыцьцё, бы завея,

Бы сьнег растае пад сонечным жогам.

Дарэмна дух мой шукае у высі

Нейкай таёмнай, нязнанай надзеі,

Бо між людзкога, зямнога узвышша

Я знаю, смутку свайго не разьвею.

№ 23, 1951 г.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by