МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Мой родны край // Месца выдання – Парыж

Аўтар: Аляхновіч Францішак
Раздзел: Паэзія
Краiна: Нявызначана
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

Францішак Аляхновіч

МОЙ РОДНЫ КРАЙ

Мой Родны Край! Старонка сумная,

За што Цябе любіць? Калі б спытаўся хто, —

Што адказаць, ня ведаў сам бы я,

Скуль гэтая любоў? Дзеля чаго, за што?

Каменьне вострае крывава раніць ногі,

Дрыжыць ў паветры плач старых бяроз;

Хаця мне жудасна, я не сыйду з дарогі,

Ня кіну Край, дзе я радзіўся, рос…

Старонка Родная, за што Цябе любіці

І на ахвяру ўсё жыцьцё Табе даваць?

Ці ж не ляпей пад іншым небам жыці,

Забыць Цябе, пакінуць, Родна Маць?..

Там, дзе сады цьвітуць бяз мала праз год цэлы,

Там неба сіняе, нямашака там хмар;

Людзкія там здароўем поўны целы,

І адымае дух мастацтва дзіўны чар.

Там Вінчы, Рафаэль, Анжэла, Тыцыян,

Глядзяць манумэнты там горда ў неба высь.

У нас забыты ў полі дзесь курган

Ды ля дарогі дрэмле стары, падгнілы крыж.

Твой, Беларусь, пачаўся Рэнэсанс цяпер,

Хто ведае, што створыць Твой народ?!.

Хоць красак там няшмат, хоць Край, як доля, шэр,

Зварухнуўшыся раз, дух пойдзе ўжо ўпярод.

І хоць з-за воблакаў пахмурна сьвеціць сонца,

І шчасьця, радасьці ня знойдзеш тут нідзе, —

Загляне доля шчэ і ў нашае ваконца,

І кветка-папараць яшчэ нам зацьвіце!

№ 9, 1949 г.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by