МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Рэзалюцыя першага Сусьветнага зьезду беларускай эміграцыі // З гісторыяй на “Вы” кн. 3

Кнiга: З гісторыяй на “Вы” кн. 3
Год: 1994
Раздзел: Дакументы
Краiна: Беларусь
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

РЭЗАЛЮЦЫЯ ПЕРШАГА СУСЬВЕТНАГА ЗЬЕЗДУ БЕЛАРУСКАЕ ЭМІГРАЦЫІ

Ныслухаўшы даклады аб жыцьці і грамадзкай працы беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Францыі, Бэльгіі, Швэдыі, Даніі, Італіі, Злучаных Штатах Амэрыкі, Канадзе, Аргентыне і Аўстраліі, Сусьветны Зьезд Беларускай Эміграцыі ў Парыжы 28.11 — 2.12.1948 г. пастанавіў за неабходнае правесьці наступныя мерапрыемствы сярод беларускай эміграцыі ў вышэй успомненых краінах.

1. Узмоцніць акцыю ўсьведамленьня, гуртаваньня й арганізаваньня беларусаў.

2. Зьвязаць і здысцыплінаваць грамадзкія актывы пры помачы канкрэтнай праграмы дзеяньня і тактыкі, дастасаваных да мясцовых патрэбаў і ўмоваў так, каб праца вялася рацыянальна, плянава і сыстэматычна бязь ніякіх перарываў.

3. Старацца стварыць сталыя матар'яльныя базы для беларускай грамадзкай працы, выкарыстоўваючы для гэтага мясцовыя ўмовы й магчымасьці.

4. Стварыць адзінае ўсебеларускае кіраўніцтва ўсёй беларускай работы на эміграцыі і ўсестароньняй апекі над беларускімі эмігрантамі ўва ўсіх краінах, дзе-б яны ні былі, з прадстаўніцтвамі ад усебеларускага кіраўніцтва.

5. Сканцэнтраваць і скаардынаваць усе высілкі ў справе беларускай прэсы і выдавецтва наагул.

6. Стварыць Цэнтральную Беларускую Інфармацыйную Службу і архіў дакумантаў.

7. Правесьці рэгістрацыю беларускіх эмігрантаў ува ўсіх краінах.

8. Дзеля аб'яднаньня і скансалідаваньня ўсёй беларускай эміграцыі — праводзіць сталае, пляновае і сыстэматычнае змаганьне з усякага роду дэструкцыйнай работай і дывэрсыяй, скіраванымі на разьбіцьцё беларускага жыцьця,— з асаблівай увагай на зарубежніцтва й астроўшчыну.

9. У грамадзкай рабоце праводзіць рацыянальны падзел працы, не дапускаючы, каб кіруючы актыў, які перагружаны арганізацыйнай работай, займаўся яшчэ тэхнічнай працай, не вымагаючай спэцыяльных кваліфікацыяў.

10. У парадку грамадзкай дысцыпліны забавязаць да актыўнай працы ўсе інтэлігенцкія кваліфікаваныя адзінкі, якія дагэтуль адзначаюцца бязьдзейнасьцяй.

11. Узмоцніць высілкі дзеля павялічэньня колькасьці студыюючых беларусаў з мэтай запэўненьня росту кадраў беларускай інтэлігенцыі і арганізацыі беларускіх школаў і навуковых установаў.

12. Зьвярнуць увагу на арганізацыйна-грамадзкую і ўзгадаваўчую работу беларускіх жанчын — матак беларускіх пакаленьняў.

13. Ува ўсёй рабоце прыслухоўвацца да голасу масаў беларускай эміграцыі і ўзгадняць зь імі і іх патрэбамі бягучую штодзённую дзейнасьць.

14. Стварыць цэнтралю беларускіх камбатантаў-вайскавікоў у сусьветным значэньні дзеля кансалідаваньня і каардынаваньня іх арганізацыйнай работы.

15. Сабраць усе паданыя на Зьезьдзе справаздачы на пісьме, адбіваючыя абраз жыцьця і працы беларускай эміграцыі,і выдаць іх друкам.

Сакратар Зьезду Старшыня Зьезду Парыж, 2 сьнежня 1948 г.

«Бацькаўшчына», 12 сьнежня 1948 г.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by