МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Дэклярацыя Рады БНР// З гісторыяй на “Вы” кн. 3

Кнiга: З гісторыяй на “Вы” кн. 3
Год: 1994
Раздзел: Дакументы
Краiна: Беларусь
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

ДЭКЛЯРАЦЫЯ РАДЫ ВНР

(Беларускае Народнае Рэспублікі), прынятая 29-га сьнежня 1947 г.

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, сабраўшыся на сход у гістарычны дзень 30-х угодкаў абвешчаньня 1-м Усебеларускім Кангрэсам у Менску Беларускае Народнае Рэспублікі, урачыста заяўляе, што яна й надалей:

1. імкнецца да ўжыцьцяўленьня волі беларускага народу да незалежнага гаспадарствавага жыцьця, выказанай ім вуснамі 1-га Ўсебеларускага кангрэсу й Актам 25 Сакавіка;

2. не прызнае й ніколі ня прызнае БССР за форму беларускага незалежнага гаспадарства, уважаючы яе за расейска-камуністычную фікцыю беларускае гаспадарствавасьці, накінутую Масквою, як сродак паняволеньня беларускага народу, ягонага нацыянальнага, матар'яльнага, а навет і фізычнага вынішчэньня;

3. не прызнае й ніколі ня прызнае на будучыню, як неабавязваючыя беларускі народ, усе ўмовы й забавязаньні, якія няпраўна ад імя беларускага народу падпісалі ўрады СССР, Польшчы й г. зв. «урад БССР» — маскоўская акупацыйная адміністрацыя ў Беларусі;

4. маючы мандат ад 1-га Ўсебеларускага кангрэсу, застаецца адзінапраўным і найвышэйшым рэпрэзэнтантам гаспадарствавае волі беларускага народу, упаўнамочваючы выступаць ад ягонага ймя ўрад БНР;

5. выказвае давер і застаецца вернай Прэзыдэнту Беларускае Народнае Рэспублікі — найвышэйшаму прадстаўніку сувэрэнных правоў беларускага народу;

6. імкнецца да салідарнасьці й супрацоўніцтва з усімі паняволенымі й загрожанымі маскоўскім камунізмам народамі, якія прызнаюць сувэрэнныя правы беларускага народу ў ягоных этнаграфічных межах.

Рада ўважае, што ў перажываны мамэнт ейным галоўным абавязкам ёсьць поўная кансалідацыя ўсіх нацыянальных беларускіх сілаў і змабілізаваньне іх на змаганьне за канчальнае вызваленьне беларускага народу ад маскоўскае няволі й аднаўленьне Беларускае Народнае Дэмакратычнае Рэспублікі.

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі

«Бацькаўшчына», 22 лютага 1948 г.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by