МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Бацькаўшчына // З гісторыяй на “Вы” кн. 3

Кнiга: З гісторыяй на “Вы” кн. 3
Год: 1994
Раздзел: Публіцыстыка
Краiна: Беларусь
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

БАЦЬКАЎШЧЫНА

Чаму — «Бацькаўшчына», калі мы на чужыне? — пэўна, спытаюцца некаторыя. А хто-ня-хто можа паставіцца да гэтага і з рэзэрвай, з пабойваньнем навет...

I ня будзе ў гэтым ніякага дзіва — усё зразумела кожнаму з нас адразу й не патрабуе лішніх тлумачэньняў. Занадта жывыя яшчэ ўявы нядаўніх трагедыяў, калі чалавек, брытваю па собскім горле ці інакш як адбіраючы сабе жыцьцё, бараніўся якраз перад гэтай... бацькаўшчынай... Занадта ўедлівая горыч атруты, тонкім шпрыцам навачасных знахароў -ведзьмакоў укропленая ўва ўсе, бадай, адвечныя сьвятыні чалавека — і ў тую Бацькаўшчыну, і ў Свабоду, і ў Шчасьце, і ўва ўсё-ўсенькае аж да розных дэмакратыяў і сацыялізмаў — ідэалаў, створаных людзтвом у заўсёдным імкненьні да лепшага й дасканальнейшага... У адным «спрыце рук бязь ніякага ашуканства», як гаворыцца, паводля простага рэцэпту гэнага вядзьмарства-круцельства, далікатна званага дзеля людзей «дыялектыкай», няўзнак усё «перайшло ў сваю процілежнасць»: шчасьце — у нядолю й злыбяду, свабода — у няволю й катаргу, а Бацькаўшчына-Маці абярнулася ў сіберную Мачыху-Чужыну, куды трэба гнаць-турыць чалавека гвалтам у каршэнь, як на кару за найцяжэйшыя злачынствы. I калі ўсё гэта можа й ня кажнаму яшчэ на сьвеце ясна й зразумела, дык, пэўна-ж, аж занадта добра ведама яно нам, «перамяшчэнцам»-выгнанцам, на чыіх скурах і сьпінах якраз разгульваліся гэныя «пераходы процілежнасьцяў», чые душы яны катавалі й шматавалі, чые жыцьці паламалі й пакалечылі.

I ўсё-ткі мы важымся сяньня напісаць тут на сваім сьцягу толькі гэтае адноадзінае слова — «Бацькаўшчына». I ўсё-ткі мы важымся цьвердзіць, што ня мае права чалавек, дый ня можа проста, адвярнуцца ад свае Айчыны, разарваць зь ёй усё, як ня могуць, ня ў стане навет адвярнуць і адлучыць яго ад яе ніякія ў сьвеце гвалты, ніякія зялезныя заслоны ці запоны.

Бо Бацькаўшчына — гэта-ж ня толькі зямля бацькоў і бацькоў бацькоў, аж углыбкі сівых пакаленьняў. Бо Бацькаўшчына — гэта найперш уся спадчына гэных пакаленьняў, увесь духовы набытак іх, пераказваны з роду ў род і не дзеля таго, каб яго занядбаць, ці зусім выкінуць, ці схаваць, закапаць у зямлю назаўсёды, а якраз на тое, каб пашыраць і павялічваць, памнажаць і пераказваць далей нашчадзі. I гэткая Бацькаўшчына — не ў зямлі, а ў людзях першым і галоўным чынам. Яна ў нас самых, у нашых душах, і адцурацца ад Яе ня можам, «як рукі, як вока», як няхітра пяець аб гэтым адна нашая просьценькая, дзіцячая, можа, навет, а глыбока праўдзівая нацыянальная песенька.

Так, запраўдная Бацькаўшчына — гэта найперш людзі, гэта й мы таксама. I хіба ня мы тут, на чужыне, сяньня ня толькі можам і маем, але навет проста мусім быць спадкаёмцамі, і перахавальнікамі, і памнажальнікамі-разьвівальнікамі ды далейшымі пераказьнікамі тае спадчыны бацькаўскіх і дзядоўскіх-прадзедаўскіх пакаленьняў? Хіба ня мы першым чынам і хіба ня мы навет бадай адзіныя? Бо-ж гісторыя сяньня павярнулася так, што там, на зямлі бацькоў, якраз няма месца гэтай запраўднай Бацькаўшчыне,— няма месца пад сонцам, хіба што ў глыбокіх падзямельлях, хіба што ў глухмяні пушчаў-лясоў, хіба што сярод дзічыні балатоў-багнаў, дый то да часу толькі, пакуль не асоча, не апора і ня выпара адтуль пройда-чужынец, кат-прыблуда. Бо гэная вядзьмарская «дыялектыка», распаношыўшыся чыста біблейнай «гідасьцяй запусьценьня на сьвятым месцы тым», устанавіла сяньня запраўдную чужыну на нашай Бацькаўшчыне. I ці-ж не адзіным адказам на гэта, ці не адзіным ратункам мусіць быць адваротнае — станаўленьне й згуртаваньне Бацькаўшчыны на Чужыне? Да гэтага мы й хочам імкнуцца, да гэтага будзем заклікаць і ўсяляк прычыняцца праз гэтую, зь вялікімі цяжкасьцямі нарэшце здабытую трыбуну свае нацыянальнае газэты. Хай-жа й будзе гэта такая трыбуна Бацькаўшчыны на чужыне!

Але ў гэтай-жа роўніцы ляжыць абавязак і ня толькі ўсіх нас як нацыянальнай грамадзкае цэласьці з усімі ейнымі органамі й пляцоўкамі, а й павіннасьць кажнага з нас, кажнага суродзіча ўпаасобку. Нашыя сябры ў долі-нядолі, «перамяшчэнцы» іншых народаў — украінцы, летувісы, палякі, расейцы і інш., якім пашчасьціла раней за нас здабыць сваю нацыянальную прэсу, ужо даўно й намагальна арыентуюць празь яе сваіх суродзічаў -эмігрантаў у тым адзіна правільным кірунку, што кажны выгнанец мусіць стацца сьведамым адказнасьці прадстаўніком і паслом-амбасадарам свае запраўднае Бацькаўшчыны. Гэтае заданьне ня менш актуальнае й для кажнага з нас, і стала нагадваць на яго нашым суродзічам ды адпаведна зброіць іх дзеля выкананьня гэтае важнае й разам пачэснае ролі — таксама будзе наіпым заўеёдным імкненьнем.

I яшчэ адно, гэтым разам апошняе. Ставячы наперад Бацькаўшчыну, як людзей, мы зусім не манімося зракацца й бацькаўскае зямлі, адварочвацца ад родных бацькаўскіх гоняў ці прапаведваць такое зрачэньне й адварот. Мы толькі цьвёрда перакананыя, што зварот гэным гоням іхнага запраўды роднага й бацькаўскага для нас характару можа й мусіць адбыцца а дно празь людзей, што самыя захаваюць у сабе гэты характар, захаваюць як тут, у нас, так і там, на сяньняшняй чужыне — на бацькаўшчыне.

Мы глыбока верым у вешчыя словы нашага Прарока — у прасякнуты сьветлай надзеяй запеў нашага гімну: «Не загіне Край Забраны, пакуль будуць людзі!»

I нам таксама верыцца й роіцца тое, пра што натхненна-візіяністычна пяяў адзін із нашых паэтаў-пакутнікаў якраз дваццаць год таму:

Будзе дзень сьвяточны,

Дзень Другога Прыйсьця,

Прыйдуць Маці з Сынам, на услоне сядуць.

Расшумяцца клёны, расшуміцца лісьце,

Будзе сьвяткаваньне песеннае ў садзе.

Прыйдуць зь песьняй тыя, што сабе ня лгалі,

Шо сьлязу ранялі на сырым кургане.

Параходы ў ходзе падаюць сыгналы,

Размываюць хвалі цёс гранітных граняў.

Сяньня і для нас — эмігрантаў — гэтыя словы набіраюць і яшчэ спэцыфічнага й прытым вельмі рэальнага адценьня, аб якім пэўна ня думаў, дый ня мог думаць тады паэт. Але сяньня ўжо мы чуем у іх сыгналы ня толькі аддаленьня-адплыцьця яшчэ далей ад родных берагоў, адплыцьця нямінучага, пэўна-ж, для шмат каго з нас,—але й магутную пабудку, што скліча нас некалі-хоць і з краю сьвету — на Вялікі Дзень Другога Прыйсьця, на сьвяткаваньне песеннае ў садзе бацькоўскім — да Маці-Краіны.

Адно няхай Яна-Бацькаўшчына-Маці — вечна будзе з намі і ў нас, у сэрцах, у душах, у думах і ў чынах нашых.

I няхай станецца!

«Бацькаўшчына», № 1, 31 кастрычніка 1947 г.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by