 |
| Аўтар: Золак Янка |
| Год: 1979 |
| Раздзел: Паэзія |
| Краiна: ЗША |
| Крыніца: Беларуская электронная бібліятэка "Беларуская палічка" http://www.knihi.com | |
ЗЬМЕСТ
Агонь душы
I
У
пошуках долі
Не кувай
Заклінаньне
зімы
* Хоць як
ні жыві ты
Дагараюць
дровы
Я-б
ня плакаў
* Мне
народ падарыў сваё сэрца
*
Чорнай птушкаю ночка плыве
Да
бярозы
Дажджомся
Блізка
дзень
*
Часам стане сумна дужа...
Сонцу
*
Прылятае зь вясной лёгкакрылай
Да ліры
Зварот
песьні
* Я
пасею песьні
Новай
дарогай
Да
шчасьлівых дзён
*
Жыцьцё – нібы мора
Гады
прамінаюць
II
* Калі часам у словах
людзей
Жыві ўсмак
Сябру паэту
Ня здрадзім Краю
Дайце крыльле
Маладосьць
Размова зь ветрам
З Новым Годам
Мой адказ
Мая малітва
III
Навагоднія думкі
Роднаму Краю
Радзіме
Краіне
Свайму народу
Беларусу
Брату Беларусу
Даволі
Далакопам
Г. Чупрынка – Бацьку
Маці
Дзяўчыне
IV
Тодару Лебядзе
Роднае слова
Нашым ворагам
Мае хаценьні
АГОНЬ ДУШЫ
Агонь мае душы ў
прасторы
Ня згасьне
сьвечкай васкавой.
Ён будзе ў
радасьці і ў горы
Сьвяціць паходняй
баявой.
Свой Край і люд,
што у прымусе,
Агонь мае душы
асьвеціць,
Пра долю роднай
Беларусі
Ён разьнясе па
белым сьвеце.
І, дзе сьвятло яго
пральлецца,
Мой родны брат –
Беларусін
Ад сну цяжкога
атрапнецца,
І – што ён варт –
пакажа ўсім.
7.XII.1942 г.
I
У ПОШУКАХ ДОЛІ
Цісьне грудзі мне
скруха-навала,
Цісьне, душыць і
ўдзень і ўначы.
Дзе-ж ты, доля
мая, запрапала?
Мо’ прыстала ў
палёх, ідучы?
Зь ціхім плачам
гамоняць у гаю
Кроны сумныя белых
бяроз.
Хоць я песьню калі
й засьпяваю,
Зрок туманіцца
вільгацьцю сьлёз.
Хай сумуюць бярозы
у гаю!..
Па шляхох Беларусі
пайду:
Або долю сваю
напаткаю,
Або крыж пад
бярозай знайду.
Я іду, а над
роднай краінай
Цёмнай хмарай
ляцяць крумкачы,
Не даюць мне
прасьветлай хвіліны
І спакою ні
ўдзень, ні ў начы.
Я іду, а прысады
шапочуць
Мне ціхутка і
ўдзень і ўначы,
Нібы гольлем
сказаць яны хочуць:
“Долю знойдзеш, зь
людзьмі ідучы!”
2.X.1941 г.
НЕ КУВАЙ
Не кувай, зязюля,
у зялёным гаю,
Бо цябе у сьведкі
я не пазаву.
Не кувай, зазюля,
я не загадаю,
Я не загадаю,
колькі пражыву.
Для чаго мне жыці
і цярпець пакуты?!
Дык нашто аб
жыцьці
у цябе пытаць,
Калі ў родным
краі,
ланцугамі скуты,
Не магу спакойна
ні заснуць, ні ўстаць?
13.XI.1943 г.
ЗАКЛІНАНЬНЕ ЗІМЫ
Што ты, нямілая,
лютая зімка,
Ў сковах трымаеш зямлю?!
Ці табе поўначы
цёмнае, дзікае
Вольны прастор
стаў ня люб?
Што ты халоднаю
жудасьцю вееш,
Сьнегам заносіш
палі,
Смуткам з
жахлівасьцю сееш
Ўсюды на роднай
зямлі?
Згінь, прападзі!
Хай на доўгія векі
Пахне вясновай
парой,
Шчасьцем і доляю
для чалавека,
Краснаю
ружай-зарой.
Хай маё сэрца ад
холаду лютага
Не супыняе біцьцё;
Хай у Радзіме, ад
путаў раскутае,
Б’ецца струменем
жыцьцё.
Згінь, прападзі!
Дай убачыць у росквіце
Мне дарагую краіну
маю.
Променям сонца над
роднаю постацяй
Песьню хвалы я
сьпяю.
Дай мне убачыць
над роднай зямліцаю
Працы свабоднае
плён,
Дай мне пачуць, як
ліецца крыніцаю
Ворагу вечны
праклён!
25.XII.1941 г.
* * *
Хоць як ні жыві
ты:
Пануй, ці мадзей,
—
Спагады ня
знойдзеш
Ніколі ў людзей.
Ці ён — твой
знаёмы,
Калега, сваяк, —
Бліжэй яму к целу
Сарочка свая.
Ці восень, ці
лета,
Вясна, ці зіма,
Знаёмых ёсьць
процьма,
А сябра няма.
Жыві-ж, пакуль
долю
Па кропцы зьбярэш,
Або, як сабака,
Пад плотам памрэш.
24.IV.1942 г.
ДАГАРАЮЦЬ ДРОВЫ
Дагараюць апошнія дровы,
Ўецца сінімі
зьмейкамі чад.
У часы завірухі
зімовай
Я жыцьцю свайму
нават ня рад.
У пару завірухі
зімовай
Сэрца прагне вясны
і цяпла,
Хоча суму цяжкія
аковы
Спапяліць на
вугольлі датла.
Дагараюць апошнія
дровы,
Ўецца зьмейкамі
чад угары.
Не парваўшы надолі
аковы,
Непрыкметна й
жыцьцё дагарыць.
7.II.1942 г.
Я-Б НЯ ПЛАКАЎ
Апрануўшы
схуднелыя плечы
Лахманамі убогай
апраткі,
Я пайду па шляхох
чалавечых,
Пераходзячы
сьлізкія кладкі.
На плячах
спрацаваных, сагнутых
Непасільнаю працаю
ў крук,
Міма твараў
пыхліва надзьмутых
Пранясу, як
нагноены струп,
Сваю крыўду,
адвечнае гора:
Хай глядзіць і
дзівуецца сьвет;
Хай, убачыўшы,
людзі гавораць:
“Чаго плачаш і
ныеш, паэт?”
Адкажу, не хаваючы
болю:
“Я-б ня плакаў
ніколі й нідзе,
Каб народ мой
знайшоў сваю долю,
Сваё месца заняў
між людзей!”
1.V.1942 г.
* * *
Мне народ падарыў
сваё сэрца.
Ў гэтым сэрцы
надзеі жывуць;
Яны сьцелюцца
гожым каберцам,
Хоць вакола –
вайны каламуць.
Хоць вакола –
глыбокія раны
Болем ціснуць
Радзіму маю, –
Веру: край, ад
вякоў рабаваны,
Знайдзе некалі
долю сваю.
І тады, упрыгожаны
ў краскі,
Зазіхціць ясным
сонейкам дзень,
Прынясе
санцавейныя ласкі
Шчасьця новага
сьвежы струмень.
А цяпер, хоць
крывавяцца раны,
І шчыміць
несуцерпная боль, –
Я вітаю народжаны
ранак,
Што прагоніць
асеньнюю золь.
11.IV.1943 г.
* * *
Чорнай птушкаю
ночка плыве,
Мігацяць
залацістыя зоры;
Разам зь імі, у
сьне й на яве
Абыходжу Радзімы
прасторы.
Бачу: ўсюды з
сабою вайна
Прынясла нам
крывавыя раны;
Дзе віхурай
прайшлася яна –
Нівы кроўю заліты,
стаптаны.
І хаця ўжо далёка
ад нас
Адляцелі грымоты
снарадаў, –
Часам зь лесу
ідуць на папас
Дзікай гурмаю
лютыя гады:
Нішчаць хаты,
рабуюць дабро,
Забіваюць жанок,
малалетак,
Разьліваюць
нявінную кроў
І драсуюць
сялянскі палетак,
Ды жыве яшче вера
ў вачах
Юных носьбітаў
нашай свабоды.
Любы край наш
зусім не зачах, –
Яго веліч убачаць
народы.
Прыдзе час –
лепшай долі гады, –
Мы залечым
крывавыя раны.
Загучыць шчасьцем
сьмех малады
На прасторах,
красою убраных.
6.VI.1943 г.
ДА БЯРОЗЫ
Не сумуй, бялявая
бяроза,
Не сумуй!
Не ўсыпляй ты
мары-крозы
На зіму!
Хоць ня вернем
дагарэўшых вёсен
Мы ізноў, –
Нам натчэ надзея
кросен
Пра любоў.
Пачуцьця ня зможа
сівер-скруха
Нам зглуміць,
І зіма ў бялюткім
пуху
Адшуміць.
Мы з табою радасьць
напаткаем
Не адну
Ды сугучна
засьпяваем
Пра вясну.
К нам вясна у
кветкавым убраньні
Прыдзе зноў;
Зноў к нам
вернецца каханьне
І любоў.
18.X.1941 г.
ДАЖДЖОМСЯ
Хоць восень лютуе
ў прасторах –
Прадвесьніца
жорсткай зімы, –
Мы верым і ведаем:
скора
Дажджомся
прадвесьня і мы.
Хоць можа зіма і
наложыць
На землю аковы і
сны,
Мы верым: яна нас
ня зможа,
Дажджомся прыходу
вясны.
1.X.1941 г.
БЛІЗКА ДЗЕНЬ
Ночка з чорнае
кудзелі
Нітку доўгую
прадзе,
Зьнекуль думкі
наляцелі:
“Ці прыжду я новы дзень?”
Час ідзе хадой
пачварнай;
Ды ў маруднай той
хадзе
Хтось рукою
уладарнай
Тушыць зоры,
блізіць дзень.
Веру: хутка за
ваконцам
Ноч кудзелю
дапрадзе,
І ў праменьнях
сьвежых сонца
Прывітаю новы
дзень.
6.VI.1943 г.
* * *
Часам стане сумна
дужа...
Каб разьвеяць гэты
сум,
Паплыву я, мілы
дружа,
На чаўне
шчасьлівых дум.
Паплыву я у
краіну,
Шчасьця поўную й
красы,
Каб сьпяваць, а
сум свой кінуць
На сухія верасы.
Дык плыві са мною,
дружа,
На чаўне
шчасьлівых дум;
Хай віхры над намі
кружаць,
Разганяюць песьняй
сум!
20.IX.1942 г.
СОНЦУ
Ты ўзыйдзі,
зазьзяй,
Сонца яснае!
Прагані, спужай
Ночку цёмную;
Ты рассып-расьсей
Шчодрай жменяю
Па краіне ўсёй
Косы-промені;
Разгані, разьвей
Хмары-воблакі,
Асьвяці, сагрэй
Землю-матухну;
Залацісты бляск
Лей над нівамі,
Атулі наш Край
Ласкай матчынай!
7.VIII.1941 г.
* * *
Прылятае зь вясной
лёгкакрылай
Сонцавейнае
радасьці зьніч.
Я выходжу, каб
песьняю шчырай
Прывітаць нашы
новыя дні.
Над маёю Радзімай
прадвесьне
Рассыпае пяшчотаў
цяпло.
І цьвітуць мае
звонкія песьні
Каляровай вясёлкаю
слоў.
Жаўруковымі
песьнямі звоніць
Маладая вясновая
даль.
Усьміхаецца
ласкава сёньня
Нам бяздоннага
неба крышталь.
Абагрэтая ласкаю
шчырай,
Мкнецца ў далі
дарога жыцьця...
Так і хочацца
звонкаю лірай
Сеяць песьні па краю
наўсьцяж.
Так і хочацца мне,
каб сягоньня
Васілёчкамі песьні
цьвілі,
Каб луналі над
цёплым улоньнем,
Абагрэтае сонцам,
зямлі.
4.IV.1943 г.
ДА ЛІРЫ
Ты чаго сумуеш,
Ліра песьнярова?
Ці ты гора чуеш,
Ці мо’ нездарова?
Кінь журыцца,
ныці,
Засьпявай вясёла,
Як у сьпелым жыце
Наліваны колас!
Засьпявай,
сяброўка,
Аб каханым краю,
Як пяе салоўка
На сьвітаньні ў
гаю!
Рассыпай навокал
Трэлі дзіўных
тонаў,
Каб пайшлі у сокі
Нівы і загоны!
Дык-жа кінь
журыцца,
Песьнярова ліра,
І нахай срабрыцца
Сьмех вясёлы
шчыра!
16.V.1942 г.
ЗВАРОТ ПЕСЬНІ
Чорны смутак
цудоўную песьню
Прад зімой у мяне
адабраў,
І пад ногі сабе
падабраў
Чорны смутак
цудоўную песьню.
Калі ў небе
курлыкаў жураў,
Несучы прывітаньне
прадвесьню,
Ён на лёгкіх
крылах маю песьню
Беражліва прынёс і
аддаў.
10.X.1941 г.
* * *
Я пасею песьні
На радзімых гонях,
Можа яны ўзыйдуць,
Зь ветрам
загамоняць;
Зашумяць, як жыта
Буйнае калосьсем;
Загудуць мо’ ў
небе
Сьпевам-сугалосьсем;
Новаю пагудкай
Зазьвіняць-заграюць
Пра жыцьцё і дзеі
Дарагога Краю.
Як узыйдуць песьні
На радзімых нівах,
Паляціць над
сьветам
Голас іх
шчасьлівы;
Мо’ пачуюць гуд іх
У вякох народы
У праменьнях сонца
Радасьці і згоды.
Буду сеяць песьні
На радзімых гонях,
Хай цьвітуць,
красуюць
І нуду прагоняць;
Хай ляцяць іх
тоны,
Як у небе гусі,
І пяюць аб долі
Маці-Беларусі.
6.VI.1942 г.
НОВАЙ ДАРОГАЙ
Новай дарогай іду,
пазіраю
Сёньня вясёлы і
горды.
Вецер прынёс мне з
далёкага краю
Песьні вясновай
акорды.
Сэрца мне поўняць
мэлёдыі, гукі
Самі складаюцца песьні;
Ведаю: Край мой
пазбаўлены мукі,
Нанава заўтра
ўваскрэсьне.
Край дарагі мой
упэўнена будзе
Долю сваю
будаваці...
Краю радзімы!
Гаротныя людзі!
Нельга пра вас не
сьпяваці!
3.XI.1941 г.
ДА ШЧАСЬЛІВЫХ ДЗЁН
Грамадою шчыльнай,
дружнай, –
Да пляча плячо –
Крочым сьмела мы і
мужна
Да шчасьлівых
дзён.
Не бяда, калі
міжвольна
Сум блісьне ў
вачох!
Перад намі ў далях
вольных
Ясны шлях відзён.
Ні маланак
бліскавіцы,
Ні грымотаў грук
Нас ня змусяць
супыніцца,
Наш ня збочаць
крок.
Ёсьць у сэрцы ў
нас навага,
Сіла нашых рук...
Біцца з ворагам з
адвагай
Мы далі зарок.
І мы ўсе гарым
жаданьнем:
Датрымаць зарок,
Выйсьці з гэтага
змаганьня
Да шчасьлівых дзён
Сіле віхараў
свавольных
Не спыніць наш
крок,
Бо прад намі ў
далях вольных
Просты шлях
відзён.
22.IX.1943 г.
* * *
Жыцьцё – нібы
мора:
Ягоныя хвалі
Пужаюць і вабяць
мяне...
Аб клятым Учора –
Ні капелькі
жалю...
Няхай захлынецца ў
багне!
Хаця яшчэ Сёньня
Віруе у далях,
Дзе чуецца рокат
глухі, –
Міну я прадоньне
Разьюшаных хваляў
І выйду на бераг
сухі.
Я сілаю волі
Скікую мой човен,
Упэўнена рушу ў
прасьцяг
І выплыву к долі,
Надзеямі повен
На сьветлае Заўтра
жыцьця.
4.VI.1943 г.
ГАДЫ ПРАМІНАЮЦЬ
Гады прамінаюць,
віхраць у прасторы;
Адтуль ім звароту
няма.
Які зь іх шчасьлівы,
няшчасны каторы, –
Ня знае мо’ й доля
сама.
А кожны з нас хоча
і шчасьця, і волі,
І кожнаму хочацца
жыць.
Ды толькі патрэбна
жаданую долю
У жорсткім
змаганьні здабыць.
Шчасьлівую долю
ня кожны знаходзіць,
Ня кожны, што хоча
яе.
Жывым із змаганьня
мацьнейшы выходзіць
І гімн перамозе
пяе.
Гнілое, благое
і слабае духам
Загіне і згубіць
сьляды;
Зьмянецца, як пыл
у часы завірухаў,
І новае ўстане
тады.
Дык хай сабе годы
лятуць у прасторы,
Зьмяняючы крокі
падзей.
Які зь іх
шчасьлівы,
няшчасны каторы, –
Залежыць ад нас,
ад людзей.
1.VI.1943 г.
II
* * *
Калі часам у
словах людзей
Мне пачуецца
крыўда, абраза, –
Тады ў сэрцы маім
зазьвініць-загудзе
Струн акорд і
замоўкне адразу.
І ні болю, ні
злосьці няма
На таго, хто
пакрыўдзіць задумаў;
Толькі сэрца маё
сьцісьне лёдам зіма,
І чало апаўецца
задумай.
Калі-ж хто будзе
ганьбіць мой Край,
Ці пасьмее над ім
наглуміцца, –
У мяне тады
ўспыхне на шчоках зара,
Запылаюць у гневе
зарніцы;
Закіпіць тады ў
сэрцы ў мяне
Хваля крыўды
пякучай адразу;
І таму, хто
святыню душы закране,
Не дарую ніколі
абразу!
1.III.1944 г.
ЖЫВІ ЎСМАК
Плывуць вясноваю
паводкай
Сягоньня думы да
мяне,
Яны мне кажуць аб
кароткай
Людзкое існасьці
вясьне.
Вясна людзей, як і
прыроды, –
Ўсяго адзін
шчасьлівы міг;
За ёю-ж – буры і
нягоды;
І – чалавек згарэў
і зьнік.
Пакуль вясна твая
красуе
І не прыйшла
жыцьця зіма,
Пакуль у целе кроў
пульсуе,
Жыві, каб чуць у
жыцьці смак!
А смак жыцьця – не
у пярынах,
Жаночых пешчах і
хвальбе;
Той смак – у
перунах, хмурынах,
У жорсткай зь
лёсам барацьбе.
Жыві-ж, каб бурнаю
паводкай
Пражыць жыцьця
свайго вясну,
І ў марах кволых і
салодкіх
Ня даць душы тваёй
заснуць!
9.IV.1944 г.
СЯБРУ ПАЭТУ
Лявону Случчаніну.
Табе, як сябру і
паэту,
За дружбу цёплую
тваю,
Сяброўскай ласкаю
сагрэты,
Ад сэрца шчырага
пяю
Я гэту песеньку
сваю.
Свае найлепшыя
парывы,
Агонь душы і сэрца
жар
Нясеш ты ў сьпеве
гутарлівым
Любімай
Бацькаўшчыне ў дар,
Як верны сын яе й
пясьняр.
І ты, як чулы сын
народу,
Гарыш агнём ягоных
дум.
Калі-ж душу ў часы
нягоды,
Як ланцугом
зацісьне сум, –
Сьпявай пра
шчасьце і красу!
Няхай цьвіце на
роднай глебе
Твой сьпеў, як
гожы васілёк;
Няхай лунае ў
нашым небе,
Як лёгкакрылы
матылёк
Лунае ў сонечных
палёх!
21.III.1942 г.
НЯ ЗДРАДЗІМ КРАЮ
І.Н. Хіхлушу
Былі часы... Цяжар
няволі
Хаваў ад нас
блакіт нябёс.
Ісьці цярністаю
дарогай
Наканаваў нам
жорсткі лёс.
І мы ішлі...
Даўгія годы
Цярпелі зьдзекі і
прымус;
Ды выбіў час: пад
громы буры
Ідзе да волі
беларус.
Пад сьвіст суворай
навальніцы,
Пад гул разгневаных
стыхій,
Любоў сьвятая да
Радзімы
Злучыла нашыя
шляхі.
І сёньня мы
напорным крокам
Прастуем сьмела у
жыцьцё.
Дае нам сілу, гарт
і мужнасьць
Стыхіяў грознае
выцьцё.
Зьмяніць кірунак,
здрадзіць Краю
Суворы лёс ня
змусіць нас,
Мы будзем роднай
Беларусі
Сынамі вернымі
ўвесь час.
14.II.1944 г.
ДАЙЦЕ КРЫЛЬЛЕ
Дайце магутнае
крыльле!
Я палячу да нябёс.
Там, дзе вятры
завіхрылі,
Можа здабуду свой
лёс.
Буду змагацца зь
вятрамі,
Біцца на сьмерць
да крыві,
Покуль магутнае
раме
Не распрастае
крывіч.
Буду змагацца да
змогі.
Покуль час прыдзе
ўміраць,
Можа прышле мне
падмогу
Наша бунтарская
раць.
Стаўшы магутнай
гурбою,
Зможам віхровы
хаўрус,
Грымнем наш кліч
пасьля бою:
“Жыў і жыве
беларус!”
1.IV.1942 г.
МАЛАДОСЬЦЬ
Языком сасмаглым
вецер землю ліжа,
Языком сасмаглым
вецер ліжа сьнег.
Хай мароз сіберны
твар і цела ніжа,
Не заб’е ён мары,
мары аб вясьне.
Жорсткі сьнег
рыпліва
пад нагамі енчыць,
Ды імкнуцца крокі,
–
не спыніць іх бег!
Маладосьці нашай
непрыстойна
кленчыць;
Не сагнуць ёй шыю
ні мароз, ні
сьнег.
Маладосьць заўсёды
пераможным маршам
Непахісна мкнецца
ў новых дзён
прасьцяг.
Дадае нам сілаў,
грэе сэрцы нашы
Бел-чырвона-белы
над Радзімай
сьцяг.
21.II.1942 г.
РАЗМОВА ЗЬ ВЕТРАМ
– Буйны вецер,
сябрук гутарлівы!
Раскажы, не хавайся
ад нас:
Ці прыждом, каб
над краем шчасьлівы
Промень долі
ніколі ня гас?
– Не сумуй, не
бядуй! – кажа вецер: –
Беларусь яшчэ
ўстане ад сну;
Яе доля ня
блудзіць па сьвеце,
Яна ў муках
народзіць Вясну.
16.VI.1943 г.
З НОВЫМ ГОДАМ
З Новым Годам!
з новым шчасьцем
Вас вітаю,
крывічы!
Хай сягоньня ў
вашай хаце
Сьмех вясёлы
загучыць!
Мы ня марна
працавалі,
Год Стары ня
зганьбіў нас:
Мы сваё жыцьцё
кавалі,
І наш горан не
пагас.
І хаця ў баёх за
долю
Паў ахвярай не
адзін,
Ды каваць для нас
няволю
Мы нікому не
дадзім!
І хай Год Стары аб
стратах
Нас прымусіў
патужыць, –
Беларусь дажджэцца
сьвята,
Беларусы будуць
жыць!
Хоць ад тых
крывавых ранаў
І цяпер нас боль
пячэ,
Край, вякамі
рабаваны,
Досыць мае сіл
яшчэ.
Новы Год нясе
надзею,
Што мы ў жорсткай барацьбе,
Сілай мужнасьці, у
дзеях