МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Няясна мроіліся новыя дарогі

Аўтар: Весялкоўскі Юры
Раздзел: Успаміны
Краiна: Беларусь, Вялікабрытанія, Германія, Італія
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

Юры Весялкоўскі

Няясна мроіліся новыя дарогі

Лёндан 1997

Рэдактар

Антон Мірановіч

Copyright © 1997 by Юры Весялкоўскі

Уводзіны

Лёс кожнага чалавека складаецца на лёс усяго народа. Разглядаючы біяграфіі людзей зь мінулых пэрыядаў знаходзім у іх тыя самыя праблемы, якія датычылі ўсёй нацыі. Таксама гісторыя беларускай палітычнай эміграцыі ўказвае нам, якія складаныя пэрыяды перажылі нашы бацькі і дзяды ў нядаўнім мінулым. Вывучэньне мінулага сваёй нацыі мусіць улічваць гісторыю беларусаў, якія былі прымушаны пакінуць сваю айчыну. Беларуская эміграцыя мае асаблівы характар. Беларускую зямлю пакідалі людзі, якія вельмі моцна яе любілі, змагаліся за яе незалежнасьць і сувэрэнную дзяржаву. Для гэтых людзей беларускія нацыянальныя сымбалі: бел-чырвона-белы сьцяг і гэрб Пагоня былі і ёсьць самой вялікай каштоўнасьцю.

Прапануем шаноўным чытачам успаміны Юрыя Весялкоўскага — аднаго зь вядомых беларускіх дзеячоў. Юры Весялкоўскі, народжаны ў 1924 годзеў Новым Сьвержані, гады Другой Сусьветнай ваты перажыў актыўна ўдзельнічаючы ў нацыянальным жыцьці. Пасьля яе заканчэньня апынуўся на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Там уключыўся ў дзейнасьць Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі, Хрысьціянскага Аб'еднаньня Беларускіх Работнікаўу Вялікабрытаніі, займаўсяў беларускіх рэлігійных арганізацыях. Пасьля заканчэньня прафэсійнай працы разгарнуў шырокую публіцыстычную дзейнасьць. Выдаваў ён двухмесячнік „Голас часу «, быў таксама аўтарам важных гістарычных распрацовак: „Дарога рымскіх папаў на Усход « (1992), „Што прывяло Армію Краёву на Беларусь « (1995), „Беларусь у Першай Сусьветнай вайне» (1996)1.

Прэзэнтаваныя ўспаміны Юрыя Весялкоўскага набліжаюць чытачу вобраз беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі, знаёмяць зь іх палітычным, рэлігійным і прафэсійным жыццём. Чытачы атрымаюць таксама добрае і аўтэнтычнае апісаньне падзей, якія адбыліся ў 1939—1944 гадах на тэрыторыі Беларусі. Успаміны Юрыя Весялкоўскага зьяўляюцца не толькі важной гістарычнай крыніцай, але і каштоўнай кніжкай, якая можа станоўча паўплываць на фарміраваньне патрыятычнага стаўленьня і нацыянальнай сьведамасьці маладога пакаленьня.

Антон Мірановіч

доктар гістарычных навук

Ад аўтара

У часопісе „Аб'еднанне», які пачаў выходзіць у Лёндане ў сакавіку 1948 году, у 1960 годзе я пачаў зьмяшчаць успаміны з былой менскай Афіцэрскай школы Беларускай Краёвай Абароны (БКА) у 1944 годзе. Пасьля прадаўжаў іх у часопісе „Званіца» (1975 г.) і ў пачатку 1990-х гадоў у часопісе „Голас часу», якіх рэдагаваньне выпала на маю долю.

У гэтым ужо часе і пазьней некаторыя беларусы прасілі мяне на-пісаць успаміны пра арганізацыйныя пачаткі беларусаў у Вялікабрытаніі. Але гэтай тэмы я не хацеў кранаць, бо тут маецца столькі непаразуменьняў, разыходжаньняў і ўзаемнай варожасьці, аб якіх прыкра ўспамінаць. Аднак, як кажа пагаворка, „зь песьні слова не выкінеш». I сапраўды, гэта ня ёсьць нейкая тайна, бо ўсё гэта згадвалася даволі часта на старонках тутэйшай беларускай прэсы.

Апошнім часам зьвярнуўся да мяне доктар гістарычных навук Антон Мірановіч з просьбай напісаць свае ўспаміны. Сьпярша я ня выказаў зацікаўленьня, не надаў значэньня, бо-ж мая скромная асоба нічога надзвычайнага не праявіла ў беларускім нацыянальным жыцьці, каб магла некага зацікавіць. Але тут мой суразмоўца сказаў, што яму, як і другім беларусам малодшага пакаленьня, цікава даведацца, у якіх абставінах прыходзілася жыць і працаваць беларусам у даваенны, ваенны і пасьляваенны час як дома, так і на эміграцыі. Таму я згадзіўся напісаць сёе-тое пра сваё мінулае і пройдзенае. Аднак прозьвішчы некаторых сваіх сяброў і знаёмых, якія жывуць яшчэ на Бацькаўшчыне і ў другіх краінах, я падаваць поўнасьцю ня буду. Прычыны на гэта могуць быць розныя.

Свае ўспаміны зь мінулага і пройдзенага я пачну вершам свайго недалёкага земляка, вялікага песьняра беларускага народу Якуба Коласа:

Сплылі гады, бы тыя хвалі

Разводдзяў шумных веснавых,

I многа-многа запісалі

Падзей вялікіх і малых…

Нібы на нейкім перавале,

Стаю, гляджу назад з гары

I бачу пройдзеныя далі,

I шлях прамераны стары,

I ўсё, што ззаду засталося,

I ўсё, што знойдзена ўвясну,

Ды аб людзкім і ўласным лёсе

Часамі ціхенька ўздыхну.

Маё мястэчка Новы Сьвержань

Наш мысьліцель-гуманіст, асьветнік, вучоны і пісьменнік эпохі Адраджэння Францыск Скарына пісаў: „Також й людй, где зродйлйсь й ускормлены суть по Бозе, к тому месту велйкую ласку ймают». I ня меншую ласку маю я да гэтага месца, дзе нарадзіўся 2 студзеня 1924 года і правёў свае маладыя гады. I як далека не закінуў мяне лес, і як добра ці дрэнна складалася маё жыцыдё, аднак родныя мясьціны, свая радня, сваякі і знаёмыя мне людзі заўсёды былі і засталіся для мяне жывымі, блізкімі.

Жывучы на чужыне больш паўстагодзьдзя, я стараўся знайсьці штосьці гістарычнае зь мінулага свайго мястэчка. I хоць ня так многа, але напаткаў я некаторыя даныя, якія могуць быць цікавымі для некаторых сьвяржан. Тут можна зрабіць заўвагу, што яшчэ ня так даўно, за часоў даваеннай Польшчы, Новы Сьвержань лічыўся мястэчкам, але пасьля Другой Сусьветнай вайны камуністы зрабілі яго вёскай, хоць ён разбудаваўся. Быў удвая большы, чым перад вайною. Ці часам не хаваецца тут палітычны матыў, каб зь беларускага нацыянальнага асяродка зрабіць глухі куток. Дык што-ж гэта было за мястэчка?

Новы Сьвержань ня ёсць такі новы як гаворыць яго назоў. Першыя зьвесткі пра Новы Сьвержань я выпадкова напаткаў у зацемцы Літоўскага летапісу, дзе ён упамінаецца у 1534 годзе: „ Прйшла саранча на Лядскую землю й на Лйтовскую около Брестйя й около Менска, й Свержна, й Койдонова, Йвенца й около Вйльнй вйделй летаюіцйх, й поелй жйто й ярйну й траву». Гэта ўжо сьведчыць, што Новы Сьвержань існаваў шмат гадоў раней. У 1495 годзе Ян Літавор Храптовіч атрымаў двор Сьвержань з баярамі сьвяржэньскімі. Больш пра Новы Сьвержань піша Мая Яніцкая ў насьценным календары „Родны край» (Мінск, „Беларусь», 1992 г.) пад датаю 18 сакавіка:

Вёска Новы Сьвержань, што разьмясьцілася на левым беразе Немана і левым беразе ракі Жацераўка, у 4-х кіламетрах ад Стоўбцаў, у XV стагодзьдзі называлася мястэчкам Сьвержань. У пачатку XVI стагодзьдзя ім валодалі Храптовічы, з 1536 года — Ужалеўскія, потым Служкі, з 1575 года — князі Радзівілы. Мястэчка заўжды зьяўлялася буйным гандлёвым цэнтрам, бо адсюль пачыналася суднаходства па Нёмане, была буйная паромная пераправа, каля якой збудавалі сьвірны для захоўваньня купецкіх тавараў. Славілася яно і фаянсавай вытворчасцю. Бурнае разьвіцьцё набыў Сьвержань у XVI стагоддзі, калі павялічылася колькасьць насельніцтва розных веравызнаньняў: тут збудавалі кальвінскі збор з 1588 г. быў перададзены католікам і называўся Петрапаўлаўскі касцёл) і базыльянскую царкву, пачалі будаваць Усьпенскую царкву.

У XVII стагодзьдзі ў цэнтры Сьвержня ўжо была гандлёвая прамавугольная плошча і пяць вуліц (Мінская, Глуская, Кажамяцкая, Замкавая і Млыновая), працаваў млын і тартак, было сто рамесьнікаў па апрацоўцы скуры. На прамавугольнай плошчы ўзвышаліся царква і касьцёл, было месца для харчаваньня купцоў і правядзеньня вольнага часу — карчма, 13 двароў мяшчан і 44 крамы. Буйны магнат Міхаіл Радзівіл адкрыў тут (…) у 1742 г. першую на тэрыторыі Беларусі фаянсавую манафактуру. (…) Вырабляўся тут пераважна сталовы посуд такога-ж шырокага асартыменту, як і ў Заходняй Эўропе (сталовыя і кававыя сервізы, міскі, паўміскі, талеркі, салатніцы, соўсьнікі, куфлі, чаркі), аптэчны і літургічны посуд, дробная пластыка, шкатулкі, чарніліцы. Мастацкім дасягненьнем сьвержаньскай фаянсавай мануфактуры можна лічыць створаную тут арыгінальную манументальна-дэкаратыўную пластыку — 6 фаянсавых алтароў для капліцы палаца „Эрмітаж» у Альбе—летняй рэзыдэнцыі пад Нясьвіжам. Значную мастацкую каштоўнасьць уяўляюць бюсты старажытных філёзафаў, зробленыя спэцыяльна для ўпрыгожваньня інтэр'ера бібліятэкі ў Нясьвіжскім замку Радзівілаў, а таксама белыя і зялёныя кафлі і пліткі з рэльефным і гарэльефным дэкорам для аздабленьня камінаў і печаў.

Вырабы размалёўвалі каляровымі выявамі расьлін, кветак, а таксама гэрбамі тых магнатаў і шляхты, па замавеньню якіх яны вырабляліся. Сьвержаньскія фаянсавыя вырабы ствараліся пад уплывам заходнеэўрапэйскіх мастацкіх стыляў — барока і ракако.

Таксама пра „Сьвержаньскую фарфурню» згадвае ў насьценным календары на 1997 г., пад датамі 24—25 лістапада, I. Ганецкая. Яна апісвае адміністрацыйна -прадуктыўны і фінансавы бок прадпрыемства.

Цікава, што Новы Сьвержань адзначаны на карце Эўропы, выдадзенай у XV стагодзьдзі, па правым баку ракі Нёман, калі ён увесь ляжыць па левым баку ракі. Але гэта, праўдападобна таму, што там знаходзіўся свайго часу замак і на той час гэта мела свае гістарычнае і геаграфічнае значэньне.

Весткі пра Новы Сьвержань маюцца ў выданьні „Историко-статистическое описание Минской Епархии» (Санкт-Петербургь 1868), дзе мы чытаем:

Мясцовымі шануецца цудатворная Нова-Сьвержаньская ікона Бога-мацеры. Яна знаходзіцца ў Нова-Сьвержаньскай Усьпенскай прыхадзкой царкве. Яна зьявілася каля 1500 году ў лесе на дрэве на тым месцы, дзе пабудавалі каменную Усьпенскую царкву. У гэтай царкве ў 1638 г. 22 сакавіка, у часе хрышчэньня аднаго дзіцяці, на запытаньне сьвятара: „Верыш у Ісуса Хрыста», замест кума, кальвініста, адказала само дзіця: „Верую». Гісторыя зьяўленьня цудаў гэтай іконы маецца ў польскамоўнай кніжцы, надрукаванай у Нясьвіжы ў 1754 г. настаяцелем быўшага Нова-Сьвержаньскага манастыра Інакенціем Ясткевічам: адзін экзэмпляр гэтай кніжкі знаходзіцца ў Менскай сэмінарскай бібліятэцы.

У гэтай кніжцы згадваецца і пра Нова-Сьвержаньскі базыльянскі Усьпенскі мужчынскі манастыр:

Здаўна быў тут праваслаўны прыход, каторага каменная Усьпеенская царква і цяпер існуе, пабудавана ў 1520 г. князем Мікалаем Радзівілам, маршалам Вялікага княства Літоўскага, на тым самым месцы, дзе, паводле паданьня, зьявілася каля 1500 г. цудатворная Сьвержаньская ікона Божае Маці. На ўтрыманьне прыхадзкога сьвятара князь Радзівіл у 1592 г. запісаў тры валокі зямлі зь сенакосам — дзьве каля мястэчка, а адну каля сяла Залужжа і даваліся льготы — а таксама дазвалялася сячы лес на свае патрэбы, лавіць рыбу і малоць у млынах пад той умовай, каб у Нова-Сьвержаньскай царкве захоўвалася багаслужэньне ўсходняй Царквы, каб прыхаджане былі вучаны малітвам, выхаваны ў догмах веры і задаволены ва ўсіх духоўных патрэбах. Але ў 1743 г. князь Міхаіл, кашталян віленскі, з дазволу вуніяцкага мітрапаліта Афанасія Шаптыцкага заснаваў тут манастыр і сэмінарыю.

Аб базыльянскім маныстыры ў Новым Сьвержані згадвае „Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага» (Варшава 1889). Пішацца там, што ў ім акрамя тэалогіі вучылі лаціну, геамэтрыю, арыфмэтыку, гісторыю, рыторыку і філязофію. Важнейшымі рэктарамі гэтай навучальнай установы былі: Інакенцій Ясткевіч (1754 г.), Актавіян Доўгірд (1802 г.), Уладыслаў Палкатыцкі (1820 г.). Таксама была мясцовая школа для дзяцей. Манастыр закрыты быў у 1833 годзе.

Паколькі Новы Сьвержань быў прыстаньню на Немане, зьяўляўся ён гандлёвым цэнтрам. Зімой прывозілі да берагу ракі больш за 20 тысяч дрэваў (калодаў) з навакольных пушчаў, каб пасьля сплаўляць іх па цячэньні ракі. Нешта падобнае наглядалася і за мае памяці.

Знаходзячыся на галоўным тракце Варшава—Менск—Масква, Новы Сьвержань у кожнай вайне адчуваў на сабе агнявы хрэст наступаючых і адступаючых арміяў. У свой час па вуліцах яго тупалася коньніца татараў, праходзілі грэнадзёры швэдзкага караля Карла, якія спалілі замак, а ў 1812 годзе не абмінулі Новы Сьвержань французы Напалеона, адступаючы з Масквы перад арміямі Кутузава і Чычагова.

У гонар перамогі над французамі ў 1812 годзе, у Новым Сьвержані пастаўлены быў высокі помнік-абэліск. На ім было напісана: „ За веру й отечество» і пададзены былі сілы расейскага і французскага войскаў (саксонскі корпус і французская кавалерыя пад камандай саксонскага генэрала). У часе Першай Сусьветнай вайны верхнюю частку помніка скінулі палякі і яна тут-жа ляжала. Але ў апошніх гадах свайго панаваньня зьнесьлі яны і рэшту абэліска з жалезнай агароджай, пакінуўшы голае месца.

Ня мала зазнаў гора і бяды Новы Сьвержань з боку немцаў кайзэра Вільгэльма і Адольфа Гітлера. У часе апошняй вайны два разы праходзілі празь яго варожыя арміі і два разы ён палаў у агні.

Нягледзячы на ўсе гэтыя ваенныя трагедыі, Новы Сьвержань за кожным разам адбудоўваўся, падымаўся з руінаў і, па-за сваім прыватным жыцьцём, спаўняў немалую ролю ў грамадзкім, культурным і палітычным жыцьці ня толькі свае мясцовасьці, але і шмат дзе далей.

Прачытаем цяпер, што піша Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) пра Новы Сьвержань, які ў яго называецца Панямонь:

Мястэчка Панямонь — прашу не зьмешваць яго з другою Панямоньню было ў трох вярстах ад станцыі, а можа, нават і меней Гэта старадаўняе мясіэчка Стаіць яно ў прыгожым месцы над Нёманам, на шырокім гасьцінцы, што ідзе зь Нясьвіжа на Менск Калі падняцца на вапельную гару, а яна тут-жа, крыху на захад ад мястчэка, і зірнуць у бок Немана, то перад намі разгорнецца найпрыгажэйшая панарама Улева будзе чыгунка, мост над ракою А як прыгожа выглядае адгэтуль Неман! Як выцягнутае срэбнае вужышча зь дзесяткамі, сотнямі тысячамі прыгожа акругленых кален-нартоў, павіваецца бы пасьмейваецца на сонцы стары наравісты Неман у высокіх берагах, атуленых лозамі і пахучымі травамі-зельлем, далшамі-лугамі, палямі-ўзгоркамі з залатымі або беласьнежнымі схіламі пяскоў Сьмела кажу мала дзе знойдзеце вы такія прыгожыя рэкі, як Неман

Лявей чыгункі — другое мястэчка (Стоўбцы — Ю В), большае за Панямонь, хоць і Панямонь мястэчка не малое А вапельная тара! A Ciняўскі гай… Хіба толькі той не паддасца чарам іх хараства, хто ў харастве нічога ня кеміць

«У мястэчку Панямонь многа розных выдатных будынкаў і ўстаноў Тут есьць цагляная лазьня, царква сьв Магдалены, два млыны, дзьве школы, сінагога, касьцёл і камяніца Базыля Трайчанскага (Базыля Шчорса — Ю В) Але вы яго, напэўна, ня ведаеце А шкада чалавек ён нішто сабе, настаўнік і грамадзкі дзяяч. Адным словам, мястэчка вельмі выдатнае, і калі, бывала, уваходзіш у яго, дык несьвядома пачынаеш прасякацца павагаю і пашанаю.

Заслугоўваюць увагі і самі панямонцы. Гэта ўсе мілыя і добрыя людзі. І многа ў IX далікацтва" („На ростанях, Мінск 1955, стар. 190—191)

Выходзіла ў Новым Сьвержані і свая газэтка, якая называлася — як падае Я. Колас — „ Панямоньскія ведамасьці». У нумары ад 10 мая газэтка пісала:

Наша мястэчка — досыць значны цэнтр у воласьці. Па перапісу 1897 года ў ім значыцца дзьве тысячы васемсот сорак чалавек насельніцтва. Прымаючы пад увагу натуральны прырост, мы ня зробім вялікай памылкi, калі скажам, што цяпер Панямонь мае тры з палавінаю тысячы насельніцтва. Між тым, у мястэчку есьць толькі дзьве пачатковыя школы двухкласная мінютэрская і аднакласная жаночая. Само сабою зразумела, што гэтыя школы ня могуць, далёка ня могуць абслугоўваць інтарэсы насельніцтва ў сэнсе задаваленьня яго патрэб у адносінах асьветы. Насьпела пільная, неадкладная патрэба ў адчыненьні новых школ у Панямоні.

Паўстае пытаньне якую-ж школу мы павінны прапагандаваць у Панямоні? Якая школа можа найбольш адпавядаць патрэбам і інтарэсам мястэчка і воласьці? Рэдакцыя „Панямоньскіх ведамасьцей» бярэ на сябе сьмеласьць заявіць і гэтым выказаць агульнае жаданьне грамадзян Панямоні, што такою школаю можа быць толькі гімназія, але ва ўсякім разе не ніжэй прагімназіі.

Як паказваюць факты, ні ў якой іншай воласьці не заўважаецца такога цягненьня моладзі да навукі, як у панямоньскай. Чым гэта тлумачыцца? Воласьць наша малазямельная, зямля неўрадлівая Стала быць, у аснове гэтай прагі моладзі да навукі ляжыць эканамічны фактар. Ну, фактары, разумеецца, могуць быць розныя. Довіц Пінхалес таксама быў „фактарам», а цяпер ён адчыніў сваю краму. Але мы адхіляемся ад нашае тэмы Куды-ж ідзе наша моладзь? Дзе знаходзіць яна задаваленьне сваім імкненьням, свайму жаданьню? Шырокаю хваляю плыве яна ў настаўніцкія сэмінарыі, у гарадскія вучылішчы, плыве за дзесяткі і сотні вёрст пехатою, з лапцямі за плячамі, без капейкі ў кішэні Але толькі нямногім шчасліўчыкам удаецца папасьці ў гэтыя школы, пераважная-ж большасьць маладых людзей застаецца за парогам школы.

Колькі гора, колькі трагэдый перажывае наша сучасная моладзь! Адгэтуль і ясна, што наша Панямонь павінна мець школу павышанага тыпу, а такою школаю можа быць гімназія Трэба даць ход нашай моладзі Шырэй дарогу ў храм навукі! Няхай-жа закрасуе Панямоньская гімназія 1» („На ростанях», Мінск 1955, стар. 217)

I тут трэба сказаць, што ў Новым Сьвержані была адкрыта гімназія, якая ў першых гадах незалежнай Польшчы была перанесена ў Стоўбцы і заменена на польскую гімназію.

Такія гэта гістарычныя даныя ўдалося мне сабраць пра свае роднае мястэчка Новы Сьвержань.

Маладыя гады ў роднай хаце

Мае дзяцінства нічым асаблівым ня розьнілася ад другіх местачковых дзяцей. Было яно, магчыма, крыху лепшае за другіх дзяцей, аднак і мне прыходзілася ў маладых гадах працаваць цяжка. Бацька быў вэтэрынарным фэльчарам. Мелі мы гаспадарку, зямлю, сенакос, але каня не трымалі, бо бацька як фэльчар, павінен быў быць дома. Так што наймалі нейкага гаспадара з канем на цэлы палявы сэзон, ад вясны да восені. Меў я яшчэ тры сястры старшыя за мяне.

У першыя гады пад Польшчай, з расказаў бацькоў, жылося нядрэнна, бо бацька быў на дзяржаўнай службе. Пасьля палякі звольнілі бацьку, бо прыслалі ў Стоўбцы свайго доктара, а гміна сказала яму, што ня мае грошай плаціць. Прыйшлося бацьку працаваць прыватна, а гэта ўжо ня тое, што на дзяржаўнай рабоце. Мясяцовыя людзі былі пераважна бедныя і ня кожны мог заплаціць ня толькі за візыт, а нават за лекі, а памагчы трэба было. Няраз я чуў, як бацька казаў не аднаму чалавеку: „Я не прашу, каб вы заплацілі мне за візыт, але за лекі вы павінны заплаціць, бо я іх не раблю». I было так, што такі чалавек прывозіў з лесу дровы або аддзячваўся нечым другім.

Апошнія гады за Польшчай бацька захварэў на страўнік і то даволі паважна. Хацеў ён мяне ўладзіць у нейкую школу за мінімальны кошт. Нехта дарадзіў яму паслаць мяне ў вайсковую мэханічную школу, дзе вучылі рознай вайсковай мэханікі і язды. Злажыў я заяўку і неўзабаве паклікала мяне у Стоўбцы Польска Організацыя Войскова (ПОВ). Адзеў я сваю гарцэрскую (скаўцкую) уніформу і пайшоў. Вельмі ветліва прыняў мяне капітан Сова. Сеў каля мяне, абняў і кажа: „Сынок, табе будзе многа лягчэй у жыцьці, калі ты пяройдзеш на каталіка». Я адказаў капітану, што запытаю бацькоў. Вярнуўшыся дамоў расказаў я бацьку пра капітанаву прапанову. Тады бацька пытае мяне, што я на гэта. Я кажу, што ня хочу пераходзіць на каталіка. Бацька лёгка стукнуў мне па плечуку і на гэтым скончыліся мае захады паступіць у школу.

Некаторым беларусам, якія былі на дзяржаўнай рабоце, была дадзена альтэрнатыва: прыняць каталіцызм, або будуць звольнены з работы. I некаторыя зь іх, каб застацца на рабоце, прымалі каталіцкую веру. Прымалі яны яе супраць свае добрае волі і скрыта ад сваіх суседзяў. Яны не хадзілі ўжо ў царкву і не хадзілі ў касьцёл. Саромеліся паказаць сябе перад суседзямі.

У апошніх гадах свае дзяржаўнай незалежнасьці палякі стараліся ўсялякімі спосабамі апалячваць беларусаў, нават уводзілі сваю мову ў праваслаўную царкву і тварылі арганізацыю праваслаўных палякаў. У нашу царкву свайго часу прыслалі сьвятара Сэглюка — палянафіля, які пачаў гаварыць пропаведзеі па-польску. Некаторыя прыхаджане, ня хочучы слухаць польскія пропаведзі, выходзілі з царквы. Тады пры канцы багаслужбы прыходзіў у царкву паліцыянт і стаяў у прытворы, каб запалохаць людзей.

У нашым мястэчку Новы Сьвержань было многа сьвядомых і актыўных беларусаў (Мітрафан Драздоўскі, Аляксей Сянкевіч, Шчорсы і іншыя), якія ставілі беларускія пастаноўкі, арганізавалі харавыя выступленьні, вечарынкі. Аднойчы і я, будучы малым хлапчуком, іграў невялічкую ролю Сьцяпанкі. Як называлася тая пастаноўка, я ўжо забыўся, але яшчэ да гэтага часу памятаю, што мне трэба было сказаць: „ Аляксея няма дома, трэба выпрагчы коней?» Мае сестры прымалі ўдзел у царкоўным і сьвецкім хоры, а сярэдняя сястра Насьця, добра выступала на сцэне. Гаварыла, сьпявала і свае ролі вьжонвала безь ніякага хваляваньня.

У мястэчку быў свой духавы аркестр. Музыканты ігралі па нотах. Прозьвішчы некаторых зь іх я запамятаў: Міша Чабатарэвіч, Мжалай Гаўрыловіч, Мікалай Бельскі, Базыль Паўлоўскі, Уладзімір Кандыбовіч. Былі і другія, як Сярожа Мазуркевіч ці Пеця Доўнар, аддадзеныя музыцы, якія ня зналі нотаў, а ігралі на некаторых інструмэнтах. Таксама быў скрыпач па прозьвішчы, здаецца, Сьняжко, але яго папулярна называлі Антончыкам. Памятаю, як аднаго году на Вадохрышчы ішоў з царквы хрэсны ход да возера. Тады сьпяваў царкоўны хор, а яму на зьмену іграў духавы аркестр.

З боку палякаў рабіліся ўсебаковыя перашкоды ў беларускай нацыянальнай дзейнасьці. Тады мясцовыя хлапцы ўступілі ў пажарную ахову і ад яе імя праводзілі беларускія пастаноўкі і харавыя выступленьні. Хорам кіраваў Базыль Шчорс, які меў закончаную Нясьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю за цара і доўгі час быў псаломшчыкам у мясцовай царкве. Аднак стаўбцоўскі стараста заўсёды знаходзіў нешта, каб толькі перашкодзіць беларусам. Рознымі спосабамі палякі абмяжоўвалі беларускую дзейнасьць на сваіх „Усходніх крэсах», трактуючы яе як камуністычную.

Аднойчы на нашай вуліцы адзін хлапец таўкануў жанчыну ў плечы і яна нарабіла крыку. Прыехаў паліцыянт Вэнгжын і пачаў пісаць пратакол. Запісаўшы іхнія прозьвішчы, пытае пра нацыянальнасьць. Тады я, стоячы збоку, кажу, што яны беларусы. За гэта паліцыянт пачаў мяне дакараць, што я хаджу ў польскую школу, да таго зьяўляюся скаўтам і ня ведаю, што ў Польшчы ўсе палякі. Калі-ж у Польшчы усе палякі, дык чаму ён пытаў пра іхнюю нацыянальнасьць?

У Вялікую Пятніцу і на наступны дзень скаўты каталікі трымалі ганаровую варту пры плашчаніцы Хрыста у касьцёле. Я, як праваслаўны скаўт, і да таго галоўны кіраўнік мясцовых скаўтаў (гарцэраў), пастанавіў зрабіць гэта самае і ў сваей царкве. Сьпярша пайшоў я да сьвятара (Яна Сэглюка) і прадставіў яму свой намер. Сьвятар даў згоду. Тады я пайшоў на пастарунак паліцыі пазычыць шаблю. Камэндант Вонсач кажа, што ў іх няма шабляў. А я яму кажу, што гарцэры стаялі ў касьцёле з шаблямі, якія атрымалі з пастарунка. Тады паліцыянт Кавальчык, які быў прысутны на пастарунку, кажа што шаблі ёсьць і далі мне іх.

У паўшэхнай школе настаўніца Трушыньска навучыла нас, хлапцоў і дзяўчат, танцаваць „ Кракавяка», бо надыходзіла нейкае польскае нацыянальнае сьвята і вучні мелі выступіць у мясцовым клюбе. Але бацька сказаў, што ня дасьць мне сваіх хромавых ботаў плясаць „Кракавяка». Прынесла мне хромавыя боты дачка камэнданта палацыі, Марыся, якая вучылася са мною ў адной клясе і я прытупваў на сцэне „Кракавяка» у ботах камэнданта сьвержаньскай паліцыі.

Апошні год пад Польшчай быў цяжкі і прыгнятаючы для нашай сям'і, а гэта таму, што стан здароўя бацькі (хварэў на страўнік) моцна пагоршыўся. Мясцовы фэльчар, Енчык, адаслаў бацьку у шпіталь у Стоўбцы і сказаў матцы, што бацьку трэба абавязкова рабіць апэрацыю, бо інакш памрэ. Апэрацыя была складаная і бацьку трэба было везьці ў Вільню альбо Львоў. Маці кажа, што трэба прадаць карову, каб аплаціць дарогу і лячэньне. А тут заносіцца на польска-нямецкую вайну. Мне ў той час было 15 гадоў. Прыходзілася касіць, малаціць, хадзіць у школу. Асабліва летам хацелася пайсьці на Нёман, павудзіць рыбу, пагуляць зь сябрамі, але час на гэта не заўсёды дазваляў. Цяжка сказаць як склалася-б жыцьцё сям'і, каб не вайна.

Пад саветамі

Другая Сусьветная вайна пачалася 1 верасьня 1939 году нападам Гітлера на Полыйчу. Нельга сказаць, каб людзі ў нас былі моцна ўстрывожаны пачаткам вайны, якая вялася далека ад нас на захадзе Полыпчы. Сумавалі пераважна тыя, у каго нехта з радні быў прызваны ў польскую армію. Людзі ў нашым мястэчку былі пераважна бедныя, мала хто выпісваў газэту і мала хто меў радыёпрыёмнік. Таму некаторыя ішлі пад хату кіраўніка школы Шшчыка, які ставіў радыё на вакне, і слухалі апошнія навіны. Найчасьцей падавалі сыгналы такога зьместу:, „Увага, увага, надыходзіць…» і т. п. Навіны з фронту былі невясёлыя. Крыху падбадзёрыла палякаў навіна ад 3 верасьня, калі Вялікабрытанія і Францыя аб'явілі вайну Нямеччыне. Але якім аказаўся ход вайны, кожны знае. Цікава заўважыць тое, што ўжо ў першым тыдні вайны паліцыянт хадзіў па мястэчку і заказваў даваць зерне для арміі. Лёс Польшчы быў усім відавочны.

У нядзелю раніцай 17 верасьня 1939 году чутны былі выбухі на ўсходзе, нейкіх 16 кілямэтраў з боку савецкай граніцы. Людзі ня ведалі, што гэта можа быць. Незадоўга паявіліся над Стоўбцамі самалёты, але горада не бамбілі. Раніца была сонечная і ў бляску ўзыходзячага сонца бачыў я чырвоныя хвасты самалётаў. Недзе каля 7-й гадзіны раніцы, стоячы на вуліцы каля свае хаты, заўважыў я, як праляцеў салдат на кані. На яго галаве быў незнаемы мне шлем і шабля пры баку. Аднак я ня ўцяміў, чый гэта мог быць жаўнер. Тады я прыйшоў у хату і расказаў бацьку, што па нашай вуліцы праляцеў на кані нейкі жаўнер, але гэта ня быў польскі. Бацька, які ляжаў у ложку хворы, падняўся, перахрысьціўся і сказаў: „Слава Богу, зьмена ўлады». I ён не памыліўся. Незадоўга зьявілася больш савецкага войска; вялі яны з сабою аднаго палоннага польскага жаўнера.

Выгляд савецкага байца рэзка розьніўся ад зьнешнасці польскага жаўнера. Часам сорамна было глядзець на байца, у якога з плашча целяпаліся ніткі. Або калгасныя коні зь вяровачнай вупражжу.

Можна было падзівіцца іхняй матарызацыі: танкам, танкеткам, масе самаходаў і другой тэхніцы. Нечага падобнага мы ня бачылі пры паляках. Аднак я ня бачыў, каб у нас людзі віталі ўрачыста Чырвоную Армію, як у другіх месцах Беларусі. Толькі папаўдні, 17 верасьня, нехта адарваў ад польскага сьцягу белае палатно і ўзьняў на мачту чырвонае.

Заходняя Беларусь, як і Заходняя Украіна былі „вызвалены» за пару дзён. Некаторыя вайсковыя часьці незадоўга вярталіся назад. Паколькі ў нас была даволі вялікая хата, на начлег затрымаліся жаўнеры. Ім доўга не давалі есьці, быццам нешта сталася з кухняй. Тады мая маці нечага ім нагатавала „пашамаць», як яны гаварылі. Бацькі пыталі байцоў, як жывуць людзі за мяжой? Ніводзін зь іх нічога канкрэтнага не сказаў, толькі паўтаралі: „ Будзеце жыць, убачыце». Калі салдаты раніцай пакідалі наш дом, ніхто зь іх не хацеў несьці ручны кулямёт. Пазьней я бачыў, як са стаўбцоўскіх казармаў ішло праз нашае мястэчка двух байцоў з гармонікам і сяржанта, які загадваў ім вярнуцца, але яны яго не паслухалі. Гэтыя два невялікія прыклады характарызуюць настрой у радах Чырвонай Арміі, хоць там, як і ў ва ўсім СССР, строга каралі за мінімальнае парушэньне закону.

Ужо ў першых днях зьяўленьня Чырвонай Арміі жыцьцё пачало ўнармоўвацца. Арганізавалі яго пераважна прысланыя з Усходу адпаведныя людзі. Ужо за два тыдні часу мой бацька паехаў у Львоў, дзе хірург зрабіў яму апэрацыю на страўнік. Пасьля яе бацька мог усё есьці і нават выпіць кілішак гарэлкі. Незадоўга стаў ён абслугоўваць вэтэрынарны пункт у Новым Сьвержані. Вэтпункт спачатку знаходзіўся ў нашым доме, але неўзабаве перанесены быў ён у Стоўбцы і там бацька працаваў.

Я абмяжуюся тут да сваіх школьных спраў. Трэба аб'ектыўна сьцвердзіць, што з прыходам саветаў у Заходнюю Беларусь адкрыліся новыя магчымасьці для моладзі. Яна шчыльна запоўніла школы. Некаторыя, напрыклад я, скончыўшы польскую паўшэхную школу, адразу пайшлі вучыцца далей, а другія ўзяліся за навуку пасьля некалькіх гадоў перарыву. Дарога да навукі была адкрыта ўсім, хто меў ахвоту і здольнась вучыцца.

Некаторыя выпускнікі польскіх школ пайшлі на настаўніцкія курсы, якія праходзілі ў Стоўбцах, і пасьля іх заканчэньня вучылі дзяцей у пачатковых школах.

Якраз восеньню гэтага памятнага 1939 году ў Новы Сьвержань прыехаў Якуб Колас адведаць свайго сябру па нясьвіжскай настаўніцкай сэмінарыі Базыля Шчорса, якога ўтрылёгіі „На ростанях» называе Базылём Трайчанскім (Трайчанамі называлі адну частку Новага Сьвеержаня). Тады Якуб Колас выступаў у мясцовым клюбе на мітынгу і я меў нагоду бачыць і слухаць свайго паэта і пісьменніка.

Жыцьцё маладых людзей школьнага ўзросту б'ецца зазвычай сваім прысьпешаным пульсам. Энэргія, запал і парыў не даюць моладзі сядзець бязьдзейна, а штурхаюць яе наперад да пазнаваньня нечага новага, сьвежага, малазнаёмага, да праяўленьня свае ініцыятывы. Ужо ў першым навучальным годзе сабралася групка вучняў пятае клясы, якія трымаліся разам і ў вольны ад школьных заняткаў час спатыкаліся ў доме братоў Паўлоўскіх на вуліцы Юрздыка № 1. Ад такіх частых зборак дом Тамаша Паўлоўскага сталі называць Базай № 1. На гэтай базе сябры аднаклясьнікі адраблялі супольна ўрокі ды часта шукалі дадатковага занятку па-за навукай. Незадоўга такі занятак знайшлі. Шура Паўлоўскі, старэйшы на два гады за мяне мой сусед, купіў мандаліну і пачаў вучыцца іграць, а майму сябру А. Г-чу цётка дала гітару і ён пачаў яму акампанаваць. Да іх далучыўся У. І-іч з балалайкай. У мяне быў маленькі барабанчык і я, прычапіўшы да яго кавалак бляшкі, барабаніў музыкантам.

У тым часе на Базу пачаў заходзіць старэйшы гадамі Сярожа Мазуркевіч, які быў музыкантам мясцовага аркестра. Сярожа прыгожа іграў на банджолі, гітары і да таго сьпяваў. Яго ігра на струнных інструмэнтах захапляла нас, маладых амаіараў музыкі, і Сярожа, просты местачковы хлапец, мімаволі стаўся нашым першым натхніцелем і настаўнікам музыкі. Праўда, у большасці мы вучыліся іграць самі па сабе, дзякуючы сваім здольнасьцям. Быў у нашай групе музыкантаў Міша С-а, якому — хаця любіў ён музыку і купіў сабе мандаліну — музыка не ішла. Аднак быў ён залатога характару. Я ніколі ня чуў і ня бачыў, каб ён гаварыў павышаным голасам. Заўсёды быў памяркоўны, лагодны, разважны і сапраўды сяброўскі. Быў добрым акцёрам у нашых пастаноўках.

Я захапляўся музыкай і, жывучы па-суседзку Базы, часта забягаў туды, браў у рукі інструмэнты сваіх сяброў і сам на іх вучыўся іграць. Музыка давалася мне легка і я пастанавіў купіць сабе мандаліну. Першым чынам я зьвярнуўся за дапамогай да бацькі, але папаў ня ў добры час. На маю просьбу купіць мандаліну бацька адказаў коратка: „Яшчэ што, мандаліну! Купі сабе лепш нагавіцы, каб не сьвяціць голай зад…» На гэтым гутарка абарвалася, я за-моўк і з апушчанай галавой адышоў. Аднак я сам сабе сказаў, што мандаліну мушу мець.

Навука ў школе і музыка, дзеля асабістага задаваленьня, ішлі сваімі дарогамі, але неспадзявана зьявілася нешта новае. У часе летніх канікулаў 1940 году з нашага мястэчка, быццам у армію, паклікалі ў Стоўбцы на размову хлапцоў народжаных у 1924 годзе, якіх мелі выслаць у прафэсійную школу ФЗО (Фабрйчно-заводское обученйе). Ніхто з маіх равесьнікаў не хацеў ехаць у гэту школу. Мне ўдалося адмовіцца ад ФЗО. Тлумачыўся я тым, што хачу ісьці па сьлядах свайго бацькі і вучыцца на вэтэрынара, хоць у сапраўднасьці работа майго бацькі мне не падабалася. У гэтае ФЗО з нашага мястэчка раней паехалі двух бедных хлапцоў, а мае сябры мелі ехаць пазьней. Аднак іх ад'езд зацягнуўся і вайна іх уратавала. Так што пры саветах не заўсёды давалі магчымасьць моладзі выбраць сабе прафэсію.

У часе летніх канікулаў я пайшоў грузіць пяском вагоны. Работа была цяжкая і для малалетніх забаронена. Але на гэтай рабоце наглядчыкам стаяў мой дзядзька і ён прыняў мяне на работу. Калі пададуць састаў вагонаў, трэба было за дзьве гадзіны двум чалавекам насыпаць шуфлем пэўную меру пяску ў вагон. Рукі мае пакрыліся мазалямі. Ад работы цяжка было паварушыць плячыма. Найчасьцей прыходзілася працаваць дзьве гадзіны ўдзень, але часам падстаўлялі два эшалёны і тады трэба было махаць шуфлем чатыры гадзіны. А здаралася таксама, што цэлы дзень не было вагонаў і тады грузчыкі ляжалі і адпачывалі.

Зарабіўшы даволі добрыя грошы пры вагонах, купіў я доўгачаканую мандаліну і, каб не злаваць бацьку, занёс яе на Базу, а рэшту грошай аддаў маці. Цяпер кожную вольную хвіліну я праводзіў на Базе разам з мандалінаю. Па нейкім часе, калі нікога не было дома, я прынёс мандаліну ў хату. Паглядзеў бацька, паглядзела маці, і нічога мне не сказалі. Калі ў хаце не было нікога, я іграў, але калі бачыў, што нехта ідзе, адкладаў мандаліну. I так гісторыя паўтаралася. Але аднойчы бацькі падслухалі маю музыку, пахвалілі мяне і ад таго часу ў мяне адазваўся мажорны настрой.

У вольны час або ў прысутнасці гасьцей бацькі. зазвычай прасілі мяне паіграць на мандаліне, а я, быццам крыху саромеючыся, браў нясьмела ў рукі мандаліну і пачынаў іграць ціха.

З часам на Базе сарганізаваўся свой невялічкі струнны музычны калектыў. Сусед, Шура, пакінуўшы мандаліну, пачаў іграць на скрыпцы, а на яго месца ўступіў я са сваёю мандалінаю. Вечарамі мы ігралі на Базе і былі задаволены, калі людзі прыходзілі пад хату паслухаць нашай музыкі пры адкрытым вакне.

Не падабаўся нам маленькі барабанчык з прычэпленай да яго бляшкай. Незадоўга мы даведаліся, што мясцовы музыкант, Пеця Доўнар, прадае вялікі барабан з усімі неабходнымі прычындаламі. Мы адразу гэтым зацікавіліся, аднак цана была для нас недаступная. Тады мы вырашылі падрыхтаваць пастаноўку. Памаглі нам дзяўчаты. Падзялілі мы ролі, правялі пару рэпетыцыяў і калі ўсё было падрыхтавана, паехалі ў адну вёску і там выступілі. Зараз пасьля пастаноўкі адбылася вечарына пад нашу музыку. Такім чынам мы сабралі грошы і купілі барабан з усімі дадаткамі.

Аднойчы мясцовая моладзь запрасіла нас у клюб іграць вечарынку. Мы згадзіліся. Назаўтра настаўніца геамэтрыі Надзея Паўлаўна выклікала ўсіх музыкантаў па чарзе да дошкі, кожнаму паставіла двойку, а найбольш тройку, і прытым сказала, што нам трэба вучыцца, а не граць вечарыны ў клюбе. Аднойчы мы езьдзілі граць вясельле аднаму сьвяржаніну, які браў дзяўчыну зь недалёкай вёскі.

Па-за музыкай трэба было нам вучыцца, бо ўзровень навучаньня ў савецкай школе ў параўнаньні з польскай паўшэхнай быў вышэйшы. Вучні польскай сёмай клясы не вучыліся альгебры і граматыкі, а ў савецкай школе вучыліся гэтага ўжо ў пятай клясе. Таму ўсіх вучняў, якія скончылі польскую сямігодку, за саветамі пасадзілі ў пятую клясу.

Варта згадаць, што першым дырэктарам школы ў Новым Сьвержані, якая была тады беларускай, быў сьвяржанін Мітрафан Драздоўскі, актыўны беларускі дзеяч пры Полыпчы. Выкладаў ён беларускую мову. Настаўнікамі ў школе былі таксама сьвяржане: Базыль Шчорс выкладаў рускую мову; Аляксандар Сьняжко — гісторыю; Аляксандар Бахановіч — матэматыку. Малодшыя клясы вучылі Марыя Ярашэвіч, Люба Парчык і Аляксандар Пяткевіч. Былі гэта настаўнікі з царскай асьветай. Толькі Уладзімір Сенька, які выкладаў біялёгію, Анна Яськевіч — нямецкую мову і Юры Ліхачоў — нямецкую мову і сьпевы, мелі польскую асьвету.

Незадоўга прыслалі ў нашу школу настаўнікаў з Усходняй Беларусі. Міхаіла Бутанава з Бабруйшчыны зрабілі дырэктарам школы, а завучам — Б. Шчорса. Таксама з Усходняй Беларусі была Надзея Паўлаўна Пусоўская, якая выкладала матэматычныя прадметы.

Акрамя навукі і музыкі большасьць нашых сяброў з Базы № 1 прымала ўдзел у пастаноўках. Самі яны былі артыстамі, рэжысёрамі, грыміроўшчьжамі. Першая невялічкая прапагандысцкая сцэнка, якую мы паставілі ў клюбе, датычыла польска-бальшавіцкай вайны, дзе я іграў ролю польскага капітана. Пасьля паставілі мы „Пінскую шляхту», дзе я іграў шляхцюка-сьведку, які на судзе пачаў бойку з другім сьведкам.

Можна яшчэ ўспамянуць, што адзін з нашых аднаклясьнікаў, жыдок Хаім Гярцовіч нейкі час заўзята вьюўчаў газэты „ Правда» і „ Йзвестйя». Аднойчы вечарам на мітыгну ў мясцовым клюбе старшыня сходу аб'явіў, што вучань шостай клясы Хаім Гярцовіч хоча мець слова. Аднаклясьнікі спаткалі абвестку бурнымі воплескамі. Вось і выйшаў на трыбуну малады, здаровы, крыху рыжаваты Хаім, пакланіўся, а мы ўсе прадаўжалі апладзіраваць. Як усё сьціхла Хаім пачаў сваю прамову паводле прынятага савецкага шаблёну. Спачатку, завучаных на памяць некалькі сказаў, Хаім сказаў добра, але чым далей гаварыў, тым больш яго расейская мова прымала тыпова мясцовую жыдоўскую вымову, якая характарызавалася няграматнасьцю і выклікала сьмех прысутных. З гэтым можна было яшчэ пагадзіцца, але калі Хаім сказаў: „Сталйн стал на голове», гэта выклйкала раптоўны сьмех на залі. Хаіму на помач пасьпяшаў старшыня мітынгу, які растлумачыў, што Хаім меў добрую думку, толькі дрэнна выказаўся, маючы на ўвазе, што „Сталйн стал во главе». Па пэўным часе сьмех прыціх і Хаім пачаў далей гаварыць. Неўзабаве ўся заля зноў выбухла раптоўным сьмехам, а людзі сталі езьдзіць па лаўках, трымаючыся за жываты, калі Хаім прагаласіў, што „Сталйн освободйл женщйну йз-под мужчйны». Зноў Хаіму на помач пасьпяшыў старшыня мітынгу, паясьняючы прысутным, што Сталін даў жанчыне тыя самыя правы, што і мужчыну. Але было ўжо позна ўспакоіць расьсьмешаную публіку. Хапіла глянуць на Хаіма, каб зноў пачаць сьмяяцца. Гэтым разам Хаім зразумеў сваю поўную няўдачу і з апушчанай галавой пакінуў трыбуну, а ўсьлед за ім раздаўся сьмех.

Першыя дні вайны

У нядзелю рана 22 чэрвеня 1941 году міністар замежных спраў СССР Вячаслаў Молатаў паведаміў з Масквы па радыё, што фашыстоўская Нямеччына напала на Савецкі Саюз і гэтым распачала вераломную вайну. Гэтую вестку прынёс мне мой аднаклясьнік жыдок Ножке (прозьвішча яго я забыўся).

Такая навіна маланкай праляцела па Новым Сьвержані. Людзі выходзілі на вуліцы, міжсобку гаварылі, дзяліліся думкамі адносна атрыманай весткі, некаторыя не хацелі верыць, што пачалася вайна. Як довад гэтаму, з боку Менска, над нашымі галовамі праляцела эскадра з 27 савецкіх бамбавікоў. Наяўнасьць авіяцыі пераканала пэсымістаў, што вайна сапраўды пачалася. Пасьля па радыё падалі больш вестак і факт вайны стаў рэчаіснасьцю.

Вайна — нешта страшнае, але людзі ў нас прынялі яе спакойна. Нашы бацькі добра памяталі Першую Сусьветную вайну зь яе трагічнымі наступствамі і незагойнымі ранамі на працягу доўгіх гадоў. Але, у даным выпадку, яны ў сваёй душы віталі вайну.

За два гады савецкай улады людзі добра пазналі, што значыць „дыктатура пралетарыяту» і таму думалі, што толькі вайна можа палажыць канец такой сістэме, дзе чалавек ня мае ніякага права і зьяўляецца толькі прыладай для выкананьня рознай фізычнай работы накінутай згары. А было куды гнаць людзей: у лесапільны тартак, на вывазку лесу, будову аўтастрады Брэст—Менск і другія галіны савецкай гаспадаркі. Ня ўсюды за гэтую цяжкую працу савецкі рабочы атрымліваў належную яму зарплату, а ў большасьці выпадкаў працаваў за нішто. А калі прыходзіў дзень выплаты, то часам касір паведамляў, што не атрымаў яшчэ ўсіх грошай і будзе даваць толькі залічку і то не для ўсіх. А плацілі людзям зазвычай месячна. А тут ідзе агітацыя даваць дзяржаве грашовую пазыку ў выглядзе так званых асыгнацыяў-прэміяў. Да таго ж дзяржава увяла строгія кары за спазьненне на работу, а яшчэ горш было з так званымі „прагуламі». Пачаліся судовыя справы, адлічка заработнай платы і пагроза ўтраты асабістай свабоды моцна непакоіла кожнага працаўніка.

Другой балючай справай для сьвяржан была агітацыя за ўвядзеньне калгасу, які быў косткай у горле для сялян. Пачаліся сыстэматычныя мітынгі, намовы, але сьвяржане ўвесь час ставіліся адмоўна, не хацелі ісьці на ніякія прапагандысцкія мітынгі. На гэтым, аднак, актывісты не затрымаліся, пайшлі на хітрыкі. Часам паведамлялі людзям, што ўвечары будзе бясплатна паказаны фільм. Як толькі сабраліся людзі, закрывалі за імі дзьверы і тут-жа актывіст пачынаў агітацыю. Абяцаны фільм паказвалі пазьней.

Я часта хадзіў на гэтыя савецкія мітынгі, хоць нічога новага на іх не было. Паўтаралася толькі адно: павысіць нормы, выпаўніць планы, спаборніцтвы, капіталістычнае акружэньне, пагроза вайны, ды бесканечная ўдзячнасць камуністычнай партыі і яе мудраму таварышу Сталіну.

Каб змусіць сялян ісьці ў калгасы, уведзены былі вялікія налогі. Сьвяржане выконвалі дзяржаўныя пастаўкі, здавалі жыўнасьць (кароў, сьвіней), збожжа, бульбу, сена і другую сыравіну, каб толькі не ісьці ў калгас. А найбольш нашы людзі баяліся прымусовай вывазкі ў аддаленыя мясьціны Савецкага Саюза. Перасяленцаў урадава называлі перамешчанымі сем'ямі. Такія вывазкі праводзіліся сярод ночы, скрыта ад суседзяў безь ніякага папярэджаньня. Толькі раніцай разыходзілася вестка, што таго і таго апошняй ночы вывезьлі. Апынуўшыся ў такой няпэўнай сытуацыі, людзі жылі ў страху, лажыліся спаць няпэўныя заўтрашняга дня і сушылі сухары на дарогу. Гэта рабіла і мая маці.

Як некалі за цара казакі гналі бізуном беларусаў у Сібір, дык камуністы везьлі іх „цялятнікамі». Наступ на беларусаў і іхнюю культуру, як за цара, так і пры „народай уладзе» працягваўся і яшчэ больш узмоцніўся, дзейнічала "пятая калёна". Аб ёй так вось піша Сяргей Дубавец:

Найважнейшая выснова: „узьяднаньне» Беларусі 17 верасьня 1939 г. было ніяк не ўзьяднаньнем нацыі, а ўзьяднаньнем адной „пятай калёны», адной агентуры. Увесь нацыянальна і сацыяльна актыўны народ, які служыў толькі сваёй зямлі, пры гэтым „узьяднаньні» быў расстраляны або высланы ў Сібір. Ва ўсходняй Беларусі гэта адбывалася 10—20 гадоў раней. Прычым варта зьвярнуць увагу на лічбы афіцыйнай статыстыкі.

Да вайны насельніцтва „буфернай тэрыторыі» — Беларусі было настолькі абезгалоўленае (600 тысяч расстраляных і высланых — сімвалічная лічба), настолькі дэнацыяналізаванае і настолькі завербаванае ў савецкую агентуру, што ўвесь народ цяпер складаўся з двух групаў: прыроднага насельніцтва, якое было запалоханае і ўвогуле наколькі магло ні ўва што не ўлазіла, і ўласнай „пятай калёны» Масквы („Свабода» № 73 ад 27 верасьня 1996 г., с. 5).

Вяртаючыся да савецкіх мітынгаў варта згадаць, што часта мелі яны гумарыстычны характар. Ha ix выступалі розныя людзі, тыя што ўмелі нешта сказаць з трыбуны, і тыя, што нічога ня ўмелі, мала што зналі, а толькі хацелі сябе паказаць. Такімі камэдыянтамі былі пераважна жыды. Напрыклад, адзін зь іх расказваў, як у часе рэвалюцыі ён быў ранены і яго чырвоныя ад крыві кальсоны былі чырвоным сьцягам.

I так вайна пачалася. Чырвоная Армія і ўвесь партыйны апарат уцякалі на ўсход, а сярод іх з клункамі і малымі куфэркамі на плячах сунуліся пеша дамоў тысячы вязьняў — бясплатная савецкая рабочая сіла. Нямецкія самалёты кожныя пару мінут наляталі на галоўныя дарогі і станцыі, бамбілі ўцекачоў, блякавалі дарогі і наводзілі паніку.

У аўторак 24 чэрвеня, каля 11-ай гадзіны ночы, каля Сіняўскага гаю застрачыў кулямёт. Людзі глянулі ў вокны, некаторыя выйшлі на вуліцу. Выбег і я паглядзець, што дзеецца. Нехта пусьціў чутку, што нямецкі браняпоезд падышоў пад Сіняўскі гай і адкрыў кулямётны агонь па Стоўбцах. Легкаверныя палічылі гэта праўдай і на вуліцы, у гутарцы міжсобку, адразу пачалі кляйміць савецкія парадкі. Назаўтра рана немцаў не было, толькі ўцякалі саветчыкі. Тыя, што апошняй ночы так сьмела ганілі бальшавікоў, цяпер ціха сядзелі па хатах і баяліся паказацца на вуліцу.

У сераду 25 чэрвеня пад вечар уздоўж чыгункі праляцеў нямецкі самалёт. Яго абстралялі саветчыкі. Нейкіх мінут дзесяць пазьней над Стоўбцамі нізка ляцелі тры самалёты, як раптам пачулася кулямётная стральба. Два самалёты зьбілі, трэці прызямліўся каля іх на лузе, за Нёманам. Людзі зашумелі: „Зьбілі нямецкія самалёты». Некаторыя пабеглі глядзець. Я не пабег, бо было гэта каля трох кілямэтраў, а ўжо шарэла. Пасьля відавочцы расказвалі, што з самалёта, які прызямліўся, выйшаў лётчык і запаліў сваю машыну. Ён думаў, што тут ужо немцы і ён папаў у палон. А савецкая кавалерыя, якая была недалёка і кінулася акружаць „фашыстаў», з сумам убачыла, што зьбілі свае самалёты. Такі навочны факт красамоўна сведчыць, у якой паніцы знаходзіліся савецкая армія і адміністрацыя.

У першых днях вайны нямецкія самалёты часта праляталі ўздоўж чыгункі, абстрэльвалі цягнікі і станцыі. Іх некалькі разоў спатыкала проціпаветраная артылерыя. Гледзячы збоку здавалася, што вельмі блізка самалёта рвуцца шарады, што вось-вось зьбілі самалёт. Аднак хітрыя нямецкія лётчыкі, быццам на пашкоджанай машыне прызямляліся і тут-жа над самай зямлёй уцякалі на лес, або поле.

Мы, грузчыкі пяску, ня знаючы што будзе далей, прыходзілі на работу, чакалі вагонаў. Раніцай убачылі мы самыя толькі паравозы, якія са сьвістам уцякалі з Гарадзеі на Стоўбцы. Відаць, немцы бамбілі станцыю ў Гарадзеі, бо незадоўга адзін самалёт прыляцеў і кінуў бомбу на чыгуначны мост на Нёмане, каля Стоўбцаў, але не прычыніў яму ніякай шкоды. Другі самалёт напалохаў нас, грузчыкаў. Нам не было дзе хавацца, дык мы лезьлі ў жыта. Мясцовая адміністрацыя ўжо амаль не працавала і мы, грузчыкі, не пайшлі больш грузіць вагоны пяском. Кожны чакаў, што прынясе заўтрашні дзень.

Прыход немцаў

У пятніцу раненька, 27 чэрвеня 1941 году, на пяты дзень ад пачатку вайны маці ўстрывожаным голасам разбудзіла мяне, гаворачы: „Уставай, адзявайся, здаецца немцы ўжо… бягуць савецкія салдаты…» Я ўстаў і за бацькам выйшаў на вуліцу. Раніца была цёплая, ціхая, аднак на вуліцы не наглядалася ніякага руху. У сё спала салодкім сном. Але неўзабаве сонную цішыню прарэзаў узрыў снарада, а за ім другі, трэці і наступныя. Мы ўвайшлі ў свой двор і зараз заўважылі дым, пажар. Гэта савецкая артылерыя, каб зрабіць дымную заслону Стоўбцаў, адкрыла артылерыйскі агонь па Новым Сьвержані і запаліла Румовую вуліцу. Жыхары мястэчка заварушыліся. Жанчыны з малымі дзецьмі кінуліся ўцякаць хто куды, каб далей ад палыхаючых будынкаў і снарадаў.

Групка жанчын зь дзецьмі, якія ўцякалі праз нашу вуліцу Юрздыку, наткнулася на раптоўную і прарэзьлівую чаргу кулямёта. Ускочылі яны да нас у сені. Раптам, як на каманду, усе прыселі, а пасьля ўбачылі дзірку ў самым шчыце хаты. Гэта пралятаючы савецкі снарад, як відаць, зачапіў бокам па шчыце страхі, пашкодзіў гонту і паляцеў далей. Жанчыны яшчэ больш устрывожыліся, але за хвіліну ўсё прыціхла і яны са сваімі дзецьмі і клункамі пайшлі. (Калі ў 1944 годзе немцы адступалі, Новы Сьвержань зноў апынуўся пад абстрэлам і снарад пашкодзіў вугал нашае хаты.)

Румовая вуліца амаль уся стаяла ў агні, які зь ветрам пашыраўся ў кірунку вуліцы Глухой і пагражаў нашай. Уся сям'я ўзялася выносіць хатнія рэчы, якія загадзя прадбачлівая маці спакавала. Калі закончылася эвакуацыя хатняй маёмасьці на поплаў, я выйшаў на вуліцу і ўбачыў недалёка Менскай вуліцы нямецкі бронесамаход. Я накіраваўся да яго, але тут убачыў, што праз бочную кляпу браневіка вылазіць рука з пісталетам. Я стаў, немец махаючы пісталетам даў мне знак не падыходзіць і я завярнуў назад дахаты. Ідучы сваім дваром на поплаў я ўбачыў другую нямецкую бронемашыну недалёка мосту на Немане, каля якога стаяў немец. Няведама чаго я пайшоў туды, але тым разам малады жаўнер спаткаў мяне ветліва і адразу пачаў частаваць макаронамі і бэконам, за што я яму падзякаваў, нічога ня ўзяўшы. Крыху пагутарыў я зь ім на ламанай нямецкай мове, але неўзабаве паклікаў яго іншы салдат з самахода і яны ад'ехалі. Я чамусьці не пайшоў да бацькоў, а падаўся ў бок гарэўшых вуліц. Зайшоў на Менскую вуліцу. На яе ўскраі стаяла хата Бельскага, да якой прытуліўся хлеў. Нядаўна савецкі снарад папаў у яго. Ад выбуху разьляцеліся бярвеньні, але на шчасце хлеў не запаліўся і хата ўцалела.

Спаткаў я там толькі Гаўрыловіча, якога празывалі Лэмзік. Выносіў ён са свае гарэўшай хаты рэчы. Я памог яму вынесьці шафу з адзеньнем і камоду. Пасьля гаспадар узяўся ратаваць сваю хату і ўратаваў — толькі дах згарэў. Я тым часам узяўся ламаць плот, па якім агонь ішоў да хаты Ігнатовіча. Хата гэта засталася стаяць, а яе гаспадар дзякаваў мне. Выйшаўшы на вуліцу Глухую я ўбачыў, што чыесьці быдла вярталася з пашы ў гарэўшыя хлявы. Зь вялікай цяжкасьцю ўдалося мне яго завярнуць. Неспадзявана спаткаў я Мішу Астроўскага, які жыў на Менскай вуліцы. Быў гэта чалавек сярэдніх гадоў, жанаты. Ён запрапанаваў пайсьці зь ім у тартак па пажарную матапомпу, на што я згадзіўся. Але дарогаю мы абдумалі, што ўдваіх мы нічога ня зробім, паколькі ўсе людзі паўцякалі, пахаваліся, нідзе не відаць жывой душы. Ідучы назад, мы падышлі да жыдоўскай школы на Румовай вуліцы, якой цагляныя сьцены ў двух месцах былі прабітыя навылёт снарадамі-невыпаламі. У школе чуваць былі стогны. На парозе паказаўся стары жыд і прасіў нашай помачы, паколькі ў будынку былі раненыя. Я меў пры сабе скруток бандажу, які дала мне маці на ўсякі выпадак, і аддаў яго старому жыду.

Міша Астроўскі пайшоў дамоў на сваю Менскую вуліцу па Румовай і Глухой, а я пайшоў на галоўную вуліцу, якая вяла на рынак, дзе стаялі царква і касьцёл. Ідучы гэтай акружной дарогай дадому, перада мною ў 20 мэтрах запылеў пясок. Гэта асколак ці ўпаўшая куля далі мне знаць: асьцерагайся хлопча. Каля царквы я ўбачыў грузавую машыну, да якой захацелася мне падысьці. Стаяла яна самотна з адкрытымі дзьвярыма. Я заглянуў у пустую кабіну шафера, пасьля зірнуў у сярэдзіну. Там ляжалі ручныя гранаты і нейкія незнаёмыя мне прадметы. Пакінуўшы ўсё як было, я вярнуўся дамоў, бо захацелася есьці. Гэтай раніцы я абсалютна нічога ня еў. Увайшоў я ў сваю хату, калі гадзіньнік на сьцяне біў 12 гадзін поўдня, значыць, нейкіх пяць гадзін я швэндаўся па вуліцах. Пераеўшы я пайшоў да сваіх бацькоў, якія сядзелі каля рэчкі пад алешынай сярод сваіх клункаў. Маё прыбыцьцё маці прывітала крыкам і плачам, гаворачы: „Усе людзі ўцякаюць, хаваюцца, а ты шатаясься па вуліцах, шукаючы сьмерці…"

Пасядзеўшы крыху з бацькамі адышоў я недалёка, лёг на адкосе грэблі, што вяла да мосту на Нёмане і глядзеў як за Нёманам гараць Стоўбцы, а зь іх разносіцца на ўсе бакі няспынная страляліна. Гэта ішоў бой за горад.

А 2-ой гадзіне пасьля поўдня на Стоўбцы наляцелі нямецкія пікуючыя бамбавікі і збамбілі савецкія абаронныя пазіцыі за горадам каля бойні. Пасьля гэтага налёту стала мёртвая цішыня. Не адазваўся ніводзін выстрал. Так немцы занялі Стоўбцы.

Я вяртаўся ў сваю хату вуліцай і ўбачыў немцаў, якія мыліся каля аднае студні. Былі яны маўклівыя. Адзін наш селянін прынёс ім дзялянку добрага сала. Яны прынялі падарак з усьмешкай.

Каля 3-ай гадзіны пасля поўдня пачаў імжыць дожджык, які прыбіў крыху попел згарэўшай Румовай і часткі Глухой вуліц. Стала цёпла, ціха і крыху парна. Людзі пачалі вяртацца да сваіх паселішчаў. Адны, якіх дабро ўцалела, радаваліся, а другія са слязьмі на вачах глядзелі на дагараючыя галавешкі і абсмаленыя каменныя падмуркі — усё, што засталося ад іхняй шматгадовай, цяжкой і гарапашнай долі.

Абгарэлыя на вуліцы дрэвы, разваліны і дзе-нідзе выстаючы сярод злому адзінокі комін, пякуча краналі душу прахожага чалавека і выклікалі жаль і спачуваньне.

Першыя дні акупацыі

За пару дзён да пачатку нямецка-савецкай вайны стаўбцоўскі ваенкамат прызваў з нашага мястэчка некалькі чалавек у Чырвоную Армію. Яны былі прызначаны да абароны Стоўбцаў, якія немцы занялі на пяты дзень вайны. А назаўтра, у суботу, навабранцы былі ўжо дома, за выняткам аднаго. Яны расказвалі свае прыгоды падчас абароны Стоўбцаў і асабліва пра бамбёжку нямецкімі самалётамі, пасьля якой многа чаго засталося каля бойні за Стоўбцамі. У мяне зрадзілася думка пайсьці туды і знайсьці бінокль. Нікому нічога ня кажучы, перайшоў я Нёман і ўзяў напрамак на бойню. Незадоўга пачуўся гул самалёта. Я кінуўся ў кусты. Нямецкі лётчык, відаць, шукаў савецкіх салдат. Самалёттак мяне напужаў, што пад бойню я не пайшоў, бо трэба было б ісьці каля двух кілямэтраў па адкрытым лузе. Вяртаючыся, я знайшоў шлем і надзеў яго на галаву. Прыйшоўшы ў свой агарод, я ішоў разораю. З двара ўбачыла мяне маці, але бачыла толькі плечы і шлем на галаве. Яна палічыла мяне за немца і ўцякла ў хату, каб ня мець зь ім спатканьня. Калі я ўвайшоў у хату, маці пачала на мяне крычаць, што напалохаў яе, але яна ня знала як напалохаў мяне нямецкі самалёт на Замчышчы.

Першымі праехалі бронемашыны, а усьлед за імі калёнамі на самаходах, самакатах і табарам ехалі нямецкія салдаты. Як дзе, але ў Новым Сьвержані не чутно было, каб немцы рабілі зьдзекі і злоўжываньні над мясцовым насельніцтвам. Праўда, былі яны строгія, а яшчэ больш думныя са сваіх ваенных перамог у апошніх гадах і цяпер тут, на ўсходнім фронце.

На самых пачатках прыфрантовыя часьці забіралі ў некаторых людзей кароў і сьвіней на мяса для вайсковай кухні і выменьвалі свае замуляныя канякі на добрых коней. За гэта яны плацілі мінімальную суму. Часам лавілі коней на пашы, прывязвалі іх да сваіх вазоў і ехалі далей. Такія паводзіны немцаў насьцярожылі некаторых гаспадароў, якія мелі добрых коней і яны хавалі іх у лесе, або ў другім, малазаметным месцы. Быў такі выпадак, што калі адзін чалавек уцякаў на кані, тады немец стрэліў і забіў каня, а чалавек уцёк.

Часта здаралася, што немцы прыходзілі ў хату па яйкі, масла, куры, сала і ў большасці выпадкаў за гэта плацілі або абменьвалі на боты, гадзіньнікі, мыла, сахарын і другія рэчы. Але былі такія жаўнеры, што самі лезьлі ў двор гаспадара і бралі што ім падабалася. Напрыклад, у нас на другі дзень пасьля прыходу ўзялі карову безь ніякай заплаты. Другі немец прыйшоў і ўзяў курыцу. Тады я адзін быў дома і хацеў яму ня даць гэту курыцу, але ён выняў штых і пагразіў мне. Але як устанавілася мясцовая беларуская адміністрацыя, то самаволя немцаў прыціхла. Уведзены былі падаткі, якія звалі кантынгэнтамі. Людзі здавалі прадукты, але многа менш як за саветамі і здавалі гэты кантынгэнт пераважна багацейшыя сяляне. А тыя немцы, якія хацелі пакарыстацца самаволяй, былі караныя сваімі ўладамі.

На другі дзень пасьля прыходу немцаў мае бацькі запрапанавалі пагарэўшай сям'і Адама Баўдзея перайсьці жыць да нас і адпусьцілі ім найбольшы пакой. Уся іхняя гаспадарка згарэла датла. Засталося толькі быдла, якое было на пашы. Баўдзеі мелі двое дзяцей: Ніна была равесьніцай маёй сятры Ларысы, а Ванько — маім равесьнікам.

У нядзелю, 29 чэрвеня, каля 3-яй гадзіны ночы, за мястэчкам пачулася страляніна. Усе ў хаце ўсталі і адзетыя сядзелі. Хутка страляніна заціхла і я не распрануўшыся лёг на ложак і заснуў. Па нейкім часе разбудзіў мяне немец і зрабіў вобыск у маіх кішэнях, але нічога не знайшоў. Гэты самы немец, у асысьце яшчэ двух немцаў, прайшоўся па хаце, заглянуў у шафы, за дзьверы. Нічога не знайшоўшы немцы пайшлі ў пакой Баўдзеяў. Там спаў іхні сын Ванько, але паколькі ён быў малога росту, відаць, палічылі яго хлапчуком і пакінулі ў спакоі. Выходзячы з хаты падафіцэр сказаў, што ў мястэчку хаваюцца савецкія жаўнеры і яны іх шукаюць.

I сапраўды ў мястэчку былі савецкія байцы. Некаторыя зь іх усьпелі ўжо пераадзецца ў цывільную вопратку і сталі хавацца. Адзін такі жаўнер гэтай раніцы быў на нашым панадворку, але недзе зьнік.

Калі Ванько ўстаў, бацькі сказалі яму, што немцы рабілі ў хаце вобыск. Тады ён выняў з кішэні пяць новенькіх бліскучых патронаў у насадцы, якія трымаў пры сабе дзеля забавы. Каб немец зрабіў вобыск у яго кішэнях і знайшоў гэтую „забаўку», уся сям'я, а нават уся хата магла-б падвергнуцца незаслужанаму пакараньню.

Праз пару гадзін мы даведаліся, што ўначы прабіваўся на ўсход нейкі савецкі вайсковы аддзел і ў сутычцы забіў пару немцаў на чыгуначным пераезьдзе каля Сіняўскага гаю.

Пасьля, быццам зь пякарні жыда Пярцовіча пачуўся стрэл. Немцы туды прыйшлі, вывелі Пярцовіча за хату і застрэлілі яго, а таксама ранілі ў нагу ягонага 12-гадовага сына.

У той час я быў настолькі цікавы, што пайшоў за хату, каб паглядзець на забітага чалавека, бо раней ня бачыў. Зрабіў ён на мне непрыемнае ўражаньне, бо выглядаў пасінеўшы. Немцы застрэлілі таксама аднаго беларуса і жанчыну. Беларус ішоў у Стоўбцы ўздоўж Немана і немец яго застрэліў з жалезнага мосту на рацэ. Дазволена было хадзіць галоўнымі дарогамі, а ён збочыў. Падобная гісторыя здарылася і з жанчынай, якая не пайшла дарогай, каб перайсьці чыгунку на пераезьдзе, а палезла на насып чыгункі з кашом, які паставіла на хвілінку. Немец гэта ўбачыў і застрэліў яе. Прозьвішчаў гэтых людзей я не памятаю.

Сьвяржане дзейнічаюць

Прайшло некалькі тыдняў як пракаціўся фронт, але спакою і парадку было мала. На першых пачатках беларусы бяруцца арганізаваць адміністрацыю, паліцыю і школьніцтва. Ня ўсюды работа ідзе пасьпяхова. Палякі перашкаджаюць, месцамі арганізуюць сваю адміністрацыю і стараюцца ўвапхнуць у яе сваіх людзей. Знаючы нямецкую мову яны робяць даносы на беларускую інтэлігенцыю, абвінавачваючы яе ў камунізьме. Беларусы, ня ведаючы нямецкай мовы, не заўсёды могуць апраўдацца перад немцамі і часта падвяргаюцца сьмяротным пакараньням. Аб гэтым пісаў пасьля вайны камэндант польскай Арміі Краёвай на Наваградчыне Януш Праўдзіц-Шляскі ў кніжцы „Новогрудчызна в вальцэ» (Лёндан 1976). Ягонымі людзьмі рабіліся даносы на беларусаў, што быццам бы яны камуністы. Немцам быў перададзены сьпіс „сарака камуністаў» і, як падае Праўдзіц-Шляскі, „на працягу двух тыдняў па гэтым сьпіску было арыштавана 80 асоб, частку якіх расстралялі, а частку вывезьлі». Тады-ж па даносах палякаў арыштавана было ў Стоўбцах 19 беларусаў а сярод іх Юры Сабалеўскі і В. Чабатарэвіч з Новага Сьвержня.

Акавец А. Пільх („Гура»), камандзір Стаўбцоўскага згуртаваньня АК падае, што яго людзі зьнішчылі 6 тысяч „здрайцув», а Наднёманскае злучэньне Ю. Сьвіды („ Леха») зьліквідавала паўтары тысячы „здрайцув». Многа было акаўцаў, якія дзейнічалі на Заходняй Беларусі і сьвядома зьнішчалі актыўных беларусаў. Аб гэтым 1 траўня 1942 году пісаў шэф паліцыі бясьпекі СД у штаб камандаваньня ў Бэрліне:

Хутка пасьля ўступленьня нямецкіх войск на Беларусь аказалася, што з дапамогай нямецкіх устаноў палякам удалося захапіць амаль усе галоўныя пасады ў кіраўніцтве і яны пачалі тэрарызаваць беларускае насельніцтва („Свободные новостй» № 24 ад сьнежня 1992 г.).

Але вернемся да Новага Сьвержаня. Восенню 1941 году ў мястэчку пачала працу беларуская школа. Яе першым кіраўніком быў Васіль Кендыш з Клецка, добры, годны чалавек. У вольны ад заняткаў час вучыў нас беларускіх песень. Але яго жонка была страшна нэрвовая. Яна таксама вяла заняткі ў школе. Калі ўваходзіла ў клясу, дзяўчаты ад страху хрысьціліся. Аднойчы яна запытала адну дзяўчыну як яна маецца. Слухаючы яе аповед я ўсьміхнуўся, але не засьмяяўся голасна. Настаўніца заўважыла маю ўсьмешку і адразу загадала: „Вон з клясы!» Я выйшаў і адразу падаўся да кіраўніка школы са скаргай. Кіраўнік знаў сваю жонку, пагутарыў са мною спакойна і так яно скончылася. Васіль Кендыш выкладаў беларускую мову і гісторыю, але доўга ня быў у нашай школе, яго назна-чылі на другую работу і ён выехаў разам з жонкай.

Настаўнікамі ў навасьвержаньскай школе былі: Канстанцін Самахвал, які выкладаў беларускую мову; Анна Яськевіч — настаўніца нямецкай мовы; Алена Гаўрыловіч, Зінаіда Белая, Пяткевіч (імя жанчыны не памятаю).

Было ў Новым Сьвержані больш настаўніц, але яны вучылі дзяцей далей ад свайго дому. Былі гэта: Неаніла Ігнатовіч, Жэня Сергіевіч, Ніна Баўдзей, Ларыса Весялкоўская і іншыя.

Як у Новым Сьвержані, так і ў другіх месцах Заходняй Беларусі адчуваўся недахоп сваіх настаўнікаў з вышэйшай асьветай і таму ў нашу школу прыйшоў вучыць украінец Хабенка (імя яго не памятаю) — палонны з Чырвонай Арміі. Добрым быў ён настаўнікам матэматычных прадметаў, але незадоўга недзе прапаў. Прыйшоў другі палонны — Усевалад Міхайлавіч Фамін, масквіч. Выкладаў ён таксама матэматычныя прадметы. Хутка навучыўся беларускай мовы, завёў знаёмствы зь некаторымі сьвяржанамі, прыходзіў да нас у хату і навучыў мяне гуляць у шахматы.

Было гэта вясной 1942 году. Прыйшоў я са школы дамоў. Маці спаткала мяне з сумам і падала службовую паперку. Я чытаю, што мяне прызываюць у Баранавічы на падафіцэрскую школу. Бацька, нікому нічога не кажучы, пайшоў у Стоўбцы і пры помачы знаёмых яму людзей, што працавалі ў адміністрацыі, дабіўся майго звальненьня і я далей хадзіў у школу аж да канца школьнага году.

Навука ў школе, як на ваенны час, праходзіла нармальна. Акрамя заняткаў моладзь займалася культурнай дзейнасьцю. Аднойчы настаўніца папрасіла мяне, каб я прыйшоў у школу з мандалінаю. Яна развучыла з маладымі дзяўчаткамі танец „ Матылькі». Пасьля пад маю мандаліну яны выступалі ў нашым клюбе.

Нягледзячы на тое, што сябры з Базы № 1 пачалі выбіраць сабе дарогу да далейшай навукі: хто ў Баранавічы на мэдыцынскую, мастацкую, музыкальную школы, а хто ў Нясьвіж на настаўніцкія, або гандлёвыя курсы, а хто ў настаўніцкую сэмінарыю, сяброўства аднак захавалася. I нашымі стараньнямі была падрыхтавана пастаноўка „Мікітаў лапаць», дзе я іграў Мікіту. Часам і немцы прыходзілі паглядзець нашы беларускія пастаноўкі.

З 1942 году пачаліся паражэнні нямецкай арміі. Паколькі наяўнасьць савецкай партызанкі на Беларусі зьвязвала жывую сілу немцаў на акупіраванай імі тэрыторыі, таму ў Нямеччыне не хапала рабочых рук. Гэтае пытаньне немцы разьвязалі хутка, вывозячы на работы з акупіраваных тэрыторыяў маладых, працаздольных дзяўчат і хлапцоў. Аднак беларуская моладзь неахвотна ехала ў Нямеччыну на прымусовую працу і старалася ўсімі магчымымі сродкамі застацца дома і таму ішла вучыцца абы-куды, або паступала ў мясцовую паліцыю, каб толькі застацца дома.

Цяжка спадзявацца добрых навін у час вайны. Яны зазвычай прыносяць пажар і сьмерць. Жывучы ўжо ў Лёнданея атрьшаў са ЗША копію „ Баранавіцкай газэты» за 30 чэрвеня 1943 году. У ёй я знайшоў некралог, прысьвечаны сьв. пам. Мікалаю Шкутко і ягонай жонцы Надзеі. Ноччу з 11 на 12 чэрвеня яны былі замардаваны ў сваім доме ў Новым Сьвержані. Нехта пастукаў уначы ў дзверы. Гаспадар адчыніў і тады раздаўся выстрал. Жонка, пачуўшы стрэл, выбегла з сыпялькі і яна пала трупам ад выстралу. Так расказвала іхная служанка. Мяркуецца, што абаіх застрэліў нехта знаёмы, бо інакш гаспадар не адчыніў бы ўначы дзьвярэй незнаёмцу.

М. Шкутко быў заможным гаспадаром у параўнаньні да сваіх суседзяў. Запэўніў вышэйшую асьвету сваім двум сынам. Сяргей працаваў аграномам на Украіне і з прыходам саветаў у 1939 годзе вывезены быў у Сібір. Анатоль вучыўся ў Нямеччыне і там застала яго вайна. У некралогу было сказана і пра Новы Сьвержань:

С. М. Мікалай Шкутко ад першага-ж дня вызваленьня ўключыўся разам з маладымі ў грамадзкую працу пры арганізацыі беларускае мясцовае адміністрацыі і згодна з воляю беларускага насельніцтва Новага Сьвержаня быў пастаўлены старшынёю воласьці. I гэта бадай трэба занесьці на старонкі беларускай гісторыі, што на ўсёй тэрыторыі нашай Бацькаўшчыны Нова-Сьвержаньская воласьць сарганізавалася першаю (30 чэрвеня 1941 году), а на яе будынку ўзьвіваўся першы беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

Асабліва ў час Другой Сусьветнай вайны сьвяржане займалі адказныя пасады ў беларускім культурным і нацыянальна-дзяржаўным жыцьці. Яшчэ перад вайной Мікалай Шчорс, будучы студэнтам мэдыцыны Віленскага ўнівэрсытэту, выконваў абавязкі старшыні студэнтаў-беларусаў. З прыходам саветаў у Заходнюю Беларусь у 1939 годзе доктар М. Шчорс пакінуў Вільню і празь Літву прыбыў у Нямеччыну.

Як падаюць некаторыя гісторыкі, захадамі д-ра М. Шчорса і інж. А. Шкутко, 19 чэрвеня 1941 году створаны быў ў Бэрліне Беларускі нацыянальны цэнтр, які ў спрыяльных умовах меў аб'явіць сябе часовым урадам Беларусі пасьля заняцьця яе немцамі. Пасьля д-р М. Шчорс быў старшынёю беларускай арганізацыі ў Варшаве, а пасьля заканчэньня вайны пераехаў у ЗША і неадкладна ўключыўся ў беларускае жыцьцё. Быў выбраны старшынёю Злучанага Беларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту, а ў 1951 годзе па ягонай ініцыятыве быў арганізаваны Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі, якога ён быў доўгагадовым старшынёю. Быў рэдактарам газэты „ Беларуская Трыбуна», сябрам Рэдакцыйнае калегіі „ Беларускай Думкі» і пісаў артйкулы ў беларускія і іншыя выданьні на беларускія тэмы. Часам карыстаўся псэўданімам Панямоньскі. Памёр Мікалай Шчорс 22 сьнежня 1995 году ў горадзе Моўнт Дора ў штаце Фларыда ў ЗША, пражыўшы 82 гады.

Адным са стойкіх беларускіх дзеячоў Новага Сьвержаня зьяўляецца Аляксей Сянкевіч. Нягледзячы на прасьлед польскай паліцыі займаўся культурнай беларускай дзейнасьцю і выпісваў беларускую прэсу зь Вільні. У часе нямецкай акупацыі быў рэадктарам „Беларускай Газэты» ў Менску. Мітрафан Драздоўскі працаваў у час вайны ў Школьным інспэктараце ў Стоўбцах, а Уладзімір Сенька быў начальнікам паліцыі Нясьвіжскага раёну. Па вайне працаваў ён на Захадзе ў аддзеле „Электроннай барацьбы», быў экспэртам па баявой зброі савецкіх баявых самалётаў і верталётаў. Меў рангу маёра. Рэдагаваў (па-нямецку) бюлетэні-штоквартальнікі для аднаго нямецкага навуковага інстытута і сам выдаў некалькі паўгоднікаў і штогоднікаў.

Каля трыццаці асоб пакінулі мястчэка Новы Сьвержань у 1944 годзе перад наступай Чырвонай Арміі і выехалі на Захад. Большасьць гэтых людзей прымала актыўны ўдзел у беларускім нацыянальным і рэлігійным жыцьці на эміграцыі.

Баючыся савецкіх парадкаў і вывазу ў Сібір, некаторыя сьвяржане запісваліся палякамі і ў канцы 1945 году выехалі ў камуністычную Польшчу, каб толькі далей ад савецкага „раю». Пра гэтых людзей мала што было чуваць у Польшчы, яны не праявілі свае беларускасьці. Па такіх гэта палітычных прычынах многа сьвядомых і дзейных беларусаў пакінулі свае роднае мястэчка Новы Сьвержань.

Масакра жыдоў

Антысэмітызм не пачаўся толькі з прыходам Птлера да ўлады, як некаторыя думаюць. Ён сягае ў далёкую і глыбокую мінуўшчыну. Ведаем зь Бібліі і гісторыі, што жыдоў гналі і білі ў Іерусаліме, у Егіпце, Асырыі, Вавілоне, Грэцыі і Рыме.

Пасьля таго, як хрысьціянства стала афіцыйнай рэлігіяй Рымскай імпэрыі, антысэмітызм выступае на арэну ў выглядзе энтузыястычных крыжовых паходаў. Над жыдамі пачынаюць зьдзекавац-ца абаронцы хрысьціянства — крыжаносцы і хрысьціянскія цэрквы. У XII—XIII стагодзьдзях хваля антысэмітызму дакацілася да Францыі, Нямеччыны і Англіі, а ў Гішпаніі ў 1492 годзе адбылося ганеньне жыдоў. Таму жыды пачалі эміграваць на ўсход, у Польшчу, Беларусь, Украіну. Аднак, дзе толькі жыды пасяліліся і сарганізаваліся, усьлед за імі прадаўжаўся прасьлед.

У канцы XVIII стагодзьдзя наступілі падзелы Рэчы Паспалітай і ўся Беларусь, частка Украіны і Польшчы апынуліся пад Расеяй. Але нельга сказаць, каб пад Расеяй жыды знайшлі спакой. Засталася жыць расейская пагаворка „Бей жйдов, спасай Россйю». I з-пад расейскай улады жыды эмігравалі.