МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

На ніве Хрыстовай

Аўтар: Апанас Арх.
Раздзел: Успаміны
Краiна: Аргенціна, Аўстралія, Германія
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

Архіепіскап Апанас

(Антон Мартас)

HA HIBE ХРЫСТОВАЙ:

у пяцідзесятыя ўгодкі сьвятарства

1928 _ 1978

Успаміны

Нью Ёрк - Менск - Варшава

2005

Успаміны архіепіскапа Апанаса выдадзены зь ініцыятывы і коштам спадарства Лізы Літаровіч, Надзі і Яна Закіруднікаў (Нью Джэрзі, ЗША)

Пераклад з расейскай мовы

Аляксандра Гарбінская і Міраслава Шавыркіна

Уступнае слова і навуковая рэдакцыя

Юрась Гарбінскі

Падрыхтоўка тэксту да друку і камэнтары

Ларыса Задзяркоўская

Карэктура

Алесъ Суша

Кампутарная вёрстка

Іна Кузьмянкова

© Copyright by Belarusian Institute of Arts and Sciences in New York

Printed in U.S.A.

Сэрыя „Гісторыя беларускага рэлігійнага жыцьця" Кніга № 4

Цяпер з далёкай чужыны думкі мае мкнуцца да роднага краю і памяць рысуе мілыя сэрцу незабытыя малюнкі радзімы. Прад вачыма ажываюць беларускія векавечныя пушчы і дрымучыя лясы з багацтвам птушынага царства ірозналікай зьвярыны, якія некалі вабілі польскіх каралёў і расейскіх цароў на паляваньне. Прыпамінаюцца неабсяжныя далі і старадаўныя шырокія гасьцінцы з сыпучымі пяскамі і плакучымі сталетнімі бярэзінамі, пасаджанымі паабапал дарогі. I хто не таптаў гэтыя гасьцінцы - дарогі на іх доўгім вяку? Былі тут татары і палякі, швэды і французы, немцы і расейцы. Кажды з іх нешта пакінуў беларусам: татары - бізун, палякі - халеру, французы - пранцы, немцы - штунду, расейцы - зьнявагу маці ў лаянцы.

"Беларусь, Беларусь залатая", - сьвежа зьвіняць словы юнацкай песьні, чаруюча дзеюцъ на душу, распаляючы вагонь любві да радзімы. Але каб моцна яе любіць, трэба беларусам радзіцца і беларусам памерці, бо хто аброс чужым мясам ня ўмее любіць Беларусі.

архіепіскап Апанас

Уступнае слова

У беларускай гісторыі ёсьць розныя гадавіны: радасныя, урачыстыя, часам — камічныя, часьцей — трагічныя. Адны зь іх сьвяткуем з гонарам ці смуткам. На іншыя забываемся або проста сарамліва абмінаем.

Восеньню 2004 году споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня і 21 год з дня сьмерці архіепіскапа Апанаса, аднаго зь герархаў былога епіскапату Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ). Ягоная жыцьцёвая і сьвятарская біяграфія цесна зьвязаная зь беларускай гісторыяй, а ў паасобных месцах пакручаная часам і людзьмі.

Архіепіскап Апанас (у сьвецкім жыцыді Антон Мартас) нарадзіўся 8 верасьня (па новым стылі 21 верасьня) 1904 году ў засьценку Завітая Наваградзкага павету Менскай губэрні 1. Паходзіў зь беларускай сялянскай сям'і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у расейскай мужчынскай гімназіі ў Нясьвіжы. Ужо пазьней, на эміграцыі, успамінаючы пра родныя мясьціны, архіепіекап Апанас напісаў:

„Наваградчына — мая радзіма. Завітая была маёю нянькаю, а Нясьвіж — настаўнікам. Тут прайшлі мае маладыя гады, Старэнькі дзед Макаш казаў мне казкі пра былое, а Завітанскі лес разбудзіў у маім сэрцы любоў да красы прыроды ды навучыў Богу маліцца ў адзіноце. Ня раз вячэрняю парою ясныя зоркі мне тайну Божую вяшчалі і жар малітвы ўзмацнялі. У экстазе гарачай малітвы здавалася мне, што ў нябёсах я бачу Бога. У Завітой я навучыўся верыць і маліцца. Адсюль жыцьцёвы шлях павёў мя-не ў шырокі сьвет служыць Богу і людзям у духоўным стане"2 .

У 1925 годзе А. Мартас паступіў на праваслаўны багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. На 2-м курсе навучаньня ў Пачаеўскай Лаўры прыняў манаскі пострыг зь імем Апанас (Афанасій), а праз год быў высьвечаны ў сьвятары. У сьнежні 1930 году гераманах Апанас атрымаў першае прызначэньне і выехаў у Яблочынскі манастыр, дзе выконваў абавязкі заступніка ігумена ды кіраваў прытулкам для састарэлага духавенства. Тут аднак надоўга не затрымаўся. У верасьні 1931 году епархіяльныя ўлады перавялі гераманаха Апанаса ў мястэчка Туркавічы на Холмшчыне з даручэньнем арганізаваць манастырскае падвор'е 3. Потым былі чарговыя прызначэньні і пярэбары.

На пачатку сьнежня 1932 году малады сьвятар апынуўся ў г. Кельцы, што ў Цэнтральнай Полыпчы, дзе па загаду вышэйшых духоўных уладаў займаў пасаду настаяцеля ў мясцовай праваслаўнай парафіі. У міжчасьсе ў Варшаўскім ўнівэрсытэце абараніў магістэрскую працу „Сьвяты Дзімітры, мітрапаліт Растоўскі як пастыр і настаўнік пастыраў" і атрымаў ступень магістра багаслоўя. Беўзабаве зноў чакала Варшава.

У кастрычніку 1934 году гераманаха Апанаса прызначылі выхавацелем у інтэрнаце для праваслаўных студэнтаў багаслоўскага факультэту ў тым жа Варшаўскім унівэрсытэце, а пазьней усклалі на яго абавязкі інспэктара. Усё гэта ішло ў пары з малітвай і кніжкамі.

У 1936 годзе з навуковай ступеньню магістра гераманах Апанас закончыў вышэйшы курс пэдагогікі і прапэдэўтыкі на гуманітарным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту. Тут, у Варшаве, атрымаў намінацыю на архімандрыта. Па-ранейшаму быў зьвязаны з роднай вучэльняй, дзе ў 1937 — 1939 гадах вучыўся ў дактарантуры і напісаў доктарскую дысэртацыю на тэму ,,Праваслаўнае Вызнаньне Веры (Вялікі Катэхізіс) Кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы".

Пачатак Другой сусьветнай вайны не дазволіў архімандрыту Апанасу атрымаць навуковую ступень доктара праваслаўнага багаслоўя і прадоўжыць далейшую працу на Варшаўскім ўнівэрсытэце. У лютым 1940 году мітрапалітам Серафімам (Лядэ) ён зноу быў накіраваны ў Холмшчыну на пасаду настаяцеля праваслаўнай парафіі ў Туркавічах, дзе ахвярна працаваў пры аднаўленьні жаночага манастыра 4.

Другая сусьветная вайна сталася пераломным момантам у далейшым жыцьці і сьвятарскім служэньні архімандрыта Апанаса. У сакавіку 1942 году ён быў хіратанізаваны і атрымаў тытул епіскапа Віцебскага і Полацкага, але ў сувязі зь цяжкасьцямі ваеннага часу мусіў выконваць тымчасова абавязкі адміністратара Наваградзка-Баранавіцкай епархіі. У гэтым часе актыўна выступаў за ўвядзеньне беларускай мовы ў праваслаўнай царкве ў Беларусі і заахвочваў да гэтага ніжэйшае духавенства. Браў таксама чынны ўдзел ва Ўсебеларускім царкоўным саборы, які адбыўся ў жніўні-верасьні 1942 году ў Менску і аднавіў на Бацькаўшчыне дзейнасьць Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Варта аднак заўважыць, што пазьней, ужо як герарх Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы (РЗПЦ), архіепіскап Апанас, спасылаючыся на царкоўныя каноны, бадай заўсёды катэгарычна адмаўляў факт аднаўленьня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы на Ўсебеларускім царкоўным саборы ў Менску.

Эвакуацыя герархіі і духавенства БАПЦ у чэрвені 1944 году ў Нямеччыну запачаткавала апошні і найбольш драматычны разьдзел жыцьцёвай ды сьвятарскай біяграфіі архіепіскапа Апанаса. Ягоным кульмінацыйным момантам стаўся пераход беларускага епіскапату ў юрысдыкцыю Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы, што ў далейшым спрычынілася да палітычнага і царкоўнага падзелу беларускай эміграцыі ў вольным сьвеце на „крывічоў" і „зарубежнікаў" 5. На жаль, ані адзін зь беларускіх епіскапаў, у тым ліку архіепіскап Апанас, здаецца, так ніколі гэтага і не зразумелі.

Па-рознаму склаліся лёсы былых герархаў БАПЦ на эміграцыі. На пачатку 1950-х гадоў у Нямеччыне адышлі ў вечнасьць галоўныя ініцыятары далучэньня беларускага епіскапату да Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы — мітрапаліт Панцеляймон (Ражноўскі) і архіепіскап Горадзенскі і Беластоцкі Венэдыкт (Бабкоўскі). Абодва пахаваныя ў мясцовасьці Фельдмохэн каля Мюнхэну. Епіскап Павел (Мялецьеў) перайшоў у каталіцтва і атрымаў тытул біскупа Гэракліопальскага. У траўні 1962 году ён трагічна загінуў у Бэльгіі, зьбіты аўтамабілем.

Архіепіскап Пінскі Аляксандар знаходзіўся ў перасыльных лягерах у Нямеччыне. У паразуменьні зь беларускімі грамадзкімі і палітычнымі дзеячамі меўся ачоліць працэс аднаўленьня Беларускай Аўтакефаліі на чужыне. Зьвяртаў увагу на тос, што недастаткова мець епіскапаў, але ў першую чаргу „трэба мець дзесятак сьведамых беларусаў і абсадзіць імі сьвятарскія пасады ў беларускіх перасыльных лягерах" 6. Дастаткова скептычна падыходзіў да высілкаў некаторых беларускіх сьвецкіх дзеячаў у справе вяртаньня беларускіх епіскапаў з РЗПЦ. Памёр ён у лютым 1948 году ў Мюнхэне ў выніку цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, пасьля таго як быў скінуты зь лесьвіцы каля сваёй кватэры. Паводле беларускіх эміграцыйных колаў забойства архіепіскапа Аляксандра было арганізаванае агентамі савецкіх спецслужбаў у Нямеччыне.

Адносна спакойна, безумоўна, з пэўнай умоўнасьцю, склаўся лёс трох іншых герархаў БАПЦ. Архіепіскап Палескі і Берасьцейскі Іаан (Лаўрыненка) пасьля 1945 году служыў настаяцелем Сьвята-Ўладзімерскай царквы ў Марыенбадзе. У 1946 годзе архіепіскап Іаан вярнуўся ў Савецісі Саюз. Быў епіскапам Пермскім (1946), архіепіскапам Алма-Ацінскім (1956), Чалябінскім і Златавускім (1957), Кастрамскім (1961). У 1961 годзе пайшоў на пэнсію. Памёр у кастрычніку 1985 году.

Епіскап Гомельскі і Мазырскі Грыгор (Барышкевіч) зь Нямеччыны выехаў у Паўночную Амэрыку. У 1947 годзе атрымаў тытул епіскапа Манрэальскага і Усходнеканадзкага. Рашэньнем Архірэйскага Сыноду РЗПЦ у 1954 годзе епіскап Грыгор узначаліў Чыкаска -Кліўлендзкую епархію ў ЗША з тытулам архіепіскапа, а пазьней — епархію Чыкаска -Дэтройцкую і Сярэдняга Захаду. Памёр у кастрычніку 1957 году ў Чыкага.

Епіскап Смаленскі і Бранскі Стэфан (Сеўба) пасьля пераходу епіскапату БАПЦ у расейскае зарубежніцтва застаўся ў Заходняй Эўропе. У иасьляваенныя гады жыў у Аўстрыі, займаючы пасаду епіскайа Венскага і Зальцбурскага. Памёр епіскап Стэфан у 1965 годзе ў Зальцбургу.

Здаецца больш-менш шчасьліва склаўся лёс толькі адной асобы з былога епіскапату БАПЦ — архіепіскапа Філафея (Нарко).

У сваім часе ён займаў высокія пасады ў Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царісве ў Эўропе і да выхаду ў 1982 годзе на адпачынак кіраваў Германскай епархіяй. Аднак і архіепіскап Філафей паводле сьведчаньняў Надзеі Касмовіч, беларускай грама-дзкай дзяячкі ў Нямеччыне, праз увесь час свайго пастырскага служэньня так і не прыняў да сваёй душы расейскага зарубежніцтва. Пры сустрэчах у вузкім коле суродзічаў у Штутгарце часта падкрэсьліваў, што тут, сярод сваіх, можа хоць на нейкі час уцячы ад расейшчыны і адчуць сябе беларусам. У 1971 годзе архіепіскап Філафей меў намер вярнуцца ў Беларусь, пра што ў Бэрліне ў прыватнай размове паінфармаваў архіепіскапа Філарэта (Вахрамеева) *. Аднак такога кроку не зрабіў. Са сьмерцю архіепіскапа Філафея ў верасьні 1986 году у Гамбургу адышло ў гісторыю яшчэ адно імя і яшчэ адна дата.

Свой досыць няпросты лёс меў і архіепіскап Апанас. У другой палове 1940-х гадоў ён браў актыўны ўдзел у арганізацыі рэлігійнага жыцьця ў беларускіх лягерах ДП у Нямеччыне. Неаднойчы епіскап Апанас зьвяртаўся і ў Галоўную Кватэру ЮНРРА з просьбай зарганізаваньня яшчэ некалькіх асобных лягераў для беларусаў, што жылі ў польскіх перасяленчых асяродках Брытанскай акупацыйнай зоны Нямеччыны 7. Вучыў рэлігіі ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце. У няпрюстых варунках жыцьця ў лягерах ДП знаходзіў магчымасьці і час, каб апрацаваць гісторыю Праваслаўнай Царквы ў Беларусі ў часе нямецкай акупацыі і выдаць два школьныя падручнікі па навучаньню рэлігіі. Ведаючы цяжкае матар'яльнае становішча беларускай моладзі на эміграцыі, прыняў рашэньне ўвесь даход ад продажу гэтых падручнікаў перадаць беларускім студэнтам 8.

У ліпені 1946 году указам Архірэйскага Сыноду Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы епіскап Апанас быў прызначаны на катэдру епіскапа Венскага і Аўстрыйскага, але на ўласную просьбу быу вызвалены ад гэтага прызначэньня. У жніўні, паводле указу таго ж Сыноду, ён узначаліў вікарыят Германскай епархіі РЗПЦ зь месцам жыхарства ў Гамбургу.

Напачатку 1950-х гадоў прыйшоў час разьвітацца з Эўропай і выбрацца ў далёкі сьвет. Наперадзе чакалі поўныя экзотыкі Аўстралія, Аргентына, Парагвай і Уругвай, а зь імі — новыя пасады, тытулы... і, на жаль, чарговыя канфлікты, крыўды, непаразуменьні. З паасобнымі герархамі, з вышэйшымі духоўнымі ўладамі Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы, урэшце зь вернікамі-расейцамі. Магчыма таму напачатку 1960-х гадоў архіепіскап Апанас разам з архіепіскапам Філафеем меў намер пакінуць расейскае зарубежніцтва і перайсьці ў юрысдыкцыю мітрапаліта Лявонція (Туркевіча) з Амэрыканскай праваслаўнай мітраполіі. Аднак той былым епіскапам БАПЦ адмовіў.

Тым часам да новых канфліктаў і абвінавачваньняў архіепіскапа Апанаса ў антырасейскасьці не ў апошнюю чаргу спрычынілася манаграфія архіепіскапа Апанаса „Беларусь в исторической государственной и церковной жизни" (Буэнос-Айрес. Аргентина, 1966), прысьвечаная гісторыі палітычнага і царкоўнага жыцьця ў Беларусі і напісаная ў расейскай мове. Кніжка выклікала вострыя закіды з боку значнай часткі расейскага эміграцыйнага духавенства і вернікаў 9. Усё гэта прывяло да таго, што аўтара пазбавілі пасады і адправілі на адпачынак, а распаўсюджваньне манаграфіі рашэньнем Сыноду РЗПЦ у верасьні 1971 году забаранілі.

У адным з адкрытых лістоў і допісаў, якія ў 19бО-я і 1970-я гады шырока публікаваліся ў расейскай эміграцыйнай пэрыёдыцы („Сеятель", „Русское Слово" і інш.), архіепіскапа Апанаса абвінавачвалі ў тым, што ён загадвае царкоўным старастам выносіць з расейскіх цэркваў на эміграцыі нацыянальныя расейскія сьцягі, здымаць расейскія нацыянальныя стужкі з лямпад перад іконамі Маці Божай і Госпада Ісуса Хрыста, зьмяняць лямпачкі на крыжы над алтаром, паколькі яны былі ўкладзены ў колерах нацыянальнага расейскага сьцягу. Вось што, у прыватнасьці, пісаў да архіепіскапа Апанаса аўтар аднаго з такіх „адкрытых лістоў":

„В своей проповеди Вы отметили, что в Церкви не должно быть ничего политического. Совершенно верно: для Вас, Ваше Высокопреосвященство, национальный русский флаг или ленты императорских орденов — это политика, тогда как для нас, Ваших прихожан, это святыни, ибо под трехцветным русским флагом умирали наши предки, защищая свою Родину и кровью своею созданную Великую Россию. (...)

Вы никогда не поймёте наших чувств. Вы никогда не станете истинным пастырем Русской Зарубежной Церкви. Вот уже 25 лет как Вы епископ Православной Церкви. Но Вы за это время даже не сочли нужным выучить русский язык. Вы не наш, даже хуже того, Вы — наш враг. (...)

Можем ли мы забыть те оскорбления, которые Вы так щедро рассыпали по страницам „Беларуси" по отношению к нашей великой России?" 10.

Справа не абмежавалася толькі публікацыямі ў эміграцыйным друку. Паасобныя прадстаўнікі расейскай эміграцыі зьвярнуліся зь лістамі і пратэстамі да першагерарха РЗПЦ Філарэта, мітрапаліта Нью-Ёрскага і Ўсходне-Амэрыканскага, а таксама да дзейных сяброў Сыноду РЗПЦ, у якіх называлі архіепіскапа Апанаса актыўным ворагам Расеі і заклікалі прыняць адпаведныя крокі:

„Книга „Беларусь" объясняет всё: архиепископ А. Мартос был и есть активный враг Национальной России! Самостийник, забывающий в своей злобе и ненависти, что он, если и не русский, то всё же архиерей Православной Церкви! (...)

Для каждого, кто внимательно и беспристрастно прочтёт „Беларусь", будет совершенно ясно, что, насколько её автор любит свою родину Белоруссию, настолько он ненавидит Россию. Россия — страна многонациональная, но все национальности, продолжая любить свою родину (армяне — Армению, грузины — Грузию, белорусы —- Белоруссию, и т. д.) считают себя неотъемлемой частью России. Иными словами, все национальности, объединенные под скипетром Русских Императоров, и составляли Российскую Империю, которую они любили, как родную мать. Были и есть, конечно, и шовинисты-сепаратисты, ненавидевшие Россию, мечтавшие и мечтающие от неё отделиться. Именно к таковым и относится архиепископ Афанасий Мартос" 11.

Дзеля аб'ектыўнасьці варта аднак заўважыць, што сярод расейскіх эмігранцкіх колаў у Аргентыне, у тым ліку і з асяродзьдзя зрусыфікаванай часткі тутэйшых беларусаў, было шмат тых, хто з прыхільнасьцю прыняў манаграфію архіепіскапа Апанаса. Тэта яны пазьней арганізоўвалі „Общество почитателей его Высокопреосвященства Архиепископа Афанасия", а у эміграцыйным друку актыўна баранілі ад абвінавачваньняў у антырасейскасьці і аўтара, і яго публікацыю 12.

Сваю ацэнку кнізе архіепіскапа Апанаса дала і беларуская эміграцыя. У лісьце да мітрафорнага протаіерэя Мікалая Лапіцкага беларускі пісьменьнік і грамадзка-культурны дзеяч Юрка Віцьбіч, не без іроніі, заўважаў:

„Шчыра кажучы, ня ведаю, для каго архіепіскап Апанас прызначыў гэтую сваю даволі блытаную кніжку. Hi беларусаў, ні расейцаў яна не у стане задаволіць. Пэўне ён прыпушчаў, што пасьля ейнага зьяўленьня зможа апынуцца па-за Расейскай Зарубежнай Царквой. Сумняваюся таксама ў тым, што зь ейнай дапамогай ён меркаваў атрымаць рэгабілітаваньне ад усіх беларусаў, як колішні здрайца беларускае нацыянальнае справы. I можа варта цяпер „Юрию Стукаличу" узяць, наўсуперак свайму жаданьню, ягоную кніжку пад абарону, каб расейцы, якія здаўна і дагэтуль ставяцца да мяне з асаблівым „замілаваньнем", зь яшчэ большай упартасьцю ўзяліся б за выдаленьне ейнага аўтара са свайго асяродзьдзя.

А далей што? Кніжка архіепіскапа Апанаса „Беларусь", нават з адпаведнымі і вельмі істотнымі папраўкамі, на якія аўтар ніколі ня згодзіцца, спазьнілася на дваццаць з гакам год"13.

Вычарпаны псыхічна, у жніўні 1971 году ў рапарце Сабору епіскапаў Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы па справе свайго звальненьня на пакой архіепіскапа Апанас пісаў:

„Архиерейский Синод официально объявил после всяких перемен и колебаний, что 26 августа / 8 сентября сего 1971 года открывается сессия Собора Епископов в гор. Монтреале Канадском.

Не предвидя возможности лично присутствовать на предстоящем Соборе вследствие своего заштатного положения и отсутствия денежных средств на дальнее путешествие, я решил обратиться к Собору Епископов на имя каждого Преосвященного в отдельности с настоящим РАПОРТОМ и усердно просить познакомиться с его содержанием и сделать соответствующее решение.

В нем я обращаю внимание на два важных постановления Архиерейского Синода, которые оказались роковыми в моей жизни в последние два года и лишили меня епископской кафедры и духовной паствы.

Весь материал, относящийся к этому делу, излагаю в том виде, в каковом он в действительности был без преувеличения или искажения.

Не считаю сей свой РАПОРТ формальной апелляционной жалобой на Архиерейский Синод, потому что это было бы бесцельно, но представляю его Преосвященным для сведения и усмотрения по совести.

Не ищу и не ожидаю сочувствия, но имею основание надеяться на справедливое и объективное отношение ко мне Преосвященных, с которыми обменивался лобзанием братской любви и предстоял у св.престола в храме Божием.

По своему делу я писал много писем, рапортов и докладов в Архиерейский Синод на имя Высокопреосвященного Митрополита Филарета и многих Преосвященных, но в ответ получал гробовое молчание, свидетельствовавшее о равнодушии и безучастии к моему положению.

В этом отношении я уподоблялся внучку, посылавшему свое скорбное письмо к дедушке на деревню, или просителю, безнадежно стучавшему в наглухо запертую дверь. Такое отношение настроения не поднимает. Между мною и Синодом возникла стена, которую, по пословице, „лбом не прошибить" 14.

Чым былі выкліканы такія адносіны вышэйшых царкоўных уладаў РЗПЦ да архіепіскапа Апанаса? Красамоўны адказ на гэтае пытаньне дае карэспандэнцыя вышэйшых герархаў РЗПЦ, а менавіта, ліставаньне архіепіскапа Серафіма зь мітрапалітам Філарэтам. Датычыла яно справы магчымага прызначэньня архіепіскапа Апанаса ў Германскую енархію РЗПЦ у Эўропе. У адным зь лістоў з гэтай карэспандэнцыі архіепіскап Серафім перасьцерагаў ад такога кроку мітрапаліта Філарэта і пісаў: „Глубоко уверен, что если передать Германию двум закадычным приятелям [меліся на ўвазе архіепіскап Філафей і архіепіскап Апанас. — заўвага наша. Ю.Г.], которые совершенно случайно оказались в нашей Русской Зарубежной Церкви и ее терпеть не могут, то они без особого сопротивления передадут Германию Никодиму, особенно если тот их оставит правящими. Ведь просились они лет 10 тому назад к Леонтию. Только тот их не принял. Можно ли рисковать, чтобы архиепископ Афанасий погубил нам и Германию? Довольно его художеств в Аргентине и в Австралии!..." 15.

Варта зазначыць, што архіепіскап Апанас быў бадай што адзіным зь епіскапаў былога епіскапату БАПЦ, які пасьля пераходу ў Расейскую Зарубежную Царкву стараўся не парываць сувязяў зь беларускімі праваслаўнымі вернікамі на эміграцыі. У сярэдзіне 1950-х гадоў менавіта ён адгукнуўся на ініцыятывы беларускага царкоўнага актыву ў Паўночнай Амэрыцы. У 1960-я і 1970-я гады падтрымліваў ідэю аднаўленьня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы на эміграцыі ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага Патрыярхату. Ажыцьцяўленьне гэтага пляну зьвязваў з царкоўным актывам беларускіх парафіяў Сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рыверы (ЗША) і ў Таронта (Канада). У сувязі з гэтым у лісьце да Віталя Цярпіцкага, беларускага грамадзкага і царкоўнага дзеяча, ён пісаў: „...Усёю душою і ўсім сэрцам я хацеў бы быць з Вамі зь беларусамі, сваімі суродзічамі. І таму над гэтым даўно ўжо думаю, як зрэалізаваць гэта, бо не ад мяне цалкам гэта залежыць, а ад двух важных фактараў: прыхільнае становішча Сыноду Зарубежнай Царквы да майго адыходу, і прыхільнае становішча Сыноду ў Ка нстантынопалі да мяне. Я не магу самавольна нічога зрабіць, знаходзячыся на службе, як епархіяльны архірэй. Як я быў у Аўстраліі на пакоі, дык тагды першы фактар мною быў бы залагоджаны, а другі залежаў ад Канстантынолаля. Я чакаю магчымасьці і аказыі выйсьці ізноў на пакой, а тагды ўзяцца да зрэалізаваньня нашага супольнага пажаданьня адносна мяне. Трэба чакаць. Іншага выхаду няма. Сын од ніякай адпускной граматы мне ніколі ня дасьць, ды яшчэ цяпер. А калі Канстантынопаль упрэцца на гэтую фармальнасьць, дык я магу павіснуць у паветры" 16. На жаль, з прычынаў кананічных гэтых задумаў па аднаўленьню аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы на эміграцыі зрэалізаваць не ўдалося. Шмат у чым да таго спрычынілася непасьлядоўнасьць самога архіейіскапа Апанаса, які так і ня змог прыняць канчатковага рашэньня і вярнудца да сваіх. Жыцьцё былога герарха БАПЦ тым часам паціху дагасла ... сярод чужых.

Архіепіскап Апанас адышоўу вечнасьць 3 лістапада 1983 году ў Буэнас-Айрэсе (Аргентына). Пахаваны на могілках пры манастыры Сьвятой Троицы Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай царквы ў мясцовасьці Джарданвілл (штат Нью Ёрк, ЗША).

***

Архівы царкоўных інстытуцыяў і прыватныя эмігранцкія калекцыі перахоўваюць у сабе яшчэ сотні таямніцаў. Адна зь іх нечакана аказалася зьвязанай з архіепіскапам Апанасам і ягонымі невядомымі ўспамінамі. Дзесьці напрыканцы 1980-х гадоў, ужо пасьля сьмерці аўтара, іх фатаграфічны асобнік трапіў у Канаду да мітрафорнага протаіерэя Паўла Вялікага. У 1990-я гады з успамінаў была зробленая копія і перасланая ў Саўт-Рывэр (ЗША) да Віталя Цярпіцкага і гэткім чынам празь яго стала вядомая аўтару гэтых радкоў.

Успаміны напісаныя ў расейскай мове і прысьвечаныя пяцідзесяцігодзьдзю пастырскага служэньня архіепіскапа Апанаса ў манаскім сане (1928—1978) ды 75-м угодкам з дня яго нараджэньня. Яны былі выдадзеныя на пачатку 1980-х гадоў невялікім накладам з выкарыстаньнем капіравальна-фатаграфічнай тэхнікі, аб чым зазначаў ва ўступным слове іх аўтар. Тытульны ліст успамінаў выглядае наступным чынам:

Архиепископ Афанасий

НА НИВЕ ХРИСТОВОЙ

Пятидесятилетний юбилей священнослужения

1928 _ 1978

Издательство общества

Преподобномуч. Афанасия, игумена брестского

1981

Кніга ўспамінаў архіепіскапа Ананаса складаецца з васемнаццаці разьдзелаў і распавядае пра ягонае жыцьцё і сьвятарскую працу ў міжваенны пэрыяд у Польшчы, а таксама ў часе Другой сусьветнай вайны. Але бадай асноўная іх частка прысьвечаная душпастырскай дзейнасьці на эміграцыі. На пачатку — у Нямеччыне, а пазьней — у Аўстраліі ды Аргентыне. Асобным фрагмэнтам ва ўспамінах выдзелены разьдзел, прысьвечаны памяці сяброў. Напрыканцы зьмешчаны сьпіс апублікаваных прац і артыкулаў архіепіскапа Апанаса.

Па-рознаму сёньня ўспрыме кнігу ўспамінаў і старэйшае пакаленьне беларускай эміграцыі, і маладзейшыя. Так, зрэшты, неадназначна ўспрымаў перажытае і сам аўтар: „На маю долю выпалі важныя царкоўныя ды палітычныя падзеі ва ўсім сьвеце, якія моцна ўскладнілі маё служэньне Царкве. Народжаны і ахрышчаны ў лоне Расейскай Праваслаўнай Царквы царскіх часоў, духоўна я ўсё ж узрастаў у мацярынскіх абдымках Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Полылчы, дзе прыняў манаства і атрымаў ласку быць высьвечаным у сьвятары. У сан епіскапа мяне ўзьвялі і хіратанізавалі ў цяжкі ваенны час у роднай маёй Беларусі, дзе стваралася Беларуская Праваслаўная Царква як самастойная царкоўная адзінка, незалежная ні ад Масквы, ні ад Варшавы, ні ад Бэрліна. Так было на радзіме, але на эміграцыі цягам 35-ці гадоў Бог судзіў мне праходзіць сваё архіпастырскае служэньне ў лоне Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы.

Усе згаданыя Цэрквы былі для мяне як бы марскімі маякамі, што асьвятлялі мой шлях плаваньня па бурапенных хвалях жыцьцёвага мора. Яны не былі мэтаю маёй духоўнай кар'еры дзеля зямнога дабрабыту. Нейкая злая сіла перасьледавала мяне на ўсіх этапах майго жыцьця і дзейнасьці. Асабліва тэта моцна і трагічна выявілася ў апошнія дзесяцігодзьдзі майго архіпастырскага служэньня на чужыне. Разважаючы пра гэты пэрыяд майго служэньня Царкве, мне думаецца, не зграшу, калі прывяду як параўнаньне словы сьв. апостала Паўла: „Беды ад паганцаў, — якімі былі слугі багаборчых сілаў; беды ад псеўдабраціі, — якая апранала мантыю мак судзьдзяў". У такіх выпадках я маліўся і чэрпаў сілы ў словах Хрыста: „Дабрачасныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажаць за Мяне" (Мц.5,11). Нейкую фатальную ролю адыгралі ў маім жыцьці і архіпастырскім служэньні на эміграцыі тры гарады, тры сучасныя Вавілоны: Буэнас-Айрэс, Сіднэй і Нью-Ёрк. Паводле графічнай сымболікі яны ўтвараюць кабалістычную форму трохкутніка вяршыняю ўніз. Гэтыя гарады пакінулі глыбокі сьлед у маім жыцьці асабліва на старасьці гадоў.

На змрочным фоне перажытага ўспамінаецца мне маладосьць, сьветлая і радасная, якая праімчала хутка і непрыкметна. Адклалася ў памяці служэньне царкве ў сане гераманаха і архімандрыта. Гэтыя гады былі шчасьліваю парою ў маім жыцьці. Сёньня ўспамінаю пра іх зь вялікаю тугою. (...)

Усё перажытае, зь мінулага і сёньняшняга, падштурхнула мяне напісаць гэтыя радкі і апублікаваць іх для сяброў, якія магчыма яшчэ жывуць у Буэнас-Айрэсе, Сіднэі, у Паўночнай Амэрыцы і на маёй паняволенай Бацькаўшчыне".

Лёс не ашчаджаў архіепіскапа Апанаса пры жыцьці, гісторыя — пасьля сьмерці. Зрэшты, як і ўвесь епіскапат Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, які ў лютым 1946 году ў Заходняй Нямеччыне пакінуў на чужыне без духоўнай апекі тысячы беларусаў-бежанцаў і ў поўным складзе перайшоў у Расейскую Зарубежную Праваслаўную Царкву. У лістападзе 1983 году, падаючы вестку пра сьмерць аднаго з былых герархаў БАПЦ, рэдакцыя беларускага рэлігійнага часопісу „Царкоўны Сьветач" не прамінула нагадаць, што пераход епіскапа Апанаса спрычыніўся да ягонай асабістай трагедыі, „бо ён ведаў аб тым, што служачы Праваслаўю ўва ўлоньні Расейскае Царквы, рабіў шкоду Беларусі". Адышоўшы ад беларусаў, архіепіскап Апанас так ніколі і ня стаўся „сваім" для чужога расейскага духавенства. I ўсё ж са сваёй царкоўна-гістарычнай спадчынай ён належыць да беларускай гісторыі. Ня толькі як яе творца ды трагічная ў сваіх памылках-шуканьнях постаць. Але яшчэ як і перасьцярога для іншых.

Можа таму, больш чым сымбалічна сёньня ўспрымецца сэнс тых шчымлівых радкоў, якія на эміграцыі якраз напісаў аднойчы архіепіскап Апанас:

„Цяпер з далёкай чужыны думкі мае мкнуцца да роднага краю і памяць рысуе мілыя сэрцу незабытыя малюнкі радзімы Прад вачыма ажываюць беларускія векавечныя пушчы і дрымучыя лясы з багацтвам птушынага царства і розналікай зьвярыны, якія некалі вабілі польскіх каралёў і расейскіх цароў на паляваньне. Прыпамінаюцца неабсяжныя далі і старадаўныя шырокш гасьцінцы з сыпучымі пяскамі і плакучымі сталетнімі бярэзінамі, пасаджанымі паабапал дарогі. I хто не таптаў гэтыя гасьцінцы — дарогі на іх доўгім вяку? Былі тут татары і палякі, швэды і французы, немцы і расейцы. Кажды з іх нешта пакінуў беларусам: татары — бізун, палякі — халеру, французы — пранцы, немцы — штунду, расейцы — зьнявагу маці ў лаянцы.

„Беларусь, Беларусь залатая", — сьвежа зьвіняць словы юнацкай песьні, чаруюча дзеюць на душу, распаляючы вагонь любві да радзімы. Але каб моцна яе любіць, трэба беларусам радзіцца і беларусам памерці, бо хто аброс чужым мясам ня ўмее любіць Беларусі".

Напрыканцы хачу выказаць словы асаблівай удзячнасьці Лізе Літаровіч, Надзі Запруднік і др. Яну Запрудніку (Саўт-Рывэр, ЗША) — мэцэнатам гэтай публікацыі, а таксама шчырую падзяку др. Вітаўту Кіпелю (Нью Ёрк, ЗША)» мітр. прот. Паўлу Вялікаму і матушцы Зоф'і (Бэры, Канады), Віталю Цярпіцкаму, Міхасю і Валі Сенькам (Саўт-Рывэр, ЗІПА), Эмігідыю Рыжаму (Асінінг, ЗША), Алексу і Ніне Сільвановічам (Саўт-Рывер, ЗША).

Нью Ёрк, лістапад сьнежань 2005

Юрась Гарбінскі

— Faci quod potui, faciant meliora potentas...

Прысьвячэньне

Гэтую сьціплую працу прысьвячаю пяцідзесятым угодкам свайго пастырскага служэньня ў манаскім сане і 75-годзьдзю свайго жыцьця...

Да такога веку я змог дажыць па Волі Божай, хоць шмат разоў стаяў вочы ў вочы перад сьмерцю. Але Хрыстос Выратавальнік захаваў мяне і паставіў на пастырскае, а пазьней і архіпастырскае служэньне ў Сьвятой Ягонай Царкве. I гэты абавязак служэньня нясу ўжо палову стагодзьдзя і буду несьці яго да таго моманту, пакуль Усемагугны не пакліча мяне да жыцыхя вечнага.

На маю долю выпалі важныя царкоўныя ды палітычныя падзеі ва ўсім сьвеце, якія моцна ўскладнілі маё служэньне Царкве. Народжаны і ахрышчаны ў лоне Расейскай Праваслаўнай Царквы царскіх часоў, духоўна я ўсё ж узрастаў у матчыных абдым-ках Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Польшчы 1, дзе прыняў манаства і атрымаў ласку быць высьвечаным. У сан епіскапа мяне ўзьвялі і хіратанізавалі ў цяжкі ваенны час у роднай маёй Беларусі, дзе стваралася Беларуская Праваслаўная Царква як самастойная царкоўная адзінка, незалежная ні ад Масквы, ні ад Варшавы, ні ад Бэрліна. Так было на радзіме, але на эміграцыі цягам 35-ці гадоў Бог судзіў мне праходзіць архіпастырскае служэньне ў юрысдыкцыі Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы2 . Усе згаданыя Цэрквы былі для мяне як бы марскімі маякамі, што асьвятлялі шлях майго плаваньня па бурапенных хвалях жыцьцёвага мора. Яны не сталіся мэтаю маёй духоўнай кар'еры дзеля зямнога дабрабьпу.

Нейкая ліхая сіла перасьледавала мяне на ўсіх этапах майго жыцыця і дзейнасьці. Асабліва гэта моцна і трагічна выявілася ў апошнія дзесяцігодзьдзі майго архіпастырскага служэньші на чужыне. Разважаючы пра гэты пэрыяд майго пастырства, мне думаецца, не зграшу калі прывяду як параўнаньне словы сьв. апостала Паўла: "Беды ад паганцаў, — якімі былі слугі багаборчых сілаў; беды ад ілжэбраціі, — якая апранала мантыю маіх судзьдзяў". У такіх выпадках я маліўся і чэрпаў сілы ў словах Хрыста: "Шчасьлівыя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць, і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажаць за Мяне" (Ев. Мацьв. 5, 11).

Нейкую фатальную ролю адыгралі ў маім жыцыді і архіпастырскім служэньні на эміграцыі тры гарады, тры сучасныя Вавілоны: Буэнас-Айрэс, Сіднэй і Нью Ёрк. Паводле графічнай сымболікі яны ўтвараюць кабалістычную форму трохкутніка вяршыняй уніз. Гэтыя гарады пакінулі глыбокі сьлед у маім жыцьці на старасьці гадоў.

На змрочным фоне перажытага успамінаецца мне маладосьць, сьветлая і радасная, якая праімчала хутка і непрыкметна. Захавалася ў памяці служэньне Царкве ў сане гераманаха і архімандрыта. Гэтыя гады былі шчасьлівай часінай у маім жыцьці. Сёньня ўспамінаю пра Іх зь вялікай тугою і зь нейкай асаблівай шчымлівасьцю, што перапаўняе сэрца. Гэты стан маёй душы найлепш перадаюць радкі Цютчава:

Нет дня, чтобы душа не ныла,

Не изнывала б о былом.

Искала слов и не находила,

И сохла, сохла с каждым днём.

Усё перажытае, зь мінулага і сёньняшняга, падштурхнула мяне напісаць гэтыя радкі і апублікаваць іх для сяброў, якія, магчыма, яшчэ жывуць у Буэнас-Айрэсе, Сіднэі, у Паўночнай Амэрыцы і на маёй паняволенай Бацькаўшчыне.

Успаміны друкую ў абмежаванай колькасьці экзэмпляраў. З гэтай прычыны карыстаюся не друкарскімі, а фатаграфічна-капіравальнымі прыладамі.

Аўтар

Замест прадмовы

Даведка пра прозьвішча Мартас

У "Энциклопедическом Словаре" Бракгаўза і Эфрона, а таксама ў "Большой Энциклопедии" Южакова, выдадзеных на пачатку нашага стагодзьдзя ў Санкт-Пецярбургу, знаходзім наступныя зьвесткі: „Мартас — галоўны горад у гішпанскай правінцыі Хаэн, старажытнае места, забранае ад маўраў у 1225 годзе Фердынандам Ш і перададзенае Ордэну Калатравы. У той жа правінцыі ўзвышаецца тара, якую таксама называюць "Мартас". Ад назвы гэтага гішпанскага горада атрымалі сваё прозьвішча маркізы дэ Мартас у Гішпаніі. Адтуль паходзіць вядомы дзяржаўны дзеяч з прозьвішчам Мартас — дон Крыстына (1830 — 1893). Іншыя прозьвішчы Мартасаў з Гішпаніі ў энцыкляпэдыі ня трапілі. Іх, па ўсім відаць, было гэтулькі, колькі ў Расеі Івановых ці Пятровых.

У Расейскай імпэрыі прозьвішча Мартас зьявілася ад гішпанскага эмігранта, які першапачаткова атабарыўся на поўдні — на Ўкраіне. А ўжо адтуль яго нашчадкі разьнесьлі прозьвішча па розных расейскіх гарадох. Так, напрыклад, Аляксей Іванавіч Мартас (1790—1840) — пісьменьнік і гісторык, які напісаў працу "История Малороссии" ў 3-х тамах і лісты пра Ўсходнюю Сыбір, а таксама шэраг іншых кніг; Іван Пятровіч Мартас (1750 — 1835) — вядомы скульптар, рэктар Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Найбольш значныя яго працы — помнік Мініну і Пажарскаму ў Маскве, помнікі Аляксандру I у Таганрогу Рышэлье ў Адэсе, Пацёмкіну ў Херсоне, Ламаносаву ў Халмагорах, агромністая бронзавая статуя сьв. Яна Хрысьціцеля ў портыку Казанскага сабора ў Санкт-Пецярбургу ды іншыя. Іван Раманавіч Мартас (1760 — 1831) вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. Містык і масон Мартас, камянец-падольскі памешчык, які ў 1860-х гадох выдаў зборнік вершаў "Кабзар" украінскага народнага паэта Тараса Шаўчэнкі. Генэрал Мартас (1914—1918)— удзельнік Першай сусьветнай вайны, паходзіў з Палтавы. Мартас — міністар Украінскай Рэспублікі ў 1918 — 1919 гадох. Памёр на эміграцыі.

Як відаць з гэтага пераліку-агляду, прозьвішча Мартас было пашырана пераважна на Ўкраіне, Украінскія нацыяналісты лічаць яго сваім, украінскім.

У Заходняй Беларусі прозьвішча Мартас задамавілася толькі ў адной мясцовасьці — у маёнтку барона Гартынга ў вёсцы Круты Бераг, дзе служыў мой дзед Дамінік Францавіч. Яго адзіны сын, Вікенцій Дзям'янавіч Мартас (1868 — 1922), быў маім родным бацькам.

Падчас знаходжаньня ў Буэнас-Айрэсе (Аргентына) я знайшоў у тэлефоннай кніжцы гэтага гораду 46 асобаў з прозьвішчам Мартас. Усе яны гішпанскага паходжаньня. Гэта прозьвішча сустрэлася мне ў тэлефоннай кніжцы ў Нью Ёрку, а таксама ў Сіднэі (Аўстралія).

Напрыканцы магу сказаць, што мае далёкія продкі былі гішпанцамі, але ў Расейскай імпэрыі яны цягам часу забыліся на сваё паходжаньне і карані. Мой дзед наўрад ці гаварыў па-гішпанску Ва ўсялякім выпадку, бацька пра гэта ніколі не згадваў. Не было ў нашым доме і гішпанскіх традыцый. У маладосьці я ня ведаў і нават не падазраваў, што маё прозьвішча замежнае — гішпанскага паходжаньня.

Разьдзел першы Родныя далячыні

Родныя мясьціны страчаиыя для маіх вачэй назаўсёды. Яны засталіся толькі ў памяці. Ваенная віхура нечакана наляцела на мірных жыхароў маёй радзімы і зьнішчыла іх дабрабыт, а многіх зь іх забіла ці выгнала ў далёкі і невядомы край. Тыя, што выратаваліся і аселі на чужыне, хутка забыліся на свае родныя мясьціны, а дзеці іх зрабіліся "бязроднымі іванамі". I толькі нямногія па-ранейшаму сумуюць па сваёй далёкай бацькаўшчыне.

Памяць пра родныя мясьціны мае істотнае значэньне для мяне. Іх нельга проста так выкрасьліць. Яны ўзнаўляюцца ў маёй памяці ва ўсёй сваёй прыгажосьці і велічы. Словы паэта А. Жукоўскага пра радзіму знаходзяць жывы водгук у маім сэрцы. Як далікатна і шчымліва яны гучаць:

Страна родная, где мы впервые

вкусили сладость бытия:

Поля, холмы родные, родного неба милый свет,

Златые игры детских лет и первых лет уроки, —

Что вашу прелесть заменит?

О, родина святая! Какое сердце не дрожит,

Тебя благословляя?

Мы жылі на Бацькаўшчыне і па-сапраўднаму яе не шанавалі. Але апынуўшыся на чужыне, чулае сэрца ірвецца да родныя палёў і залатых ніў. Польскі паэт Адам Міцкевіч, жывучы ў эміграцыі, далека ад сваёй радзімы, пачаў паэму "Пан Тадэвуш" такімі словамі:

О Litwo! Ojczyzna moja.Ty jestes jak zdrowie...

Iie cie trzeba cenic ten tylko sie dowie,

Kto cie stracil...

Адам Міцкевіч нарадзіуся i некаторы час жыў у фальварку Завосьсе на Наваградчыне (Заходняя Беларусь).

Беларуская паэтка [Канстанцыя Буйло] праславіла сваю радзіму тужлівымі словамі жалю:

Люблю мой край, старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз пазнала шчасьце,

Бяду нядолі спажыла.

Мая радзіма — Навагрудчына, ці Наваградчына. З тых самых мясьцінаў паходзілі паэты Адам Міцкевіч і Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч). Яны былі блізкімі землякамі, але рознае выхаваньне зрабіла іх чужымі: першы стаўся патрыётам польскім, а другі — беларускім.

Маляўніча выявіў у паэме родныя краявіды Якуб Колас:

Там шуршат тростники, и бубнят бугаи,

И где травы, как море, легли.

Если лес там — так лес!

В девять дней не пройдешь,

А простор, как простор,

И конца не найдешь,

Не охватишь и взглядом земли!

Спрадвеку Наваградчына славілася лясамі і бурлівымі рэкамі. Там мелі жытло шматлікія зьвяры і птуіпкі, а ў рэках і азёрах вадзіліся рыбы і бабры. Непраходныя лясы і кашлатая пушча былі яе скарбам Таму Наваградчыну ў далёкім мінулым называлі Чорнай Русьсю3 , у адрозьненьне ад Белай Русі4, дзе лясоў было менш.

Наваградчына была цэнтрам угварэньня Вялікага Княства Літоўскага 5 ў трынаццатым стагодзьдзі. Межы яго цягнуліся да Чорнага мора і ўключалі Ўкраіну і ўсю Беларусь. Нястомным творцам гэтай дзяржавы быў вялікі князь Гедымін 6, які заснаваў сваю сталіцу ў Наваградку і пабудаваў умацаваны палац, што ўзвышаўся на гары. Пачынаючы ад паловы XV стагодзьдзя ў Наваградку мелі сваю катэдру кіева-літоўскія мітрапаліты. Іх катэдральным саборам быў Барыса-Глебаўскі храм. Ён захаваўся да сёньняшняга дня, хоць неаднойчы падлягаў на працягу стагодзьдзяў ар хітэктурным зьменам. Частку гораду, дзе стаіць гэты сабор, і сёньня называюць "Мітраполіяй".

Калі гаворым або пішам пра Вялікае Княства Літоўскае і яго сталіцу Навагрудак, ці па-гістарычнаму Наваградак, варта зьвярнуць увагу на адну з істотных памылак гісторыкаў, якія пісалі працы пра гэтую дзяржаву. Гэта памылка заключаецца ў няправільнасьці выкарыстаньня назвы "літоўскі". У той далёкі час, калі стваралася Вялікае Княства Літоўскае, жылі тут плямёны люцічаў, якіх палякі называлі "вільцы", а заходнія гісторыкі называлі іх "вялетамі". Пяямёны люцічаў былі славянскімі плямёнамі, продкі якіх насялялі калісьці мясьціны Лабы ці Эльбы ў Нямеччыне. Гэтыя плямёны нападалі на сваіх суседзяў — крывічоў і дрыгавічоў, якія празвалі іх за лютасьць і жорсткасьць лютвой. Гэтую назву сказілі ў "літву" і пачалі ўжо з лёгкай рукі называць "літвой". Але літоўскае племя — неславянскае і мае сваю адметную мову. Цяперашніх літоўцаў ў гістарычным мінулым называлі жмудзінамі, а іх зямлю — Жмудзьдзю, ці Самагітыяй 7. Гэтае важнае гістарычнае пытаньне разглядалі ў сваіх працах вучоныя Нідэрле Любор і чэскі дасьледчык Павел Шафарык. Дзяржаўнай мовай у Вялікім Княстве Літоўскім была старабеларуская, а не літоўская (сёньняшняя), а тым больш старажытная.

Пасьля гэтай гістарычнай даведкі перайду да апісаньня маіх родных мясьцінаў, якія называліся засьценак Завітая. Ён ня мае старажытнага радаводу. Але адміністрацыйныя ўлады называлі Завітую вёскай. Жыхароў у ёй было няшмат і ўсе яны жылі паасобку, на сваіх хутарах. Ня мелі асабліва цёплых адносінаў з суседзямі, але і не варагавалі. Кожны жыў сваім сямейным жыцьцём. Моладзь зьбіралася на забавы ў сьвяточныя дні, наладжвала часам вечарынкі, танчыла і весялілася. Пакуль мае браты былі нежанатыя, гэта адбывалася ў нашай хаце, дзе мелася вялікае памяшканьне. Гэта дало мне магчымасьць рана пазнаёміцца з народнымі звычаямі, гульнямі, танцамі ды часьцяком браць удзел і самому.

У засьценку Завітая мой бацька меў сваю гаспадарку і новую добраўпарадкаваную сядзібу. Прасторны двор ахіналі гаспадарчыя пабудовы: гумно, хлявы, сьвіраны ды іншае. Усё гэта стварала нейкую асаблівую ўтульнасьць. Па двары хадзілі коні і каровы, бегалі авечкі, сабакі, каты, сьвіньні, куры, гарлапанілі пеўні. I не было між імі ані бойкі, ані спрэчкі. На ноч усё жывое заганялася ў стайні і хлявы. Уночы засьценак адведвалі ваўкі, і трэба было берагчы скаціну.

Сядзіба стаяла на ўласнай зямлі, якая цягнулася шырокай паласой на два з паловай кілямэтры. Яе ўпрыгожвалі мурожныя сенажаці, папары, гаі, а таксам а магутныя дубы, разложыстыя елкі і дзікія грушы. Яны былі помнікамі вялізнаму кашлатаму лесу, што калісьці ў даўнія часы рос на гэтым месцы. Лес часткова быў высечаны ўласьнікамі Гагенлое і Вітгенштэйнамі, а зямля прададзеная Мінскаму пазямельнаму банку, які пазьней прадаваў яе сялянам пад ворыва. За кілямэтар ад нашай сядзібы знаходзіўся смаляны завод (ці смольня), дзе рабілі дзёгаць, смалу і шкіпінар. Усюды на полі тырчэлі вялізныя карщы, што засталіся ад сьпілаваных дрэваў. Работнікі выкарчоўвалі іх, складалі ў купы і перавозілі да смалярні. Добра памятаю гэтую смольню. Маё сяброўства з сынам гаспадара смольні, Абрамам, дазволіла мне добра пазнаёміцца са смольняй і яе вырабамі. Дарога, якая праходзіла побач са смольняй і далей бегла каля нашай сядзібы, называлася Жыдоўскай. Яна была абсаджаная дрэвамі і кустамі, што надавал! ей асаблівую прыгажосьць.

Сядзіба майго бацькі знаходзілася ля скрыжаваньня дзьвюх галоўных дарог: Жыдоўскай і Лясной. Да яе падступаў вялікі Завітанскі лес, частка якога належала майму бацьку. У гэтым лесе я любіў зьбіраць суніцы, чарніцы, арэхі і грыбы, якіх расло шмат. У лясным гушчары хаваліся ваўкі і лісы, а па дрэвах скакалі жвавыя вавёркі. Увесну прыемна было слухаць зязюлю зь яе адвечнай песьняй: "ку-ку, ку-ку". Варкавалі тут дзікія галубы і дзяўблі па дрэвах дзятлы. Увогуле, у нашым лесе кіпела бурлівае жыцьцё і забаўляла тых, што жылі ў яго ваколіцы. Як памятаю, асабліва жудасным было завываньне ваўкоў уначы, якія зазвычай бегалі зграямі перад Калядамі.

Завітанскі лес цягнуўся на восем кілямэтраў і межаваў з маляўнічым гасьцінцам Нясьвіж — Гарадзея. Гэты гасьцінец праходзіў за кілямэтар ад нашай сялібы. У дзяцінстве я любіў выходзіць на яго і слухаў гул тэлефоннага дроту, лічыў паласатыя верставыя слупы, а таксама глядзеў на рэдкія пасажырскія фурманкі, пра якія казалі: "Шэсьць жыдоў ня воз, абы конь павёз". Аўтамашын тады не было. Пра іх ніхто нічога ня ведаў.

Бацька мой купіў зямлю ў Завітой, куды перасяліўся зь вёскі Круты Бераг. Сваю сялібу ён будаваў з любоўю, цяжка працаваў не пакладаючы рук Сям'я наша была невялікая, таму даводзілася наймаць работнікаў. Мы жылі і ня ведал і вялікіх клопатаў. Да часу.

Улетку 1914 года пачалася Першая сусьветная вайна8 . У Завітой пра яе даведаліся праз мабілізацыю навабранцаў. З плачам і роспаччу сем'і разьвітваліся з роднымі, якія ішлі на вайну. Гэта я дасканала памятаю, бо меў тады ужо 10 гадоў. Вайна неўзабаве прынесла і ў нашу сям'ю вялікае гора: у палове жніўня таго ж года загінуў на Мазурскіх азёрах ва Ўсходняй Прусіі мой старэйшы брат Канстанцін, які раней служыў вайскоўцам у горадзе Коўна. Удавою засталася яго маладая жонка Вольга, прыгажуня, з аднагадовым сынам-сіратой. Аднак пра гэта нам паведамілі значна пазьней.

Вайна панішчыла і нашу гаспадарку: коней і кароў на свае патрэбы забралі вайсковыя ўлады. Мы задавальняліся тым мізэрным, што заставалася. Усё поле не апрацоўвалася і ляжала пусткай. На ім неўзабаве завяліся мышы і краты, а з часам разгаспадарыліся зайцы і курапаткі. Паляўнічых не было.

Першымі вестунамі вайны сталіся бежанцы з Польшчы і Гарадзеншчыны, якія каля нашага двара ехалі абозамі па Жыдоўскай дарозе ў Расею. Пасьля іх, увесну 1915 года, па гэтай самай дарозе на Заходні фронт ішлі супраць немцаў расейскія вайсковыя часткі — са сваімі сьцягамі ў чахлах, з аркестрамі і музыкай. За першымі салдатамі ехалі доўгай стужкай абозы: спачатку двухколкі з чырвонымі крыжамі, а потым фурманкі з амуніцьюй і рэчамі ды палявыя кухні. Мы з непрыхаванай цікавасьцю назіралі за гэтай працэсіяй, стоячы ля весьніц свайго двара і гледзячы на тых, што праходзілі ці праяжджалі. Жонка майго брата Вольга плакала, згадваючы свайго мужа, які загінуў на фронце. Часам праяжджалі атрады данскіх і арэнбурскіх казакоў на конях, з доўгімі пікамі ў руках. Часта бывала, што яны заяжджалі на наш панадворак і адпачывалі.

У 1916 годзе Заходні фронт замацаваўся каля Баранавічаў, за 40 кілямэтраў ад Завітой. Гарматная страляніна чуваць была асабліва вечарамі і начамі, што выклікала пачуцьцё трывогі і панурасьці. Здавалася, што вось-вось наблізіцца фронт. Так ужо аднойчы было, калі ўлады выдалі загад насельніцтву ў Завітой быць падрыхтаванымі да ад'езду ў бежанства 9. З гэтай прычыны насушылі жытніх сухароў і склалі неабходныя рэчы на вазы, чакаючы кожную хвіліну ад'езду ў далёкую дарогу. Але гэтага ня здарылася.

У хуткім часе Завітая ператварылася ў вайсковы лягер. На лясной палянцы ля нашай сялібы пабудавалі зямлянкі для запаснога батальёна, у якіх пасяліліся салдаты, а ў нашай хаце разьмясьцілі афіцэраў. На полі паблізу зрабілі ангары з аэрадромам, дзе садзіліся маленькія ваенныя аэрапляны. На ўзгорках вакол усталявалі зэнітныя гарматы, зь якіх абстрэльвалі нямецкія аэрапляны, што ясным надвор'ем высока праляталі над Завітой. Неяк аднойчы позьнім вечарам зьбілі нямецкі цэпэлін. Нямецкая разьведка высьветліла, што ў Завітой разьмешчаны вайсковы лягер, і аднойчы скінулі бомбы, якія разарваліся далёка ў лесе. Мірнае насельніцтва Завітой жыло, як на фронце: штодзённа стральба з гарматаў, разрывы ў паветры снарадаў, сьвіст асколкаў, што ляцелі на зямлю, а часам і неразарваных снарадаў. Усё гэта непакоіла людзей. Мне, юнаку, давялося такое ўбачыць і перажыць.

Каля зямлянак была пабудаваная иаходная царква, у якой прыежджы сьвятар праводзіў богаслужэньні. Мае родныя не хадзілі туды: не прызвычаіліся, лічылі, што гэта толькі для салдатаў. Але я стараўся заўсёды прысутнічаць на тыз богаслужэньнях.

Для забаваў прыяжджалі да салдатаў артысты і ставілі для іх у лесе, у зьбітых з дошак тэатрах, спэктаклі. Гледачы разьмяшчаліся пад адкрытым небам. Праўда, салдаты зрэдку наведвалі гэтыя імпрэзы.

Надышоў трывожны люты 1917 года. У Расеі выбухнуў бунт рабочых 10. У нашай Завітой узбунтаваліся салдаты і на парадзе дэманстратыўна не адказвалі камандзіру батальёна на яго прывітаньне. Адказвалі толькі адзінкі. Дзеншчыкі афіцэраў, якія ква-таравалі ў нашай хаце, выразалі з залачонай паперы літары і на чырвонай палатніне паўставалі словьі: "Няхай жыве свабода!", "Далоў вайну!". Дзе яны выстаўлялі гэтыя палатніны, я ня ведаю, але на наступны дзень усе зьніклі — і афіцэры, і іх дзеншчыкі, і салдаты. Зямлянкі апусьцелі. Увесну сяляне іх разабралі, а драўляны матэрыял разьвезьлі. Доўга яшчэ стаяла адзінока царква, але і яе таксама разабралі на матэрыял. Мой бацька абгарадзіў плотам месца, дзе яна знаходзілася. Жыцьцё наша працякала нармальна, і мы ня ведалі, што ў Петраградзе і Маскве насельніцтва галадала, бунтавала і ўрэшце скінула цара. У нашай Завітой было спакойна.

За сем вёрстаў ад нашай сялібы знаходзіўся горад Нясьвіж, старажытны і слаўны сваім гістарычным мінулым. У ім стаяў велічны замак князёў Радзівілаў, пабудаваны ў 1580-х гадох. Яго акружалі азёры, крапасныя равы (фосы), напоўненыя вадою, і высокая валы. У даўнія часы гэты замак быў неприступны для ворагаў, але ў наш час ён — толькі гістарычны помнік. Замак стаяў на ўскрайку места, ад якога ішла шырокая грэбля-алея, абсаджаная шматвяковымі ліпамі. У 1916— 1917 гадох у замку разьмяшчаўся штаб 11-й арміі Заходняга фронту. Савецкія камуністычныя ўлады пасьля Другой сусьветнай вайны, у 1945 годзе, ўмацавалі на франтоне замка табліцу з надпісам: "У гэтым замку 1 лістапада 1917 года адкрыўся армейскі зьезд бальшавікоў 11-й арміі Заходняга фронту. На зьезьдзе быў абраны ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які прыняў асобую дэклярацыю ў арміі". Тамсама гірадстаўлены фотаздымак гэтага зьезду. На ім відаць побач з шарагоўцамі афіцэры ўсіх рангаў з афіцэрскімі пагонамі.

Заходні фронт разваліўся. "Абаронцы" радзімы кінулі яго і пасьпяшаліся дамоў дзяліць памешчыцкія землі. Замест расейскай арміі, што пакінула фронт, прыйшлі немцы. Яны акупавалі Беларусь і Ўкраіну. Невялікі атрад іх прыехаў у Завітую і правёў рэвізію па гаспадарках і хатах. У майго бацькі канфіскавалі пародзістую кабылу-матку, а замест яе пакінулі сваю, сьляпую на адно вока, якую мы празвалі "германкай". Яна аказалася разумнай кабылкай.

На пачатку 1919 года нямецкія войскі вярнуліся ў Нямеччыну 11. Да нас прыйшлі бальшавікі. З гэтага цешылася, перад усім, габрэйскае насельніцтва. Габрэйская моладзь ладзіла мітынгі і рэвалюцыйныя маніфэстацыі па вуліцах з чырвонымі сьцягамі. Хрысьціянскае насельніцтва не паказвалася на вуліцах. Яно чакала. Гандаль, што належаў да габрэяў, спыніўся. Не было ў продажы солі, газы, мукі, цукру, запалак і іншага. Але вясковыя жыхары прыстасаваліся да абставінаў: запалкі замянялі крэсівам, газу — лучынай, мыла — лугам з попелу, каву — дубовымі жалудамі, гарбату — ліпавым цьветам і г. д. У гарадах у гэтым пляне было непараўнальна горш.

У лютым 1919 года польскія легіёны прагналі бальшавікоў, якія сышлі ў Расею. Габрэі засмуціліся, прыціхлі. Пачалася польска-бальшавіцкая вайна12 . У нашай мясцовасьці фронт перасоўваўся і мяняўся: да нас прыходзілі то палякі, то бальшавікі -чырвонаармейцы. Палякі канфіскоўвалі ў вёсках сена і свіньняў, а чырвонаармейцы — хлеб і што патрапіць. Бальшавіцка-польская вайна завяршылася ў лістападзе 1920 года. Неўзабаве ў Рызе была падпісаная мірная дамова13 . Дзякуючы лясам вакол Завітой, мы мелі сваю жывёлу, якую ў часе небясьпекі хавалі ў лясным гушчары.

Надышоў мірны час, і эканамічнае становішча начало паляпшацца. Наладзіўся гандаль і зьявіліся тавары, якія раней хавалі ў склепе. Мае родныя мясьціны — Наваградчына і Завітая — апынуліся ў межах Польскай дзяржавы. Да нас прыйшлі палякі і Польшча. Бальшавікі засталіся на ўсходзе за мяжой, якая прайшла за 20 кілямэтраў ад Завітой. Насельніцтва прыстасоўвалася да новых, гэтым разам польскіх парадкаў.

Разьдзел другі

Рэлігійнасьць

Пісьменьнікі, якія вучыліся ці закончылі духоўныя сэмінарыі і акадэміі, звычайна маўчаць у аўтабіяграфіях пра сваю рэлігійнасьпь у юнацкія гады Калі ж прыгадваюць, то спасылаюцца на праведнасьць сваіх бацькоў ці бабуль, якія ўплывалі на разьвіцьцё іх рэлігійных пачуцыдяў Ствараецца ўражаньне, што гэтае пачуцыдё прыходзіць звонку. На самай справе яно закладзена ў душу чалавека ад нараджэньня.

Усемагутны Бог запаліў іскру рэлігійнай веры ў душах першых людзей Адама і Евы пры іх стварэньні. I гэты рэлігійны пачатак перадаецца ў спадчыну ад бацькоў да дзяцей і, такім чынам, ахоплівае ўсіх людзей. У выніку такога закону немаўля, нарадзіўшыся ад сваіх бацькоў, мае ўсе ўласьцівасьці чалавечай прыроды, у тым ліку і рэлігійнае пачуцьцё. Таму дзіця, ледзь толькі зьяўляецца ў яго сьвядомасьць, выяўляе жывую цікаўнасьиь да Бога. Момант, калі абуджаецца такая цікаўнасьць, залежыць ад асабістых здольнасьцяў дзіцяці, а таксама ад вонкавых абставінаў, у якіх выхоўваецца і гадуецца дзіця.

Адпрыроднае рэлігійнае пачуцьцё паказвае на тое, што нерэлігійных дзяцей няма, як няма адпрыродных атэістаў. Нерэлігійнымі становяцца ў наступныя гады свайго жыцьця пад уплывам бацькоў-нявернікаў, нерэчігійнай сям'і, антырэлігійнага атачэньня і недастатковага рэліпйнага выхаваньня дома і ў школе.

Сучасныя атэісты ці бязбожнікі маюць сваю рэлігію, хоць і не прызнаюць яе. Адхіляючы ісьціну быцьця Бога як Творцы Сусьвету і ўсяго жывога, у тым ліку і чалавека, яны вераць у матэрыю і адпаведна сваей веры прадвызначаюць свае стаўленьне да яе. Але прызнаючы матэрыю замест Бога, яны скажаюць свае рэлігійнае пачуцьцё, уласьцівае іх прыродзе. Вера ў матэрыю ёсьць карыіеатурай сапраўднай рэлігіі.

Адпрыроднасьць рэлігійнага пачуцьця яскрава вызначыў адзін філёзаф наступнымі словамі: "Першабытны чалавек ня сонца, ня месяц, ня зоркі прызнаў багамі, але Боскасьць прызнаў у сонцы, месяцы і зорках", г. зн. пад уплывам бачных нябесных сьвяцілаў адпрыродную ідэю рэлігійнага пачуцьця ўвасобіў у названых сьвяцілах.

Гісторыя чалавецтва сьведчыць, што поўнай адсутнасьці богашанаваньня і імкненьня да ўзаемнасьці з Боскасьцю нельга ўказаць ні ў адным чалавеку, за выключэньнем ідыётаў, дурняў і псыхічна ненармальных людзей. Сучасныя бязбожнікі таксама зьяўляюцца хворымі істотамі ня толькі духоўна, але і разумова.

Рэлігійнае пачуцьцё можна часова страціць, засыпаць яго попелам нікчэмных спакусаў, заганаў і памылковых поглядаў. Але зусім згасіць яго немагчыма. Заганы і спакусы прыводзяць грэшніка ў такі стан, калі ён прыпадабняецца да бясслоўнай жывёліны, траціць аблічча і падабенства Божае. Для выратаваньня такога грэшніка патрэбная дапамога Божая, бо сваімі сіламі ён ня здольны падняцца на духоўную вышыню і вырвацца з бездані падзеньня. У стан падзеньня ён трапляе пад уплывам антырэлігійнай прапаганды, матэрыялістычнага вучэньня і памылковасьці ўласнага розуму. Але Гасподзь Бог не жадае сьмерці грэшніка і даруе яму Сваю выратавальную сілу. Божая выратавальная сіяа даецца таму грэшніку, які здольны яе прыняць і падняцца духоўна.

Ледзь толькі кранулася выратавальная сіла Божая полагу грэшніка, у душы яго зьдзяйсьняецца пералом ці пераварот. Тады расьсейваецца туман яго бязбожнасьці, разгараецца іскра веры ў Бога, якая прасьвятляе яго розум і прыводзіць да Бога. Прыкладаў падобных ператварэньняў мы ведаем шмат.

Нашы развагі пра сілу і дзеяньне рэлігійнага пачуцьця — не тэарэтычныя, адцягненыя, а заснаваныя на духоўным досьведзе ў жыцьці падзьвіжнікаў і сьвятых мужоў. Свой духоўны вопыт яны засьведчылі ў сваіх творах, якія мы скарыстоўваем для навучаньня.

Маё рэлігійнае пачуцьцё выявілася ў раньнім узросьце, калі я быў яшчэ юнаком і ўжо нешта разумеў. У гэтым узросьце, а можа быць раней, мая родная маці Ева Сьцяпанаўна, глыбока рэлігійная жанчына, вучыла мяне першым малітвам па парадку, знак крыжа з паклонамі, "Боже милостив, буди мне грешному трижды с ударением себя в грудь кулаком, Царю Небесный, Присвятое, Славы и ныне, Пресвятая Троице", а потым "Ойча наш", "Багародзіца Дзева, радуйся", Сымбаль Веры, 10 запаветаў Гасподніх, "Спаси, Господи, люди Твоя", "Достойно есть", знак крыжа і канец. Гэтыя малітвы прамаўляў я штодзённа раніцай і ўвечары. Маё рэлігійнае пачуцьцё прымушала мяне маліцца. Браты і бацька не былі вельмі набожнымі асобамі. Я меў двух братоў, старэйшых за мяне — Мікалая і Пятра і ў нашай сям'і быў наймаладзейшым, бо нарадзіўся праз сем гадоў пасьля брата. Я нарадзіўся ў сьвята Нараджэньня Прасьвятой Дзевы Марыі 8/21 верасьня 1904 года. Ад першых хвілін быў хваравітым, таму мяне пасьпешліва хрысьцілі ўжо на трэці дзень пасьля нараджэньня. Бацюшка, які хрысьціў у нашай прыходзкай царкве ў мястэчку Вялікая Ліпа, назваў мяне Антоніем, але забыў сказаць, у памяць якога Антонія, таму я не сьвяткаваў сваіх імянінаў. Можна ўгледзець у гэтым таемнае указаны іе пра будучае маё манаства.

Хатнія ўмовы абмяжоўвалі ў малітве, таму я шукаў для сябе самотнага месца. Маліўся ў садзе ўвечары, у полі сярод каласістага жыта, у лесе, у хляве ці сьвіране. Там ніхто не перашкаджаў, і я маліўся доўга і старанна. Часам у гарачай малітве мне здавалася, што ў нябёсах бачу Бога, як казаў паэт. Поле і лес былі маім храмам зь дзяцінства. Пазьней, калі я стаў сьвятаром, мне было цесна маліцца ў царкве.

Рэлігійнае пачуцьцё не аслабла ў гімназічныя гады майго навучаньня. Я меў сяброў, але іх легкадумнасьць і часам непрыстойныя паводзіны не прымаў. Вучнем VII і VIII клясаў гімназіі веснавымі вечарамі ішоў за горад у поле і там у начной цішы маліўся укленчаны. Вяртаўся запозна, калі ўсе ўжо спалі. Гаспадыня, адчыняючы мне дзьверы, сварылася, прыгаворваючы: "Вось задумаў заляцацца. Экзамэны на носе. Правалішся, тады пашкадуеш страчанага часу". Я не пярэчыў і ціха ішоў ў свой пакой.

Ва ўсіх клясах гімназіі выкладаўся Закон Божы. Выкладчык ставіўся да вучняў паблажліва. Не шкадаваў добрых адзнак па Законе Божым, хоць далека не ўсе былі іх вартыя па сваіх ведах. Карыстаўся і я дабрынёю бацюшкі, але заўсёды сур'ёзна рыхтаваўся да ўрокаў.

Сваёй рэлігійнасьці я не растраціў ва ўсе наступныя гады свайго жыцьця. Нарадзіўшыся ў сьвята Нараджэньня Прасьвятой Дзевы Марыі, Божай Маці, я глыбока верыў у Яе сьвятое апека-ваньне мною. Яна дапамагала і, як Нябесная Маці, даравала мне Сваю міласьць.

Разьдзел трэці

Багаслоўскі факультэт

Сваю сярэднюю адукацыю я атрымаў у гімназіі ў Нясьвіжы 14. Да гімназіі рыхтаваўся спачатку дома ў прыватнага настаўніка. Потым бацька мяне паслаў ў народную вучэльню ў бліжэйшае мястэчка Круты Бераг. Я закончыў і гэтую вучэльню, правучыўшыся ў ёй два навучальныя гады. Пасьля невялікай падрыхтоўкі мяне прынялі ў першую клясу пачатковай школы ў мястэчку Гарадзеі Правучыўшыся ў ёй два гады, я перавёўся ў Нясьвіж у такую самую вучэльню, якую і закончыў. Пасьля гэтага паступіў у гімназію. Яна і дала мне ў 1925 годзе сярэднюю адукацыю а таксама атэстат сталасьці. Прызнаюся шчыра, вучыўся я нядрэнна, але выдатнікам ня быў.

З радасьцю закончыўшы навучаньне, я спадзяваўся добра правесьці летнія вакацыі. Гасьцяваўу сястры на хутары. Стаяў сенакосны час, які я ад маленства любіў. Але так сталася, што сьпякотным летам прастудзіўся на сенакосе і захварэў. У мяне адкрыліся сухоты ў самай вострай форме. Доктар вызначыў дыягназ — тубэркулёз лёгкіх. Мая сястра была ў роспачы. Хоць доктар не сказаў, якая ў мяне хваробз, але лекі, ім прапісаныя, сьведчылі пра гэта. Я меў фармакапэю і мэдыцынскія кнігі, якія дапамаглі мне распазнаць сваю хваробу. Я ледзь рухаўся ад слабасьці. Шчыра маліўся і прасіў Бога вылечыць мяне. Бывала так, што пасьля гарачай малітвы на душы рабілася лёгка, і я забываўся на сваю хваробу. Так прыходзіла суцяшэньне ад Бога.

Напрыканцы лета хвароба мая аслабла, і я пачаў пакрысе папраўляцца. Увосень мне даслалі з вайсковай установы прызыўную картку для праходжаньня вайсковай павіннасьці. Давялося падпарадкавацца загаду. Я зьявіўся ў вызначаны мне полк, які аказаўся артылерыйскім. Позьняя восень: дажджы, слота, а потым мароз. Салдату да гэтага не прывыкаць. Навучаньне, готаі, конная язда, маршыроўка аслабілі мае сілы, і я зноў захварэў. Мяне выправілі ў акруговы вайсковы шпіталь на лячэньне. Прабыў у ім месяц і атрымаў на год адтэрміноўку для ўмацаваньня здароўя. Паехаў дадому. Шкадаваў палка і вайсковай службы. Калі б ня гэта, магчыма стаўся б польскім афіцэрам. Аднак не судзіў Бог. Пакліканьня да вайсковай службы ў мяне не было, але маладосьць на ўсё пагаджаецца.

Дома чакаў новы смутак — сястра Алімпіяда, цяжка хворая на сухоты. Яе муж у адчаі, малыя дзеці плачуць, а маці ў ложку. У хуткім часе яна памерла, асіраціўшы дзяцей і зрабіўшы ўдаўцом мужа. Мае гора ня мела межаў. Бо яна была маёй адзінай сястрой, якая зь дзяцінства замяняла мне маці.

Праводзячы вясну і лета ў родным доме ў Завітой, я шмат думаў пра сябе і марыў вучыцца на сьвятара ці на доктара. I адно, і другое мне падабалася. Сваталі мне розных дзяўчат, але я не цікавіўся гэтым пытан ьнем. Мне хацелася вучыцца. Пра тое, што ў Варшаве адкрыты праваслаўны багаслоўскі факультэт пры ўнівэрсытэце 15, я ня ведаў. Таму думаў ехаць вучыцца ў Баўгарыю. Мэдыцыны я баяуся. Да та го ж патрэбныя былі вялікія сродкі, што было мне не па кішэні. Ня ведаў, куды накіравацца, каб выбіцца з завітанскай глушы і вясковага жыцьця. Прасіў Божай дапамогі. Верыў і маліўся.

Як бы ў адказ на мае малітвы Гасподзь паслаў у Завітую пасланца да мяне з парадай паступіць на багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэта. Гэтым вестуном быу мой калега з Нясьвіжа, які вучыўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі. Ён прывёз мне часопіс з аб'явай пра прыём студэнтаў на гэты факультэт. Я ўсьцешыўся нечаканаму прыезду майго калегі, які ніколі ня быў у мяне ў Завітой і ня ведаў, дзе я жыву, а таксама і яго вестцы. Мае мары рабіліся рэальнасьць .

Падрыхтаваўшы ўсе неабходныя паперы, я даслаў іх у Варшаву на імя мітрапаліта Дыянісія 16, кіраўніка факультэта, ці дэкана. З нецярплівасьцю чакаў адказу, і ён даволі хутка прыйшоў. У ім паведамлялі, што мяне прынялі на першы курс з пражываньнем У студэнцкім інтэрнаце. Я ўсьцешыўся і дзякаваў Госпаду і Царыцы Нябеснай. У лісьце таксама паведамлялі пра дату пачатку заняткаў, адрас інтэрната і ўнівэрсытэта. Я адчуў, што Завітая робіцца мне чужой. Маё сэрца і думкі цяпер былі скіраваныя на Варшаву і багаслоўскі факультэт. Наш завітанскі настаўнік, паляк, распавёў мне пра славутасьці Варшавы і пазначыў мне мой маршрут па горадзе. Я ўпрыгожыў сваю галаву белай студэнцкай Шапкай. Лічыў сябе ўжо студэнтам.

У Варшаву прыехаў датэрмінова. З Брэсцкага вакзала накіраваўся пешшу ў інтэрнат. Ішоў даволі доўга, азіраючыся абапал і разглядаючы вітрыны. Варшава ўразіла мяне сваёй прыгажосьцю і гарадзкім рухам: трамваі, таксоўкі, фурманы з коньмі, пешаходы на тратуарах, высокія дамы, шырокія вуліцы, дрэвы, парісі — усё гэта мяне цікавіла. Непрыкметна для сябе я прыйшоў да вялікага будынка студэнцкага інтэрната на Бялянскай вуліцы, № 9. З гэтага дня і пачалося маё студэнцкае жыцьцё.

Прафэсары нашага факультэта чыталі лекцыі ў аўдыторыях унівэрсытэта. Таму мы, студэнты, хадзілі іх слухаць з нашага інтэрната. Лекцыі чыталі ў розны чае да абеду і пасьля абеду, а часам і ўвечары. Час лекцыі вызначала адміністрацыя ўнівэрсытэта ў залежнасьці ад таго, якая аўдыторыя вольная, таму што ў іх чыталі лекцыі прафэсары іншых факультэтаў. Наведваньне лекцый было неабходнае, але не абавязковае. Строгасьць у гэтых адносінах залежала ад самога прафэсара.

Нацыянальны склад нашых прафэсараў багаслоўскага факультэта быў даволі разнастайны: румыны, украінцы, грэкі, расейцы. Расейцы і ўкраінцы чыталі лекідыі на сваёй мове. Грэк чытаў па-француску. Такі склад зацьвердзіла Міністэрства асьветы Студэнты неяк прыстасоўваліся да кожнага прафэсара. Навуковых сьвяцілаў сярод іх не было. Усіх іх набралі пасьпешліва, калі адкрывалі факультэт.

На факультэце першы час я захапляўся чытаньнем навуковых кніг па розных прадметах, якія мяне цікавілі. Гэта штодзённа займала шмат часу. Вялікая цікавасьць да чытаньня паглынала цалкам.

Усе студэнты багаслоўскага факультэта жылі ў інтэрнаце, спэцыяльна для іх нанятым, які аплачваўся Міністэрствам адукацыі і рэлігіі. Парадак і дысцыпліна ў ім мелі за мэту падрыхтаваць вартых кандыдатаўу сьвятары. Харчаваньне і поўнае ўтрыманьне выдавалася на месцы. Для гэтага бьші прызначаны службовыя асобы: дырэктар інтэрната, сьвятар, выхавальнікі, інтэндант, загадчыца кухні, прыбіралыдчыкі і прыслуга. Загадвала кухня й ігуменьня Зімненскага жаночага манастыра на Валыні зь некалькімі манашкамі. У памяшканьні інтэрната знаходзілася дамавая студэнцкая царква Уранку і ўвечары ўсе студэнты зьбіраліся ў ёй на богаслужбы. На лекцыі сваіх прафэсараў хадзілі ва ўнівэрсытэт. 3 10-ці гадзінаў вечара і да 8-мі раніцы ўваходныя дзьверы інтэрната зачыняліся на ключ, і ніхто ня мог выходзіць зь яго ці прыходзіць пазьней без асабістага дазволу выхавальніка ці дырэктара. Строгі парадак падтрымліваўся як самімі студэнтамі, так і адміністрацыяй.

Склад студэнтаў багаслоўя бьгў даволі разнастайны: расейцы, украінцы, беларусы. Украінскія студэнты вызначаліся шавінізмам і паміж сабой размаўлялі толькі на сваёй мове. Беларусы былі больш памяркоўныя ў гэтых адносінах. Пакоі для заняткаў і спальні разьлічваліся на некалькі чалавек. У гэтым асяродку я адчуваў сябе няёмка, бо хіба адчуваў уплыў маёй завітанскай самотнасьці. На малітву часта ішоў адзін у інтэрнацкую царкву пасьля богаслужбаў. Там ніхто мяне ня бачыў і не перашкаджаў.

Праваслаўны багаслоўскі факультэт пры сталічным унівэрсытэце быў заснаваны па ініцыятыве Варшаўскага і ўсёй Полынчы мітрапаліта Дыянісія (Валяндзінскага), магістра багаслоўя Казанскай духоўнай акадэміі. Ён жа чытаў і лекцыі на гэтым факультэце, быў яго дэканам і кіраўніком. Факультэт пачаў існаваць ад 1924 года. Я паступіў сюды ў 1926 годзе і закончыў яго ў 1930-м. За працу "Сьв. Дзімітрый, мітрапаліт Растоўскі, як пастыр і настаўнік пастыраў" у 1933 годзе атрымаў навуковую ступень магістра багаслоўя. На факультэце было ўстаноўлена па агульным унівэрсытэцкім пляне, што той, хто закончыў факультэт, здаўусе экзамэны і напісаў магістэрскую дысэртацыю, ухваленуіо камісіяй прафэсараў, атрымліваў навуковую ступень магістра багаслоўя. Кандыдацкай ступені не было. Найбольш здольныя, маючы жаданьнем працаваць навукова, маглі пісаць доктарскую дысэрітацыю на іншым фаісультэце. Такім чынам, наш багаслоўскі факультэт, названы палякамі "студыямі", за час свайго існаваньня да нямецка-польскай вайны 1939 года17 падрыхтаваў сотнi па-багаслоўску высокаадукаваных сьвятароў. Некаторыя зь іх (каля 20-ці асобаў) былі высьвечаныя ў епіскапы ў ваенны і паваенны час, калі праходзілі сваё служэньне ў розных царкоўных юрысдыкцыях.

Я не абмежаваўся сваёй багаслоўскай адукацьый, якую атрыў на багаслоўскім факультэце, але пашыраў яе чытаньнем і вывучэньнем багаслоўскіх кніг. Разам з тым, з прычыны сваёй педагагічна-выхаваўчай пасады ў інтэрнаце для студэнтаў багаслоўскага факультэта, я вывучаў педагогіку на гуманітарным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэта і закончыў яго з дыплёмам у 1936 годзе. У наступным годзе мне запрапанавалі заняцца дасьледаваньнем з багаслоўска-гістарычнага пункту гледзішча "Вялікага катэхізіса" кіеўск