|
НАТХНЯЮЦЬ ВОБРАЗЫ РАДЗІМЫ
НАТАТКІ ПРА ТВОРЧАСЦЬ МАСТАЧАК, НАШЫХ СУАЙЧЫННІЦ З ЗША
На адкрыццё выставы ў Ратгерс-універсітэт у Нью-Брансвіку, штат Нью-Джэрсі, нягледзячы на тое, што лета і гарачыня, прыехалі беларусы і з суседніх штатаў. Усе па-святочнаму апранутыя, урачыстыя, узрушаныя. Сёння, можна сказаць, выпадак не зусім звычайны: сярод наведвальнікаў выставы не толькі тутэйшая публіка, але і госці з самой Беларусі, вельмі ўплывовы мастацтвазнавец, выкладчык мастацкай студыі ў Ратгерс-універеітэце Джудзіт Бродскі.
У запрашальніку значацца імёны шасці мастачак: Ірэны Рагалевіч-Дутко, Надзеі Кудасавай, Людмілы Махнюк, Галіны Русак, Тамары Стагановіч і Івонкі Сурвілы. Пяцёра прысутнічаюць на выставе, і мы зможам бліжэй пазнаёміцца з імі. Напэўна ж, ні адно імя з гэтай «шаецёркі» невядомае пакуль на Беларусі, хаця нашы зямлячкі, жывучы ў эміграцыі, вельмі плённа, творча працуюць ужо два дзесяцігоддзі, удзельнічаюць у прэстыжных выставах, на якіх атрымліваюць ганаровыя дыпломы і залатыя медалі, іх працы ўпрыгожваюць храмы, цешаць настальгічную памяць у багатых дамах беларускай эміграцыі; жанчыны ладзяць тут свае сумесныя выставы, беларускія фальклорныя фестывалі і выставы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Іх творчасць, па сутнасці, нікім не даследаваная, як з'ява вельмі цікавая і арыгінальная, бо ўяўляе сімбіёз двух мастацтваў — амерыканскага і беларускага. Так бы мовіць, на амерыканскай глебе ўзгадаваўся беларускі дух без уздзеяння дактрыны сацыялістычнага рэалізму. Беларускасць невынішчальная і арганічная ў творчасці кожнай з памянёных мастачак. Больш таго, менавіта яна — стрыжань і аснова іх светаўспрымання. Гэта і дае падставу мастачкам трымацца разам, групай. Праўда, арганізаваны яны так, што няма ў іх ні старшыні, ні сакратара — усё трымаецца на энтузіязме і ахвярнасці. Мастацтва, як вядома, дарагая рэч. Асабліва тут, у Амерыцы. Наладзіць выставу ў вольным свеце не такая ўжо простая справа: трэба надрукаваць запрашальнікі, каталогі, зрабіць экспазіцыю, арандаваць памяшканне. Гэта патрабуе немалых выдаткаў, і толькі з уласнай кішэні. Ірэна Рагалевіч-Дутко, дызайнер, звязаная па роду дзейнасці з рэкламай, узяла на сябе падрыхтоўку афіш і запрашальных білетаў. Галіна Русак, дырэктар мастацкай бібліятэкі ў Ратгерс-універсітэце, усяляк спрыяе таму, каб іх выставы маглі дэманстравацца ва універсітэцкай галерэі.
З мастацтва ў поўнай меры жывуць толькі Ірэна Рагалевіч-Дутко і Тамара Стагановіч. Надзея Кудасава і Людміла Махнюк, як па-нашаму — самадзейныя мастачкі, пішуць карціны выключна для душы, альтруіст па натуры і Галіна Русак (яна у прынцыпе мае спецыяльную падрыхтоўку і ў маляванні, і ў гісторыі мастацтва), для якой найбольш важна паказаць свае работы гледачу, чым прадаць, хаця грошы, напэўна ж, не былі б лішнія.
Да ўсяго гэтага трэба дадаць, што быць у Амерыцы мастаком і заваяваць прызнанне даволі складана. Як растлумачыла мне Галіна Русак, па-першае, таму, што мастакоў тут хоць гаць гаці, усе галерэі перагружаныя, і трапіць куды-небудзь без сувязей амаль што немагчыма. А да нядаўняга часу існавала яшчэ і пэўная дыскрымінацыя ў адносінах да жанчын-мастакоў: яны не прымаліся ў мужчынскія галерэі, лічылася, што мужчына мае права цалкам прысвяціць сябе гэтай справе, ну а жанчына, як заўсёды, толькі ў вольны час. Цяпер, праўда, пасля доўгага змагання амерыканскіх жанчын за свае правы, яны пачалі арганізоўваць свае галерэі. Да адной з іх, што знаходзіцца ў багемным раёне Нью-Йорка — Сога, дарэчы, належыць і Галіна Русак, дачка настаўніка з Навагрудка.
Запрашаю ж вас, шаноўныя чытачы, пасля кароткай папярэдняй інфармацыі зрабіць экскурсію па выставачных залах Walters Hall art Gallery ў Ратгерс-універсітэце.
Сярод усіх работ, выкананых, прынамсі, у традыцьшнай ці блізкай да традыцыйнай манеры, вылучаюцца, прывабліваюць і інтрыгуюць работы спадарыні Галіны Русак. Прафесар Томас Бёрд у каментарыі да каталога мастачкі нездарма назваў іх правакацыйнымі. Сапраўды, вялікія палотны, як магнітам, прыцягваюць вока яркасцю фарбаў, пластычнасцю абстракцый. Чорнае арганічна ўпісваецца ў насычанае зялёнае і суседнічае з белым. Фантастычныя кветкі ў кампазіцыі нагадваюць касмічнае вока, якое ўсё бачыць. Сярод гэтай, на першы погляд, фантасмагорыі неяк нечакана бачыць абрыс васілька ці папараць -кветкі. Для гледача многае зашыфравана ў карцінах спадарыні Галіны Русак, і таму людзі падоўгу стаяць каля іх, разгадваючы задуму аўтара. Узяць хаця б карціну пад назвай «Курган». Відавочна, што ідэя яе навеяна старажытнымі беларускімі паданнямі і легендамі. У даным выпадку курган гэты — своеасаблівы сімвал Бацькаўшчыны, зямлі беларускай, яе гісторыі, поўнай загадак і містыфікацый. «Што робіцца на кургане гэтым? Вецер дзьме, і ноч злавесная, усякая сіла падземная выйшла на волю...» — спрабуе неяк вытлумачыць свае загадкавыя рэбусы-карціны Галіна Русак. Але тлумачыць іх не толькі цяжка, проста немагчыма. У адных творы мастачкі выклікаюць уяўленне пра далёкую мінуўшчыну Беларусі, другія бачаць імкненне аўтара праз колеры як сімвалы (чорнае — зло, смерць, белае — святло, радасць, зялёнае — жыццё, прырода, карычневае — цяпло, зямля) і іх спалучэнне паказаць складанасць і бясконцасць сусвету.
У такой манеры Галіна Русак ужо не працуе. Гэта пройдзены этап. У пошуках новых мастацкіх ідэй яна не выпадкова звярнулася да традыцыйнага народнага мастацтва і стала шырока выкарыстоўваць у сваіх работах сімвалы, арнамент, геаметрычны малюнак. Як яна кажа, стала ўводзіць беларускую традыцыю. Створаныя, здавалася б, па простых геаметрычных схемах, кампазіцыі мастачкі набылі выразны нацыянальны каларыт і гучанне. На пытанне, у чым менавіта Галіна Русак бачыць беларускую традыцыю, яна адказвае:
— Я пачала са знешніх прыкмет. Увяла ва ўжытак беларускую флёру: мак, васілёк, стылізаванае поле. Пасля стала скарыстоўваць фаўну: зубра, воўка, бусла. Пазней — геаметрычны арнамент. З цягам часу» вывучаючы беларускі народны касцюм, вышыўку і ткацтва, заўважыла надзвычай цікавыя элементы.
Я маю на ўвазе Берагіню (гэта ад слова берагчы, ахоўваць). Падобны вобраз ёсць і ў амерыканскім мастацтве, дзе ён называецца багіня зямлі. Тады я пачала знаходзіць і ў ручніках, і ў абрусах беларускіх нямала людскіх абліччаў. Стала сама спалучаць стылізаваныя выявы звяроў з геаметрычным арнаментам. Мне хацелася паказаць для заходняга свету і такую мастацкую каштоўнасць, як слуцкі пояс. Я часта малюю матывы ўзораў цудоўных рукатворных вырабаў беларускіх майстрых. Гэта ёсць на даным этапе тое, на чым я як мастачка затрымалася.
Як мастачка спадарыня Галіна Русак не стаіць на месцы, увесь час шукае новыя сродкі мастацкай выразнасці, выяўлення сваёй індывідуальнасці. Хаця для творчай працы ў яе не так ужо і шмат часу. Бо корміць служба ў бібліятэцы, а ўсякі, хто мае ў Амерыцы добрую работу, трымаецца за яе, павінен быць вельмі дысцыплінаваным, арганізаваным, заўсёды дбаць пра свой прафесійны ўзровень, павышаючы і ўдасканальваючы веды.
Спадарыня Людміла Махнюк, заснавальніца парафіяльнага сястрыцтва ў Саўт-Рыверскай царкве, паказвае на выставе некалькі акварэльных пейзажаў, два жывапісныя палотны. Работы гэтыя вылучаюцца, я б сказала, нейкім духам рамантызму, прасветленасці» сентыментальнасці. Жонка вядомага сярод амерыканскай эміграцыі святара Алега Махнюка, таленавітага разьбяра і ўвогуле майстравітага чалавека, які зрабіў купал, іканастас, мазаічную ікону святой Ефрасінні, аналой і многія іншыя рэчы для царквы святой Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы, Людміла Махнюк таксама не ўяўляе, відаць, свайго жыцця без мастацтва,. без творчасці. Як і Галіна Русак, Людміла Махнюк прачуе ў бібліятэцы. Душу ж «адводзіць» у сваёй майстэрні. Хаця даўным-даўно, амаль што паўстагоддзя назад» пакінула яна радзіму, але і дасюль вобразы таго краю, межавала дыяпазон тэм і сюжэтаў яе твораў, звузіла саму мастацкую палітру.
Нездарма ж, як толькі пазнаёміліся, спадарыня Тамара Стагановіч звярнулася да мяне са страснай прамовай, у якой рэфрэнам гучала: «Мы, беларускія мастакі ў Амерыцы, хацелі б супрацоўнічаць з мастакамі ў Беларусі, наладзіць сувязь, абмен выставамі і ідэямі, магчыма, і ў галіне кнігавыдавецкай справы». Як прафесійны мастак і шчыра адданы беларускай справе чалавек, Тамара вельмі добра разумее, што карысць ад гэтых кантактаў будзе ўзаемная. Цікавыя, на мой погляд, яе думкі і разважанні, якія ўзніклі пасля прагляду каталога вырабаў майстроў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і некаторых мастацкіх альбомаў.
— Сапраўды, я лічу, што многімі тканымі вырабамі, керамікай, шклом Беларусь магла б зрабіць бізнес. Але перш чым брацца за такую справу, неабходна ведаць кан'юнктуру, моду. Узровень жыцця ў Амерыцы даволі высокі. За год мяняецца фактура, калёр тых жа фіранак, накідак на ложкі. Ёсць спецыяльная асацыяцыя, якая выдае на наступны год тыя калёры, што будуць папулярныя.
Тады кожная кампанія, улічыўшы гэта, выпускае матэрыялы, тканіну. У нас так: калі папулярныя ружы на 1992 год, то мастакі будуць больш маляваць узоры з ружамі. Такія законы камерцыі. I яшчэ важная заўвага: у Амерыцы існуюць стандарты на памеры падушак, абрусы, коўдры, лыжкі, відэльцы — на ўсе абсалютна рэчы. Ці так у Беларусі? Таму, хто хоча мець з амерыканскімі фірмамі справу, трэба заўсёды гэта браць пад увагу. Бо еўрапейскія размеры зусім іншыя. А што датычыцца вырабаў са шкла, якія бачыла ў альбоме, то некаторыя сервізы на віно, шклянкi i флаконы, дзе спалучаны сіні з белым колеры, на мой погляд, упадабае амерыканец. Як і тое, дзе колер, дзе пачалося яе жыццё, не губляюць сваёй прывабнасці, чароўнасці, паэтычнасці, натхняюць, трывожаць, можна сказаць, прымушаюць брацца за пэндзаль. Доўгія гады жыцця ў Амерыцы так і не вынішчылі з яе беларускі дух. У гэтай сваёй трываласці, вернасці бацькоўскай зямлі яна, мусіць, шмат у чым падобная на свайго бацьку, лес якога, дарэчы, склаўся трагічна. Працуючы святаром на Гродзеншчыне, ён, нягледзячы на строгія забароны савецкіх ці польскіх уладаў, упарта чытаў свае пропаведзі па-беларуску. Яго забілі ў 42 гады. Толькі ў 1975-м Людміла Махнюк рызыкнула паехаць на Беларусь. Была ў Мінску, але наведаць зусім старых бацькоў мужа нашы ўлады не дазволілі.
— Карціну «Свіцязянкі» я пісала па ўспамінах, асацыяцыях, пад уплывам легенд і паданняў пра Купальскую ноч,— гаворыць Л. Махнюк.— Як я была малая, аднойчы паехалі на Свіцязь. Нешта з той паездкі засталося ў памяці. Дарэчы, свой дом у Амерыцы мы пабудавалі на беразе возера. Іншым разам, як выйдзеш увечары на балкон і глядзіш на асветленую месяцам ваду, на дальнія абрысы лесу, то здаецца, што гэта Свіцязь перад табой і вось-вось з'явяцца на беразе дзяўчаты ў беларускіх строях, якія заспяваюць песню...
На жаль, мне не давялося паглядзець усе работы Л. Махнюк, але, мяркуючы па ўбачанаму на выстаўцы, яна далёка не ў поўнай меры зрэалізавала свае творчыя магчымасці. Зусім відавочна, што па сваім патэнцыяле яна не кулуарны мастак, чые творы больш прыдатныя для хатняга ўжытку. Апыніся яна зараз на Беларусі, у кругаверці нашага жыцця, сацыяльных страсцей і палітычных катаклізмаў, хто ведае, ці не ўспыхнуў бы яе талент яркім, гарачым полымем?! Аднак тое, што доўгія гады гэта мастачка вымушана была «варыцца ў сваім саку», была пазбаўлена магчымасці ўсялякіх сувязей з Бацькаўшчынай, кантактаў з творчым асяроддзем у Беларусі, несумненна, аб пераходзіць з жоўтага на чырвоны. Менавіта ў такім каларыце выраблялася ранняе амерыканскае каланійнае шкло. Таму я б раіла тым, хто хоча сур'ёзна заняцца гандлем з Амерыкай, пачытаць кнігі пра амерыканскае мастацтва, пра сучасную вытворчаець прадметаў побыту. Ну і, канешне, якасць. Гэта ёсць найпершы паказчык канкурэнтаздольнасці тавараў у Амерыцы.
На мой погляд, Тамара Стагановіч мае рацыю, калі дае такія сяброўскія парады. Бо ў яе вялікі вопыт у гэтай сферы. З 1955 года яна пачала ўдзельнічаць у персанальных і групавых выставах. На яе рахунку ўдзел; больш чым у 100 выставах. З'яўляецца аўтарам і афарміцелем кніжак, піша маслам, вядомая як выдатны графік, працуе ў розных тэхніках, імя яе значыцца ў даведніках па амерыканскаму мастацтву. I ў тых даведніках пасля яе прозвішча паўсюль указана: беларуска, нарадзілася ў Навагрудку.
Як жа наша зямлячка стала вядомым у Амерыцы мастаком? Як здолела заваяваць сабе месца пад сонцам у жорсткай канкурэнцыі, з'яўляючыся яшчэ і эмігранткай у гэтай краіне? Ці, можа, ёй проста пашчасціла?
Па словах Тамары Стагановіч, калі яна з бацькам: з Нямеччыны прыехала ў Амерыку, то мусіла «дастаці сабе стыпендыю», бо тут за навуку трэба самому плаціць. А новым эмігрантам было надзвычай цяжка гэта зрабіць. (Дарэчы, бацька не хацеў ехаць у Амерыку з Еўропы, казаў, што адсюль ён пешкі зможа дайсці да Беларусі).
— Я добра вучылася, скончыла бакалаўра за тры гады,— кажа спадарыня Тамара,— але мне здалося што я мала спазнала мастацтва. I пайшла яшчэ ў Калюмбійскі універсітэт на магістра.
Тамара лічыць, што цягу да мастацтва яна мае а, маці, якая заўсёды добра малявала, вышывала торбы з якімі дзеці хадзілі ў школу, дапамагала малым рабіць лялькі. (I ў свае 92 гады маці яшчэ вышывае). А ад бацькі, які быў палітыкам, у яе — зацятасць, строгасць, лагічнасць мыслення.
Нечаканымі для мяне былі словы мастачкі аб тым, што яна доўгі час не магла і не хацела маляваць людзей. Такое, як яна тлумачыць, адбылося з яе псіхікай у ваенныя гады, калі давялося пабачыць усякіх зверстваў і здзекаў, людскіх пакут. Дзяўчына з траўміраванай псіхікай згубіла веру ў людзей.
Пералом адбыўся праз многа гадоў, у час правядзення аднаго з фальклорных фестываляў. Тамара, як заўсёды, рыхтавала для нашых удзельнікаў беларускія касцюмы. Жанчыны апранулі іх і хадзілі паважна ў строях. Відовішча было надзвычай прыгожае, яно моцна ўразіла мастачку. Пасля гэтага яна ўпершыню намалявала тры жаночыя фігуркі. Тая работа вельмі дарагая для Тамары Стагановіч, дэманструецца на выставе ў Рзтгерс-універсітэце. Акрамя яе мастачка прадставіла тут сваю вядомую карціну «Індзейская рэзервацыя» і трыпціх «Вера, Любоў і Надзея». Апошняя работа спалучае ў сабе вобразы беларускіх жанчын, ікону Божай маці і выяву скульптуры Свабоды. Вось як трактуе гэты твор сама мастачка:
— Карціну я пісала для выставы ў Нью-Йорку. Тэма выставы была такая: што азначае свабода для нас, жыхароў Амерыкі, эмігрантаў з іншай краіны. У Амерыцы ёсць магчымасць захоўваць свае традыцыі і разьвіваць іх. Такім чынам, свабода — гэта магчымасць. Таму на трыпціху вы бачыце жанчын у намітках як і сімвал захавання беларусамі свайго нацыянальнага аблічча» Тут нездарма кажуць: «Трымайся свайго». Бо )інакш згубішся ў гэтым катле інтэрнацыянальным. I мы трымаемся. Але ўсё ж цяжка быць мастаку на , чужыне...
He ўсім так пашанцавала на чужыне, як, скажам, Тамары Стагановіч ці Галіне Русак. (Хаця кожнай з іх асабіста давялося прыкласці нямала намаганняў, каб выбіцца ў людзі і здзейсніць сваю мару).
Спадарыня Надзея Кудасава апынулася ў Нямеччыне без бацькоў, з сям'ёй старэйшага брата Міхася, які меў на той час шасцёра дзяцей. Страшна бедавалі.
— Немцы кепска ставіліся да беларусаў. Жылі мы ў халодным брудным пакоі 30 чалавек,— з болем прыгадвае яна далёкае юнацтва,— братавыя ж усе малыя, ані галля ніякага нават не набярэш, каб распаліць печ. Сядзелі, ляскалі зубамі. Галінка, малодшанькая братава, што нарадзілася ў 1944 годзе, захварэла: жывот распух, уся пакрылася коркай. Ужо і кашульку ёй падрыхтавалі, бо не маглі даць рады. А тут амерыканцы прыйшлі. Чырвоны Крыж выдаў і ежу, і адзенне...
Пасля вайны Надзю, як сірату, хацела забраць каталіцкая арганізацыя. Але брат не аддаў дзяўчынку, падпісаў дакументы, што будзе апекавацца ёю, клапаціцца, як пра сваё дзіця.
Вядома ж, без бацькоў было нясоладка і ў багатай Амерыцы. Нават і думаць пра вучобу Надзя не магла, бо мусіла зарабляць на жыццё, хацела быць самастойнай, не залежаць ні ад кога. «Я лепш дзесяць разоў дам, чым буду прасіць» — гэта, бадай што, асноўны жыццёвы прынцып Кудасавай.
Пра душэўную шчодрасць, дабрыню, спагадліваець, самаахвярнасць гэтай жанчыны мне даводзілася неаднойчы чуць ад землякоў. «Тумаш, Кіпелі, Запруднік ёсць мозг беларускай эміграцыі ў Амерыцы,— казалі нават так,— а Кудасава, Шукелойць — яе душа». Дакладней, мабыць, не скажаш. Хаця прафесія ў Надзеі Кудасавай даволі празаічная, яна працуе лабаранткай у Rutgers medical school, але душу мае чуллівую, узвышаную, паэтычную. Спявае, малюе, майструе, вышывае. (Талентам, як кажуць, Бог не абдзяліў). Беларускасць жа для яе — адзіны спосаб існавання. Работа лабаранткі, мусіць, з-за неабходнасці, а вось творчасць, якая, між іншым, не прыносіць ніякіх даходаў, а толькі патрабуе выдаткаў, займае цэнтральнае месца ў жыцці, дае магчымасць існаваць духоўна.
На выставе ў Ратгерс-універсітэце Надзея Кудасава даказала толькі адну сваю карціну «Лянок». Бясконцае доле блакітнага лёну як вобраз далёкага дзяцінства і Радзімы. Немудрагелістая гэта, на першы погляд, работа, тым не менш мае таямнічую прыцягальнасць, струменіць святло і цеплыню. Пранізлівае пачуццё любові, з якім аўтар пісала свой «Лянок» і якім напоена палатно, перадаецца і гледачу.
Такая самая экспрэсіўнасць, пачуццёвасць характэрная і для жывапісу Ірэны Рагалевіч-Дутко.
У якасці інфармацыі: дзявочае прозвішча Надзеі Кудасавай таксама Рагалевіч, а Ірэна — дачка таго самага Міхася Рагалевіча, з сям'ёй якога Надзея трапіла ў эміграцыю. Нарадзіліся абедзве жанчыны на Палессі ў вёсачцы Лутоўе, што на Князь-возеры.
Ірэна скончыла мастацкую школу у Пенсільваніі і з'яўляецца прафесійным дызайнерам. «Я люблю моцны дызайн, фарбы, лініі»,— кажа яна. Доўгі час Ірэна працавала па спецыяльнасці, цяпер — «фры лэнд», гэта значыць, па дагавору бярэ работу дамоў.
Я бачыла зробленыя ёю праспекты, брашуры, каталогі, календары, розную рэкламную прадукцыю і магу адзначыць высокі прафесіяналізм аўтара, густ, арыгінальнасць.
Акрамя свайго непасрэднага ўдзелу ў арганізацыі выстаў беларускіх мастачак, этнаграфічных фестываляў, Ірэна ўвогуле вельмі і вельмі актыўная ў жыцці эміграцыі. У свой час напісала абразы для царквы ў Саўт-Рыверы, робіць вокладкі для выданняў БІНІМа; працуе алеем, акварэльнымі фарбамі, алоўкам — словам, універсал. Дыяпазон яе магчымасцей у мастацтве даволі шырокі, у чым я магла пераканацца і на выставе. Побач з жывапісным палатном «Макі» і настраёвай кампазіцыяй з вясковай хатай — малюнкі, выкананыя ў строгай рэалістычнай манеры, дзе, зноў жа, так альбо інакш прысутнічае Беларусь. Як? Дзякуючы чаму так глыбока можа адчуваць сваю радзіму чалавек» які, па сутнасці, толькі нарадзіўся ў гэтым краі і быў вывезены адтуль зусім малым дзіцем? Што сілкуе беларускасць мастачкі, якая не мае нават тых успамінаў і той памяці, што ў яе цёткі Надзеі або ў Галіны Русак?! Загадка Ірэны не давала мне спакою.
— Я хачу сказаць, каб вы ведалі, што мне палітыка зусім не ідзе. Я гэтым не займаюся,— адмоўна пакруціла галавой мастачка.— Бацька, калі я яшчэ зусім малая была, дык на выпадак, як нешта такое здарыцца і мы раптоўна будзем разлучаны, наказваў: «Адно-памятай, дачушка, што ты беларуска. I ўсім гэта кажы, як будуць пытацца». Прыехалі мы ў другое месца, дом купілі, я стала хадзіць у школу. Усім кажу», што я беларуска. Неяк выставу рабіла, напісала пра свае паходжанне, усе сталі пытацца, а што гэта за нацыя такая — беларусы. Не ведаюць. Толькі рускія ім вядомыя. А ўжо пасля коледжу прыехала ў Нью-Джэрсі да Надзі і чую: то палешукі, то крывічы. Хто такія, думаю. Ніколі не чула, я ж — беларуска. А яны мне: «Адкуля сама?» Адказваю, што з Палесся. Смяюцца: «Ты і ёсць паляшучка». А што гэта выдае? Хіба яны не беларусы?
А яшчэ, як першы фестываль мы наладзілі, то прыйшло мноства людзей. Убачылі ручнікі, касцюмы, посцілкі беларускія — такое багацце! — адразу па-іншаму загаварылі. То казалі, што яны рускія, або ўкраінцы, ці палякі, а то сталі прыгадваць, што і ў іх бабуля такія рэчы рабіла.
Мы тут маем праблемы з эмігрантамі іншых нацыянальнасцей, якія прысвойваюць сабе нашае мастацтва і нашу гісторыю. Ледзь не ў бойку кідаюцца. Таму гэта важна — удзельнічаць нам у этнаграфічных фестывалях, ладзіць свае выставы, каб беларусы не адракаліся ад свайго, шанавалі яго і ведалі.
Жыву я тут, а сэрца мае ўсё ж там, на Беларусі. Адчуваю: усё тут не мае. Нават душа ные, так хочацца паехаць дамоў, туды, дзе жыта калышацца і зязюлі ў бярозавых гаях...
Беларускія мастачкі ў Амерыцы... Захавальніцы, можна смела сказаць, духоўных скарбаў свайго народа на чужыне. Ахвярныя жанчыны, якія, нягледзячы ні на што, захоўваюць і зберагаюць бясцэнныя прадметы матэрыяльнай культуры беларусаў.
Аднойчы Надзея Кудасава адчыніла вялікі куфар і наказала, што ёй удалося сабраць за доўгія гады жыцця на эміграцыі. Чаго там толькі не было! За вечар не нерагледзіш. Можна было толькі пашкадаваць, што такія унікальныя рэчы не ў музеі, а ў прыватнай калекцыі.
Прынамсі, пытанне аб стварэнні многанацыянальнага этнаграфічнага музея ў Нью-Джэрсі ўжо ставілася і нават было падтрымана губернатарам. Справа дайшла ўжо да архітэктара. Але чамусьці заглухла. Пакуль жа выставы беларускага мастацтва ладзяцца ў іншых музеях. I штат дае на гэта грошы.
Існуе, праўда, іншая думка наконт лесу ўсіх гэтых рэчаў. Напрыклад, Галіна Русак лічыць, што найбольш адпаведнае месца для іх знаходжання — на Беларусі. Таму не выключана, што праз некаторы час у нас з'явіцца такі музей, дзе будуць сабраны ўсе рэчы, якія тым ці іншым шляхам трапілі за мяжу і былі захаваны высілкамі эміграцыі.
На шчасце, жалезная заслона паміж намі знікае. І цяпер ужо ёсць магчымасць мець нармальныя, цывілізаваныя адносіны са сваёй эміграцыяй. Але і дасюль мастачкі, пра якіх я збольшага вам расказала, знаходзяцца ў ізаляцыі, адарванасці ад мастацкага жыцця Беларусі. Запаветная іх мара — прыехаць на радзіму са сваёй выставай.
