МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Анатоль Бярозка. «Адзінаццаць вершаў» // АНАТОЛЬ БЯРОЗКА. ВЫБРАНАЕ

Аўтар: Запруднік Янка
Кнiга: Бярозка Анатоль. Выбранае.
Краiна: Нявызначана
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

Янка Запруднік

АНАТОЛЬ БЯРОЗКА.

«АДЗІНАЦЦАЦЬ ВЕРШАЎ»

З кароткага англамоўнага уступу да гэтага невялікага, але прыгожа аформленага й шыкарна выдадзенага зборніка даведваемся, што «Анатоль Бярозка быў маладым беларускім паэтам, чый кароткатрывалы творчы ўзьлёт скончыўся ў катаклізьме падзеяў, што ахапілі Эўропу на пачатку 1940-х гадоў. Паэт зьнік зь літаратурнае сцэны, і гэта першая спроба за мінулае амаль паўстагодзьдзе сабраць некаторыя зь ягоных твораў».

Усе адзінаццаць вершаў пададзеныя таксама ў добрым ангельскім перакладзе.

Зборнік прыадчыняе перад намі нялёгкі для беларускага сэрца сьвет былой Заходняй Беларусі (хоць фармальна пра гэта нічога не сказана).

У адным із сваіх вершаў паэт зварачаецца да поля з просьбаю: «прыгарні ды ўсклышы... каб думы цёмныя вараньнём над галавою ня кружыліся». Але поле ягонае просьбы ня выканала. «Думы цёмныя» пераважаюць у канве паэтавае душы, пра што кажа ўжо запеў-ляйтматыў, узяты ад блізкога Анатолю Бярозку Язэпа Пушчы пра «мінулага боль» і вусны, што «ня ведалі сьмеху».

Бярозкаў краявід пазначаны «хатамі беднымі, цёмнымі», якім паэт спавядаецца й дэкляруе: «сэрца маё вашай доляй жыве, вашым болем сумуе».

Аўтар жыве ў сьвеце восеньскім, вячорным і начным, калі ягоная душа найглыбей адчувае прыхаванае змрокам маўклівае людзкое гора, ці не адзінай дапамогай якому засталося толькі паэтава спачуваньне. Сэрца песьняра прагне палегкі, выбаўленьня ад «сабачае долі», але рэальнасьць вызваленьня кволая, як сон:

Mo' сасьніцца мне, што з поля віхры ўзьбіліся,

цемру чорную раскалыхалі _

з-пад сярмягаў можа бурна ўстане

песьня - расхвалюецца разорамі

пад лапцямі, пад нагамі босымі _

і яшчэ раз прывітае мяне поле

каласамі, сталі звонамі і пракосамі.

Мінорныя ноты гучаць у вершы пра сьмерць дзяўчаці, якой «усяго шаснаццаць вёснаў з вачэй глядзела», і ў «Лісьце да маці», і ў раманьсе «Сягоньня патухла тваё акно...», і ўрэшце ў «Эпілёгу», у якім аўтар «кляне горкі лёс ліхі і напружвае ў зьнямозе сілы...»

Але гэтыя настроі сьветчаць не пра кволасьць душы, а пра ейную чуласьць, спагадлівасьць да родных хатаў, што «векавою тугою набраклі». Пры ўсёй бязьмернасьці нядолі народу ды выкліканых гэтай нядоляй пакутаў, на дне паэтавай душы пануе «гордая ціш», вызваленасьць ад «нявольніцкіх уздыхаў» і гатовасьць «перад Богам маіх бацькоў» «заўтрашні дзень адчыніць сабе стальлю».

Зборнік Анатоля Бярозкі - Мацьвея Рэпкава-Смаршчка, у якім беларускамоўныя тэксты акуратна выпісаныя ад рукі і маюць інкунабульны выгляд, - гэта сьветчаньне трываласьці таго духа спагады й любасьці ў «душы гордай», якая па маўклівым паўстагодзьдзі падала свой голас.

1989


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by