МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Вуліца тыгровых архідэяў, вершы 1987-2003. Беласток 2003, Бібліятэка Часопіса "Правінцыя"

Аўтар: Гумянюк Юры
Год: 2003
Раздзел: Паэзія
Краiна: Польшча
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

ДАБРАНАЧ, РЭВАЛЮЦЫЯ...

Дабранач, рэвалюцыя, гудбай!
Сярод пiрамiдальнае прасторы
я высьню чорны сон, як белы рай,
прайдуся, дзе жаўцеюць памiдоры.

О, Муза-куртызанка, выбачай,
заблытацца так лёгка ў брудным моры:
тут i бiнокаль, радыёпрыборы,
i пляшка пад назовам «Арпачай».

«Цi пiць цi не?» — пытае малачай,
калi праходжу паўз умоўныя разоры,
кiдаюся ў бяспрыкладны адчай,

забыўшыся зiрнуць за небакрай,
каб вырашыць бяз сувязi: «Няхай
рыпяць надчалавечыя маторы!»

26 жнiўня 1991



ПСЫХАДЭЛIЧНАЕ МАСТАЦТВА

Сьвет скацiўся да суцэльнага вар’яцтва,
быццам п’яны небарака ля вакзала.
Падсьвядомасьць мне таропка загадала:
«Палюбi псыхадэлiчнае мастацтва!»

Я глядзеў на рэчаiсныя фарманты,
не зважаючы на зьнешнiя прыкметы.
Прычаплялiся агiдныя кабеты,
разам зь iмi недарэчныя мутанты.

I пыталiся: «Чаму ж ты не вясёлы?
Што за позiрк стомлена-пануры?»
Падалося, бы тамтэйшыя прафуры
павылазiлi з д’ябэльскага касьцёлу.

А мяне ўвесь час цiкавiла праблема:
як бяз пэндзля выйсьцi па-за межы,
паспрачацца з аграмаднай тэлевежай,
папалiць усе на сьвеце тэарэмы.

Толькi сьвет вар’яцкi чынiць перашкоды,
абуджае ваяроў АЛЬТЭРНАТЫВЫ.
Кожны пяты нараджаецца шчасьлiвым,
бо заглухлi звышмагутныя заводы.

Вось i хутка запануе панiбрацтва,
а паэты атрымаюць ганарары
i асушаць перапоўненыя чары
на карысьць псыхадэлiчнага мастацтва.

11 сьнежня 1991



ДВАЙНЯТЫ

Ты жывеш, як быццам, недалёка,
дзе багiнi пасьвяць прусакоў,
ажно вочы засьцiлае амарока
крыламi ўзьбянтэжаных крукоў.

Ходзiш мiж сучасных саркафагаў,
чуеш подых Д’ябла з-пад зямлi,
п’еш вiно з эгiпэцкай бiклагi,
каб малекулы скрозь скуру прарасьлi.

I аброжак срэбны разрываеш,
цi кабеты страчанай абрыс?
А яна ўздымаецца над краем
i ляцiць сякерай зьверху ўнiз.

Ейны сьлед навобмацак ня знойдзеш.
Ён схаваўся ў нёманскай вадзе,
каб яго, пакорлiвага, з поймай
праглынуў збачэнец-чарадзей.

Той жыве, здаецца, недалёка,
корпаецца ў чэрапе тваiм.
Моцны, як удар электратока,
чэмерны, трутлiвы, нiбы дым.

Разам вы — пацешныя двайняты,
сябрукi, старыя кавалеры,
напаўмэханiчныя жаўнеры
ля застыглай панi Цар-гарматы.

лiпень-жнiвень 1992



ШАРАЯ ГАДЗIНА Ў НОВЫМ ЁРКУ

Адыйшоў паўжывы ў патаемны куток
i самотна ў брунатных пялёстках ляжыш.
У далонях тваiх не кiпiць малако,
калi звонку пануе празрыстая цiш.

Побач сябра чытае малiтвы каню,
якi мокрую пысу паклаў на раяль.
«Мэрсэдэс» праляцеў па Другой авэню,
ажно з шыбаў лускою зьляцела эмаль.

А ў вачах замiгцелi нэоны-агнi.
А ў вушах зазьвiнела паўсотнi манэт.
Хоць iмгненна празь сьцены навокал зiрнi.
Хоць спалi свой спартовы кабрыялет.

Застанецца адно ў памяшканьнi чакаць,
каб засохлi пялёсткi пад прасам сьпiны,
калi прыйдзе з бутэлькаю Кузькiна Маць
i згатуе з атраманту й поўсьцi блiны.

10 кастрычнiка 1992



НАРОДНЫ ПАЭТА

Адраджэньне, сябры, Адраджэньне!
Нiл Гiлевiч на белым канi.
Я ўпаду перад iм на каленi,
i забудуцца дрэнныя днi.

Ён высокi, як плот у суседа,
I магутны, бы Юры Сьвяты.
Ну сапраўдны народны паэта!
Прыгажун, проста цуд пекнаты!

А гаворыць — дык слухаць прыемна,
а зiрне — дык адорыць рублём.
Нараджаецца ў сэрцы ўзаемнасьць,
прачытаўшы яго вершаў том.

I чаму бы ня легчы-прылегчы
ля старога гасьцiнца ўначы?
Колькi ж можна за шчасьцейкам бегчы,
цi за сябрам штовечар сачыць?

Нiбы той уладар аб’язджае
ён абшары айчыны сваёй,
i вясёлы анёлак лятае
над ягонай сiвой галавой.

А на тое i ён Нiл Гiлевiч,
каб зьдзiўляць акаляючы сьвет,
не якi-небудзь там каралевiч, —
Беларускi Народны Паэт!

лiстапад 1993



КРЫВАВАЯ МЭРЫ

Яна, як самотная панi,
у страўнiку правiць свой баль,
нiбыта зь бялiзнай у ваньне
палошча чырвоны раяль.

То пругкiмi струнамi скруцiць,
то выйдзе крывёю праз рот,
пурпурнымi кроплямi ртуцi
уквецiць вiльготны жывот.

Такая яна ўжо зараза —
прычэпiцца — хоць памiрай!
Цьвярозая бель унiтаза
змывае твой прывiдны рай.

I падаюць сьнежныя пёры
ў каньёны старых Кардыльераў,
а ў прыцемку стомлена-хворым
сьмяецца Крывавая Мэры.

26 сьнежня 1995



СПЭРМА ПРЭЗЫДЭНТА

О, не кранай, сяброўка, мой лагодны пэнiс
i не чакай сягоньня надыходу ночы.
Я бачу: ты мой торс высока цэнiш
ды, быццам блядзь савецкая, глядзiш у вочы.

А я гляджу ў старэнькi тэлевiзар,
бы ва ўнiтаз нямыты, бачу прэзыдэнта.
Ён на канi (схапiў напэўна шыза).
Мяркую, добра быць саўгасным iмпатэнтам.

Вакол яго — сто еўнухаў абслугi —
сьвiнячых рылаў i сабачых мордаў.
Запомнiць цяжка... Ты ўжо цягнеш рукi
i прагнеш, каб хутчэй цябе паторгаў.

Ах, лярвачка! Нiжэй пупа цалуеш,
сьцiскаеш скiвiцы ад радасьцi ў экстазе
ды прэзыдэнта заклiкаў ня чуеш,
працуеш, бы японскi экваляйзэр.

Вось кульмiнацыя — куляесься ў нiрване!
Гарачым гейзэрам з далёкае Камчаткi
сьцякае спэрма прэзыдэнта па экране,
дэбiлы-люмпэны ад шчасьця б’юць у ладкi.

2 студзеня 1995



МЯРЦЬВЯК

Сплывае атамнай марэляй
у iнтэнсыўным фiялеце,
каб сумаваць у iншасьвеце
пад сьпевы юных мiнэстрэляў.

Труп, асалодай набрынялы,
апошняй тайны захавальнiк,
нiбы астылы лiтавальнiк
нэўтралiзуе водар калы.

Вось парафiнавая маска
накрыла тварык пасiнелы,
i абязтлушчанае цела
ўсiм цiха шэпча: «Калi ласка».

5 лютага 1997



ЁКАГАМА

Зноў мроiцца мне Ёкагама,
гатэлi з мэталу i шкла.
Там вочы сьвiдруе рэкляма,
цалуе санлiвая ймгла.

Там процьма людзей, самаходаў
i супэрсучасны дызайн.
Свабода! Свабода! Свабода!
А тут — беларускi камбайн.

На Захад, сябры, ад’яжджаю,
а можа на Блiзкi Усход, —
iзноў прэзыдэнта лажаю
(херовы зь мяне патрыёт).

А мо нiкуды не паеду
ды вып’ю сябе сам да дна,
як шклянку вiна за абедам...
Бяда наша, а не вiна,

што бачым вусатага хама
i нюхаем водар гаўна.
Зноў мроiцца мне Ёкагама...
Далёка, далёка яна.

студзень 1995



ВУЛIЦА ТЫГРОВЫХ АРХIДЭЯЎ

Вулiца тыгровых архiдэяў
корсткiм успамiнам сэрца ранiць,
нiбы ўратавальная надзея
абуджае стомленую памяць.

Ногi, што вандруюць без супынку,
прывядуць мяне па тратуары
да двухпавярховага будынку,
дзе Гертруда напускала чары

на мужчын у строгiх гарнiтурах
ад замардаванага Вэрсачы,
каб спазнаць аўтэнтыку фактуры
i каханьня палкасьць, не iначай.

Ейны кшталт ня знойдзеш на карцiнах —
рассачыўся ў лютаўскай завеi,
ды згарнулася стракатаю гардынай
вулiца тыгровых архiдэяў.

10-15 лютага 2000

ЗЬМЕСТ

водар цела

ЗЯЛЁНАЕ ВОКА
ВIДЭАКЛIПЫ
НАРКАТЫЧНАЕ МОРА
ЭЛIТАРНАЯ ДЗЯЎЧЫНКА
ЭПIЦЭНТАР
ЦЕЛА I ВIНО
ТВАЯ ВЭНЭЦЫЯ
РУЖАВОКI ДРАКОН
ТАЯМНIЧАЯ ШАФА
ПАВУЦIНА
АМАРОКА
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА
БУТЭЛЬКА
ЛЕАПАРДАВАЯ ШКУРА
МЯЖА
АГНIСТЫ МАК
СОН ВАМПIРА
* * * Кiтайскi бажок на пiсьмовым стале
ЭКЗАТЫЧНАЯ ЛЮБОЎ
ЗАЎСЁДЫ НАСУПЕРАК
АПОШНЯЕ КАХАНЬНЕ
МЁРТВЫ ЗЫБ
ПАВЕРХНЯ
КАВАЛЕР
ТОСТ ФIЯЛЕТАВАЙ ГРУШЫ
КЕЛIХ
ДАБРАНАЧ, РЭВАЛЮЦЫЯ...
ПСЫХАДЭЛIЧНАЕ МАСТАЦТВА

твар тутанхамона

ТВАР ТУТАНХАМОНА
МЭТАЛЁВЫЯ РЫФМЫ
СЬЛIМАКI
ДВАЙНЯТЫ
ПРЫЗНАЧЭНЬНЕ
ШАРАЯ ГАДЗIНА Ў НОВЫМ ЁРКУ
ТВОРЦА
НОВЫ БАБIЛЁН
НАВОШТА?
ШПАЦЫР
БОСКАЯ ШУФЛЯ
ПА-НАД ФІЁРДАМ
ВАР’ЯЦКI КIРМАШ
СЬВЕДКА
ЗАКЛIК КАМСАМОЛКI
НАРОДНЫ ПАЭТА
МЫ КАМУНIСТАМ ШЛЁМ ВIТАНЬНI
ПРАГУЛЯНКА МАРКІЗА ДЭ САДА
АКТ
ГАРЭЛКI ПОЎНЫ КАПЯЛЮШ
МАЗАХIЗМ
ДЗЕНЬ, ЯК ТЫДЗЕНЬ
ФАНЭРА НАД ПАРЫЖАМ
ВОГНIШЧА КАХАНЬНЯ
ЗНАКI РУЖЫ
СПАДКАЕМЦА
ХВАЛЯ РАСЬЦЕ
САМАСТОЙНАСЬЦЬ
ГАЛАВА НЭФЭРЦIЦI
POST SCRIPTUM

рытуал

ТРАПАР
СЬНЯДАНАК ПА-ВIКТАРЫЯНСКУ
АПОВЕД ПРА АНАКРЭОНТЫКI
* * * На шчацэ каралевы Боны
КРЫВАВАЯ МЭРЫ
ТАМАТНЫЯ СНЫ
ШВЭДЗКI ВАРЫЯНТ
БЛЮЗЬНЕРСТВА
СПЭРМА ПРЭЗЫДЭНТА
ПАТАЕМНЫ ДАР
ЦУКРОВЫ ПЕЎНIК
IНСЬПIРАЦЫЯ
* * * Глядзi: таполi ў модных акулярах
ПОКЛIЧ ТАМТАМАЎ
МАСКI ДЭМIЮРГА
ЛЯБIРЫНТЫ
ЧАКАНЬНЕ ЖАРСЬЦI
ШАЛЕНСТВА Ў РЫО-ДЭ-ЖАНЭЙРА
ВIДЭАНАРКАМАНIЯ
КАРЭКЦЫЯ ТВАРУ
МЯРЦЬВЯК
ГАЛЕРЭЯ
STATUS QUO
ЦЫЯНIСТЫ СЬНЕГ
* * * Ахоўнiкi аўтобусных прыпынкаў
ВIЗIЯНЭРЫ
РЫТУАЛ
КРЫК
ПЛЯКАТ
СУПЭРВОБРАЗ
ВIБРАЦЫЯ ТВАНI
ЛЫЖКА
РАЗЬВIТАЛЬНЫ ПАЛЯНЭЗ
ЁКАГАМА
IНТЭРМЭДЫЯ
СЬВЯТАРНАЯ КАРОВА
У ЗАКУТКУ
ЧОРНЫ БАРОН
GENIUS LOCI
РЭФЛЕКСIЯ
СОН У ТЭАТРАЛЬНЫХ КРЭСЛАХ
ЧАКАНЬНЕ
РАЗЬВIТАЛЬНАЯ ДЛЯ «БАТЛЕЙКI»
НАТХНЕНЬНЕ
САМААХВЯРНАСЬЦЬ
ЖЫЦЬЦЯРЫС
* * * Сьнежаньскi сьнег, бы капуста
ГАРАДЗЕНСКI АПАКАЛIПСIС
ГРОНКА АКАЦЫI
АПОШНЯЯ ДЭКАДА

вуліца тыгровых архідэяў

ВУЛIЦА ТЫГРОВЫХ АРХIДЭЯЎ
ЗА ПЛЯШКАЙ У ГЕРТРУДЫ
ПАЦАЛУНАК ЮДЫ
* * * Давай, назавi мяне генiем
* * * Колькi думаеш — думай пра ўласнае Я
* * * Ды нешта не чуваць тых галасоў ля узьбярэжжа
АДЧУЖАНАСЬЦЬ
АПОШНI ДОЖДЖ У ЛIСТАПАДЗЕ
ВЕРШ НА «СВАБОДУ»
* * * Напэўна сёньня больш нiхто не самадастатковы...
АДЧУВАНЬНЕ РЭЖЫМУ
СЯБРОЎСТВА З ПСЫХАПАТАМ
НАКАНАВАНЬНЕ
* * * Унутры, бы ў бляшанцы з-пад пiва
ЗАБАВА З ЦЫТРЫНАЙ
* * * Пяшчотны подых першай навальнiцы
* * * Не раскiдайце пацеркi, бо сьвiньнi
* * * Узгадаваныя ў нявер’i ды адчаi
ПАЦАЛУНКI
РОГАТ

пізанская вежа

ВЕЧНЫ КАМЕНЬ
ДАРОГА
ПОЎНЯ
ПIЗАНСКАЯ ВЕЖА
РАЗМОВА
ПРАЦЯТЫЯ НАСКРОЗЬ
САНЭТ А-ЛЯ ШЭКСЬПIР
СВАБОДА
СПАТКАНЬНЕ
АЎРА


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by