МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Канстанцін Галкоўскі. Сэрыя "Партрэты Віленчукоў", Выдавецтва Беларусаў Літвы Рунь, Вільня 2001

Аўтар: Войцік Галіна, Луцкевіч Лявон
Год: 2001
Cерыя: Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Раздзел: Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа, Даследчыя працы дзеячаў замежжа
Краiна: Літва
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/
Tыповым прадстаўніком віленскай інтэлігенцыі, ўвесь шлях якога зьвязаны зь Вільняю, зьяўляецца Канстаньцін Галкоўскі. Ён адзін з тых нямногіх тутэйшых беларусаў, каторым пашчасьціла абмінуць усе нягоды шматлікіх палітычных пераменаў і катаклізмаў, што закранулі Віленшчыну, ды пражыць тут доўгае й плённае жыцьцё. Вядома, гэта не азначае, што неба над ягонай галавою заўсёды было бясхмарнае й нічога не замінала ягонаму творчаму росту ў варунках усьцяж зьменлівых акупацыйных рэжымаў. Аднак яму дапамагаў ягоны бясспрэчна вялікі талент ды абраная на ўсё жыцьцё мэта — служэньне музычнаму мастацтву. Ва ўмовах шматнацыянальнай Вільні К. Галкоўскі скіраваў свой талент кампазытара й пэдагога на разьвіцьцё як беларускага, так і літоўскага музычнага мастацтва.

Нарадзіўся Канстаньцін Галкоўскі ў Вільні 16 чэрвеня 1875 г., бацькі ягоныя паходзілі зь Беларусі: бацька з Магілеўшчыны, а маці зь вядомага шляхоцкага роду Наркевічаў-Ёдкаў зь Міншчыны. У Вільні Канстаньцін атрымаў сярэднюю асьвету. Маючы вялікія музычныя здольнасьці, паступіў у Пецярбургскую кансэрваторыю, дзе быў вучнем такіх клясыкаў расейскай музыкі як Рымскі-Корсакаў, Глазуноў і Лядаў. Кансэрваторыю закончыў у 1908 г., ягонай дыплёмнай працай была опэра “Цыганы” (паводле матываў паэмы Пушкіна зь лібрэтам аўтарства самога дыплёмніка). За гэтую працу пэдагагічная рада кансэрваторыі ўзнагародзіла маладога кампазытара залатым медалём — безпрэцэдэнтны выпадак у гісторыі знакамітай расейскай музычнай установы.

У 1909 г. Галкоўскі вярнуўся ў Вільню. У гэтым часе ў Вільні разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух. Пасьля рэвалюцыі 1905 г. была зьнятая забарона на друк як на беларускай, гэтак і на літоўскай мовах. У 1906 г. пачала выходзіць газэта “Наша доля”, а пасьля ейнай забароны й арышту рэдактара – газэта “Наша Ніва”. Побач з пэрыядычнамі выданьнямі арганізуюцца й беларускія выдавецтвы. Першае бел. выдавецтва “Наша хата” было створанае ў 1908 г. і прайснавала да 1911 г. Пазьней было заснаванае Беларускае Выдавецкае Таварыства ў Вільні. Таварыства выдавала творы бел. пісьменьнікаў, бел. календары, лемантары, чытанкі, навуковапапулярныя брашуры, зборнікі паэзіі й прозы, сярод іх “Песьні жальбы” Я. Коласа, “Жалейка” й “Гусьляр” Я. Купалы, “Вянок” М. Багдановіча ды іншыя. Ажыўляюцца й іншыя галіны бел. культурнага жыцьця. У 1910 г. быў арганізаваны Беларускі музычнадраматычны гурток. У Цэнтральнай акадэмічнай бібліятэцы Літвы дасюль захоўваюцца архівы гэтага гуртка. Адгэтуль вядома, што старшынём управы гуртка быў Барыс Даніловіч, ягоным намесьнікам Вацлаў Ластоўскі, у склад управы ўваходзілі Анатоль Бонч-Асмалоўскі, Аляксандар Уласаў, Ігнат Буйніцкі, Алесь Бурбіс. У гуртку бралі ўдзел Іван і Антон Луцкевічы, а таксама доктар Ёнас Басанавічус, каторы узначальваў музычную камісію гуртка. Алесь Бурбіс быў ня толькі грамадзкапалітычным дзеячам, але й таленавітым акторам і рэжысёрам. Ён паставіў “Па рэвізіі” Крапіўніцкага, “Залёты” ДунінаМарцінкевіча ды іншыя п’есы. Аднак найбольшым здарэньнем у працы гуртка была пастаноўка п’есы Янкі Купалы “Паўлінка”, якая адбылася ў 1913 г. у доме на вул. Віленскай, там, дзе цяпер знаходзіцца Дом настаўніка. Ролю Паўлінкі грала маладая й прыгожая Паўліна Мядзёлка, прысутнічаў і сам аўтар.

Музычнадраматычны гурток адыграў значную ролю ў разьвіцьці бел. прафэсыйнага тэатру, ладзіў вечары нацыянальнай культуры, ставіў спэктаклі, вёў асьветніцкую дзейнасьць, прапагаваў бел. народныя песьні й танцы, творы бел. драматургіі й паэзіі. У склад гуртка ўваходзіў аркестар народных інструмэнтаў, харэяграфічны ансамбаль і вялікі зьмешаны хор, якім кіраваў Людамір Рагоўскі. Хор выконваў творы Рагоўскага, як, напрыклад, песьню “А хто там ідзе?” на словы Купалы й бел. народныя песьні, часткова ў апрацоўцы Канстаньціна Галкоўскага.

Трэба адзначыць, што музычным жыцьцём тагачаснай Вільні кіравалі фактычна два памянёныя кампазытары: Рагоўскі й Галкоўскі. Яшчэ ў 1909 г., вярнуўшыся зь Пецярбургу, Галкоўскі арганізаваў у Вільні першы сымфанічны аркестар. Адначасова ён працаваў у музычнай школе, а ў 1918 г. стварыў сваю музычную школу, якая, праўда, існавала нядоўга. Жывучы ў шматнацыянальнай Вільні, К. Галкоўскі найперш зацікавіўся мяйсцовым песенным фальклёрам, беларускім і літоўскім, але гарманізаваў і песьні іншых народаў: расейскія, польскія, жыдоўскія. У гэтым самым часе ён стварыў шмат музычных твораў, сярод іх сымфонія й невялікія інструмэнтальныя п’есы й песьні. Пры польскай уладзе (19201939 гг.) у яго, як у прадстаўніка нацменшасьці, магчымасьці да працы былі абмежаваныя. Каб утрымаць сям’ю, Галкоўскі ў асноўным займаўся пэдагагічнай дзейнасьцю, выкладаючы музыку як у беларускай, так і ў літоўскай гімназіях. Працаваў і арганістам у касьцёле рэфарматаўэвангелістаў на вул. Завальнай (Пілімо). Гэты прыгожы будынак (гл. на вокладцы – заўв. рэд.) быў збудаваны ў 1835 г. паводле праекту праф. архітэктуры Віленскага ўнівэрсытэту Карла Падчашынскага . На франтоне касьцёла былі ўсталяваныя тры скульптуры, пасяродку ўвасабленьне Веры з крыжам, а паабапал яе анёлы работы праф. Віленскага ўнівэрсытэту Казіміра Елінскага. Цяпер гэтых скульптураў няма, з ранейшай багатай аздобы захаваўся барэльеф на чале франтону. Касьцёл, дарэчы, знаходзіцца побач з домам, у якім жыў Галкоўскі з жонкай і дачкой. У “Лістках календара” пад датай 26 Х 1936 г. Максім Танк згадвае, як ён і Рыгор Шырма наведалі кампазытара ў ягоным доме на Завальнай: “З дзядзькам Рыгорам заходзілі да кампазытара Галкоўскага. Трэба будзе напісаць словы для кантаты. Ня ўпэўнены, ці здолею гэта зрабіць, бо ні ў маіх заказчыкаў, ні ў мяне самога няма выразнай ідэі гэтага твору. Гаспадар пачаставаў нас гарбатай. Цікавы чалавек і выдатны выкладчык. Помню яго яшчэ з часоў сваёй вучобы ў гімназіі ймя Пушкіна. Даваў ён там лекцыі дыкцыі, якія мне вельмі потым прыдаліся, калі я пачаў авалодываць музыкай верша й выступаць на вечарах з чытаньнем сваіх твораў.

Палову пакоя, у якім працуе Галкоўскі, займае раяль, другую палову — рабочы стол і лавы, заваленыя кнігамі, нотамі, на сьценах — партрэты кампазытараў, зь якіх вылучаецца велізарны партрэт яго любімага настаўніка — Чайкоўскага”. У 20-х гг. Вільня была галоўным культурным беларускім цэнтрам у Заходняй Беларусі. Тут працавала Віленская Беларуская Гімназія, Віленскі Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча, дзейнічалі шматлікія грамадзкія арганізацыі, выдаваліся сотні бел. газэтаў, часопісаў, кнігаў. “Першым асяродкам, дзе зарадзілася культура бел. народнай песьні, была Віленская Беларуская Гімназія,” – пісаў у артыкуле “Мастацкая песьня ў Заходняй Беларусі” Рыгор Шырма. Гэты артыкул, які меў падзагаловак “Беларускія гарманізацыі й свабодная творчасьць Галкоўскага”, быў надрукаваны ў часопісе “Маладая Беларусь” у 1936 г. (Выйшаў толькі адзін нумар гэтага літаратурнага альманаху). “У Віленскай Беларускай Гімназіі яшчэ ў 1926 г. панавала песьняпрымітыў, песьня зь вялікімі заганамі з боку законаў гармоніі. Народны рэпэртуар школьнага хору не падымаўся вышэй за бедныя гарманізацыі Тэраўскага… На такім плыткім фундаманце будаваць музычнанацыянальную асьвету моладзі было немагчыма. Аставаўся адзін шлях — зьвярнуцца да народных крыніцаў, зь якіх і да гэтага часу можна чэрпаць цікавыя й багатыя мэлёдыі. Але да гэтага народнага меласу трэба было даваць належную мастацкую аправу. І вось за гэтую справу, гэтую распрацоўку ўзяўся К. Галкоўскі”, — піша Шырма.

Тагачаснае кіраўніцтва гімназіі, асабліва інспэктар, а пасьля дырэктар ВБГ С. Паўловіч, горача падтрымала култываваньне бел. народнай песьні. Першыя гарманізацыі Галкоўскага для невялікага зьмешанага хору адразу ўнесьлі высокі артыстызм і паказалі народную песьню ў зусім іншым сьвятле.

У траўні 1928 г. гімназія ладзіла канцэрт славянскай песьні. Перад выступленьнямі К. Галкоўскі прачытаў прысутным уступную лекцыю на гэтую тэму. Канцэрт пакінуў у слухачоў вялікае ўражаньне, яны зразумелі, што бел. народная песьня ня толькі здольная канкураваць зь песьнямі іншых народаў, але й мае сваю асаблівую прывабнасьць, мэлядыйнасьць. Прыход Галкоўскага ў беларускую музыку быў вельмі карысны, ён адразу вывеў яе з рамак прымітыву. Ужо першыя ягоныя пасьляваенныя гарманізацыі унесьлі ў песеннае бел. мастацтва сьвежасьць і высокі мастацкі ўзровень. З 1928 па 1938 г. кампазытар гарманізаваў 54 песьні для невялікага зьмешанага хору, 17 — для вялікага, 3 — для жаночага, напісаў дзьве народныя сюіты “Дуда” й “Каханьне”. Тагачасная беларуская прэса — часопісы “Калосьсе”, “Студэнцкая думка”, “Шлях моладзі” ды інш. — у сваёй хроніцы адзначаюць, што новага напісаў кампазытар. Так, у “Калосьсі” №3 за 1938 г. паведамляецца: “Віленскі кампазытар праф. К. Галкоўскі згарманізаваў бел. нар. песьні “Аў полі дуб, дуб”, Мур мураваны”, “Беларускую польку” й песьню — арыю “Ой плылі гусёлкі”. Аднак кампазытар не спыняўся толькі на аранжыроўцы народных песень. Галкоўскі першы ў Заходняй Беларусі напісаў музыку да вершаў Купалы, Коласа, Ясакара (Бядулі), Танка. Ягоная свабодная творчасьць складаецца зь пяці рамансаў, трох дуэтаў і аднаго вакальнага квартэта. Апрача таго ён стварыў сюіту “Каханьне” для хору й сымфанічнага аркестру ды сюіту “Песьні віленчукоў”, якія грунтаваліся перадусім на беларускім, а таксама на літоўскім песенным фальклёры.

У 20-30-ых гг. Галкоўскі блізка пазнаёміўся й пасябраваўся зь віленскай беларускай творчай інтэлігенцыяй. Ён бываў на літаратурных вечарах, ладжаных на кватэры Антона НэкандыТрэпкі, сустракаўся тут з прадстаўнікамі старэй шага пакаленьня В. Багдановічам, А. Луцкевічам, С. Паўловічам, Я. Станкевічам, а таксама з маладзейшымі М. Танкам, Н. Арсеньевай, В. Тумашам, П. Сергіевічам, Х. Ільяшэвічам. Але асабліва блізка ён сыйшоўся з фальклярыстам і харавым дырыжорам Рыгорам Шырмам. Іх зблізілі ня толькі чалавечыя якасьці — добразычлівасьць, сардэч насьць — аднак перадусім любоў да музыкі, да бел. Народнай песьні. Шырма ў той час кіраваў бел. студэнцкім хорам, працаваў рэгентам у Прачысьценскім саборы, а большасьць свайго часу прысьвячаў зьбіраньню бел. песеннага фальклёру. Ён вельмі высока ацэньваў працу Галкоўскага ў галіне апра цоўкі й гарманізацыі народных песень. У згаданым ужо артыкуле “Мастацкая песьня Заходняй Беларусі” Шырма пісаў: “Уладаючы дасканальна ўсімі музычнымі формамі гармоніі, кампазытар шырока прыкладае іх да нашых мелодый, усебакова выяўляе глыбокую красу народнай песьні. Багатыя мадуляцыі, лёгкія пераходы з мажорнага ў мінорны лад і наадварот, перадача меладыйнай тэмы голасу другому ў залежнасьці ад таго, якія словы яна ілюструе, прычым аснаўная мелодыя заўсёды захаваная, — усё гэта складае тое багацьце музычных апрацовак, якія так выгадна выдзяляюць Галкоўскага сярод іншых кампазытараў.

Некаторыя песьні — гэта проста сімфоніі ў мініяцюры. Сапраўды ж, інакш і няможна назваць такую песьню, як напрыклад “Ды хто, ды хто на цёмным лесе гукае” — вясельная песьня сіраты пакідае незвычайна моцнае, прыгожае, чаруючае ўражаньне. Да цыкла такіх апрацовак, апрача “Дуды” й “Каханьня”, трэба залічыць “Чорныя вочкі, пара спаць” — для сола й хору, “А ў гаспадара”, “Ходзіць пава па вуліцы” — для мяшанага хору, “Ой белая бярозанька” — для мушчынскага хору і многа іншых”.

Апрацоўкі бел. народных песень Галкоўскага высока ацаніў і ўкраінскі праф. А. Прыходзька: “Гэта вялікая краса, вялікае народнае мастацтва, глыбокая народная музычнасьць… Мала знаю гісторыю Беларусі, але некалькі гэтых песень гавораць мне болей як вялікі том гісторыі. Велізарнае ўражаньне на мяне зрабіў К. Галкоўскі песьнямі “А ў гаспадара”, “Ходзіць пава па вуліцы”. Балгарскі кампазытар Георгі Вакаржыеў, пазнаёмішыся з дзьвюма бел. народнымі песьнямі “Ой за ліхамі, за марозамі” й “Ой на гары, на даліне галубы лятаюць”, апрацаванымі Галкоўскім, прызнаў, што з гэтымі песьнямі можна сьмела выступаць у шырокім сьвеце — ня будзе сорамна ні аўтару, ні беларускай музыцы.

Галкоўскі, пішучы музыку да вершаў бел. паэтаў, фактычна быў заснавальнікам бел. рамансу ў Заходняй Беларусі. Для аднаго голасу напісаная музыка на вершы “Выйдзі спаткаці вясну” й “Абнімі ты мяне, маладая” Купалы, “Лугам, лугам зеляненькім” і “Ці грэх цябе любіць” Ясакара, “Адна, йзноў адна” Буйло, дуэты — “Як у лесе зацьвіталі” й “Тры сыны” Купалы, “Цёмная ночка лажыцца” Гурло, для мяшанага хору — “Гімн свабодзе” Купалы ды інш. Рамансы кампазытара знайшлі ацэнку й прызнаньне перадусім за мяжой. Яны былі перакладзеныя на польскую, расейскую, чэскую мовы. Сьпевакі чэскай опэры ў Празе ўводзяць у свой рэпэртуар два бел. рамансы Галкоўскага “Адна, йзноў адна” і “Лугам, лугам зеляненькім”.

Нягледзячы на высокія ацэнкі свае творчасьці, Галкоўскі не заўсёды знаходзіў так патрэбную маральную й фінансавую падтрымку ў бел. грамадзтве Заходняй Беларусі, а перадусім — у Вільні, Яшчэ ў 30-ыя гг. кампазытар задумаў і распачаў вялікую працу: беларускую опэру паводле паэмы Коласа “Сымон – музыка”. Аднак беларуская грамада недаацаніла значэньне гэтай вялікай працы, дый культурніцкія арганізацыі не дапамаглі кампазытару. “Мы дагэтуль ня можам здабыцца на паважную арганізацыю музычных імпрэзаў, існуючая прэса ня можа здабыцца на культурную крытыку. Мы ў гэтай галіне, відаць, не дарасьлі да Галкоўскіх, Грачанікавых”, — з болем пісаў Р. Шырма.

У 1936 г. лёс зьвёў Галкоўскага з выдатным беларускім сьпеваком Міхасём ЗабэйдамСуміцкім. Сьпявак паходзіў зь вёскі Шэйпяні каля Ружанаў Косаўскага павету. Ягонае музычнае ўзгадаваньне пачалося ад матчыных песень. Любоў да народнай песьні ён пранёс праз увесь амаль сьвет: ад Далёкага Ўсходу да Заходняй Эўропы. Як сьпявак Забэйда выступіў упершыню ў Харбіне, куды яго закінула Першая сусьветная вайна. Затым была Італія, грунтоўная навука музыкі й сьпеву ў праф. Карні, канцэрты, праца салістам у Міланскім тэатры “Ла скала”, высокія ацэнкі крытыкі, захапленьне публікі. У 1935 г. Забэйда варочаецца на бацькаўшчыну.

У сьнежні 1936 г. адбыўся вялікі канцэрт Забэйды ў Вільні. Уражаньне было незвычайнае. М. Танк пісаў: “Шмат я чуў, як сьпявалі народныя песьні. Але ж заўсёды яны неяк інакш гучалі, як там каля сваіх крыштальных вытокаў. У выкананьні адных яны гублялі сваю прастату, другія сьпявалі чужымі вуснамі, і здавалася, што за голасам недзе б’ецца незразу мелае сэрца гэтых песень. Зусім інакш сьпяваў Міхась Забэйда. Зь першых слоў ён нябачнымі пальцамі адчуваньня ўзяў гэтае сэрца песьні, паклаў яго на асьцярожныя далоні свайго дзіўнага голасу і, абвеяўшы чарамі, задумай, панёс яго, здаецца, на разьвітальныя дарогі, між саламяных стрэх, між каласоў, затопленых у сонцы, раскалыханых ветрам”. К. Галкоўскі быў акампаніятарам Забэйды на ўсіх ягоных канцэртах у Вільні: у 1936, 1937 і 1938 гг. Галкоўскі ўваходзіў на сцэну энэргічным крокам, кланяўся, сядаў пры раялі. Ён быў невысокага росту, лысы як калена, ягоны твар з правільнымі рысамі быў прывабны. Тэмпэрамэнт Галкоўскага праяўляўся асабліва, калі ёг граў скочную, вясёлую музыку. У рэпэртуары Забэйды заўсёды была “Лявоніха”. І тут трэба было бачыць Галкоўскага — крысьсё ягонага фрака лётала як крыльле. Нездарма яго называлі “maestro furiozo”. На ўсіх сваіх канцэртах Забэйда выконваў раманс Галкоўскага “Ці грэх цябе любіць”, які карыстаўся асаблівай папулярнасьцю сярод беларускай моладзі Вільні.

У 20 – 30 гг. Галкоўскі плённа працуе й на ніве разьвіцьця літоўскай музыкі. Гарманізуе літоўскія народныя песьні, піша й арыгінальныя творы. Тры ягоныя балеты для дзяцей “Чатыры пары году”, “Цудоўны сон” і “У каралеўстве лялек” былі пастаўленыя ў 193536 гг. у літоўскай гімназіі, дзе кампазытар выкладаў музыку. Раней, у 1928 г., ён напісаў кантату “Памяці Басанавічуса”, у 1927 г. — кантату “Памяці Чурлёніса”, у 1934 г. — апэрэту “Шчасьлівы каралевіч”. “8 траўня 1937 г. у Літоўскай гімназіі адбыўся гадавы канцэрт, на каторым былі выкананыя творы кампазытара Галкоўскага на літоўскія народныя тэмы для балету, сьпеву й сольных інструмэнтаў. Вечар, душою якога быў сам кампазытар, пакінуў самае глыбокае й прыгожае ўражаньне. Усе яго творы, якія складалі праграму вечара , ясна падкрэсьлівалі, што перад публікай ня толькі вялікі знаўца музыкі й прафэсар, але разам і вялікі мастацкі талент”, — пісаў у артыкуле “На віленскіх эстрадах” Рыгор Шырма. Дзеля праўды трэба адзначыць, што прафэсарам Галкоўскі тады яшчэ ня быў, проста ў Польшчы “прафэсарамі” называлі выкладчыкаў гімназіі.

У 1939 г. пачалася нямецкапольская вайна. 17 верасьня ў Вільню ўвайшла Чырвоная Армія. Тады ніхто ня ведаў пра патаемны пакт РыбэнтропаМолатава, аднак неўзабаве зрабіліся яўнымі новыя граніцы: Вільню перадалі Сьметонаўскай Літве. У 1940 г. буржуазную ўладу замянілі савецкай, а ў 1941 г. Вільню акупавалі немцы. Арышты, вывазы, расстрэлы, каторыя зьнішчылі амаль усю віленскую інтэлігенцыю, не закранулі кампазытара. Ён працягваў сваю пэдагагічную працу ў літоўскай і беларускай гімназіях, працаваў над новымі творамі. У ВБГ К. Галкоўскі выкладаў гісторыю музыкі. Выкладчык ён быў выдатны, гаварыў вобразна, ілюстраваў свае лекцыі граньнем на фартэпіяне. А на пераменах вакол яго зьбіраліся вучні, і ён граў свае творы.

Кампазытар усё яшчэ працаваў над “Сымонаммузыкай”, ня трацячы надзеі, што яму ўдасца стварыць беларускую нацыянальную опэру. Ён граў вучням арыі з сваёй опэры, часам сьпяваў іх, выконваў музыку для хораў… На жаль, зьдзейсьніць мару свайго жыцьця пра пастаноўку опэры “Сымонмузыка” Галкоўскаму не ўдалося. Калі ён пасьля вайны направіў сваю працу ў Саюз кампазытараў Беларусі, яму сказалі: “Цяпер трэба пісаць пра перамогу, пра подзьвігі партызанаў, а не пра нейкага там музыку!” І, навогул, з опэрамі яму не шанцавала. Ягоная першая опэра “Цыганы”, дыплёмная праца, хоць і была ўзнагароджаная залатым мэдалём, не пабачыла сьвятла сцэны, а опэра “Сымон музыка” так і не была закончаная й засталася ў архіве кампазытара.

Вясной 1944 г. ВБГ сьвяткавала сваё 25-годзьдзе. Зьехалася маса людзей. Прыехаў і Забэйда, каторы ў той час жыў у Празе. Гэта было апошняе спатканьне Галкоўскага з Забэйдам. Іхні апошні супольны канцэрт адбыўся ў тэатры на Вялікай Пагулянцы (Басанавічаўс, 13). Да юбілею гімназіі кампазытар, які часам пісаў лірычныя вершы, напісаў верш “Гімн да веды”:
Веда – сьветач, веда – праўда,
Правадыр дабра ў жыцьці.
Веда! Ты над нашым шляхам
Сонцам ясным зіхаці.
Напаі праменьнем цёплым
Вір пачуцьцяў, дум разьбег —
Смагне сэрца, тужыць розум,
Рукі цягнуцца к Табе!
Узьляці ты, птушкапесьня,
І прад Богам зазьвіні:
Мудрай ведаю Спрадвечны
Хай глядзіць у нашы дні.
Наша сэрца, наша ніва
Ведаюць адну вясну:
Час юнацтва, час пасеву
Не дагледзіш — прамінуць.
Засявай зярняты Веды
Ў веснавую прагу душ —
Хай на ўлоньні дужай нівы
Магутнеючы ўзыйдуць.
У табе, Радзіма наша,
Ускалышуць умалот,
Каб хапіла хлеба Веды,
І сьвятла, і асалод.

Пасьля вайны кампазытар і надалей жыў у роднай Вільні, працаваў у Віленскай кансэрваторыі. У 1947 г. яму быў прысвоены тытул прафэсара, а яшчэ раней, у 1945 г., заслужанага дзеяча мастацтва, у 1955 г. — народнага артыста. Галкоўскі карыстаўся агульнай пашанай. Па вайне ён ужо ня меў нікога блізкага ў беларускім асяродзьдзі Вільні: Р. Шырма жыў у Гародні, а пасьля ў Менску, дзе таксама зрабіўся і народным артыстам, і старшынём Саюзу кампазытараў Беларусі. Хор пад ягоным кіраўніцтвам быў шырока вядомы ў Беларусі й за мяжой. У Менску жыў і М. Танк, на вершы каторага Галкоўскі калісь пісаў музыку. Большасьць-жа старых сяброў не вярнулася зь лягероў, іншыя патрапілі на эміграцыю. Хто ведае, ці ўспамінаў іх Галкоўскі.

У 1953 г. Галкоўскі з дачкой Тамарай (жонка ягоная ўжо памерла) пераехаў на новую кватэру ў новым доме на вул. Гоштаўто. Зь ейных вокнаў было відаць рэчку, за ёй кляштарныя будынкі й касьцёл Сьв. Рафала, а далей сады. Памёр Канстаньцін Галкоўскі 20 лютага 1963 г. у веку 88 гадоў, пахаваны на мэмарыяльных могілках на Антокалі, дзе ў той час хавалі найбольш заслужаных грамадзянаў гораду. Тут-жа пахаваная ягоная жонка, а пазьней і дачка. На магіле помнік, пастаўлены Саюзам кампазытараў Літвы, а на ім прозьвішчы ў літоўскім варыяньце: К. Галкаўскас, Галкаўскене, Т. Галкаўскайтэ. На доме, дзе жыў Канстаньцін Галкоўскі, ёсьць мамэрыяльная дошка, а на ёй надпіс на расейскай і літоўскай мовах, прозьвішчы зноў пададзеныя ў літоўскім варыяньце. Нідзе ніякага сьледу, што ён быў беларусам і столькі зрабіў для разьвіцьця беларускай нацыянальнай музыкі.


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by