МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.)

Год: 2002
Раздзел: Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа
Краiна: Чылі
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/
Ігнат Дамейка і сучасная Беларусь: Уступнае слова

Любоў Уладыкоўская-Канаплянік

Гісторыя набывае асаблівае значэнне, калі разам з вывучэннем мінулых падзей, высвятленнем гістарычнай праўды сацыяльны вопыт дапамагае будаваць сучаснасць, праектаваць перспектыву на будучыню. У чым прыклад і ўзор нам, сённяшнім, — сусветна вядомая постаць Ігната Дамейкі ? У чым актуальнасць ягонай спадчыны?

Безумоўна, Ігнат Дамейка — чалавек рэнесанснага тыпу, пра якіх кажуць“тытан па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”. І навукоўцам ён быў шматпрофільным: з лёгкасцю пераходзіў ад геалогіі да батанікі, ад эканомікі да літаратуры, ад геаграфіі да адукацыі. І што немалаважна, у кожнай з гэтых галін ведаў І.Дамейка быў глыбокім, высокапрафесійным спецыялістам: чалавек, які ведае ўсё агульна, абстрактна, не адкрые, напрыклад, новыя віды раслін і жывёл, як гэта зрабіў Дамейка.

Як патрэбныя нам сёння такія людзі! Сацыяльна-палітычныя ўмовы, эканамічныя рэаліі вымагаюць эластычнага ўмення пераходзіць ад адной спецыяльнасці да іншай, бо шэрагі беспрацоўных папаўняюць, як правіла, вузкія спецыялісты — і па прафесіі, і па кругаглядзе.

Іншая рэч, што і навука сучасная празмерна спецыялізаваная, завужаная. У сацыяльнай практыцы фактычна ўсё падзяляецца, усё функцыянуе асобна: адукацыя, навука, эканоміка, палітыка. Сучаснае ж беларускае грамадства — пераходнае, калі шукаюцца шляхі далейшага развіцця, утвараюцца новыя структуры. А гэта і ёсць палітыка. Навука ж павінна служыць практыцы, дапамагаць грамадству, дзяржаве вырашаць канкрэтныя жыццёвыя праблемы. Ці гуманітарыі, прыкладам, павінны скрозь займацца даўно мінулым часам ці абстракцыямі, якія не маюць да Беларусі ніякага дачынення?

Асабліва запатрабаваныя зараз людзі з добрымі арганізатарскімі здольнасцямі. Перадусім у галіне асветніцтва, адукацыі, навукі, культуры. Бо ў рэшце рэшт не паўстанні вызначаюць пераможцаў, а інфармацыя, веды, інтэлект, духоўнасць. Практыка сведчыць пра тое, што выдатныя навукоўцы вельмі рэдка становяцца добрымі менеджарамі. Ігнат Дамейка — прыклад вучонага-арганізатара, які здолеў заснаваць у Чылі Нацыянальны універсітэт. Дзе б нам знайсці яшчэ аднаго Дамейку, які створыць Беларускі нацыянальны універсітэт?

Той навуковы напрамак, які развіваў І.Дамейка ў Чылі, не толькі не страціў сваёй актуальнасці ў 21 стагоддзі, а наадварот, набыў яшчэ большае значэнне. Забруджанасць навакольнага асяроддзя, драпежныя адносіны да прыроды, шматлікія экалагічныя праблемы ёсць сведчаннем нашай няўвагі да Зямлі, яе закінутасці. Хаця сёння ўжо нібыта “працуем” з наасферай. Экалагічны рух цесна звязаны з тымі праблемамі, якія распрацоўваў І.Дамейка. Праўда, вучоны адкрываў новыя віды ў жывёльным і раслінным свеце, а сёння Чырвоная кніга папаўняецца новымі звесткамі аб папуляцыях жывёл і раслін, якія знікаюць.

Ігната Дамейку называлі вялікім асветнікам. Не толькі таму, што жыў ён у эпоху Асветніцтва. Найперш дзякуючы яго неаслабнай празе распаўсюджваць сярод людзей ідэалы дабра, красы, праўды. А хіба сучасны духоўна-маральны крызіс можна пераадолець інакш, як толькі праз штодзённую асветніцкую працу па папулярызацыі ведаў беларускай культурнай традыцыі, агульначалавечага духоўнага вопыту? Асаблівую, глабальную значнасць і актуальнасць набывае асветніцтва як комплекс спосабаў і метадаў, накіраваных на фарміраванне гуманістычных ідэалаў, такога грамадскага і індывідуальнага светапогляду, які для нашага перыяду з’яўляецца перадавым, прагрэсіўным.

Арыентацыяю на маральныя каштоўнасці І.Дамейка выявіў сваю беларускую ментальнасць, сваю шляхетнасць не толькі паводле радаводу, каранёў, але шляхетнасць ад Бога. Адкрытасць, пошук праўды, свабодалюбства, годнасць, няўрымслівасць — наш зямляк увасобіў у сабе гэтыя лепшыя якасці нацыянальнага характару, якасці, якія заўсёды мелі беларусы, але сёння ў большасці сваёй страцілі.

Беларускі нацыянальны шлях вызначаецца многімі асаблівасцямі, сярод якіх не апошняя — дзівосная здольнасць аддаваць свету і свае ідэі, і свае лепшыя таленты. Ігнат Дамейка — не выключэнне. І сёння беларусы дзеляцца са светам сваім духоўным, інтэлектуальным, творчым патэнцыялам. Хіба што ўсё цяжэй ігнараваць, абыходзіць, замоўчваць Беларусь як Радзіму выдатных мастакоў, пісьменнікаў, навукоўцаў.

Спадчына Ігната Дамейкі застаецца для вечнасці. Дамейка ж жыве найперш у людзях, якія гэтак жа актыўна і ахвярна працуюць для будучыні і на славу Беларусі. І яны заслугоўваюць падзякі сучаснікаў і нашчадкаў. Ihnat Damiejka and the present-day Belarus. Opening address

L. Uladykouskaja-Kanaplanik

History takes on special significance when a social experience together with study of the past and elucidation of historical truth helps to build the present and project a perspective for the future. What example gives the world-famous figure of Ihnat Damiejka to us, the present-day people? What is the actuality of his legacy?

There is no doubt that Ihnat Damiejka was a man of Renascence who can be described as «the Titan of mind, of passion and character, of variety and erudition». He also was a multiple-discipline scientist, he was good in geology and botany, in economics and literature, in geography and education. And what is important I. Damiejka was the professional in the mentioned fields of knowledge. The person who possesses only abstract knowledge cannot discover, for example, new species of plants and animals as it was made by Damiejka.

We need such people today! The socio-political conditions, the economic reality we have require elastic ability to change professions, because, as a rule, ranks of the unemployed are enlarged by narrow-minded professionals.

It’s quite another matter that the modern science is too specialized and narrowed. In the social practice everything is divided and functions separately: education, science, economics, politics. The present-day Belarus is a transitional society in which new courses of development are looked for and new structures are organized. This is the politics. Science should serve the aims of practice, help people and state to solve concrete everyday problems

For example, whether humanitarians should investigate only the past or the abstractions which have nothing in common with Belarus?

We need especially the people who are good organizers. First of all in the sphere of education, science, culture. After all, not rebellions but information, knowledge, intellect, spirituality nominate a winner. Our life shows that excellent scientists very rarely become good managers. Ihnat Damiejka is an example of a scientist-organizer who was able to establish the Chilean National University. Where can we find one more Damiejka to establish the Belarusian National University?

The scientific trend developed by Damiejka in Chile has not lost its urgency, it has become even more important in the 21st century. Pollution of the environment, destructive attitude towards nature, numerous ecological problems show our indifference to the Earth. Though it seems that we «work» with the noosphere. Ecological development is bound up with the problems worked out by I. Damiejka. In fact, the scientist discovered new species in the world of animals and plants and the Red Book today is enlarged by new facts about the species of animals and plants which are dessapearing.

Ihnat Damiejka was called a great enlightener not only because he lived in the time of Enlightenment. Mainly he was called so for his aspiration to spread good, beauty and truth among people. Whether it is possible to overcome the present-day spiritual-moral crisis otherwise than through cultivation of the Belarusian cultural tradition and the spiritual experience common to all mankind?

Enlightment takes on special global significance and actuality when it is a complex of methods which are directed towards formation of humanistic ideals which are progressive for our epoch.

I. Damiejka revealed his Belarusian mentality, his heaven-born nobility through his orientation towards moral values. Our compatriot mirrors the best features of the national character such as openess, search for truth, love of freedom, pride, restlessness.

The Belarusian national path is characterized by many pecularities. One of them is a strange flair to give up to the world its ideas and the best talents. Ihnat Damiejka is not an exception. Today Belarusians share with the world their spiritual, intelectual and creative potential. And it becomes more difficult to ignore Belarus as the Homeland of prominent artists, writers, scientists.

The legacy of Damiejka remains for eternity. Damiejka lives in the people who take an active part in the work for the future and the greater glory of Belarus. And they are worthy of gratitude from contemporaries and descendants.

[Да Ігната Дамейкі]

Адам Плуг 

Хоць пад небам халодным, пахмурным краіны
Гадаваць немагчыма кустоўнік лаўровы,
Мы знаходзіць у нас, аднак, можам расліны,
Калі трэба ўшаноўваць вянкамі галовы. 

А чыя найбольш варта такой пашаноты
За тваю, дарагі госць з далёкага свету,
Дзе шчаслівы наш гонар, айчынныя цноты
Між чужынцаў пранёс ты праз доўгія леты?
За тваю, Тамаша друг адданы і Яна,
Эдуарда, Адама і цэлай Плеяды
Прамяністай, якая ад Бога прыслана,
Каб айчыннаю славай ясніць далягляды,
Запаліўшы святы Зніч на родным алтары,
Зніч любові й ахвяр, і з яго палымнення
Іскры ўжо з пакалення пайшлі ў пакаленне.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 

Ты ж грудзей маладых сваіх чыстым духаннем
Зніч раздзьмухваў, калі ў Вільні з самых зародкаў
Здабываў скарбы ведаў з вялікім стараннем
І калі йшоў за плугам, араў ніву продкаў,
Калі Гурту Блакітных у зродненым коле
Мацаваў дух прароча, расказваў пра зерне,
Што дае людзям плён і не згіне ніколі,
Нават чорт, утаптаўшы, зямлі яго верне;
І калі, малады, каб пазбыцца нягодаў,
У шырокі пайшоў свет на пошук прыгодаў,
І на іншым паўшар’і заслугаў адзінай
Здабываў славу й гонар зямельцы радзімай. 

А цяпер, як мінуў час разлук паўвяковы,
«Панна свеціць святая табе з Чанстаховы
І з душой, што расстаннем была засмучона,
Цябе цудам вяртае ў айчыннае лона,
Да пагоркаў лясных, да лугоў фарбаваных,
Па-над Нёмнам блакітным шырока пасланых,
Да палёў, маляваных святлом размаітым,
Залацістай пшаніцай, сярэбраным жытам», —
Дык прымі той вянок, які ўскладваюць брацці!
І хаця ён заслуг тваіх, цнот не аплаціць,
На яго паглядзі ўсё ж сваім мілым вокам;
Знойдзеш сведчанне ў ім, што быў добрым прарокам,
Як казаў, што не зведаем голаду мукі,
Бо зярня, што засеялі вашыя рукі,
Не змарнела, хоць часта ўраганаў бурлівых
Градабой і залева спустошвалі нівы;
Бо для нас філарэцкія песні не сціхлі.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Хай запэўненне тое, што ў гэтыя хвілі
Сэрца ўсе пацвярджаюць, у такт з маім б’юцца
І ў айчыну вяртанне тваё блаславілі,
У бадзёрым спакоі табе дасць адчуцца.
І хаця ў нас убога і холад, хмурыны,
Ды ніколі душа ў табе жаль не абудзіць,
Што для нас ты пакінуў цяпло той краіны,
Дзе шчыруюць багатыя, вольныя людзі,
Бо табе пазіраючы ў вочы ўрачыста,
Бачым бляск маладосці твае прамяністай.

Пераклад Уладзіміра Мархеля

Дзятлаўскія старонкі жыццяпісу

Уладзімір Красюк
(Мінск)

Маштабы асобы вызначаецца не толькі яе ўкладам у каштоўнасныя набыткі грамадства. Яны залежаць яшчэ і ад таго, наколькі чалавек застаецца адданым свайму жыццёваму крэда, насколькі гэтае крэда адпавядае патрабаванням часу. “Жывучы – быць карысным для іншых, інакш лепш не жыць”, – гэтыя словы І. Дамейкі былі квінтэсенцыяй яго існавання. Карысным для людзей ён быў перш за ўсё сваёй навуковай, а таксама грамадскай дзейнасцю. Не толькі тытанічная навуковая праца ў Чылі, дзе вялікі пераўтваральнік прыродазнаўства быў “апосталам навукі”, не толькі ўдзел у вызваленчым руху характарызавалі яго жыццёвую пазіцыю, але і жыццё ў глыбінцы раскрывала багацце творчай натуры, імкненне рэалізаваць свае надзвычайныя здольнасці. У поўнай меры гэта адносіцца да Дзятлаўшчыны, куды яму не аднойчы давялося вяртацца.

Існуюць пэўныя супярэчнасці ў асвятленні храналогіі першага знаходжання І. Дамейкі ў Жыбартаўшчыне, ці, па-ранейшаму, – Жыбуртоўшчыне, што каля Дзятлава, куды ён быў сасланы пад нагляд паліцыі ў 1824 г. за ўдзел ў руху філаматаў і філарэтаў. У энцыклапедычным даведніку “Мысліцелі і асветнікі Беларусі”, у кнізе А. Мальдзіса “Падарожжа ў XIX стагоддзе” гаворыцца, што спачатку Дамейка быў высланы з Вільні ў в. Заполле на Лідчыне, а потым у в. Жыбуртоўшчына, у маётнак дзядзькі. А ў кнізе “Ігнат Дамейка (1802—1889)“ (Варшава; Ліда, 2002) сказана, што шэсць гадоў Дамейка правеў у маёнтках дзядзькі Ігната, спачатку ў Жыбуртоўшчыне, а потым ў Заполлі. Ва ўсякім выпадку, у сваіх успамінах І. Дамейка піша, што ў 1884 г. прыехаў у Жыбуртоўшчыну, дзе не быў 53 гады. Значыць, апошні раз ён быў там у 1831 г., якраз напярэдадні лістападаўскага паўстання, у якім прыняў актыўны ўдзел.

Як жылося маладому магістру філасофіі ў якасці ссыльнага? Чым ён займаўся, як бавіў час? Яго жыццёвая і інтэлектуальная энергія перамагала роспач расставання з віленскімі сябрамі і перажыванні з прычыны прымусовага знаходжання ў вёсцы. Тут ён здолеў выявіць сваю творчую натуру, займаўся навукай і рабіў дабро людзям. Яму было забаронена паступаць на дзяржаўную службу, весці грамадскую дзейнасць. І Дамейка пачаў вынаходзіць метады паляпшэння апрацоўкі зямлі, праводзіць доследы па вырошчванні жывёлы на навуковай аснове. У сваіх успамінах ён зазначае, што ў Жыбуртоўшчыне падчас прыезду ў 1884 г. яго ў першую чаргу зацікавіў стан сада, дома, стадолы, стайні; ён абышоў усе палі, лугі, палеткі аўса і землі, дзе некалі ў маладосці ўжываў новыя прыёмы вядзення гаспадаркі. Уважліва агледзеў статкі свойскага быдла, клеці, аборы, кухню, чародку свойскіх птушак.

І. Дамейка быў верны ідэям і запаветам філаматаў і філарэтаў. Таму як мог, ён стараўся аблегчыць долю прыгонных сялян. Ва ўспамінах былы выгнаннік адзначае, што па прыбыцці другі раз ў Жыбуртоўшчыну яго сардэчна віталі сяляне, якія памяталі пра яго і яго справы; сярод іх быў і стары Ян, равеснік Дамейкі. Старыя сяляне суседняй вёскі Норцавічы, сустракаючы Дамейку хлебам-соллю, гаварылі: “Мы памятаем яшчэ маладога пана, і шмат якія жанчыны памятаюць”. І. Дамейка бый добрым гаспадаром. Ягоны сябра А. Міцкевіч пазней увасобіў яго ў паэме “Дзяды” ў вобразе аканома Жэготы (універсітэцкая мянушка Дамейкі).

Жывучы ў глыбінцы, І. Дамейка не парываў сувязяў з Вільняй, вёў перапіску з А. Міцкевічам і сябрамі-філаматамі, марыў пра падарожжы і вольнае жыццё, нават у 1825 г. спрабаваў аформіцца на службу ў Інжынерны Корпус у Варшаве.

Пазней, ужо будучы сусветна вядомым вучоным, маючы надзвычай вялікі аўтарытэт ў Чылі, І. Дамейка ніколі не расставаўся з намерам вярнуцца на Радзіму. Але на працягу многіх гадоў не меў такой магчымасці, бо не было да каго ехаць. Нарэшце, калі ў 1877 г. дачка Ганна ўступіла ў шлюб з сынам яго сваяка Лявонам і маладая пара ў наступным годзе пераехала жыць з Сант’яга ў Жыбуртоўшчыну, з’явілася магчымасць вяртання ў родныя мясціны.

Пасля многіх гадоў вандровак па свеце, сарака шасці гадоў жыцця і працы ў Чылі вучоны нарэшце ступіў на родную зямлю. У сярэдзіне жніўня 1884 г. ён з сынамі прыбыў праз Еўропу ў Жыбуртоўшчыну – “апошні прыстанак майго 53-гадовага падарожжа”. Прыехаў, каб застацца назаўсёды.

І. Дамейка прыехаў са сваім сябрам юнацтва Антонам Эдвардам Адынцом, з якім сустрэўся па дарозе, у Жыбуртоўшчыну да іх завітаў і стары прыяцель Турскі. Успомнілі віленскія гады, абмеркавалі бягучыя падзеі. Дамейка пачаў абжывацца на новым старым месцы. Радаваўся паляпшэнню ў жыцці сялян. У гэты час ён атрымаў ліст з Парыжа, у якім чыліец Хаакін Дыяс паведамляў, што мае ад вучняў Дамейкі з Сант’яга даручэнне перадаць яму залаты медаль у доказ іх удзячнасці.

Аднак трэба было вызначыцца з будучыняй сыноў, да таго ж, заставаліся няскончаныя навуковыя і грамадскія справы. Таму ў верасні І. Дамейка праз Варшаву і Берлін паехаў у Парыж, дзе ўладкаваў сына Казіміра ў Горную школу і сустрэўся з сям’ёй сына А. Міцкевіча. У сакавіку 1885 г. ён наведаў Рым, Неапаль, подняўся на Везувій. Уладкаваўшы сына Гернана ў духоўную семінарыю, заехаў у Кракаў. Потым, павандраваўшы па Палесціне, вярнуўся ў сярэдзіне кастрычніка з паломніцтва па Святой Зямлі праз Парыж у мілую яму Жыбуртоўшчыну.

Тут І. Дамейка правёў наступныя два гады. Адпачываючы ад жыццёвых перыпетый, ён не заставаўся ў баку ад спраў, вёў навуковую перапіску. У красавіку 1887 г. Ягелонскі універсітэт надаў Дамейку званне ганаровага доктара медыцыны. Па розных справах ён выязджаў у Рым, Парыж, некалькі разоў у Варшаву і Кракаў. Пэўна, у Жыбуртоўшчыне, у зацішшы, можна было няспешна акінуць позіркам пражытыя гады, насычаныя падзеямі, падвесці пэўныя вынікі навуковым пошукам. Аднак ставіць кропку было яшчэ рана. І 24 мая 1887 г. на навуковым пасяджэнні Акадэміі навук у Кракаве Дамейка прачытаў даклад па методыцы вывучэння і навучання фізічнай геаграфіі, прадставіўшы геаграфічную карту, якую раней падрыхтаваў у Парыжы.

У Жыбуртоўшчыне можна было не толькі няспешна падводзіць рахункі былым справам, але і рабіць прыкідкі на будучыя часы. Абмеркаваўшы з блізкімі сітуацыю, Дамейка вырашыў, што сыны Казімір і Гернан павінны застацца на зямлі маці. Таму, пражыўшы ў Жыбуртоўшчыне з 1884 па 1888 гг., Ігнат Дамейка вырашыў яшчэ раз наведаць Чылі, каб уладкаваць будучыню сыноў. У канцы лета 1888 г. ён адбыў у Сант’яга з надзеяй зноў вярнуцца на Радзіму і там скончыць свой жыццевы шлях, назаўсёды застаўшыся ў роднай зямлі. Аднак падчас марского падарожжа ён захварэў, прыбыў сур’ёзна хворым у Сант’яга і праз некалькі месяцаў памёр. Для чылійцаў пахаванне І. Дамейкі стала агульнанароднай жалобай.

Ігнат Дамейка быў патрыётам сваёй зямлі. Шанаваў сваю малую радзіму, тыя мясціны, дзе давялося жыць. Воляй цяжкага лёсу Жыбуртоўшчына, Дзятлава былі прытулкам у самыя нялёгкія часіны яго няпростага жыцця. Здаецца і цяпер тут лунае светлы дух чалавека, які любіў гэтую старонку. Матэрыялы пра Ігната Дамейку ў экспазіцыі і фондах 
Карэліцкага краязнаўчага музея “Зямля і людзі”

Святлана Кошур
(Карэлічы)

Шчодрая Карэліцкая зямля падарыла свету шмат таленавітых літаратараў, вучоных, артыстаў. Сярод іх ёсць людзі, якія не маючы магчымасці жыць і працаваць на радзіме, свае веды, свой талент аддавалі на карысць іншых дзяржаў, але іх навуковыя адкрыцці і творчыя дасягненні – гэта і агульначалавечы набытак. Больш за поўстагоддзя жыве за межамі радзімы выдатны вучоны, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, доктар філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі Барыс Кіт. Адзін з пачынальнікаў амерыканскай астранаўтыкі, аўтар першага падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве, якім і сёння карыстаюцца вучоныя многіз краін свету, здольнасці да матэматыкі праявіў яшчэ ў школьныя гады, калі быў вучнем Карэліцкай школы.

46 гадоў пражыў у Чылі вучоны-даследчык, геолаг Ігнат Дамейка. Менавіта там, у гэтай далёкай краіне, ён здзейсніў свае асноўныя навуковыя адкрыцці, пакінуўшы чалавецтву ў спадчынў 130 навуковых прац, шматлікія падручнікі і каштоўныя калекцыі мінералаў.

Выхаванец Віленскага універсітэта і Парыжскай Горнай школы, нязменны рэктар універсітэта ў Сант’яга на працягу 16 гадоў, вядомы даследчык прыродных багаццяў Чылі, выдатны педагог і арганізатар, Ігнат Дамейка ўвайшоў ў гісторыі краіны як адзін з буйнейшых дзеячаў духоўнай і матэрыяльнай культуры.

Чылійская зямля стала для яго краем, якому ён прысвяціў свае здольнасці, сваю энергію, сваю працу, там ён распаліў свой дамашні ачаг, там уздыхнуў у апошні раз.

І ўсё ж ён застаўся адданы сваёй бацькаўшчыне, пра якую памятаў кожную хвіліну жыцця, а ў лістах да сваякоў і сяброў заўсёды цікавіўся тым, што адбываецца ў родных мясцінах. Але толькі праз шмат гадоў, у 82-гадовым ўзросце, вучоны зноў з хваляваннем ступіў на родную зямлю. Свае ўражанні ад сустрэч ён пакінуў у дзённіку, які вёў усё жыццё. Кніга “Мае падарожжы” (дзённікі выгнанніка)”, выдадзеная ў 1962 г. у Вроцлаве, захоўваецца ў фондах Карэліцкага краязнаўчага музея “Зямля і людзі”.

Сышоўшы з цягніка ў Гарадзеі, І. Дамейка трапіў у абдымкі да сваякоў. Яго сустракалі дачка Аніта, зяць Леан, швагер Вяржбоўскі, плямениікі. Пасля ўсхваляванай сустрэчы, сеўшы ў экіпажы, усе рушылі ў Мядзвядку. Быў цудоўны ранак, і вучонаму здавалася, што нават летняе сонца радуецца яго шчасцю.

А колькі было хвалявання, калі ўбачыў ён мядзвядскую сядзібу! Амаль са слязьмі выйшаў з экіпажа. Не пазнаў ні двара, ні ганка. Агледзеў усе пакоі ў доме, затрымаўся на тым месцы, дзе 74 гады таму ляжаў яго нябожчык бацька. Дом быў прыбраны і ўтульны, але не той, што раней. Не пазнаў Ігнат Дамейка. і саду – на яго месцы быў парк. Вучоны наведаў магілы братоў, пабачыў касцёльчык, дзе ў 10 гадоў прыняў першае прычасце, схадзіў у лес, куды хлопчыкам бегаў па грыбы і арэхі. Неба хмурылася, накрапваў дождж, але Ігнат Дамейка не спяшаўся – яго сэрца было перапоўнена радасцю ад сустрэчы з роднымі мясцінамі.

А назаўтра рана вучоны паехаў у Мір на магілу бацькі, які быў пахаваны каля касцёла. І хоць было Ігнату тады няпоўных сем гадоў, усё ж ён успомніў, дзе магіла бацькі, успомніў і той момант, калі апускалі труну ў магілу, а ён з братамі і дзядзькамі плакаў.

У гэты ж дзень схадзіў ён яшчэ раз у вёску, прайшоў яе з канца ў канец і выйшаў на мост цераз Ушу. Успомніў, як іх, малых, купалі ў гэтай рацэ. І прыемна было яму чуць, калі казалі старыя людзі, што памятаюць яго і рады яго вяртанню.

Два дні прабыў Ігнат Дамейка ў Мядзвядцы, а на трэці дзень выехаў у Далматаўшчыну – да швагра Вяржбоўскага, у дом сваёй сястры нябожчыцы Марыі. Сустракалі яго тут не менш усхвалявана і сардэчна, чым у Мядзвядцы. Некалі ў доме Вяржбоўскага жыў сябра Ігната Дамейкі – Ян Чачот, тут ён збіраў і запісваў беларускія народныя песні.

Праз дзень вучоны выехаў у Сачыўкі, у сядзібу, дзе некалі жыла яго бабка Анцута. Памятаў ён, як Марыля Верашчака, яго стрыечная сястра, разам з іншымі дзяўчатамі спявала песні на імянінах перад расчуленай бабуляй, памятаў, як развітаўся ён тут назаўсёды з маці, апошні раз пацалаваўшы ёй рукі, – а праз год яе не стала. Да яе на магілу пайшоў ён назаўтра і, укленчыўшы, дзякаваў Богу, што дазволіў яму пасля паўвекавога выгнання зноў вярнуцца на магілу маці.

У час вячэры ў Сачыўках Ігнат Дамейка пачуў спевы жней. На вуліцы прыгожая дзяўчына ў вянку з жытніх каласоў падышла да яго і пакланілася, а ён, згодна са звычаем, зняў з яе галавы вянок і перадаў гаспадыні дома, прыняўшы хлеб, які паднеслі яму паважаныя людзі. І доўга ў тую ноч не мог заснуць Ігнат Дамейка – успамінаў дзіцячыя гады, і аж да раніцы гучалі ў яго вушах дажынкавыя песні. . .

Вяртаючыся праз 4 гады разам з сынамі ў Чылі, Ігнат Дамейка захоўваў у душы ўспаміны пра гэтыя незабыўныя гады, якія ён правёў на радзіме…

І родная зямля не забыла вялікага чалавека, які зрабіў на ёй свае першыя крокі. Шмат напісана пра вучонага ў Беларусі. Добра ведаюць пра яго і на Карэліччыне. У 1997 г. у час святкавання 195-годдзя з дня нараджзння І. Дамейкі ў Карэлічах адбыліся 4-я Міжнародныя чытанні, прысвечаныя спадчыне вучонага-асветніка. Тады ж у Мядзвядцы быў устаноўлены памятны знак ва ўшанаванне нашага славутага земляка, а ў мясцовай школе адкрыты музей, экспанаты якога расказваюць пра жыццё і навуковую дзейнасць Ігната Дамейкі. На наступны год Карэлічы і Мядзвядку наведалі ўдзельнікі 5-х Карэліцкіх чытанняў, прысвечаных Адаму Міцкевічу. Сярод гасцей быў нашчадак Ігната Дамейкі Мар’юш Германовіч, які прыехаў з Францыі.

Траюрадная пляменніца вучонага Ева Адахоўская, з якой музею ўдалося наладзіць перапіску, не маючы магчымасці прыехаць з далёкай краіны, даслала з Сант’яга ў Карэліцкі раённы краязнаўчы музей “Зямля і людзі” цікавыя дакументы і фотаздымкі, якія расказваюць пра жыццё нацыянальнага героя Чылі. Фотаздымкі зрабіў для музея Ігнасіо Дамейка, праўнук нашага славутага земляка. Яны былі змешчаны на выставе “Вялікі асветнік”, створанай у нашым музеі да 200-годдзя з дня нараджэння вучонага і выкарыстанай на перасоўнай выставе “Ураджэнец Мядзвядкі – нацыянальны герой Чылі”.

На фотаздымках мы бачым вучонага ў розныя перыяды яго жыцця: і ў час знаходжання ў Парыжы ў 1830-я гг., і ў час наведвання радзімы ў 1880-я гг. На адным з фотаздымкаў ён разм з сынамі Эрнанам і Казімірам, на другім – з сябрам А. Адынцом. Прыцягвае ўвагу фотаздымак Аніты, адзінай дачкі вучонага (нарадзілася ў 1854 г.).

Як вядома, Ігнат Дамейка ў 1859 г. ажаніўся з чылійкай Энрыкетай дэ Сатамаер, якая была маладзейшая за яго на 30 гадоў. З жыццяпісу вучонага, складзенага Евай Адахоўскай, даведваемся, што спачатку ў Дамейкі нават і думкі не было пра такі саюз, хаця прыгожая суседка падабалася яму. Згодна з сямейным паданнем, дыпламатычна падштурхнуў вучонага да больш блізкага знаёмства з суседзямі (з сям’ёй Энрыкеты) адданы яму слуга, індзеец Хуан. Калі ж знаёмства адбылося, высветлілася, што таямнічы і паважаны іншаземец ужо даўно прыцягваў увагу дзяўчыны, і яна не адмовілася стаць яго жонкай. Гэты шлюб доўжыўся 20 гадоў (Энрыкета памерла ад сухотаў у 1870 г.). У сям’і Дамейкаў нарадзілася чацвёра дзяцей (адзін з іх, сын Генрык, памёр у маленстве). Дачка вучонага Аніта ў 24-гадовым узросце выйшла замуж за свайго стрыечнага брата Леана і разм з ім, пакінуўшы бацькоўскі дом у Чылі, выехала на радзіму бацькі і пасялілася спачатку ў Мядзвядцы, а потым у Жыбуртоўшчыне (каля Дзятлава). Менавіта тут і спыніўся Ігнат Дамейка, калі ў 1884 г. разам з сынамі прыехаў на радзіму. Памерла Аніта ў 1917 г. у Варшаве бяздзетнай.

Старэйшы сын Ігната Дамейкі Эрнан (1859—1931) быў ксяндзом і таксама не пакінуў пасля сябе нашчадкаў. І толькі малодшы сын вучонага Казімір (1863—1922) прадоўжыў род Дамейкаў у Чылі. Як вынікае з радаводу, дасланага ў музей Евай Адахоўскай і складзенага Ігнасіо Дамейкам, Здзіславам Рынам і Анітай Дамейка, у Казіміра было чацвёра сыиоў – Ігнасіо, Казімір, Карлас і Xуан, дачка Ганна і 23 унукі (пяцёра дзяцей было ў Ігнасіо: Эрнан, Ігнасіо, Кармэн, Ганна-Марыя, Марыя дэль Пілар; чацвёра ў Казіміра: Леан, Фернанда, Пабла, Хорхе; пяцёра ў Карласа: Карлас, Марыя-Алена, Аляксандр, Серхіо, Хавіер; пяцёра ў Хуана: Пас, Хуан, Андрэс, Сесілія, Мігэль; чацвёра ў Ганны: Ганна-Марыя, Ігнасіо, Альфонс і Хайм).

Наступныя два пакаленні, адзначаныя ў радаводзе, таксама шматлікія (мы налічваем 85 прапраўнукаў Ігната Дамейкі). Такім чынам, род гэты трывала ўкараніўся на чылійскай зямлі.

Ёсць на фотаздымках, дасланых з Чылі, дом Ігната Дамейкі ў Сант’яга, а таксама выгляд кабінета і салона ў гэтым доме. Дом знаходзіцца ў цэнтры Сант’яга ў старым квартале на вуліцы Куэта. Узведзены ён у 1836 г. і з’яўляецца помнікам архітэктуры. Некалі Інат Дамейка, у захапленні ад гэтага прыгожага куточка, пісаў свайму сябру Адаму Міцкевічу: “Набліжалася самая цудоўная пара года, квітнелі апельсінавыя сады, магноліі, паветра напаўнялася водарам белых і блакітных гартэнзій. Я выехаў за горад у пошуках доміка, які б нагадваў вёску. Знайшоў быццам бы не прызначаны [нікому. – Рэд.] дом, нядаўна пабудаваны адным французам, з даволі вялікім садам, з высокім вінаграднікам, пяцюдзесяццю апельсінавымі, шматлікімі персікавымі і абрыкосавымі дрэвамі, недалёка ад прыходской царквы”.

Пашкоджаны ў час землятрусу ў 1985 г., дом быў адноўлены, і цяпер там знаходзіцца музей І. Дамейкі.

У доме захаваліся рэчы, якімі карыстаўся вучоны. У пакоях – арыгінальная мэбля, у тым ліку пісьмовы стол, за якім І. Дамейка вёў перапіску з вядомымі вучонымі таго часу, са сваімі сябрамі і сваякамі. Побач са сталом – кніжныя шафы з кнігамі Дамейкі, паліца з сувенірамі. Ёсць тут і некаторыя мінералы з каштоўнай калекцыі вучонага, якая сёння знаходзіцца ва універсітэце горада Ла Сэрэна. Над сталом – копія абраза Вострабрамскай Маці Божай. На сценах пакояў – партрэты, польскія гравюры і карціны на рэлігійныя сюжэты. Ёсць і вялікія эквадорскія палотны.

Вяртаючыся з універсітэта, І. Дамейка любіў сядзець у самым маленькім пакоі ля каміна, дзе заўсёды рабіў сабе чай, а потым чытаў на польскай, французскай, іспанскай і іншых мовах. Часам ён маляваў або іграў на фартэпіяна. Тут, у гэтым доміку, вучоны пісаў свае працы – падручнікі па фізіцы і мінералогіі, кнігі па метэаралогіі і інш. Засталіся яго рукапісныя нататкі пра падарожжы, араўканцаў, пра Анды, мінералы, пра каланізацыю і адукацыю. Апошняя тэма асабліва хвалявала вучонага. Яго не задавальняла сістэма адукацыі, якая існавала ў Чылі. У 1842 г. ён напісаў працу, якая стала праектам рэформы ўсёй сістэмы народнай і універсітэцкай адукацыі. У сваіх вучняў наш зямляк імкнуўся выхоўваць высокія імкненні і мэты. “Юнак павінен адчуваць любоў да вучобы, каб развіваць свае разумовая здольнасці… Калі з дзяцінства абуджаць у пяшчотным сэрцы і яркім уяўленні матэрыяльную выгаду і эгаізм, вельмі хутка яго талент будзе загублены і згасне”.

Актыўнасць, працавітасць і адданасць І. Дамейкі навуцы спрыялі яго вялікай папулярнасці ў Чылі. Не выпадкова адна з чылійскіх газет назвала вучонага “апосталам навукі”. Імя Ігната Дамейкі носяць горныя вяршыні, населеныя пункты, вуліцы, бібліятэкі, музеі, навучальныя ўстановы. Імем вучонага названы мінералы.

Нашаму земляку прысвечана шмат кніг і навуковых прац, у яго гонар адліты памятны медаль, у Сант’яга яму ўстаноўлены велічны помнік з надпісам “Вялікі Асветнік”. На адным з фотаздымкаў, атрыманых з Чылі, можна ўбачыць гэты помнік. Ёсць і апісанне яго ўрачыстага адкрыцця, якое адбылося 23 студзеня 1902 г. на могілках у Сант’яга, куды з фамільнага склепа быў перанесены прах вялікага вучонага.

Урачыстасць пачалася ў 9 гадзін раніцы. Перад гэтым ксёндз Эрнан Дамейка, сын вучонага, адслужыў імшу ў капліцы на могілках. Пасярод капліцы стаялі дзве мармуровыя урны, у якіх знаходзіўся прах Ігната Дамейкі і яго жонкі, навокал – мноства кветак. Пасля імшы ксёндз Ян Акура благаславіў урны, якія ў суправаджэнні вялікага натоўпу пад жалобныя песні манашак былі перанесены на месца вечнага спачыну і ўстаноўлены ў грабніцы пад помнікам. Помнік, выкананы ў строгім стылі, складаецца з парфіравага п’едэстала і калоны, увянчанай бюстам Дамейкі.

Міністр адукацыі Чылі дон Рафаэль Балмакеда, які прысутнічаў на ўрачыстасці, адзначыўшы ў сваёй прадмове, што ўрад прыняў рашэнне выдаць усе працы вучонага, парадамі і ведамі якога карысталася цэлае пакаленне, сваё выступленне закончыў наступнымі словамі: “Шанаваць вучоных, прызнаваць іх заслугі, праслаўляць іх дабрадзейнасць, паказваць на іх як на прыклад для моладзі – гэта ганаровы абавязак урадаў, якія прызнаюць, што прагрэс радзімы залежыць галоўным чынам ад распаўсюджвання карысных навук і ведаў, а таксама ад прыцягнення да разумовай працы і да здзяйснення дабрадзейнасці…”

Імя Ігната Дамейкі сёння добра ведаюць у розных краінах. Ушаноўваюць яго памяць і на радзіме. Варта адзначыць, што паводле рашэння Карэліцкага райвыканкама ад 28 верасня 1999 г. штогод таленавітым школьнікам раёна, пераможцам алімпіяд на раённым злёце выпускнікоў у канцы навучальнага года ўручаюцца стыпендыі імя І. Дамейкі. Імя вучонага носяць вуліцы ў Карэлічах і Мядзвядцы. Другі раз праводзяцца ў раёне прысвечаныя вучанаму Карэліцкія чытанні, арганізатарам якіх з’яўляецца Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны.

Не першы год займаюцца зборам матэрыялаў пра жыццё і навуковую дзейнасць І. Дамейкі супрацоўнікі раённага музея “Зямля і людзі”. У 1998 г. консул Чылі Алехандро Гіббанс перадаў з Масквы для музея некалькі праспектаў са звесткамі пра Чылі. Спадзяемся мы і на больш шырокія кантакты з нашчадкамі І. Дамейкі. Не так даўно прафесар Адам Мальдзіс даслаў нам цікавыя матэрыялы пра аднаго з іх, а таксама перадаў ксеракопіі карт, складзеных І. Дамейкам, якія захоўваюцца ў бібліятэцы Парыжа. Нацыянальны цэнтр імя Ф. Скарыны дапамог нам наладзіць кантакт з траюраднай пляменніцай вучонага Евай Адахоўскай, якая разам з апошнім лістом даслала з Чылі ў музей сваю кнігу “Легенды далёкай Польшчы”, дзе ёсць успамін пра Мядзвядку.

Нядаўна мы атрымалі ліст з бібліятэкі імя І. Дамейкі ў Буэнас-Айрасе, супрацоўнікі якой жадаюць падтрымліваць кантакты з нашым музеем і абяцаюць пераслаць з Аргенціны звесткі пра вучонага.

Да юбілею Ігната Дамейкі было прымеркавана выданне раённым музеем кнігі С. Кошур “Вяртанне на Радзіму”, у якй змешчаны матэрыялы пра вучонага і іншых таленавітых землякоў. У выданні кнігі вялікую дапамогу аказаў прафесар Барыс Кіт, які ў свой час шмат зрабіў для беларускай асветы і заслугоўвае самых удзячных слоў за сваю асветніцкую і навуковую дзейнасць.

З пачатку года чылійскія фотаздымкі занялі сваё месца ў адной з залаў нашага музея і, я спадзяюся, у будучым мы зможам стварыць у музеі цікавую экспазіцыю, прысвечаную выдатным вучоным, асветнікам і творцам з Карэліччыны, якія на працягу стагоддзяў асвятлялі сэрцы і душы людзей, пашыраючы веды і культуру. «Малая Радзіма» І. Дамейкі

Ядвіга Аношка
(Мінск)

Акрамя месца нараджэння І. Дамейкі (в. Мядзвядка Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці), шмат іншых мясцін на тэрыторыі Беларусі ў межах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей звязаны з яго імем. Тут ён правёў свае дзіцячыя і юнацкія гады, тут пражыў амаль 4 гады ў сталым узросце, прыехаўшы з Чылі ў 1884 г. Тут яго карані, тут пахаваны бацька і маці, іншыя родныя і сваякі. Гэтыя мясціны сёння прыцягваюць да сябе шматлікіх гісторыкаў, краязнаўцаў, пісьменнікаў. Сюды прыязджаюць не толькі з Беларусі і Польшчы, але і з Францыі, Аўстраліі, Чылі і іншых краін свету. Удалося адшукаць больш за 200 нашчадкаў і сваякоў знакамітага вучонага. Некаторыя з іх ужо неаднойчы прыязджалі ў Беларусь. Сапраўды, зямля продкаў мае велізарную прывабную сілу.

Царызм не дазволіў І. Дамейку аддаць свой талент на карысць роднай зямлі і роднага народу. Высока ацэнены яго ўклад у развіццё Чылі. Там яго называюць апосталам навукі і лічаць палякам, у Беларусі палякі збіраюць экспанаты для музеяў. І. Дамейка ўсім cваім жыццём заслужыў права на памяць і помнік на роднай зямлі.

Трэба адзначыць, што асабліва багатыя на сувязь з імем і родам Дамейкаў Гродзеншчына (Карэліцкі, Навагрудскі, Лідскі, Дзятлаўскі, Шчучынскі р-ны) і Брэстчына (Баранавіцкі р-н).

Карэліцкі раён 

Вёска Мядзвядка, 15 км ад г. п. Мір. Тут 31 ліпеня 1802 г. нарадзіўся І. Дамейка. Тут праходзіла яго сталенне. У старой уніяцкай царкве ён прыняў першае прычасце, разам з бацькамі і сялянамі ўдзельнічаў у святочных працэсіях. Да моманту прыезду на радзіму (1884) сядзіба была канфіскавана (мал. 1), царква зачынена і занядбана. Усю вёску прымусам навярнулі ў праваслаўе. Народ не хадзіў ні ў царкву, ні ў касцёл. У 1997 г. (да 195-годдзя з дня нараджэння) у школе адкрыты музей І. Дамейкі (мал. 2). У цэнтры вёскі ўсталяваны памятны знак (мал. 3), разбіты сквер, імем І. Дамейкі названа цэнтральная вуліца.

Горад Карэлічы, 194 км на ў ад Гродна. У краязнаўчым музеі знаходзіцца стэнд, прысвечаны І. Дамейку (мал. 4).

Г. п. Мір, 26 км на ПдУ ад Карэлічаў. Каля парафіяльнага ўніяцкага касцёла св. Мікалая з левага боку ад уваходу пахаваны бацька вучонага Іпаліт Ануфрыевіч Дамейка — старшыня Навагрудскага земскага суда. Пасля скасавання ўніяцтва касцёл быў перададзены праваслаўным, і шмат дошак з надпісамі, што былі на ўнутраных і вонкавых сценах, знікла. Невядома, ці была дошка, прысвечаная І. А. Дамейку.

Вёска Далматоўшчына, 20 км на Пд ад Карэлічаў. Сядзіба, дзе раней жыла сястра Марыя (па мужу Вярбоўская). Побач з асноўнай сядзібай знаходзіўся маленькі домік, у якім, пасля вяртання са ссылкі, знайшлі прытулак сябры І. Дамейкі Ян Чачот (пражыў тут 3 гады) і Тамаш Зан.

Дзятлаўскі раён

Вёска Жыбуртоўшчына, 12 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. Маёнтак дзядзькі Ігната Дамейкі. Ён жыў тут у дзяцінстве пасля смерці бацькі. У 1823 г. пасля арышту быў сасланы спачатку ў Заполле (Лідскі р-н), а потым у Жыбуртоўшчыну пад нагляд паліцыі ў сувязі з прыналежнасцю да таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Тут Дамейка вучыўся гаспадарыць. Дзядзька яго меў агранамічную адукацыю. Затым гаспадыняй стала дачка Ганна, якая выйшла замуж за Леана, сына дзядзькі Ігната. Прыехаўшы на радзіму, ён правёў у Жыбуртоўшчыне амаль 4 гады, з 1884 да 1888 гг. У гэты перыяд ён актыўна ўдзельнічаў у жыцці сваякоў і суседзяў. Залаты медаль з выявай І. Дамейкі ў знак удзячнасці ўраду Чылі быў высланы ў Жыбуртоўшчыну праз пасольства Чылі ў Парыжы на адрас: «Ігнасіё Дамейка, Жыбур, Літуанія».

Вёска Азяраны, 11 км на ПдУ ад чыгуначнай станцыі Наваельня. Раней належала дзядзьку Юзафу, выпускніку Горнай акадэміі ў Фрайбергу (Германія), які першы абудзіў у будучага вучонага цікавасць да мінералогіі. Гаспадарыў тут сын Юзафа — таксама Ігнат. Падчас прыезду ў 1884 г. І. Дамейка наведаў сваякоў і мясцовыя могілкі.

Вёска Норцавічы, 5 км на Пн ад г.п. Дзятлава. Вёска этнічна літоўская. Тут пахаваны дзядзька Юзаф — геолаг і мінералог.

Лідскі раён

Вёска Крупава, 10 км на ПнЗ ад Ліды. У сярэдняй школе створаны музей І. Дамейкі. Экспазіцыю ўдалося зрабіць, дзякуючы Варшаўскаму музею Зямлі. Цэнтральная вуліца Лідская перайменавана ў вуліцу І. Дамейкі.

Вёска Заполле, на Пд ад Крупава. Гаспадарка дзядзькі Ігната Дамейкі. У 1818–1819 гг. Дамейка праводзіў тут канікулы. Сюды ён быў сасланы ў 1823 г. пасля царскага суда над членамі тайнага таварыства філаматаў. Тут І. Дамейка вучыўся гаспадарыць. У Заполлі пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і мастацтваў Польшчы ўстаноўлены абеліск з памятнай дошкай.

Горад Шчучын, 68 км на ў ад Гродна. Сюды ў 1812 г. прывёз Ігната дзядзька Юзаф Дамейка, які вучыўся ў Горнай школе ў Нямеччыне. Тут, у Шчучынскай піярскай школе, падпарадкаванай Віленскаму ўніверсітэту, I. Дамейка вучыўся ў 1812–1816 гг. Паступіў адразу ў 3 клас (усяго было 6). Вывучаў класічныя мовы і ўдасканальваў родную. Батанічны сад, закладзены ў Шчучыне Станіславам Юндзілам, заснавальнікам геалогіі Літвы, быў першым на Віленшчыне.

Горад Навагрудак, 162 км на ў ад Гродна. Сюды І. Дамейка наведваўся неаднаразова: падчас запольскай ссылкі, рабіў замалёўкі руінаў палаца Міцкевічаў. У Доме-музеі А. Міцкевіча есць партрэт І. Дамейкі работы А. Кашкурэвіча.

Баранавіцкі раён

Вёска Сачыўкі, 10 км на ПнЗ ад Баранавічаў, на беразе Шчары. Радавое гняздо продкаў па матчынай лініі. У 1821 г. маці атрымала ў спадчыну маёнтак брата Станіслава Анцуты. Пераехала ў Сачыўкі, аддаўшы Мядзвядку сынам Адаму і Казіміру. Жыла тут у дачкі Антаніны (па мужу Язерскай). У дзяцінстве І. Дамейка часта гасцяваў тут у сваёй бабулі. У 1831 г. ён апошні раз развітаўся з маці, якая памерла ў 1832 г. і пахавана ў Сачыўках. І. Дамейка, прыехаўшы з Чылі ў 1884 г., наведаў маёнтак і магілу маці. Захаваўся паркавы ансамбль.

Вёска Крошын, 15 км на ПнЗ ад Баранавічаў, на р. Шчара, чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы–Мінск. Пры мясцовым касцёле пахавана сяестра Антаніна (Язерская). Касцёл разбураны, а ў 1920 г. на гэтым месцы пабудаваны новы храм. У 1884 г. І. Дамейка разам з сябрам-філаматам А. Адынцом пасадзілі 2 дубкі ў памяць пра сябе і А. Міцкевічу. Потым каля дубкоў быў устаноўлены камень з выбітым надпісам — вершам А. Адынца. Надпіс зрабіў мясцовы каваль, беларуекі паэт-дэмакрат П. Багрым. Ён тут нарадзіўся і пахаваны. І сёння дуб ахоўваюць землякі. У Крошынскім касцёле да гэтага часу знаходзіцца вялікая прыгожая люстра (жырандоль), зробленая П. Багрымам.

Вёска Паланэчка, 7 км на ПдЗ ад Мядзвядкі, на мяжы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Тут у Юр’еўекім касцёле хрысцілі I. Дамейку. На месцы старога будынка ў 1899 г. ўзведзены новы храм.

Вёска Сталавічы, 7 км ад Баранавічаў. Тут праходзілі фэсты на дзень св. Ганны і сталавіцкія кірмашы, якія захаваліся ў памяці з дзяцінства. Барочны касцёл мальтыйскага ордэна XVIII ст. пасля паўстання 1863 г. перабудаваны пад праваслаўную царкву.

Вёска Бортнікі, 25 км на ПнЗ ад Баранавічаў. Маёнтак, дзе жылі блізкія сваякі — Слізні, вядомыя сваёй грамадскай і літаратурнай актыўнасцю. Брат І. Дамейкі Адам быў жанаты з Юзяй Слізень. Ота Слізень — філамат. Тут збіраліся філарэты, часта гасцявалі Т. Зан і Я. Чачот. І. Дамейка наведаў Бортнікі ў жніўні 1884 г.

Вёска Туганавічы (Карчова), 35 км на Пн ад Баранавічаў. Маёнтак блізкіх савякоў Верашчакаў. У 1815–1820 гг. тут гасцявалі А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот, І. Дамейка. Тут адбылося знаёмства стрыечнай сястры Ігната Марыі Верашчакі з А. Міцкевічам. Маляўнічы туганавіцкі парк. Ва ўрочышчы Кут ляжыць валун «Камень філарэтаў» (мал. 6).

Апісаныя вышэй 17 населеных пунктаў на беларускай зямлі, верагодна, не складаюць поўны пералік месцаў, звязаных з жыццём I. Дамейкі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

The Homeland of I. Damiejka

Jadviha Anoška

The author shortly but intensionaly describes the places related to I. Damiejka and his genealogy. There is description of 17 settlements in Belarus which save the spirit of creative work and perpetuate the memory of the famous scientist. There is no doubt that the Homeland of Damiejka is of historical value for the study of our country legacy.

Фальклор Карэліцкага раёна — калыска Ігната Дамейкі

Марыя Жабінская
(Мінск)

Спынімся на аналiзе сучаснай культуры вёсачкi Мядзведка Карэлiцкага раёна, дзе 200 год назад нарадзiўся выдатны вучоны, якi пакiнуў прыкметны след у мiнералогii, фiзiцы, хiмii, геаграфii, батанiцы, геалогii, педагогiцы, этнаграфii, заалогii, металургii. Прааналiзуем звесткi, якiя сёння можна тут сабраць на аснове фальклору: музыкі, песень, абрадаў, разьбы па дрэве, кавальства, выцiнанак, пекарскай пластыкі, ткацтва, вышыўкі, медыцыны, каб адчуць рэха той культуры, якая некалi калыхала калыску гэтага вучонага. Непасрэдны яго кантакт адбываўся з мясцовай культурай яшчэ ў дзяцiнстве праз тутэйшых людзей — слуг, якiя расказвалi яму казкi, даносiлi звесткi пра мясцовыя абрады. А жывучы ў маёнтку каля вёскі, ён не раз чуў мелодыю народнай музыкi, песняў, да таго ж самаробныя рэчы, што майстравалi ў панскай сялiбе мясцовыя ўмельцы, непрыкметна траплялi ў поле яго зроку, даючы ўяўленне пра адметныя рысы тутэйшай культуры. Напэўна, нiхто не будзе аспрэчваць, што выдатнае веданне культуры свайго народу дазволiла Дамейку ў далёкай краіне Чылi стварыць этнаграфічны музей iншага народа.

Сёння ўдаецца прыкладна ўстанавiць, на якiх iнструментах iгралi ў вёсцы Мядзведка 100 гадоў назад. Бадай, як вясковыя, так i панскiя дзецi пачыналi музычную адукацыю з чаротавай жалейкі, дудачкі з жытняй саломкi, свiстка з кары лазы, берасцянкі з кары бярозы. Гэтыя рэчы майстравалi пастушкi, бавячы час, а потым раздавалi дзецям. Паны не забаранялi дзецям гуляць са сваiмi пастухамi. У гэтым можна ўпэўнiцца, пагутарыўшы з адным з такiх пастушкоў апошняга пана вёскi Мядзведка Іванам Карабачом. Ён расказвае, з якой радасцю яго сустракалi панскiя дзецi, кожны бег насустрач, несучы сцiснуты ў кулачок гасцiнец: пячэнне, цукерку цi нейкiя iншыя прысмакi.

Музыкi ў гэтай вёсцы нiколi не пераводзiлiся. Распытваючы старых тутэйшых людзей, можна ўзнавiць прозвiшчы музыкаў пачатку ХХ ст. Прыгадваюць Максiма Шыманскага, Iвана Кiдруна, Лявона Лiсоўскага, якiя iгралi на гармонiку. Здольнымi скрыпачамi былi Iван Тарасевiч, Мiкалай Солтан. Апошнi пры патрэбе мог iграць i на гармонiку i надта хороша спяваў. Дзе музыкi набывалi гармонiкi, пакуль не ўдалося ўдакладнiць, магчыма і самі майстравалі, бо яшчэ ў 50-я гг. скрыпку змайстраваў i на ёй iграў Генадзь Шыманскi. Дакладна вядома, што бубны выраблялі тутэйшыя музыкi з сабачай скуры, паколькi яны больш гучныя, чым з цялячай, а на бубне падыгрывалi тыя вясковыя жыхары, якiя мелi прыроджаны музычны слых. Даведацца падрабязна пра музыкаў вёскi, майстраў музычнай справы можна яшчэ ў Iвана Шыманскага.

Народныя музыкi некалi iгралi толькi танцавальныя мелодыi. Пажылыя людзi вёскi, пералiчваючы мясцовыя танцы, назвалi польку, вальс, абэрак, кракавяк, падэспан, факстрот, лысы i iнш. Дзецi, якiя не дасягнулi паўналецця, мелi свае танцы-гульнi, у аснове большасцi якiх быў карагод, i выконвалi не пад музычны акампанемент, а пад кароценькiя песенькі. Яшчэ ў 40-я гг. ў вёсцы Мядзведка найбольш любiмай лiчылася гульня «Проса». У пачатку яе дзяўчаткi станавiлiся ў радок, узяўшыся за рукi, насупраць — хлопчыкi. Спявалi па чарзе, прытупваючы нагамi: «А мы проса сеялi, сеялi» — «А мы проса вытапчам, вытапчам». Заканчваўся дыялог словамі: «А мы дзеваньку забяром, забяром»… Хлопчыкі забіралі дзяўчынку. Заканчвалася гульня, калi ўсе дзяўчаткi пераходзiлi ў рад да хлопчыкаў.

Якiя ж песнi некалi гучалi i спяваюцца сёння ў гэтай вёсцы? Раней вельмі часта песні разносіліся над вёскай у час вяселляў, радзінаў, жнiва, на вячорках, падчас абрадаў Каляд і Вялiкадня. Прыемна, што ўдалося ўзнавiць прозвiшча самай галасiстай спявачкі сто гадоў назад — ёю была Кацярына Солтан, а сёння — 90-гадовая Аляксандра Мазур. Людзі кажуць, раней яна запявала на ўсiх вяселлях i хрэсьбiнах. Сучасныя чатыры лепшыя спявачкi — Валянцiна Богуш, Серафiма Касцюк, Iрына i Алена Лiсоўскiя — пачутыя ад сваiх мацi песнi, жнiўныя, вясельныя, могуць узнавiць толькi фрагментарна. Варта дадаць, што спрадвеку галасiстыя мясцовыя людзi мацавалi свае галасы ў царкоўным i касцельным хоры.

Пры даследаванні песеннай культуры гэтай вёскi склалася ўражанне, што менавiта песня «Iз пад гор гары ехалi мазуры» была складзена ў Карэлiцка-Навагрудскім рэгіёне нейкiм самавукам-паэтам. У адным з яе куплетаў гаворыцца: «А мне мама прыказала, каб я з панам не гуляла. Мамы я баюся, мамы я баюся», а з заканчэння даведваемся, што простая дзяўчына выйшла замуж за пана. Па-першае, на карысць такога меркавання сведчыць мясцовая мова. Мы ведаем, бываюць выпадкi, калi прыгожая песня ляцiць ад вёскi да вёскi, пералятаючы нябачныя рубяжы фальклорнай адметнасцi, вызначанай вучонымi, падпарадкоўваючыся iншаму моўнаму дыялекту. Па-другое, дзеля доказу варта звярнуць увагу на псiхалогiю, этыкет мясцовых людзей. Вельмі важна, што ў размове са старэйшымі жанчынамі выяўляюцца паважлівае стаўленне да аўтарытэту сваіх бацькоў, набожнасць, паслушэнства, якія грунтуюцца на захаванні дзесяці Запаветаў хрысціянства. Таму i ў песнi сказ «мамы я баюся, мамы я баюся» зусiм невыпадковы, ён прыадкрывае ўнутраны свет веруючага чалавека. Па-трэцяе, варта ўлiчыць, што родавы герб мясцовай шляхты, заможнай ці нават беднай, дазваляў хлопцу або дзяўчыне лёгка перайсці ў вышэйшае саслоўе. Таму ў канцы песні гаворыцца, як простая дзяўчына выйшла замуж за пана.

У гэтай вёсцы цяпер спяваюць песнi, якiя можна пачуць i ў iншых рэгiёнах Беларусi. Напрыклад, песню «Мела мацi сына». Кабеты ўдакладняюць, што яе перанялі ад спявачак з суседнiх Лядаў. У 60–70-я гг. галасістыя жыхары вёскі былі аб’яднаны ў калектыў мастацкай самадзейнасці. Цяпер існуе хор настаўнікаў.

Невядома, якой мелодыi i зместу былi тыя дваццаць песняў, што ў хвiлiну смутку iграў ў Чылi Дамейка. Але мы маем права сцвярджаць, што яго дзяцiнства прайшло ў гурце таленавiтага песеннага народа, а гэта не магло не паўплываць на яго любоў да музыкі.

Бадай, сабраць звесткi ў вёсцы Мядзведка пра такi жанр вусна-паэтычнай творчасцi, як казка, мы ўжо не здолеем. Але ж калi маленькаму Iгнату расказвала казкi Тадора, дык не можа быць, каб на працягу 200 гадоў яна заставалася адзiным носьбiтам такога жанру. У наш час на змену казцы прыйшлі кароценькая трапная прымаўка, анекдот. I майстрам вострага слоўца мясцовыя людзi называюць Мiкалая Шыманскага.

Рэха культуры часоў Iгната Дамейкi адбіваецца ў мясцовых абрадах. Так, у гэтай вёсцы, у параўнаннi з iншымi рэгiёнамi Гродзеншчыны, сваю адметнасць мае калядны абрад. Тут куццю пачынаюць есцi пасля таго, як гаспадар прыносiць з гумна «каляду». Гэта ахапак сена i жменя неабмалочанага жыта, перавязаныя ў трох месцах. Гаспадар ставiў такі снапок у кут (тут гавораць — «на покуць»), паслаўшы пад яго крышку сена, а астатняе раскладваў на стале, засцеленым абрусам-настольнiкам. Ён расказваў дзецям, што такое чынiцца ў гонар Iсуса Хрыста, які нарадзiўся ў жлобiку, дзе ляжала сена. У меню поснай куццi абавязковым з рэдкiх лiчыўся «квас» — вараныя сушоныя грыбы з капусным расолам, падкалачаныя мукой (на Смаргоншчыне кажуць «полiўка»), аладкi з макам, кiсель з журавiн… Варта дадаць, што тут кожная гаспадыня не клапоцiцца, як то мае месца ў Жлобiнскiм рэгіёне Гомельшчыны, наварыць страў куццi абавязкова ў лiшку, а не ў цотку. Хоць трэцяя куцця, як i першая, посная, але паверх хрышчэнскай кашы кладуць маленькi крыжык з лучынак. Назаўтра яго не паляць, а кiдаюць у калодзеж. Зерне са снапка даюць курам, якiх некалi трымалi пад печчу; саломку адносяць у гумно i рэжуць у сячкарнi на корм жывеле. На другую, багатую куццю (яе называюць «шчодрая») на стале: варанае мяса, каўбасы, масла, сыр, пiрагi, кiсель. А каша з круп на гэты раз тлуста запраўлена салам. На запыт у мясцовых кабет, цi хадзiлi на багатую куццю каляднiкi, у Малых Мядзведках Нiна Козел, якой зараз 70 год, сказала, што хадзiлi з зоркай, спявалi песню «Шчодры вечар», але «казу» не вадзiлi. Гэта значыць, нiякага прадстаўлення не ладзiлi. Кожную куццю заканчвае гаспадар цi гаспадыня словамi: «Дзякуй Богу, Iсусу Хрысту, Найсвентшай Мацi за вячэру».

Тут, як i па ўсiх рэгiёнах Беларусі, жнiўны абрад пачынаўся з жытняга снапка. Калi запытаць у тутэйшых людзей, чаму зажынкі пачыналіся з жытняга снапка, то яны ўдакладняюць — са збожжавых раней за ўсё паспявала жыта. Звычайна пасля спаду летняй гарачыні шла гаспадыня адна цi з дачкой на поле. Першыя зжатыя жменькi складвала ў снапок, перавязаўшы перавяслам. Жнеi маглi жаць аж да вечара, але калi iншыя снапы заставалiся на полi, то да хаты вярталiся з маленькiм, ставiлi яго на покуці пад абразы. У такой дзеi ёсць адбiтак звычая, запазычанага са Старога Запавету, але iнтэпрэтаванага хрысціянамі па-свойму. Паколькі ў хрысцiян на куце знаходзiлiся абразы, вось i неслi яны свой першы ўраджай блiжэй да святых. Зярняткi з гэтага снапка ў Смаргонскiм раёне выбiвалi i потым свяцілі ў храме, адну частку дабаўлялі ў тое зерне, якое малолі на хлеб, другую — змешвалі з тым, якое сеялі. А вось у вёсцы Мядзведка з першым жытнiм снапком паступалi iнакш. Тут снапок стаяў аж да крышчэнскай куццi. Тутэйшыя мужчыны ўдакладнiлi тое, што заставалася па-за ўвагай кабет. Жытнi снапок стаяў у хаце, пакуль на полi жалi, пакуль жыта сохла, састаўленае ў мэндлi. А вось калi першы воз са снапамi прывозілі на падворак, гаспадыня выносiла снапок з хаты i паперадзе ваза несла ў гумно. Там клала на тое месца, куды складвалі ўсе снапы, i ён аказваўся пад самым нiзом. Такiм чынам, на покуцi вясковай хаты некалi бывалі два снапка: адзiн калядны, другi — жнiўны. I сучасным даследчыкам народнай творчасцi нi ў якiм разе нельга лiчыць, нiбы адзiн i той жа жытнi снапок стаяў у iнтэр’еры хаты каля шасцi месяцаў.

Навуковую цiкавасць для даследчыкаў можа мець iншы мясцовы абрад, каранi якога iдуць у глыбiню ХIХ ст. Ён знiтаваны з ушанаваннем сёмага жнiўня, прысвечанага святой Ганне. Некалi ў гэты дзень пажар знiшчыў вёску. Абрад пачынаўся з таго, што ранкам усе гаспадары выносiлi з хат сталы i ставiлi на падворку, пры варотах накрывалi стол абрусом, клалі хлеб-соль, кусок самаробнага палатна, хтосьці ставіў букецiк з жывых красак. Уся сям’я станавiлася за сталом. Падыходзiў святар. Прысутныя акрывалі галовы кавалкам таго палатна, што ляжала на стале, таму яго даўжыня залежала ад колькаснага лiку сям’i. Святар малiўся, чытаў Бiблiю, паклаўшы яе на схiленыя галовы, пакрытыя палатном. У канцы малебна палатно, як ахвяру, аддавалi святару, а ён iшоў да наступнай хаты.

Пра такi вiд народнай творчасцi, як разьба па дрэве, можна меркаваць па вонкавым выглядзе хат. Калі вёска Вялiкія Мядзведкі апошнi раз гарэла ў 1944 г., то драўляных старадаўнiх рэчаў тут знойдзецца мала. Затое ў Малой Мядзведцы старэнькiя, касабокiя хаткi з маленькiмi акенцамi, у якiх ужо нiхто не жыве, нагадваюць, што выгляд вясковых пабудоў значна змянiўся ў ХХ ст. Акрамя паноў, шляхты, ужо простыя сяляне пачалi будаваць сялiбы вышэйшыя, аздабляць вокны лiштвой, прыбудоўваць веранды.

Зараз мастацкая разьба на лiштве ў вёсцы Мядзведка сцiплая ў параўнаннi з Гомельшчынай, але ўтворана за кошт пэўнага рытму прапарцыянальных скразных адтул