МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Статут Фэдэральнай Рады Беларускіх Арганізацыяў у Аўстраліі // Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі

Аўтар: Гардзіенка Натальля
Кнiга: Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск: Беларускі кнігазбор. 2004. — 468 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 3).
Год: 2004
Раздзел: Дакументы
Краiна: Аўстралія
Крыніца: Бібліятэка МГА "ЗБС "Бацькаўшчына": http://lib.zbsb.org/

СТАТУТ ФЭДЭРАЛЬНАЙ РАДЫ БЕЛАРУСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ У АЎСТРАЛІІ

Разьдзел 1.

Назоў Арганізацыі:

Фэдэральная Рада Беларускіх Арганізацыяў у Аўстраліі.

У скароце: Ф.Р.Б.А.А.

Па-ангельску: ТНЕ FEDERAL СОUNCIL ОF ВЕLАRUSIAN ОRGANIZATION IN AUST.

У скароце: F.С.В.О.А.

--- §§§ ---

Разьдзел 2.

Сядзібай Выканаўчага Камітэту Ф.Р.Б.А.А. ёсьць горад (сталіца штату), зь якога будзе выбраны старшыня й сакратар Выканаўчага Камітэту.

---§§§---

Разьдзел З.

Ідэалягічны напрамак дзейнасьці Ф.Р.Б.А.А. ёсьць заснаваны й згодны з пастановамі Першага й Другога Ўсебеларускіх Кангрэсаў і абсяг працы якой ёсьць усе штаты Аўстраліі, дзе існуюць беларускія арганізацыі.

---§§§---

Разьдзел 4.

Мэты й заданьні Ф.Р.Б.А.А.:

1. Годна рэпрэзэнтаваць усіх беларусаў Аўстраліі перад аўстралійскімі ўладамі й іншымі нацыянальнымі арганізацыямі.

2. Падтрымоўваць, дапамагаць і прымаць удзел у міжнародных зьездах і канфэрэнцыях, якія стаяць на грунце вольнасьці й самавызначэньня ўсіх народаў і абароны правоў чалавека.

З. Гуртаваць беларусаў Аўстраліі й утрымоўваць лучнасьць зь беларускімі арганізацыямі, якіх мэты ёсьць вызваленьне нашай Бацькаўшчыны Беларусі.

4. Захоўваць і распаўсюджваць нашу культурную й нацыянальную спадчыну.

---§§§---

Разьдзел 5.

Сяброўства ў Ф.Р.Б.А.А.

1. Кожная дзейная беларуская арганізацыя, якая налічвае ня менш як 10 — І5 сяброў, працуе для дабра беларускага народу й прызнае пастановы Першага й Другога Ўсебеларускіх Кангрэсаў, мае права мець аднаго прадстаўніка з вырашаючым правам голасу ў Ф.Р.Б.А.А.

2. Прадстаўнікоў у Ф.Р.Б.А.А. прымае Выканаўчы Камітэт, а зацьвярджае Агульны Зьезд дэлегатаў.

---§§§---

Разьдзел 6.

Выканаўчы орган Ф.Р.Б.А.А.

1. Выканаўчы орган ёсьць Выканаўчы Камітэт, які складаецца з старшыні, заступніка старшыні й сакратара (ён жа й скарбнік).

2. Выканаўчы Камітэт выбіраецца на Агульным Зьезьдзе дэлегатаў Ф.Р.Б.А.А. звычайнай бальшынёй галасоў з кадэнцыяй на два гады.

З. Ва ўсіх галасаваньнях у выпадку роўнасьці галасоў голас старшыні Прэзыдыюму ёсьць дэцыдуючым.

4. Усе пастановы Выканаўчага Камітэту павінны быць адобраныя ня менш як двума сябрамі Выканаўчага Камітэту.

---§§§---

Разьдзел 7.

Фінансы :

Грашовыя сродкі Выканаўчага Камітэту гэта гадавыя складкі сяброў — арганізацыяў. Суму ўстанаўляе Агульны Зьезд, а таксама дабравольныя ахвяры.

---§§§---

Разьдзел 8.

Рэвізійная Камісія Ф.Р.Б.А.А.

Рэвізійная Камісія ў складзе старшыні, сакратара й сябры выбіраецца на Агульным Сходзе Ф.Р.Б.А.А. з кадэнцыяй на 2 (два) гады.

---§§§---

Разьдзел 9.

Агульны Зьезд дэлегатаў Ф.Р.Б.А.А.

1. Агульны Зьезд дэлегатаў ёсьць найвышэйшай уладай Ф.Р.Б.А.А.

2. Агульны Зьезд можа быць звычайны (штодва гады) або надзвычайны.

3. Агульны Зьезд дэлегатаў Ф.Р.Б.А.А. склікаецца:

а. Выканаўчым Камітэтам Ф.Р.Б.А.А. з уласнай ініцыятывы.

б. На запатрабаваньне 60 % сяброў Ф.Р.Б.А.А.

в. На запатрабаваньне Рэвізійнай Камісіі, толькі тыя справы, дзеля якіх ён быў скліканы.

5. Выканаўчы Камітэт паведамляе сяброў Ф.Р.Б.А.А. пісьмова не пазьней, як адзін месяц перад Зьездам, падаючы парадак дня.

6. Агульны Зьезд дэлегатаў выбірае Прэзыдыюм Зьезду Ф.Р.Б.А.А. і мандатную камісію (заданьнем якой ёсьць праверка мандатаў сяброў Ф.Р.Б. А. А.).

а. Агульны Зьезд прымае справаздачу Рэвізійнай Камісіі.

б. Агульны Зьезд удзяляе абсалюторыюм уступаючаму Выканаўчаму Камітэту.

в. Прымае справаздачу Выканаўчага Камітэту й паасобных сяброў.

г. Прымае плян працы на наступную кадэнцыю.

д. Зацьвярджае бюджэт.

е. Прымае пастановы й рэзалюцыі, прапануе ці зьмяняе Статут.

7. Агульны Зьезд ёсьць важны, калі на ім прысутнічае 75 % сяброў Ф.Р. і паўнамоцтва іх праверана мандатнай камісіяй.

---§§§---

Разьдзел 10.

Правы й абавязкі сяброў Ф.Р.Б.А.А.

1. Кожны сябра мае права выбіраць і быць выбраным у кіруючы орган Ф.Р.Б.А.А.

2. Кожны сябра — арганізацыя, забаваязана аплачваць гадавую складку. Аднагадовая залегласьць можа спрычыніцца да страты сяброўства.

З. Кожны сябра павінен годна рэпрэзэнтаваць імя сваёй арганізацыі, выконваць пастановы Агульнага Зьезду й Выканаўчага Камітэту, ды браць актыўны ўдзел у дзейнасьці й працы Ф.Р.Б.А.А.

---§§§---

Разьдзел 11.

Правы й абавязкі Выканаўчага Камітэту Ф.Р.Б.А.А.

1. Выканаўчы Камітэт кіруе дзейнасьцю Ф.Р.Б.А.А. на працягу двухгадовай кадэнцыі й рэалізуе плян працы.

2. Прымае новых сяброў і ў неабходным выпадку завершвае сяброўства данай арганізацыі да наступнага Агульнага Зьезду.

3. Рэпрэзэнтуе Ф.Р.Б.А.А. навонкі (глядзі разьдзел 4 пункты 1 і 2).

4. Вядзе банковае конта й кіруе маёмасьцю Ф.Р.Б.А.А.

5. Старшыня кіруе ўсёй дзейнасьцю Выканаўчага Камітэту й рэпрэзэнтуе.

6. Заступнік старшыні дапамагае яму й у часе патрэбы заступае.

7. Сакратар (ён жа й скарбнік) перахоўвае ўсе дакумэнты Ф.Р.Б.А.А., вядзе касавую кнігу. Прадстаўляе касавую кнігу й усе дакумэнты на жаданьне Рэвізійнай Камісіі, дае фінансавую справаздачу Агульнаму Зьезду.

---§§§---

Разьдзел 12.

Правы й абавязкі Рэвізійнай Камісіі.

1. Рэвізійная Камісія мае права кантраляваць дзейнасьць Выканаўчага Камітэту Ф.Р.Б.А.А.

2. У меру патрэбы, але абавязкова перад Агульным Зьездам, кантралюе касавыя кнігі й маёмасьць Выканаўчага Камітэту Ф.Р.Б.А.А.

3. Заносіць у пратаколы прабег і вынік кантролю.

4. Дае справаздачу Агульнаму Зьезду дэлегатаў зь дзейнасьці Выканаўчага Камітэту.

5. Робіць прапанову адносна абсалюторыюм уступаючаму Выканаучаму Камітэту Ф.Р.Б.А.А.

---§§§---

Разьдзел 13.

Ліквідацыя Фэдэральнай Рады Б.А.А.

1. Ліквідацыя Фэдэральнай Рады Б.А.А. можа наступіць на прапанову й пастанову Агульнага Зьезду, калі на ім прысутнічае 75 % сяброў ды калі 75 % сяброў прысутных прагаласуе за ліквідацыю.

2. Агульны Зьезд дэлегатаў Фэдэральнай Рады Б.А.А. пастанаўляе аб маёмасьці Ф.Р.Б.А.А. звычайнай бальшынёй галасоў.

---§§§---

Гэты Статут уваходзіць у сілу адразу па прыняцьці яго Агульным Зьездам дэлегатаў Ф.Р.Б.А. у Аўстраліі й падпісаньні яго старшынёй і сакратаром Прэзыдыюму Агульнага Зьезду

Міхась Лужынскі                              Др Язэп Малецкі

Сакратар Прэзыдыюму                          Старшыня Прэзыдыюму

Агульнага Зьезду дэлегатаў                        Агульнага Зьезду дэлегатаў

Ф.Р.Б.А.А.                                   Ф.Р.Б.А.А.

Дня 27.12.1980 г.

Увага: Гэты Статут Ф.Р.Б.А. у Аўстраліі згодны прыняць наступныя беларускія арганізацыі

1. Беларускае Аб’еднаньне ў Паўдз. Аўстраліі                     Я. Ролсан

Ст-ня ўправы

2. Парафія Б.А.П.Ц. у Адэляйдзе                             К. Станкевіч

Ст-ня параф. рады

3. Старшыня Вык. Камітэту Ф.Р.Б.А.А.                        Др. Я. Малецкі

4. Беларускі Цэнтральны Камітэт

          у Вікторыі                                        В. Гладкі

За ўправу Б.Ц.К. Сак-р.

5. Каапэратыў Бел. Дому ў Мэльбурне                         Ул. Сідлярэвіч

Ст-ня ўправы

6. Бел. Аб’еднаньне ў Новай Паўдз.

Валіі. Сыднэй                           М. Лужынскі

7. Бел. Радыёвы Камітэт у Сыднэі                            А. Качан

8. Бел. Аб’еднаньне ў Зах. Аўстраліі                        А. Мароз

9. Бел. Аб’еднаньне ў Аўстраліі                             М. Зуй

10. Бел. Вызвольны Фронт у Аўстраліі                        А. Алехнік

11. Незалежн. Беларуска-Аўстралійскае

          Аб’еднаньне ў Н. П. Валіі                              А. Булаўскі

Ст-ня

12. Бел. Грамадзка-Культурны Клюб

          у Сыднэі                                     К. Сіткоўскі

13. Беларускі Жаночы Камітэт

          у Мэльбурне                                       О. Сьлесарэвіч

Ст-ня

14. Беларуская мастацкая група

               “Лявоніха”                                   М. Бурнос


У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by