МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Рэлігійны элемент у творчасці Якуба Коласа паводле эміграцыйных выданняў і перадач Радыё Ватыкана // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Міцкевіч Марыя
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Краiна: Беларусь
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Марыя Міцкевіч (Мінск)
РЭЛІГІЙНЫ ЭЛЕМЕНТ У ТВОРЧАСЦІ ЯКУБА КОЛАСА ПАВОДЛЕ ЭМІГРАЦЫЙНЫХ ВЫДАННЯЎ I ПЕРАДАЧ РАДЫЁ ВАТЫКАНА

2 лютага 1931 г. папа Пій XI упершыню звярнуўся да ўсяго свету праз

1 Ватыканскую радыёстанцыю, якая бьша пабудавана вядомым італьянскім вынаходнікам Марконі. Слова Божае з Ватыкана атрымала магчымасць даходзіць да вернікаў розных краін. 3 кожным годам павялічвалася колькасць праграм, якія перадаваліся больш як на трыццаці мовах.

У снежні 1949 г. першы раз узляцеў з ватыканскіх узгоркаў беларускі голас, a з бстудзеня 1950г. распачаліся рэгулярныя беларускія радыёпера-дачы Радыё Ватыкана.

У верасні 1950 г. у першым нумары рымскага "Зьніча" яго рэдактар i выдавец кс. Пётр Татарыновіч пісаў: "Браты Беларусы! Ваша мова дачака-лася найвышэйшага прызнаньня. Вы можаце карыстацца ёю ў кожную пят-ніцу ў г. 18.30, слухаючы Ватыканскіх радыёперадачаў на кароткіх хвалях…"

Пачынальнікам i кіраўніком беларускай секцыі Радыё Ватыкана быў кс. П. Татарыновіч. Спачатку гэтыя перадачы адбываліся раз у тыдзень, a з 1970 г. — пяць разоў у тыдзень. У 1971 г. кіраўніком беларускай секцыі стаў айцец Леў Гарошка.

Жыццёвы шлях Льва Гарошкі, як i Якуба Коласа, звязаны са Стаўбцоў-шчынай. Нарадзіўся Л. Гарошка ў 1911 г. у вёсцы Трашчычы Стаўбцоўска-га павета. Скончыў сямігодку ў Міры, потым вучыўся ў Навагрудскай гімназіі. У 1937г., пасля заканчэння Львоўскай духоўнай акадэміі, быў ру-капаложаны ў святары, служыў у розных месцах на Піншчыне, а таксама ўСтоўбцах. У1944— 1945 гг. разам з хваляй эміграцыі трапіў у Германію, дзе арганізаваў беларускія богаслужэнні, потым пераехаў у Рым, дзе выдаў на беларускай мове малітоўнік "Божым шляхам". У кастрычніку 1946 г. быў прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. У 1947 г. па-чау выдаваць i рэдагаваць часопіс "Божым шляхам", таксама выдаваў свае працы, у тым ліку i літаратурныя творы (пад псеўданімам А. Жменя) асоб-нымі кніжкамі і брашурамі. 3 1960 па 1970 г. быў рэктарам Беларускай ката-ліцкай місіі ў Вялікабрытаніі, жыў у Лондане ў будынку Марыян-хаўс, дзе па яго ініцыятыве бьша заснавана Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны. Угэтай бібліятэцы захоўваюцца рукапісныя і друкаваныя матэрыялы а. Льва, у тым ліку тэксты радыёперадач Радыё Ватыкана за гады яго працы (з 13.01.1971 па 16.05.1977). Гэта некалькі вялікіх тамоў машы-напісных старонак, дзе побач з рэлігійнымі тэкстамі сустракаюцца матэрыялы, прысвечаныя беларускім пісьменнікам Якубу Коласу, Янку Купале, Максіму Багдановічу і інш.

Так, 5 красавіка 1971г. прагучала радыёперадача "Рэлігійны элемент у старажытнай беларускай літаратуры", 3 мая 1971 г.— "Рэлігійны элемент у сучаснай беларускай літаратуры", 26 мая 1974 г.—"Рэлігійны элемент у творчасці Янкі Купалы", 11 лістапада 1974 г. — "Рэлігійны элемент у твор-часці Якуба Коласа".

Звернемся да тэксту апошняй перадачы.

У творчасці Я. Коласа, як адзначаў Л. Гарошка, нягледзячы на моцны антырэлігійны наступ, сустракаецца шмат рэлігійных зваротаў як у выказ-ванні думак самога аўтара, так i яго герояў. Паколькі сваіх тыпаў ён "спісваў з натуры", дык i ix рэлігійныя выказванні адначасова з'яўляюцца сведчан-нем рэлігійнасці беларускага народа. Найбольш характэрныя рэлігійныя звароты бачым ў вершы "Беларусам":

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? Ці ж нам сілы Бог не даў?'

У вершы "Пытанне":

Дзе ты, мая доля, дзе ты, я пытаю?

Ці то Бог назначыў у жыцці быць з краю? (I, 65)

3 імем Божым звязаны i пажаданні на Новы год:

3 Новым годам, з шчасцем новым! Дай жа Божа, гэты год, Каб успомніў шчырым словам Працавіты ўвесь народ!

Дай Бог шчасця вам i долі Ўсім, хто слёзы праліваў… (I, 47)

Верш "Мужычае жыццё" паэт пачынае зваротам да Бога:

Божа, Божа, твая воля!

(Хоць i, можа, гэта грэх!) (I, 41)

У вершы "Рольнік" паэт адзначае, што селянін ходзіць па полі, "Каб пабачыць сваім вокам, як Бог жыта родзіць". Спалучэнні "дзякуй Богу", "дай Божа", "Божы свет" часта сустракаюцца ў творах Я. Коласа i сведчаць аб шырокім ix ужытку ў жыцці таго часу.

У некаторых вершах сустракаюцца i рэлігійныя думкі, указваюцца законы Божыя, Божая воля. Так, у байцы "Пан i рэчка" паэт кажа:

Калі проці рабіць будзеш I зачэпіш закон Божы, Між людзямі ты нягожы, Сам сабе ты напаскудзіш…

Трудна рэчку утрымаць, Ёй ўжо Бог сказаў ад веку, Дзе ваду сваю зліваць… (I, 389)

У вершы "Перад навальніцай" паэт пагаджаецца з Божай воляй: Ну, то будзе, што Бог дасць… (I, 393)

Toe ж i ў вершы "Пад Новы год":

Даў Бог людзям Новы год…

Пажадаю я ўсім нам Шчасця, згоды, волі. Вып'ю чарку, ну а там… А там Божжа воля… (II, 345)

У вершы "Журба па вясне" паэт прызнае, што ў прыродзе дзеюцца "Бо-жыя прыгоды":

Шкода мне прыгоды Божай, Маладой вясны прыгожай… (I, 399)

Рэлігійным святам прысвечаны наступныя радкі верша "Дзяціныя годы":

А коляды прыйдуць— над святамі свята, Саўсім адмянялась будзённая хата: Здавалася, Бог сам тагды завітаў (I, 406).

Калядам прысвечаны XX раздзел паэмы Я. Коласа "Новая зямля". Свя-точныя пачуцці перадаюцца радкамі:

У хаце добры лад i згода, Як патрабуе i прыгода, Паважнасць вечара святога— Не ўчуеш слова ты благога…

На стол растрэсваюць мурог—

На сене колісь быў Сын-Бог… (VI, 177)

Зразумела, што ў такім настроі і калядную вячэру пачынаюць зваро-там да Бога:

2Няхай дае Бог лад у хаце,

Дабра, прыбытку прыспарае… (VI, 178)

"Такія ж пачуцці Я. Колас выказвае i пры апісанні "Вялікадня",—гава-рыў а. Л. Гарошка ў радыёперадачы Ватыкана. — 3 кожнага радка тых вер-шаў адчуваецца, што гэта ня ёсць толькі апісаньне сямейных звычаяў, але голас ягонае душы, якая шчыра перажывала рэлігійны настрой".

Вялікдзень сустракалі споведзью:

Бо трэба ж ім было сабрацца

Паехаць у цэркву спавядацца… (VI, 204)

Я. Колас з уласцівай яму мастацкасцю сцвярджае, што нават прырода святкуе Вялікдзень:

Над ціхай талаю зямлёю Навісла ночка той парою. Было спакойна i лагодна, Як-бы сама прырода тая Паважнасць свята адчувае…

Не шэпне гэты бор-музыка, Стаіць маўчком i разважае, Відаць, Вялікадня чакае.

Звяры Вялікдзень чуюць, птушкі,

I хвоі гэтыя, i елі,

Ліхія людзі падабрэлі,

Бо святам Божым ўсюды вее… (VI, 205)

Такое ж узнёслае апісанне царквы ў велікодную ноч:

А цэрква, макаўка святая, Народу поўна, блескам ззяе…

I блізак час святой дзянніцы. "Хрыстос васкрос!"—з гары-званіцы Вяшчае першы звон шчасліва… (VI, 207—208)

Л. Гарошка выказваў думку, што рэлігійная вера Я. Коласа з'яўлялася часткай яго светапогляду. Для доказу ён прывёў наступныя радкі паэта:

Не дай Божа сэрцам знікнуць I душой апасці, Страціць веру i надзею На жыццё i шчасце:

2Бо без веры i надзеі

Ў свеце ўсё пастыла,

Бо, згубіўшы сэрца крэпасць,

Чалавек— магіла (1,411).

Але, як адзначаў а. Леў, гэтая рэлігійная вера не закрывала паэту вачэй на тыя бясчынствы, якія рабіліся ў Беларусі ў імя рэлігіі. Аб гэтым сведчаць радкі "Сымона-музыкі":

Родны край! У Божа імя,

У чэсць косцелаў, царквоў

Паміж дзеткамі тваімі

Многа легла камянёў;

Многа выйшла трасяніны—

Меч, агонь знішчалі край:

3 двух бакоў "айцы" дубінай

Заганялі нас у рай!

Кроў лілася ручаямі,

Здрада чорная расла,

Што папамі i ксяндзамі

Ў сэрцы кінута была.

I цяпер над намі, брацце,

Яшчэ ў сіле той раздор—

I папоўскае закляцце,

I ксяндзоўскі нагавор (VI, 365-366).

"Такое надужыванне рэлігіі, — адзначыў у радыёперадачы а. Леў,—да нерэлігійных мэтаў i гвалт над сумленнем веруючых людзей годны асу-джэння наваг з боку найбольш шчыра веруючых людзей, дык ня дзіва, што яго выказаў Колас ў сваёй паэме, у якой апісвае свой "край родны, край прыгожы", самы мілы "ў свеце Божым".

У сваім выступленні на радыё а. Л. Гарошка таксама гаварыў, што, нягле-дзячы на моцны націск бязбожжа пасля 1930г., у творчасці Я. Коласа заста-юцца звароты да Бога, хоць не так часта, як ў першыя гады творчасці. У до-каз прыводзіліся радкі твораў, напісаных у 1947 i 1952гг.:

Я ж, стоячы збоку, за плынь маладую У сэрцы малітву злажу… (II, 404)

Не ведаю, каму сказаць мне "дзякуй" За тое, што ізноў сустрэў вясну. Пражыўшы семдзесят гадоў без гаку, Сустрэць бы, Божухна, яшчэ адну (II, 414).

"Дык ня толькі ў сваіх творах Колас выказваў сваю рэлігійную веру,— падсумаваў прамоўца,—але ён жыў унутраным рэлігійным жыццём, толькі

2ў умовах антырэлігшнага наступу гэтаму пачуцьцю даваў волю толькі тады, калі быў адзін. Кампазытар Мікола Равенскі расказвае, што ён быў няволь-ным сведкам гэткага факту. Незадоўга перад Другою сусьветнаю вайною, летам, ён, не папярэдзіўшы Коласа, ішоў да яго ў адной пільнай справе. Калі падышоў да дому Коласа, пачуў прыгожую царкоўную музыку на скрып-цы. Дзверы дому былі адчынены. Калі ён увайшоў у пакой i стаў пры дзве-рах, Колас аглянуўся, раптам палажыў скрыпку i паспешна сказаў: "Ты нічога ня чуў i ня бачыў!" Гэты эпізод з жыцця Я. Коласа пераказваўся ў эмігра-цыйных выданнях у розных інтэрпрэтацыях.

Да творчасці Я. Коласа a. Л. Гарошка звяртаўся і ў іншых радыёперада-чах. Так, 25 сакавіка 1973г. прагучала перадача "Бацькаўшчыну даў Бог", у якой аўтар сказаў: "I як мы, прыходзячы на свет, ня выбіраем сабе бацькоў, але маем ix ад Бога, таксама маем ад Бога i Бацькаўшчыну. I як у нармаль-ных умовах дзяцей i бацькоў лучыць уроджаная любоў таксама ў чалавека ёсць уроджаная, гэта значыць, Богам даная любоў да свае Бацькаўшчыны". Гэту ласку i любоў, падкрэслівалася, выказваў у сваіх творах Я. Колас.

У Беларускай секцыі Радыё Ватыкана ў розны час працавалі а. Та-маш Падзява, а. Кастусь Маскалік, д-р Віктар Сянькевіч, а. Роберт Таму-шанскі і інш.

Я. Коласу былі прысвечаны наступныя радыёперадачыв. Сянькевіча: 20 верасня 1980г.—"Да 98-х угодкаўнараджэнняЯкуба Коласа" (быўдад-зены кароткі агляд творчасці Я. Коласа i аналіз алегарычнай казкі "Дудар"); 24 чэрвеня 1981г.— "Вільня ў творчасці Коласа, Купалы i Багдановіча"; 12—13 жніўня 1981 г.— "У 25-я ўгодкі смерці Якуба Коласа" (разглядалася паэма "Сымон-музыка"); 3 лістапада 1981г. — "Якуб Колас—стваральнік беларускай прозы" (агляд празаічных твораў Я. Коласа); 20 верасня 1982 г. — "3 успамінаў Юліяна Пшыркова пра Якуба Коласа "Незабыўныя сустрэ-чы"; лістапад 1982 г. — "Ідэйная пазіцыя Якуба Коласа ў першых гадох са-вецкае улады на Беларусі"; 16 жніўня 1982 г.—"Якуб Колас— пясняр i мастак роднага слова".

Трэба адзначыць, што ўказаныя перадачы пайшлі, не зважаючы на той факт, што Я. Колас у многіх сваіх вершах, прамовах, артикулах нападаў на Ватыкан i Свяцейшага Айца, якога называў "чорным воранам рэакцыі" (XI, 445).

Вось адпаведныя ўрыўкі:

Маліўся папа Пій за Мусаліні,

Падняўшы ўгору нос, гарбаты, сіні… (II, 354)

I наваг сыч, што ў Ватыкане

Сядзіць, як цёмны Вельзевул,

Вам не паможа: час настане

I неўзабаве на вас гляне,

Каб знішчыць вас, ліхіх акул (II, 356).

"У… кампаніі драпежнікаў і рабаўнікоў… "ганаровае" месца нале-жыць i так званаму намесніку апостала Пятра на зямлі, папе Пію XII, стара-даўняму жыхару ватыканскага дупла, езуіту інквізітару…" 2 Дарэчы, як ад-значаў а. Аляксандр Надсан у артыкуле "Супрацькаталіцкая прапаганда ў БССР", прачытаўшы гэтую прамову, не верыцца, што гэта той самы чала-век, які напісаў "Новую зямлю" i паэму "Сымон-музыка" 3.

Урыўкі з паэм "Новая зямля" i "Сымон-музыка" друкаваліся ў многіх эміграцыйных выданнях, у тым ліку ў рэлігійных часопісах i календарах. Асабліва папулярнымі былі радкі з частак "Каляды" i "Вялікдзень". У ка-ментарыях выказваліся думкі, блізкія да тых, якія выказваў у сваёй радыё-перадачы а. Л. Гарошка.

Тэма рэлігійнасці закраналася ў даследаваннях навукоўцаў беларускага замежжа. Напрыклад, Уладзімір Глыбінны ў сваёй працы "Доля беларускае культуры пад Саветамі" адзначаў: "Насуперак савецкай антырэлігійнай пра-пагандзе, Якуб Колас доўгі час пісаў i часам друкаваў творы, поўныя рэлі-гійнага замілаваньня да прыроды i ейнага творцы— Бога, як, прыкладам, "Сьвятая нядзелька", казка "Што яны страцілі", у якой відаць пошукі іншых шляхоў для Беларусь Рэлігійнымі матывамі ахварбаваная Коласава першая рэдакцыя паэмы "Сымон-музыка", друкаваная ў часапісе "Вольны сьцяг", № 4 за 1921 г. Герой паэмы заклікаўся "скарыцца волі Божай". Нарэшце сама бязьмежная любоў паэты да роднага краю таксама не ўкладывалася ў са-вецкіярамкі" 4.

Творчасць Я. Коласа разглядалася ў даследаваннях Антона Адамовіча, сярод якіх варта адзначыць наступныя працы:

1. Уступны аналітычны артыкул у кнізе Я. Коласа "Новая зямля" (Мюнхен: "Бацькаўшчына", 1952);

2. Новая зямля Якуба Коласа: Да эміграцыйнага выдання паэмы // Баць-каўшчына. 1952. № 42—48;

3. Якуб Колас у супраціве саветызацыі. Мюнхен, 1955;

4. Датворчай гісторыі "Сымона-музыкі" //Бацькаўшчына. 1955. № 4-5,6;

5. Уступны артыкул "Да творчай гісторыі "Сымона-музыкі" ў выданні паэмы (Мюнхен: "Бацькаўшчына", 1955).

Апошнія два артыкулы маюць аднолькавую назву, але рознью па зместу.

Рэлігійны элемент у творах Я. Коласа ў даследаваннях А. Адамовіча разглядаецца ў сувязі ca змяненнямі ў тэксце паэмы "Сымон-музыка": "Цэн-зурнаму перарэдагаванню падлягалі ня толькі мясьціны твору з "нацыяналь -ным" адценьнем i тэрміналёгіяй. У куды большым памеры закранула яно мясьціны рэлігійнага характару, вельмі частью ў першай рэдакцыі твору, па-колькі рэлігійны мамэнт, як гэта вельмі часта бывае ў творах рамантычных, быў тут разьліты вельмі ж шырака… Гэты шырака разьліты й кідкі ў вочы рэлігійны мамэнт "Сымона-музыкі" якраз i прыцягнуў да сябе наибольшую ўвагу балыііавіцкіх дзейнікаў ды выклікаў адпаведны ціск на аўтара, што й прывяло да адпаведных аперацыяў у тэксьце твору…" 5

А. Адамовіч сцвярджаў, што ў артыкуле "аднаго з выдатнейшых тымі часамі нацыянал-балыііавіцкіх функцыянераў у друку"—Р. Шукевіча-Трац-цякова, напісаным у 1926г., "былі адзначаныя ў якасьці галоўнай заганы першае рэдакцыі паэмы "ярка-рэлігійныя настроі самога аўтара", а пра апош-нюю ейную рэдакцыю з задавальненьнем канстатавалася: "Пад уплывам марксыцкае крытыкі Я. Колас перапрацаваў свайго "Сымона -музыку", зьмяніў яго канец, рашуча ськінуў з Сымона раней аблытваўшую яго рэлі-гійную павуціну". Гэта сьведчаньне вельмі цікавае, бо яно пацьвярджае якраз ціск цэнзуры на Коласа ў легка зашыфраваным выказе пра "ўплыў марксыцкае крытыкі" 6.

Як адзначыў А. Адамовіч, пра першую рэдакцыю паэмы крытыка выка-залася толькі ў асобах акадэміка Карскага i Максіма Гарэцкага. Па-першае, ix нельга залічваць да "марксыцкіх крытыкаў", па-другое, рэлігійны элемент атрымаў у абодвух аўтараў якраз пазітыўную ацэнку.

Далей А. Адамовіч пісаў: "Ад "марксыцкае крытыкі" антырэлігійна настаўленае бальшавіцкае цэнзуры пацярпелі цэлыя, дый немалыя, а мас-тацка высокаякасныя кавалкі Коласава "Сымона-музыкі". Гэтак, найперш зьнік у разьдзеле V-м часткі II укладзены ў вусны Сымона натхнёны гімн Богу-тварцу, што пачынаўся радкамі:

Хто рассыпаў у небе зоры

Бяз канца i бяз чысла?

I каму у тым прасторы

Ночка, дол, лясы i горы

У сыіевах кажуць—чэсць, хвала?

Ён быў заменены на гімн зорам. Затое, зусім ужо бясьследна зьнікла без уселякае замены адзначаная акад. Карскім "цэлая вялікая імправізацыя на 114 радкоў укладзеная ў вусны Сымона, калі яму давялося іграць у карчме перад уцёкамі з яе, дзе, паводле праф. Пятуховіча, "душа беларускага песь-няра падчыняецца ў пачуцці шчырае падзякі за радасць адчування ўсёй пек-насьці i прыгажосьці прыроды, i ён вуснамі Сымона пяе гімн космасу:

Радасць Божую, сьветы пазнайце… Абудзіся, зямля, хвалі Бога… Асьвяціся i цьма, пазнай радасьць… Радуйся неба— ўваскросьне зямля…

Асабліва высока ацэненая гэтая мясьціна М. Гарэцкім—як "выдатная па сіле пачуцьця й першая па хараству ў нашай паэзіі ода Божай творчасьці, напісаная пад відам натхнёнага граньня Сымонкі ў карчме ("Божы дух вітаў у высі…")" 7.

Як адзначаў А. Адамовіч, былі перарэдагаваны i іншыя часткі паэмы, дзе ўжывалася "рэлігійная тэрміналёгія". Пад ціскам цэнзуры былі зробле-ны змены ў сюжэце "Сымона-музыкі".

У тым самым 1925 г., калі была надрукавана паэма "Сымон-музыка", Я. Колас напісаў аповесць "На прасторах жыцця". Разглядаючы гэты твор, эмігранцкі крытык i публіцыст Станіслаў Станкевіч у сваім даследаванні "Якуб Колас" пісаў: "У повесці паказваецца, як узгадаваная ў бальшавіцкім духу беларуская вясковая моладзь парывае з старымі традыцыямі i з энту-зіязмам кідаецца ў вір новага савецкага жыцьця. У повесьці гэтае збальша-візаваньне моладзі паказанае галоўным чынам ў яе бязбожніцкай акцыі, калі група камсамольцаў разбурае "цудоўны сьвяты калодзеж" i нішчыць крыж з Хрыстовым расыіяцьцем… Бяссумлеву, Коласу было найлягчэй заманіфэс-таваць свае пазытыўныя дачыненьні да савецкай рэчаіснасьці заакцэнта-ваннем ў творы антырэлігійнасьці, бо сярод усіх беларускіх пісьменнькаў Колас i раней, яшчэ ў перыяд нашаніўскі, найглыбей адчуваў крыўду, якую рабіла народу чужое яму нацыянальна духавенства, i найбольш войстра сьцьвярджаў горкую праўду, што праваслаўныя сьвятары ў сваей бальшыні былі аружжам русыфікацыі, a каталіцкія ксяндзы— палянізацыі" 8.

Працытаванью словы а. Л. Гарошкі, У Глыбіннага, А. Адамовіча, С. Стан-кевіча дапамагаюць нам зразумець як духоўны свет Я. Коласа, так i прысут-насць рэлігійных i антырэлігійных элементаў у яго творах.

Спасылкі:

1 КоласЯ. 36. тв.: У 12т. Мн., 1961. Т. 1. С.26. (Далей цытаты падаюцца па гэтаму выданню з указанием тома i старонкі.)

2 КоласЯ. Прамова на Усесаюзнай канферэнцыі прыхільнікаў міру // Поступ міру. Мн., 1952.

3 НадсанА. Супрацькаталіцкая прапаганда ў БССР // Божым шляхам. 1952. № 51. С. 4-5.

4 ГлыбінныУ. Доследы й матарыялы // Інстытут для вывучэння СССР. Мюнхен, 1958. С. 81.

5 Склют Р. [Уступны артыкул] // Колас Я. Сымон-музыка. Мюнхен, 1955.

6 Адамовіч А. Якуб Колас у супраціве саветызацыі. Мюнхен, 1955. С. 42.

7 АдамовічА. Якуб Колас у супраціве саветызацыі. С. 43.

8 СтанкевічС. Якуб Колас // Беларускі зборнік. Мюнхен, 1956. Кн. 6. С. 21.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by