МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Жыццяпіс амерыканскага беларуса // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Кажан Віталь
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Раздзел: Успаміны
Краiна: ЗША
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Віталь Кажан (Пэнінгтон, ЗША)
ЖЫЦЦЯПІС АМЭРЫКАНСКАГА БЕЛАРУСА *

Даведаўшыся пра кангрэс беларусістаў а не маючы мажлівасьці на яго прыехаць, я рашыў расказаць пра свой лес. Тыповы лёс эмігранта ваеннай хвалі. Можа, камусьці ён здасца цікавым ці павучальным. Нарадзіўся я ў кастрычніку 1916г. у невялікай вёсцы Балбекі, цяпер Шаркоўшчынскага р-на Віцебскай вобл. Продкі мае— былыя прыгонныя сяляне. Маю цікавы арыгінальны дакумант 1833г.— дазвол памешчыка на жаніцьбу майму прадзеду Каятану. Імя майго дзеда Франціш. Ён памёр, калі мяне яшчэ на сьвеце ня бьшо. Памятаю, што, яшчэ будучы малышом, я запытаў бабулю (удаву па Францішку): чаму наш дзед i прадзед мелі ката-ліцкія імёны? "У тыя часы ня бьшо ані праваслаўных, ані католікаў, а ўсе бьші ўніятамі",— адказала бабуля.

Мой бацька, як найстарэйшы з усіх чатырох братоў павінен быў бы стаць гаспадаром даволі вялікай гаспадаркі, але на прапанову дзядзькі Адама паехаў у Петраград. Дзядзька Адам быў нейкім там пісарам у царскіх канцылярыях. Пры дапамозе свайго дзядзькі мой бацька па некаторым часе навукі стаўся i бухгалтарам, i сакратаром. Па рэкамандацыі дзядзькі бацька атрымаў пасаду сакратара ў земскага начальніка, які жыў i меў сваю канцы-лярыю ў маёнтку Вянужжа, недалёка горада Дзісны. У той 1913 г. Дзісна была цэнтрам павета, жывым, рухлівы горадам. Трэба ведаць, што ў тыя часы земскі начальнік гэта як закон быў вялікі памешчык i ўважаўся за цар-скага прадстаўніка.

Пасьля развалу імпэрыі i заканчэньня Першай сусьветнай вайны бацька, будучы ўжо жанатым, вярнуўся на сваю бацькаўшчыну, у вёску Балбекі. Мама паходзіла з добра заможнай сялянскай сям'і. Калі, пасьля акупацыі Заходняй Беларусі, палякі пачалі арганізоўваць сваю польскую мясцовую адміністрацыю, мой бацька быў выбраны першым войтам нашай Германа-віцкай гміны (як цяпер, то гэта сельсавет, толькі гміны былі болыпыя па абшары). Пасьля трох год работы быў звольнены, так як ня прыкладаў ста-раньняў быць добрым палякам. Пасьля войтаўства акрамя дагляду гаспа-даркі ў сваіх Балбеках пачаў займацца гандлем. У паблізкай большай вёсцы Шкунцікі, дзе была праваслаўная царква, добрая пачатковая школа ды наваг i вадзяны млын, бацька адкрыў магазын, у якім павінны былі быць роз-ныя тавары, пачынаючы ад папяросаў, a канчаючы цукрам i соляй.

У нашай сям'i бьшо нас чацьвёра: тры браты i адна сястра. Па стар-шынству я быў другім. На сёньня (сьнежань 2000г.) у жывых толькі я. Польскую пачатковую школу наведвалі ў Шкунціках, якая была недалёка бацькавага магазына. Ад вёскі Балбекі, дзе жылі, адлегласьць—добрыя два кіламетры. Ясна, хадзілі пяшком, а ўвосень ці вясной, у паводку, гэта была вялікая праблема. У такія часы прыходзілася сядзець дома. Зімой, вельмі часта, бацька ехаў санкамі з канем i завозіў нас.

Польская пачатковая школа мела сем клясаў У нашых Шкунціках бьшо толькі пяць клясаў I сёньня добра прыпамінаюцца тыя кур'ёзныя гады, калі мы, вучні, пачыналі вучыцца, ня ведаючы ані слова польскай мовы. Толькі ў часе лекцый чулася польская мова самога настаўніка, a, асабліва ў пачат-ковых клясах, вучні сядзелі ціхонька ды пабойваліся, каб настаўнік чагосьці незапытаў […].

Каб закончыць сем клясаў пачатковай школы, трэба бьшо наведваць школу ў мястэчку Германавічы, а гэта ад нашых Балбек добрых пяць кіла-метраў Тады бацькі рашылі мяне i старэйшага брата вучыць далей, а таму

2была нанятая для нас кватэра, бо южны дзень хадзіць туды і назад пяць км зацяжка. Гэтая сямігодка месьцілася ў прыгожым будынку-палацы памеш-чыка Шырана. Там цяпер ня толькі сярэдняя школа, але i музей Язэпа Драз-довіча […]

У школьным годзе 1931/32 падходзіла заканчэньне гэтай сямігодкі і для нашых бацькоў паўстала праблема, а што далей рабіць з сынамі: ці тры-маць дома на гаспадарцы, ці пасьшаць на далейшую вучобу. Найбліжэй-шая дзяржаўная гімназія, якая знаходзілася ў Дзісьне, каштавала ў год 110 злотых, a гэта ў тыя часы былі вялікія грошы для селяніна […]. Былі роз-ныя прапановы: трымаць дома на гаспадарцы ды памагаць бацьку ў яго гандлі ці паслаць у нейкую тэхнічную школу—здабыць канкрэтную пра-фэсію. Апошняя прапанова адпадала з увагі на поўны недахоп месц пра-цы, так як палякі зусім ня дбалі пра "Усходнія крэсы", як яны называлі Заходнюю Беларусь. Канчаткова было пастаноўлена адправіць сыноў у Дзісьненскую гімназію […].

Першая паездка ў Дзісну адбылася вясной, адразу па заканчэньні сямі-годкі, па прычыне ўступных экзаменаў. Экзамены прайшлі пасьпяхова, i мы з брагам вярнуліся дамоў каб улетку добра папрацаваць на гаспадарцы. У часе летніх канікулаў 1932 г. шчыравалі ў полі i адначасна рыхтаваліся да па-ездкі ў гімназію. Тыдзень перад 1 верасьня садзімся на добра наладаваны рознымі прадуктамі воз i ca слязамі ў вачох пакідаем родную вёску […].

У 1935 г., калі я быў у сёмай клясе, зусім нечакана бацькаў "бізнэс" быў камплетна зьнішчаны пажарам. У даволі вялікім доме акрамя магазыну была i добрая кватэра, у якой жыў млынар з сваей сям'ёй (млын вадзяны быў недалёка дома). А трэба памятаць, што дзякуючы гэтаму магазыну мы змаглі паехаць у гімназію […].

У 1935 г. у Польшчы быў выданы закон аб тым, што кожная гміна паві-нна выдаць дзьве стыпэндыі ў год для здольных бяднейшых вучняў сярэдніх школ. Дзякуючы добраму знаёмству бацькі з гмінным начальствам я меў гэту гмінную стьшэндыю, будучы ў сёмай клясе, i потым у апошняй, восьмай клясе. Вышыня стыпэндыі бьша 100 злотых, а гэта бязмала хапала на апла-ту школы.

Вучні Дзісьненскай гімназіі ў балыпыні паходзілі з гэтай жа Дзісьнен-шчыны, Браслаўшчыны. 3 пункту гледжаньня этнаграфічнага пераважалі беларусы, але тут ёсьць гэта "але". Вучні-католікі, хоць бы паходзілі з бед-най сялянскай беларускай сям'і, лічылі сябе палякамі. У гэтым быў вялікі ўплыў каталіцкага касьцёла i ксяндзоў. Пара гадоў я быў разам на кватэры з аднакласьнікам, каторы паходзіў зь вёскі з-пад Ёдаў. Часамі ў нас заходзіў спор на тэму нацыянальнасьці. На маё пытаньне, чаму ён лічыць сябе паля-кам, ён так адказаў: "Я ня лічу сябе палякам, але падаць у анкетах школьных мушу, інакш не атрымаю дапамогі ані ад гміны, ані ад ксяндза…" Пра-васлаўныя вучні бязмала ўсе падавалі сябе беларусамі. Такі часопіс, як "Ка-лосьсе", які ў той час выдаваўся ў Вільні, i іншае беларускае друкаванае слова нармальна перадавалася з рук у рукі. 3 тых часоў мае добрыя сяб-ры— Мілеця Андзілеўка, Мілеця Цытовіч, Адам Мацкевіч, Яшка Бабіч, Жэнька Сьпічонак, Аркадзь Качан i інш. не скрывалі сваёй беларускасьці. Гімназія выдавала свой часопіс— "Наш глос", які выходзіў нерэгулярна. У гэтым часопісе на працягу пару гадоў былі друкаваныя лацінкай на бела-рускай мове ў апрацоўцы вучня М. Андзілеўкі песьні абрадныя: з вясельля, хрэьсьбін, дажынак, купальля. Пасля апошняй вайны М. Андзілеўка быў прафэсарам матэматыкі ў польскім унівэрсытэце ў Беластоку.

Варта падаць рэлігійную прыналежнасьць майго чацьвертага класа (1932/33, мой першы год у гімназіі), a менавіта: рыма-католікаў— 13, пра-васлаўных— 8, жыдоў— 6, караім— 1. Усяго 28.

Пры Польшчы для ўсіх маладых хлопцаў быў абавязак вайсковай службы. Набор нармальна праходзіў увосень. Кожную вясну дваццацігадовыя хлопцы (ахвотнікі маглі быць маладзейшыя) праходзілі праверку праз вай-сковую камісію, якая для нашага раёна адбывалася ў мястэчку Лужкі. У той час у Лужках былі вялікія казармы, у якіх стацыянавалі войскі пагранічча. Мне давялося праходзіць гэтую камісію акурат перад матуральнымі экзаменам!.

У траўні 1937г. усе хлопцы-кандыдаты ў войска з той ці іншай гміны праходзілі камісію ў той самы час. Пры камісіі вайсковай мусіў быць пры-сутным i войт данай гміны. У праверачнай анкеце было пытаньне "нацыя-нальнасьць". Зразумела, я падаўся беларусам. Войт гміны гэта "запісаў" сабе i пры першай сустрэчы з маім бацькам даў яму наганяй, кажучы: "Гміна давала твайму сыну стыпэндыю, чаму ж ён падаецца за беларуса, а не паля-ка…" Гэта доказ, што палякі стараліся апалячваць беларусаў усімі магчы-мымі спосабамі […].

У траўні 1937г. адбыліся апошнія матуральныя экзамены, якія закон-чыў я пасьпяхова. Лета правёў на рабоце пры гаспадарцы, a часамі гулянь-нях ды сьвяточных фэстах з сваёй моладзьдзю. Можна сказаць, што гэта самы прыгожы кавалак жыцьця тых маладых гадоў У пачатку верасьня 1937г, маючы дармавы білет на праезд жалезнай дарогай да месца прызна-чэньня вайсковай службы, першы раз у сваім жыцьці саджуся на цягнік у Шаркоўшчыне i еду праз Вільню, Варшаву i да Быдгашчы, дзе маю ад-быць год абавязковай службы ў польскай арміі. Абавязковая служба ў поль-скай арміі трывала 18 месяцаў Але для тых, хто меў сярэднюю асьвету або ўжо пачатую вышэйшую, служба трывала толькі 12 месяцаў. Знову ж, калі ў каго бьша сярэдняя асьвета, служба таго адбывалася ў спэцшколах, якія бьші пры дывізіях. Школа такая называлася "подхоронжувка рэзэрвы". У ей падрыхтоўваліся афіцэры, якія потым бьші ў рэзэрве […].

Асабіста ў мяне ў той час адно пытаньне не вылазіла з галавы: што ж буду рабіць па заканчэньні вайсковай службы? Праўда, дома пачалі справы наладжвацца на лепшае. Пасьля, калі зь вёскі ўсе будынкі былі перавезены на новы хутар, мае дамашнія, a асабліва брат Ванька, пачалі будаваць новы дом у Шкунціках на месцы згарэлага ў 1935 г. У м. Германавічы бьша каапэ-ратыва— магазын розных тавараў, закладзены настаўнікамі сямігодкі, які я наведваў раней i які рабіў надзвычай добры бізнэс. Калі нашы закончылі будову дома ў Шкунціках, то бьша адкрыта філія германанавіцкай каапэра-тывы. Кіраўніком гэтай філіі становіцца наш бацька, прадаўшчыцай— сястра Ларыса. 3 дому прыходзілі да мяне сыгналы, што пасьля вайсковай службы я змагу працягваць вучобу далей.

Але за пару месяцаў перад заканчэньнем службы ў Быдгашчы ў школе паявілася абвестка: "Калі хтосьці з падхаронжых жадае пасьля заканчэнь-ня гэтай пайсьці ў школу для пастаянных афіцэраў, просьба замальдавацца ў канцылярыі". Асабіста я гэтай абвестцы вялікай увагі не прыдаў бо бела-русаў ды праваслаўных, напэўна, ня прынялі б. Чаму так сталася, я ня ведаю да сёньня. Службовы афіцэр школы кліча мяне i кажа: "Камандант школы хоча гаварыць з табой". Звычайна сам камандант вызываў да сябе на гутарку, калі падхаронжы зрабіў штосьці кепскае, парушыў школьны рэгулямін. Аказваеца, ён у мяне адразу спытаўся, ці не жадаў бы я пайсьці ў школу для пастаянных афіцэраў ды пры гэтым пахваліў мяне, што я добры вучань. Я яму на гэта адказаў коратка, што я як беларус i праваслаўны ня маю ніякіх шансаў быць туды прынятым. А ён на гэта кажа, што калі я дам згоду, то ён пастараецца дапамагчы, каб я быў прыняты. Я ня ведаю чаму, але я даў згоду.

Яго дапамога аказалася не пустой гаворкай, бо я быў прьшяты ў афіцэр-скую школу для сталай службы ў польскай арміі. Навіна гэтая хутка дайшла да маіх бацькоў Бацька нібы і задаволены быў а мама— катэгарычна не. Але я рашыў здабываць чын афіцэрскі.

Школа для афіцэраў пяхоты знаходзілася ў м. Каморава, недалёка ад Варшавы. Там былі кашары, многа двухпавярховых мураваных будынкаў у якіх калісьці памяшчалася цэлая дывізыя царскай пяхоты, каб быць недалёка бунтароў-палякаў, пражываючых у Варшаве.

Вядома, што дысцыпліна там мусіла быць. На пачатку было больш тэа-рэтычных заняткаў, чым практычных на палях-палігонах. Але калі запахла вайной зь Нямеччынай, то стала наадварот—больш заняткаў практычных. Калі пачалася вайна ў 1939 г., я i яшчэ адзін падхаронжы бьші высланыя ў Ліду, дзе пры палку пяхоты арганізавалася перашкаленьне падафіцэраў з рэзэрвы. Часта гэта ўжо былі добра стараватыя дзядзькі, а часамі нават i калекі — даўно ж былі ў войску. Зразумела, што з гэтага перашкаленьня нічога не атрымалася, так як 17 верасьня 1939 г. савецкая армія прыйшла Гітлеру на дапамогу i пачала займаць Заходнюю Беларусь. Камандзірам перашкаленьня падафіцэрскай групы быў салідны чалавек— маёр арміі. Усім змабілізаваным падафіцэрам адразу ён сказаў, каб забралі чамаданчыкі ды спакойна адправіліся ў свае дамы. Нас — інструктараў двух падхарунжых i некалькі старых лужакаў падафіцэраў забраў у сваю вайсковую машыну i паехаў на поўнач, у старану Літвы. Даехаў да Аранаў на літоўскай граніцы i затрымаўся ў кашарах КОПу (Корпус аховы пагранічча). У гэтым КОПе ў вайсковых магазынах яшчэ было шмат прадуктаў уключаючы алкаголь-ныя напіткі i табачныя прадукты. Усё гэта раздавалі жаўнерам.

У гэтых кашарах наш апякун-маёр згубіўся. Тут жа зусім нечакана я сустрэў добрага сябру з Дзісеньскай гімназіі Сярожку, які быў змабілізава-ны i ў гэтай суматосе такеама "згубіўся". Абое мы бьші вельмі задаволеныя. ТТТто нам рабіць далей— было відаць выразна, а гэта пяшком ісьці дамоў Так мы пачалі падарожжа ў паўночна -ўсходнім напрамку, на Вільню. На дарозе, такіх, як мы, аказалася шмат. На другі дзень нашага падарожжа мы сустрэлі савецкіх жаўнераў якія паволі ехалі машынай у адваротным нам напрамку. Адзін зь ix, старэйшы, зьвярнуўся да мяне, назваўшы маладым афіцэрам, так як я быў адзеты лепш, чымсьці рэшта жаўнераў Даходзячы бліжэй да Вільні, адзін з такіх, як i я, але які ішоў у адваротным кірунку, затрымаў мяне i папярэдзіў каб быў асьцярожны, бо ў Вільні савецкія вайс-коўцы пачалі "хапаць" афіцэраў ды іншых добра адзетых жаўнераў: садзяць у машыны i кудысьці адвозяць […].

Калі мы даехалі да Круляўшчызны, аказалася, што трэба будзе даволі доўга чакаць на цягнік да Падсьвільля. Тут здарыўся выпадак, якога я не забываю. Увечары я шпацыраваў каля станцыі пры слабенькім электрыч-ным сьвеце, калі да мяне падыйшоў савецкі афіцэр. Я палічыў яго афіцэ-рам, бо быў ён даволі добра адзеты. На гэтай станцыі жаўнераў савецкай арміі кругом было многа. Гэты афіцэр пачаў распытавацца ў мяне аб жыцьці пад Польшчай, хто я, дзе вучыўся, што пляную рабіць. Я яму гаварыў праў-ду, так, як яно было. Трэба прызнацца, што ў мяне была добрая сымпатыя да ўсяго савецкага. Яшчэ будучы ў гімназіі, мы (маю на ўвазе вучняў-бела-русаў) захапляліся радыёвымі перадачамі зь Менску, скуль часьценька па-даваліся беларускія народныя песьні ў выкананьні добрых ансамбляў Ды ўрэшце ж— там была "вольная" Беларусь. Добрая савецкая прапаганда рабіла свае… Гэты афіцэр гаварыў ціхенька і часта аглядаўся на бакі. Калі мы адыйшлі ў бязмала цёмнае месца, ён мне сказаў наступнае: "Да, я замечаю, что вы всё-такі не понимаете, что мы вам прынесли… эта система— это ужас…" I ў канцы даў мне параду: "Молодой парень, как вернешься домой, не валяй дурака, а сразу устраивайся на какую-либо работу…" Гэту яго параду я вельмі добра запамятаў […].

Вярнуўшыся дамоў я меў на ўвазе параду афіцэра. Па некалькі днях адпачынку накіраваўся ў гміну у Германавічы свае, ды зьвярнуўся да інспэк-тара над школамі з просьбай аб рабоце— быць настаўнікам. Трэба зазна-чыць, што адміністрацыйны падзел у гэты час яшчэ быў "польскі". Савецкая сыстэма сельсаветаў і раёнаў была ўведзена толькі ў пачатку 1940 г. У гэтых Германавічах мне пашанцавала, бо тымчасовым інспэктарам над школам! быў мой колішні настаўнік. Ён мне даў сьпіс школ, дзе патрабуюцца настаўнікі. Недахоп выкладчыкаў быў вялікі, бо многія настаўнікі-палякі ў час канікалаў ехалі ў сваю Польшчу i па прычыне вайны вялікая бальшыня зь ix ужо сюды не вярнуліся. Я выбраў пачатковую школу (чатыры клясы) у вёсцы Барсукі, якія былі ад майго дому ня больш двух кіламетраў. Афіцэр-ства маё пайшло ў няпамяць, i я станаўлюся настаўнікам. Першая інструк-цыя для настаўніка бьша такая: вучы на якой хочаш мове—беларускай, польскай ці расейскай, падручнікі ўжывай, якія маеш ці якія здабудзеш. У мя-не ня было ніякіх падручнікаў У даным выпадку я атрымаў добрую дапамо-гу ад ведамага беларускага навукоўца-патрыёты Янкі Пачопкі. У яго была добрая беларуская бібліятэка. Ён узнагародзіў мяне некалькімі добрымі бе-ларускімі падручнікамі i чытанкамі. Работа ў школе ў мяне пайшла адразу добрым ходам. Барсукі i навакольныя мясьціны— гэта быў вельмі добры раён. Як бацькі, так i ix дзеці дбалі аб школу. Заняткі вяліся на дзьве зьме-ны: рана— другая i чацьвёртая клясы, а па абедзе— першая i трэцьцяя. Я звяртаў асаблівую ўвагу на матэматыку i беларускую мову. Рэзультат гэ-тага быў такі, што калі з маёй школы чатырохкласьнікі пайшлі ў пятую кля-су ў Шкунцікі, то ўсе былі выдатнікамі па матэматыцы i беларускай мове.

Стаўся адзін выпадак, што вывеў маю школу ў лік найлепшай пачатко-вай у Шаркоўшчынскім раёне. У студзені 1941г., учасвялікайзімовайбуры, школу неспадзявана наведаў школьны інспэктар раёну Вячаслаў Катовіч. Ён быў запраўды заскочаны, калі застаў стопрацэнтовую прысутнасьць вуч-няў другой зьмены. Такая ж прысутнасьць бьша i на першай зьмене. Перад прыездам у маю школу гэты інспэктар наведаў дзьве школы, якія бьші закры-тыя па прычьше буры. Аб гэтым выпадку сп. Катовіч гаварыў потым на кан-фэрэнцыі ўсіх настаўнікаў раёна.

У 1941 г. у часе летніх канікул я плянаваў паехаць у Баранавічы на спэ-цыяльныя курсы настаўнікаў для павышэньня кваліфікацыі. Справа гэта аказалася ня так простай, як мне думалася. Кандыдат на гэтыя курсы мусіў быць правераны праз НКВД. Правяраў мяне энкавэдыст-грузін Лазебнікаў Замест дазволу на курсы ён стаў рабіць захады перад загадчыцай раённага адзьдзелу адукацыі Стэльмахавай, каб тая мяне зусім звольніла з настаўніц -тва. Зразумела, што тут мне пашкодзіла афіцэрская школа. Стэльмахава бьша таксама партыйная, але запраўды асоба высокай культуры. Асабіста мне яна сказала, што пакуль яна тут загадвае, ніякага звальненьня ня будзе.

Калі пачалася вайна, калі Гітлер дня 22 ліпеня 1941 г. атакаваў Савецкі Саюз, маё жыцьцё i праца сталі часта мяняцца, прыходзілася шмат што рабіць i шмат дзе бываць.

У часы летніх канікул 1941 г. я часта наведваў Глыбокае, дзе беларусы пачыналі арганізаваць сваю адміністрацыю. Чагосьці канкрэтнага дабіцца ад нямецкіх ваенных уладаў бьшо ня так проста. Пачатковыя нямецкія ўда-чы на фронце замуцілі ім галовы, i яны спадзяваліся, што яшчэ пара меся-цаў i вайна кончана, а яны гаспадары над усім і ўсімі. Падзел адміністра-цыйны за часоў нямецкай акупацыі быў мяшаны. Уплыў палякаў на нямец-кія вайсковыя ўлады быў паважны, а гэта праз перакладчыкаў сярод якіх было шмат палякаў. Сельсаветы былі зьліквідаваны, а вернуты гміны польскіх часоў, але раёны засталіся. Галоўнае начальства на наш раён як нямецкае, так i беларускае знаходзілася ў горадзе Глыбокае. Глыбоцкі школьны інспэктарат выклікаў мяне i даручыў мне школу ў Ямне, гэта да-волі далекавата ад мяне. Ямна знаходзіцца каля Стэфанпольля, па дарозе з Германавіч на Дзісну, недалёка ракі Дзісенкі. Ямна— вялікі школьны аб-сяг з добрым вялікім будынкам школы, дзьвюма вялікімі клясамі. Перад вайной там працавалі чатыры настаўнікі. Аднаму там працаваць было не па сілах. Школьны інспэктар даў дазвол шукаць памочніка сярод трохі аду-каваных мясцовых жыхароў Такую дапамогу я знайшоў, жанчыну, якая пазьней стала добрай настаўніцай. У Ямне я адбыў школьны 1941/42 г. i больш туды не вярнуўся.

Беларусы прыкладалі шмат стараньняў, каб атрымаць ад немцаў дазвол на арганізацыю беларускіх вайсковых адзьдзелаў У той час гэнэраль-ны камісар Беларусі гэнэрал Кубэ даў такі дазвол, але гэты дазвол ня быў узгоднены з Бэрлінам, з Розэнбэргам ці Гімлерам. Каб тварыць вайсковыя адзьдзелы, у першую чаргу трэба мець кадры— афіцэрскія i падафіцэр-скія. У Менску былі арганізаваныя першыя афіцэрскія курсы, на якія я быў пакліканы ў пачатку жніўня 1942 г. На курсах аказалася прыблізна палова афіцэраў старэйшага веку—гэта былыя афіцэры царскай арміі. Курсы ўзна-чальваў гэнэрал Франціш Кушаль. У той час ён яшчэ быў маёрам. Стаў-леньне ўсіх да курсаў было пазітыўнае, вычуваўся добры настрой. Пра-водзіць такія курсы было ня так проста, бо нямецкія вайсковыя ўлады гля-дзелі на гэта абыякава, ніякай дапамогі не аказвалі. Беларусы мелі толькі дазвол на паперы ад гэнэральнага камісара Кубэ, i больш нічога. Афіцэр-скія курсы так-сяк закончыліся. Пачаліся на мясцох курсы для падафіцэ-раў Я быў накіраваны, з старэйшым афіцэрам Садоўскім, праводзіць пад-афіцэрскія курсы ў Браславе […].

Для курсаў у Браславе была адпушчана частка нейкага будынку. У вы-значаны час зьявілася каля сарака падафіцэраў былой польскай арміі. Гэта былі ў вялікай бальшыні добра нацыянальна сьведамыя хлопцы i добра пад-рыхтаваныя падафіцэры. Цяжкасьці ў правядзеньні гэтых курсаў былі вя-лікія. У першую чаргу трэба было мець закватараваньне, правіянт, не гаво-рачы аб умундараваньні і такім-сякім узбраеньні. Мясцовыя ўлады, як ня-мецкія, так i беларускія, наогул ня былі паінфармаваныя аб гэтых курсах. Вельмі добрую дапамогу ў арганізацыі курсаў аказалі мясцовыя актывісты-беларусы. Па заканчэньні курсаў i арганізатары ix i курсанты раз'ехаліся па сваіх дамах. Дазволеная камісарам Кубэ арганізацыя Корпуса беларускай самааховы засталася толькі на паперы, бо далей курсаў афіцэрскіх і падафі-цэрскіх больш ужо нічога не рабілася.

У канцы лістапада 1942 г. я пачаў працаваць у Глыбокім у акруговым адзьдзеле Беларускай народнай самапомачы (БНС) заступнікам старшыні i сакратаром. Старшынёй быў Нікандра Мядзейка. Гэта арганізацыя рабі-ла шмат добрага для беларускай справы ўва ўсіх галінах нацыянальнага беларускага жыцьця. Але i тут у кожнай, наваг дробнай справе трэба было мець дазвол ад немцаў, а бяда ў тым, што некаторыя немцы на нянемцаў глядзелі як на "унтэрмэншаў" […].

У пачатку 1943 г. я пераехаў у Вялейку, каб пачаць працу пры СД. Адра-зу ўбачыў, што сам адзін многа я тут ня змагу зрабіць. На маю просьбу даў згоду прыехаць да мяне мой добры сябра з гімназіі Яшка на функцыю пе-ракладчыка. Ён ведаў нямецкую мову вельмі добра. Аб гэтай працы можна бьшо б шмат гаварыць, але магу сказаць тое, што мы ўдваіх прынесьлі і зрабілі шмат добрага для нашых людзей. Пры гэтым адзьдзеле СД у Вялей-цы працаваў немец, маючы высокую пазыцыю. Ён ведаў так-сяк расейскую мову, і, калі даведаўся, што я ведаю расейскую, ён стаў маім проста сябрам, яго настаўнікам расейскай мовы. Я сам ня ведаў i сёньня ня ведаю вельмі добра расейскай мовы, але ў параўнаньні зь ім я быў "прафэсар". Пры по-мачы яго нам удавалася не аднаго арыштаванага, нявіннага звольніць з тур-мы. Быў такі выпадак: раненька да мяне завітала трох сялян аж з-пад Док-шыц. Яны казалі, што мне крэўныя па лініі майго дзеда, бацькі мамы, а факт, што мой дзед паходзіў з-пад Докшыц. "Што вы хочаце, дзядзькі?"— я пытаю. Адказ просты—з нашай вёскі немцы арыштавалі 15 чалавек i павезьлі ў Вялейку ў турму. Яны чулі, што я магу дапамагчы. Я пайшоў у канцыля-рыю да свайго немца i першае, што спраўдзіў ён, што — так, больш як 15 чалавек з-пад Докшыц сядзяць тут у турме. Якая валакіта і мітусьня бьша ў гэтай справе, але к вечару ўсе арыштаваныя былі на волі. Гэныя людзі бьші арыштаванью за сувязь з партызанымі, ясна, па злоснаму даносу, i та-кія людзі маглі быць адпраўлены на той сьвет […].

На просьбу афіцэраў батальёна мне быў дадзены дазвол мець бяседы-гутаркі з яго жаўнерамі. Праводзіў я свае гутаркі ў трупах па 20-30 жаўне-раў. Тэму гутаркі выбіраў сам. Ясна, гэта былі тэмы бягучыя, нацыяналь -ныя справы-праблемы. Гэтымі гутаркамі ўсе бьші задаволеныя […].

У сваіх выступленьнях-гутарках я гаварыў толькі аб беларускіх справах, нямецкіх ніколі ня кратаў. Рэзультат гэтага быў такі, што аднаго разу выклі-кае мяне на гутарку кіраўнік адзьдзелу прапаганды i культуры пры Вялейскім гэбітскамісарыяце. Гэта быў, відаць, добра адукаваны i культурны немец, га-варыў ён даволі добра па-расейску. У кароткай гутарцы ён мне задаў пытань-не: "Да, вы хорошо говорите, но почему вы никогда не вспоминаете нашей немецкой партии, нашего вождя Гитлера, который вас освободил?.."

30 чэрвеня 1944 г. мы пакінулі Вялейку, бо савецкія войскі хутка пасоў-валіся на захад, а немцы хутка адступалі. Першы пункт затрымкі для пра-цаўнікоў СД i для 13-га батальёна меў месца ў Прусіі (Ортэльбург). Тут адбылося незвычайнае здарэньне. Дзьве кампаніі 12-га батальёна ў поўным складзе пайшлі ў лес, каб ваяваць i супроць чырвоных, i гітлераўцаў. Гэтай справы, здаецца, да сёньня ніхто добра ня дасьледаваў 3 гэтага Ортэльбур-га пачаўся рассыл нашых людзей у Нямеччыну, зразумела, на работу. Тут ізноў мне пашанцавала, бо ў рассьшцы людзей на працу ў Нямеччьшу вялікую ролю адьпрываў мой "добры" немец з часоў Вялейкі. Ён мне адразу сказаў: "Выбірай, куды хочаш, накірую цябе—ды парадзіў: — дзесьці на поўдзень будзе найлепш". Маючы патрэбныя паперы i білет, адправіўся я цягніком у Лінц, прыгожы горад над ракой Дунай у Заходняй Аўстрыі. Едучы ў Лінц, я меў перасядку ў Вене.

У той час, калі я чакаў на наступим цягнік да Лінца, праз рупары паве-дамілі аб замаху на жыцьцё фюрэра Птлера. Моцна гучала: "Птлер жыве! Хайль Птлер!" Прыехаўшы ў Лінц, адразу мусіў замальдавацца ў адзьдзеле працы (арбайтсамт). Каля Лінца бьшо многа фабрык, якіх прадукцыя на-кіраваная бьша толькі для вайны. На гэтых фабрыках былі дзесяткі тысяч "остарбайтэраў", работнікаў з Усходу Найбольш бьшо з Украіны. Я атры-маў накіраваньне ў адзін з большых лягераў для "остарбайтэраў" у якасьці перакладчыка пры галоўнай канцылярыі кіраўніцтва лягеру. Было ўлічана маё даволі добрае веданьне нямецкай мовы, ды польскай i расейскай… Пра-ца была лёгкая. Кіраўніком гэтага вялікага лагеру быў былы афіцэр вэрмах-ту, паважны інвалід (быў ранены на Усходнім фронце на тэрыторыі Бела-русі). Даволі добра арыентаваўся ў палажэньні ў Усходняй Эўропе. Гава-рыў што ён па лініі маткі блізкі крэўны Гітлера, але ненавідзеў яго.

У канцы верасьня 1944 г. я атрымаў "вызаў" у беларускі афіцэрскі збор-ны пункт у Бэрліне з дапіскай гэнэрала Кушаля: "Прыежджайце, вы тут бу-дзеце патрэбныя". Адразу прыняў дэцызыю ехаць, бо я тады ж быў адзінокі ды яшчэ малады, меў толькі 28 годзікаў. У пачатку кастрычніка быў ужо ў Бэрліне. Адразу замальдаваўся на Вайсэнзэ, дзе мясьціліся канцылярыі БЦР (Беларускай цэнтральнай рады). Накіраваны быў на Ліхэнэрштрасэ, дзе ў школьных будынках было добрае месца для беларускіх афіцэраў i па-дафіцэраў Тут ўжо беларусы займалі пара вялікіх пакояў У пакоі, дзе я па-мясьціўся, было каля дваццаці чалавек. Мой ложак быў побач з ложкам Аляк-сандра Крота, пазьнейшага мітрапаліта БАПЦ у Амэрыцы. У той час ён не выглядаў прынамсі ў маіх вачах, на будучага вялікага сьвятара. Нашае жыцьцё тут бьшо незайздроснае. Ніхто нічога чагосьці канкрэтнага не рабіў толькі поўзалі па рэстаранах Бэрліна, шукаючы месца, каб за найменшую коль-касць прадуктовых марак так-сяк пад'есці. Вьплядала i тут штосьці падоб-нае на тыя афіцэрскія курсы ў Менску. Немцы далі дазвол зьбіраць людзей, а больш нічога канкрэтнага. Вельмі часта ночы праводзілі ў бункерах, бо горад аліянты бамбілі. Асабіста мне не давялося доўга прагульвацца па Бэр-ліне. Гэнэрал Кушаль паклікаў мяне ў сваю канцэлярыю, якая знаходзілася пры БЦР на Вайсэнзэ i запрапанаваў мне функцыю быць яго ад'ютантам. Зразумела, я згадзіўся. Тут можна было мець працы ўдоваль. Першай маёй задачай было шуканьне нашых былых вайскавікоў, былых жаўнераў Краё-вай абароны, якія маглі дзесьці апынуцца ў Нямеччыне […].

Галоўным начальнікам вайсковага адзьдзелу пры БЦР быў гэнэрал Кан-станцін Езавітаў, а яго падуладным гэнэрал Франціш Кушаль. Ад'ютантам Езавітава быў лейтэнант Аляксей Грыцук, зь якім я быў у добрых, сяброўскіх адносінах. У адзьдзеле працавалі дзьве сакратаркі, якія заўсёды мелі працы ўдоваль, бо чаго-чаго, a паперы псавалася многа. Гэтыя нашыя высокапастаўленыя вайскавікі—Езавітаў i Кушаль—у той час былі ў вельмі дрэнных адносінах паміж сабой— яны не гаварылі паміж сабой, а канцы-лярыі ix былі толькі праз вузенькі калідорчык, адна напроціў другой. Роз-ныя справы, а ix было шмат, палагоджвалі на пісьме праз ад'ютантаў

Сытуацыя i настрой у Бэрліне штораз пагаршаліся. Па загаду "остміні-стра" Беларуская центральная рада рыхтавалася да выезду, а куды? 6 люта-га 1944 г. БЦР пакідае Бэрлін. Цягнік накіроўваецца на захад, а гэта ўзнімае настрой сярод пасажыраў. 11 лютага 1944г. цягнік затрымаўся ў малым га-радку Гэкстэры ў Вестфальліі. 3 намі бьшо пара "апекуноў"— немцаў з Ост-міністэрства, i яны заявілі, што тут наша месца. Усяго прыехала нашых людзей, здаецца, па-над 30. У бальшыні— работнікі БЦР, але некаторыя былі з жонкамі. У вайсковым адзьдзеле БЦР гэн. Кушаль з афіцэраў пакінуў мяне i Аляксея Васіленю. Сам гэн. Кушаль паехаў у "брыгаду Зінглінга", а гэн. Езавітаў застаўся ў Бэрліне. I так наша праца для беларускай справы, пачатая ў часы нямецкага паходу на ўсход, прышла да сумнага заканчэньня. Наступіла поўнае безпрацоўе, няпэўнасьць i чаканьне, але чаканьне няве-дама чаго. Жахлівая вайна падыходзіла да заканчэньня. Выглядала, што на дарагую бацькаўшчыну ў бліжэйшым часе ня прыдзецца вярнуцца, бо ва-рочацца да бальшавікоў—гэта было б тое самае, што самому сабе выносіць сьмяротны прысуд.

Маючы час да разважаньня, мы прышлі з сябрам Васіленем да высно-вы, што пасьля заканчэньня вайны нам прыдзецца кудысьці эміграваць. Кудысьці выязджаць аднаму будзе кепска. Трэба мець свайго спадарожніка, a карацей кажучы— трэба ажаніцца тут, пакуль яшчэ ёсьць свае дзяўчаты. Так я дагаварваюся з сакратаркай нашага вайсковага адзьдзелу Жэняй, а каштан Васіленя дагаварваеца з сваёй сымпатыяй. Мая сяброўка— правас-лаўная беларуска родам з Беластока. 1 сакавіка 1945 г. гарадзкі судзьдзя Гэк-стэра, у спэцыяльна да гэтага прызначанай прыгожай залі, нас, дзьве пары, "абвянчаў". Нават такое-сякое вясельле адбылося, бо на гэту аказыю мы атрымалі экстра-купоны на ежу i нават на віно […].

Вялікая тройка (Рузвэльт, Чэрчыль i Сталін) на канфэрэнцыі ў Ялце па-дзялілі Эўропу перадусім Нямеччыну. Саксонія, дзе мы аселі, адыходзіла ў савецкую зону. Таксама было пастаноўлена, што ўсе грамадзяне СССР павінны вярнуцца дамоў грамадзяне былой Польшчы маюць права выба-ру— вяртацца дамоў ці заставацца на Захадзе. Зразумела, мы, як былыя грамадзяне Польшчы, застаемся на Захадзе…

Пачынаецца шуканьне дарогі на Захад. Я з сябрам Валодзем едзем у амэ-рыканскую камандатуру на наш раён. Там атрымоўваем патрэбную інфар-мацыю. Тыя, хто не жадае заставацца пад савецкай акупацыяй, павінны пры-ехаць у м. Гэтштэт, дзе арганізуецца лягер для такіх, а пазьней будзе цягнік, які адвязе ўсіх на Захад […].

На ўсход ад лягера Шлайснайм, у бок Чэшскай Рэспублікі, у мястэчку Остэргофэн быў арганізаваны лягер ДП, у якім жьші толькі беларусы. Там пачала выходзіць тыднёвая газэта "Бацькаўшчына". Рэдактарам яе быў др. Станіслаў Станкевіч, па настойлівай просьбе якога я пераехаў у Остэргофэн, каб адразу пераняць функцыю адміністратара "Бацькаўшчыны". Зра-зумела, што ўсе такія грамадзкія функцыі былі бязплатныя. Гэтая функцыя ўзваліла на мяне шмат работы. У тыя часы на выдаваньне газэты ці часопі-су трэба было мець дазвол— ліцэнзыю ад акупацыйных амэрыканскіх ула-даў (у амэрыканскай зоне). Яна дазваляла i куплю паперы. На аплату папе-ры, друкаванне i рассылку газэта мусіла мець свае грошы. Акурат зьбірань-не ix i было работай адміністратара. Праўда, у лягерох у бальшыні людзі не мелі работы. Але, нягледзечы на цяжкасьці, "Бацькаўшчына" выходзіла рэ-гулярна— штотыднёва.

У кастрычніку да функцыі адміністратара газэты прыдалі мне функцыі сакратара Беларускага нацыянальнага камітэту ў амэрыканскай зоне. Дада-лася й функцыя каманданта лягернай паліцыі. У канцы кастрычніка 1948 г. мусіў адбыць двухтыднёвыя курсы камандантаў паліцыі ДП-лягероў. Курсы адбываліся ўг. Штутгарце. Жонка прэзыдэнта Рузвэльта Элеанора наведала гэтыя курсы. Ад імя ўсіх курсантаў я меў гонар яе вітаць.

У чэрвені 1949 г. усе беларускія лягеры ў амэрыканскай зоне былі ліквіда-ваны, a жыхары ix пераведзены ў адзін вялікі лягер у вялікія казармы ўг. Ро-зэнгайм, на поўдзень ад Мюнхэна. Адразу пасьля пераезду туды я рашыў рыхтавацца да эміграцыі— выехаў у горад Ульм на трохмесячныя курсы ангельскай мовы. Разам ca мной на гэтых курсах былі сябры: Антось Ада-мовіч, Чэслаў Ханяўка i Янка Цупрык. Курсы бьші пастаўлены на вельмі добрым узроўні, i курсанты здабылі добрыя падставы ангельскай мовы.

У кастрычніку 1949 г. у Розэнгайме адбьшася IV сэсыя Рады БНР. На гэтай сэсыі дасюлешні скарбнік Рады БНР Сымон Кабыш (Сымон Канды-бовіч) перадаў мне гэту функцыю, якую я маю да сёньняшняга дня без пе-рапынку.

Жыцьцё ў лягерох ДП ня было зайздросным, асабліва калі браць пад увагу памяшканьні. Часта ў адным пакоі жьші па дзьве сем'і. Але, нягледзя-чы на няўзгоды і цяжкасьці, ніякіх нараканьняў ня было, а ведама чаму: калі табе кепска тут, то едзь дамоў. Галоўны клопат быў як, дзе i калі ўладзіцца на сталае жыцьцё. Хоць паволі, але пачалася эміграцыя ў краіны вольнага заходняга сьвету. У першую чаргу меліся на ўвазе ЗША, Канада, Аўстралія, а наваг i Бразылія, Аргэнтына. Амэрыканскі ўрад i Кангрэс добра бачылі, што ЗША павінны дапамагчы ў разьмяшчэньні ўцекачоў пражываючых у ДП-лягерох Нямеччыны. Пасьля доўгіх дэбатаў Кангрэс прыняў "Акт ДП", падпісаны прэзыдэнтам Трумэнам, ён стаў законам, які даваў права пры-няць у Амэрыку 500 тысяч уцекачоў зь Нямеччыны.

Зразумела, каб атрымаць дазвол на выезд у ЗША, трэба было прайсьці амэрыканскую спэцкамісію, якая правярала фізычны стан кандытата ды i палітычнае мінулае. Кандыдат на выезд мусіў таксама мець ужо забязпеча-ную кватэру i месца працы. На апошнія два патрабаваньні камісія, відаць, ня зьвяртала асаблівай увагі, a гэтаму— добры прыклад з майго асабістага жыцьця. Др. Янка Станкевіч, які быў ужо ў Амэрыцы, у Нью-Йорку, пры-слаў мне адрас кватэры i фірмы, дзе я магу мець працу Калі я прыехаў у Амэ-рыку 21 сьнежня 1950г, затрымаўся на Манхэтэне— 325 іст 100 стрыт. Адрасы, прысланыя мне др. Станкевічам, былі фікцыйныя— толькі для камісіі іміграцыйнай у Нямеччыне. Напрыклад, фірма, якая мелася мне даць працу, ужо некалькі гадоў наогул не існавала— адрас яе быў узяты з старой, неактуальнай тэлефоннай кніжкі. У пасьляваенны час уладзіцца на работу ў ЗША ня было так простай справай. У вялікай балыііыні фабрыкі пра-цавалі для вайны, а для пераходу на іншую прадукцыю быў патрэбен час. Тады на 86 вуліцы (Манхэтэн) была нямецкая агенцыя працы, i дзякуючы ёй я хутка ўладзіўся на прадпрыемства, дзе галоўнымі кіраўнікамі былі немцы. Фабрычка гэта, "Карп мэтал Ворк", была ў Брукліне.

У час вайны i адразу пасьля яе ў ЗША была вельмі актыўная камуніс-тычная партыя. Яе першы сакратар раз'язджаў добрай лімузынай з шаферам i асабістымі ахоўнікамі. Як цяпер стала ведама, праца камуністычнай партыі ў ЗША была фінансавана мільёнамі даляраў, якія "ахвяроўвала" Масква. На фабрыцы, дзе я ўладзіўся, была рабочая пракамуністычная юнія. Новапрыняты рабочы пасьля трох месяцаў працы мусіў абавязкава ўступіць у гэту юнію. Такі дагавор працоўных з прадпрыемствамі ў той час быў нар-мальны. Я заявіў што я ўцёк ад камуністаў не на тое, каб, прыехаўшы ў Амэ-рыку, падтрымліваць камуністаў праз аплату юнійных складак. Галоўны супэрінтэндант-немец угаварваў мяне, каб я застаўся працаваць, аднак я гэту фабрыку пакінуў Раней я ўжо ведаў што недалёка ад Нью-Ёрку у Стам-фордзе, штат Канэкцікут, жыў мой сябра з Дзісеньскай гімназіі Аўген Про-тас. Я навязаў зь ім сувязь, у хуткім часе пераехаў у Стамфорд i ўладзіўся ў фабрыцы, дзе i мой сябра працаваў У пачатках праца не належала да лёгкіх, але ненайгорш платная ды даволі пэўная, бо гэта была ведамая, добрая кам-панія— "Пітніў-Боўс". Апошнія шэсьць гадоў работы ў гаспадарчым адзь-дзеле я быў фурманам, мог хадзіць пад гальштукам. Бязмала пасьля трыц-цаці гадоў працы, 1 лютага 1980г., пайшоў на пэнсыю.

Але…. у гэтым Стамфордзе 20 сакавіка 1952г. жонка Жэня нарадзіла сына Аўгена, а 30 мінут пасьля нараджэньня яго сама адыйшла ў вечнасьць. У той час, калі толькі пачалося нармальнае жьщьцё, такое няшчасьце ня-лёгка было перажыць. Сам застаўся з двума малымі дзецьмі: дачцэ Ларысе бьшо пяць гадоў, а сыну Аўгену— адзін дзень. У гэтай вельмі дрэннай сы-туацыі я атрымаў запраўды добрую дапамогу ад мясцовай амэрыканскай жаночай арганізацыі. Трэба бьшо зьмірыцца з здарыўшайся бядой i думаць аб далейшым жыцьці. Зусім прыпадкова я даведаўся, штоў г. Вустэр, штат Масачусэтс, жыве з сваім бацькам Люба Пронька, якую я добра ведаў з дому—Шаркоўшчынскага р-ну. Навязаў з ёй лучнасьць, i на маю прапанову яна згадзілася выйсьці замуж за мяне, удаўца. 18 кастрычніка 1953г. адбыў-ся наш шлюб у Беларускай аўтакефальнай царкве ў Нью-Ёрку. Абрад вян-чаньня выканалі уладыка Васіль i айцец Віктар Войтэнка.

Жыцьцё сямейнае i праца па лініі грамадзкай пайшлі нармальнай даро-гай. У 1955 г. на суполку з спадарствам Галякамі купляем двухфамілійны дом. 3 Любай нажылі дзьве дачушкі: у 1954г. нарадзілася Маргарыта, а ў 1957 г. — Юлья. Памяшканьне, дзе мы жылі, было ўжо замалое. 5 чэрвеня 1958г. мы самі, бяз ніякай суполкі, купілі двухфамілійны дом на дзьве ква-тэры, у якім на першым паверху была вялікая кватэра, на другім малая. Гэта малая была зданая пад рэнту. Пры доме быў добры сад i агарод, які мы заўсёды выкарыстоўвалі для вырошчываньня рознай агародніны.

Маючы чацьвёра дзецей школьнага ўзросту, трэба было зараньня ду-маць ня толькі аб ix узгадаваньні, але i аб ix адукацыі. Усе нашыя нама-ганьні i стараньні накіроўвалі, каб усім дзецям даць вышэйшую асьвету. У той час i ў недалёкай будучыні чалавек бяз вышэйшай адукацыі не меўся б легка. Хаця мая заработная плата на фабрыцы ня была найгоршай, але правесьці праз каледж чацьвёрку было зацяжка. У 1954 г. акрамя фабрыч-най працы я пачынаю свой бізнэс— маляванне дамоў навонкі і ўнутры. Гэта рабілася пасьля фабрычнай працы, у час канікул ды i ў сьвяточныя дні. Улетку звычайна я меў некалькі работнікаў часта гэта былі студэнты. Ад 1954 да 1984 г. было вынанана 570 работ. Дзякуючы гэтаму ў нас ня было праблемаў у аплаце за навуку сваім студэнтам, a былі ж гады, 1975 i 1976, калі адначасна ў каледжы вучылася па трое. Трое закончылі Конэкцікут Стэйт Юнівэрсіты i адна— Брыджпорт Юнівэрсіты. Здаецца, што мы, я i мая спа-дарожніца Люба, можам ганарыцца сваімі дзяцьмі. Усе яны былі добрымі вучнямі ў школах i сёньня зьяўляюцца добрымі людзьмі. Таксама важнае, што яны ўсе жывуць у добрай дружбе-сяброўстве паміж сабой i нас баць-коў ужо старых, паважаюць i шануюць. I яшчэ— усе яны добрыя хрысьці-яне i добра ведаюць, што яны беларускага паходжаньня, i вельмі важна тое, што ўсе яны з намі, бацькамі, заўсёды гавораць толькі па-беларуску. Мы, бацькі, таксама гаворым з сваімі дзяцьмі толькі па-беларуску. Тут можна прыпомніць такі выпадак. У 1954 г., калі нашай найстарэйшай, Ларысе, было сем гадоў, у нас былі госьці. Ларыса гаворыць да нас па-беларуску. Госьць-жанчына кажа, што кепска мы робім, што зь ёй гаворым па-беларуску, бо будзе мець клопат у школе з ангельскім. Сёньня нашыя чацьвёра з вышэйшай асьветай i з веданьнем беларускай мовы і, не маючы ў школах клопату з ангельскай, з усяго гэтага задаволенью. A ў той жанчыны цяпер дзьве дачкі, якія ня маюць вышэйшай асьветы i зусім ня ведаюць беларускай мовы.

Як я раней успамінаў, у 1949 г. мне была перададзеная каса Рады БНР. Нягледзячы на сваю занятасьць, я заўсёды выконваў гэту функцыю старан-на i добра, што раблю да сёньня. Таксама заўсёды браў актыўны ўдзел у нашым грамадзка-палітычным эміграцыйным жыцьці […].

Лістапад 2000г.

* Ва ўспамінах пакідаецца правапіс i лексіка арыгінала. У тэксце зроблены скарачэнні — усе яны адзначаны. — Рэдкал.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by