МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Творы ўздыму людзкога духу й творчай энэргіі — праявы цывілізацыі // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Жук-Грышкевіч Раіса
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Раздзел: Даследчыя працы дзеячаў замежжа
Краiна: Канада
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Раіса Жун-Грышневіч (Бэры, Канада)
ТВОРЫ ЎЗДЫМУ ЛЮДЗКОГА ДУХУ Й ТВОРЧАЙ ЭНЭРГІІ — ПРАЯВЫ ЦЫВІЛІЗАЦЫГ

Хіба кожны згодзіцца, што праявамі цывілізацыі ёсьць творы ўздыму духу й творчае энэргіі выдатных адзінак з удзелам шырэйшага гра-мадзтва.

Прыкладам будзе твор уздыму духу Усяслава Чарадзея, які пры ўдзеле грамадзтва збудаваў слаўную сьвятыню — сабор сьвятое Сафіі.

Прыкладам будзе ўздым духу ягонае ўнучкі Ефрасіньні Полацкай, якая вырашыла стацца манашкай ды закладала жаночыя й мужчынскія манасты-ры, будавала сьвятыні, сама перапісвала кнігі й арганізавала скрыпторыі. Гэта велічнью творы ўздыму людзкога духу, трывалыя й піянерскія, якіх сыіярша на зямлі Полацкай ня было. Яны ўзбагачалі душу беларускага народу, узбагачалі чалавецтва.

Прыкладам будзе твор уздыму духу й творчай энэргіі доктара Франціш-ка Скарыны, які даў пачатак друку беларускаму й усяе Усходняе Эўропы. Дзякуючы яму беларускі друк (1517) на колькі дзесяцігодзьдзяў апярэдзіў друк Маскоўшчыны (1564) дый Украіны (1574). Доктар Францішак Скары-на пералажыў Біблію на беларускую мову, i дзякуючы яму беларускі народ быў другім сярод славянскіх, пасьля чэскага, што меў друкаваную Біблію ў роднай мове. Гэта манумэнтальны твор, здабытак уздыму людзкога духу, агульналюдзкае каштоўнасьці.

Прыкладам твору ўздыму духу людзкога будзе, пасьля скасаваньня ў 1905 г. забароны беларускага друку, заснаваньне ў 1906 г. газэты "Наша ніва". Гэта трывалы духовы здабытак, плёны якога ўзбагачаюць душу беларускага народу па сяньня.

Прыкладам уздыму духу людзкога будзе стварэньне Іванам Луцкеві-чам, пасьля й з удзелам беларускага грамадзтва, Беларускага музэю ў Вільні. Тэты важны здабытак— твор духу людзкога — для захоўваньня гістарычнай памяці беларускага народу, быў зьнішчаны ў 1945 г. акупан-там— Сталіным.

Прыкладам уздыму духу й творчай энэргіі будуць дасьледаваньні й пра-цы др-ра Вітаўта Тумаша— навуковью творы, дзе ўпершыню выданьні Скарыны прадстаўлены аб'ектыўна, з пункту гледжання беларускага, а не з пункту гледжаньня чужынцы, які духовыя здабыткі беларускага народу або пры-сабечвае, або забараняе пра ix гаварыць, a калі й дазваляе пра ix пісаць i гаварыць, дык толькі ў нэгатыўным асьвятленьні, прытушваючы, нівэлюю-чы іхняе значэньне.

Прыкладам праяву цывілізацыі будзе ўздым духу беларускага біскупа Часлава Сіповіча, які з удзелам беларускіх уніяцкіх сьвятароў ды беларускага грамадзтва за мяжой заснаваў Беларускую бібліятэку й музэй імя Фран-цішка Скарыны ў Лёндане. Такое беларускае бібліятэкі, што мае арыгіналь-ныя творы Ф. Скарыны, дагэтуль ня было й няма за мяжой ды амаль няма й у Беларусі… Гэта трывалы здабытак людзкога духу, што будзе ўзгадоўваць пакаленьні.

Творы ўздыму духу людзкога— праявы цывілізацыі— далікатныя. Цывілізацыю лягчэй зьнішчаць, як ствараць.

Прыкладам зьнішчэньня цывілізацыі будуць варварскія й крывавыя наезды Івана Жахлівага на Полацак i Полаччыну Рэпрэсіі рэжымаў, тэрор, што стварае псыхозу страху, які параліжуе ўсякія праявы ўздыму духу й твор-чай энэргіі адзінак ды грамадзтва. Зьнішчаньне мовы й культуры— духовых здабыткаў якія належаць ня толькі да аднаго народу, але й ўсяго чала-вецтва ёсьць найвышэйшай ступеняй варварства, крыміналам у ваблічы ўсяго людзтва.

Гэта вонкавыя сілы, што зьнішчаюць цывілізацыю. Ёсьць i нутраныя ворагі яе. Імі ёсьць, як наступства акупацыі, нізкі стан асьветы й культуры грамадзтва, бязыдэйнасьць, нястача энэргіі, інэртнасьць, абыякавасьць, ня-дбайлівасьць, зьнявераньне ў свае сілы, у ідэю, цынізм.

Контрадзеяньнямі зьнішчэньня цывілізацыі ёсьць адраджэньніно-выя творчыя ўздымы людзкога духу i энэргіі.

БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЭМІГРАЦЫЯ Ў КАНАДЗЕ

У Канадзе беларускай нацыянальнай эміграцыі толькі поўстагоддзя— у восені 2000г. споўнілася ёй 53 гады. Пытаньне, ці беларуская нацыянальная эміграцыя у Канадзе выяві-ла ўздымы духу людзкога й стварыла нешта новае, што мае трывалую каш-тоўнасьць, чаго дагэтуль ня было, што ўзбагаціла душу людзкую наагул, a перадусім беларускага народу? Ці стварала праявы цывілізацыі?

Новая пасьля Другой сусьветнай вайны беларуская эміграцыя ў Канадзе пачалася ў 1948 г. У гэтым годзе ў восені заснаваная была й першая ў Канадзе беларуская нацыянальная арганізацыя— Згуртаваньне беларусаў Канады (ЗБК),— a арганізаваньне жыцьця ёсьць таксама праявай цывілізацыі.

АДУКАЦЫЯ Й БЕЛАРУСКІЯ ПАДРУЧНІКІ

Ужо на пачатку, у 1951—1953 гг., сябра ЗБК i Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч заснаваў пры унівэрсытэце Таронта лектарат беларусаве-ды й вёў яго праз два акадэмічныя гады. Лектарат беларусаведы на-ведвала прыбылая ў Канаду беларуская моладзь, якая найчасьцей ня мела нагоды вучыцца ў беларускіх школах. I гэта была новая праява, якой дагэтуль пры ўнівэрсытэце Таронта ніколі ня было. I на стварэньне яе патрэбны быў ўздым духу й творчай энэргіі.

15 Беларусіка 17 2У канцы 50-х гг. ці на пачатку 60-х, калі народжаныя ў Канадзе бела-рускія дзеці падрасьлі да школьнага веку, Валянціна Пашкевіч, пэдагог па прафэсіі, сваім стараньнем і пільнасьцьцю, сваім уздымам духу й творчай энэргіі заснавала пры беларускай царкве сьв. Ефрасіньні Полацкай у Та-ронта суботнюю беларускую школу, якую сыстэматычна вяла праз 15 год. У беларускай суботняй школе дзеці, сярод якіх былі й ейныя Паўлюк i Эва, што хадзілі у канадыйскія школы, вучыліся пісаць, чытаць, гаварыць па-беларуску. Атрымоўвалі яны i зьвесткі зь беларускай літарытуры й гісторыі Беларусі.

Настаўніцы В. Пашкевіч патрэбныя былі, каб даць вучням у рукі, пад-ручнікі, якіх ня было. Перш, у палове 60-хгп, яна злажыла-напісала "Першую чытанку пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў", вы-даную друкам у Кліўлендзе (ЗША) у 1968 г. Ды стала працаваць над скла-даньнем англямоўнага падручніка "Беларуская мова = Fundamental Byelorussian", два тамы якога дагэтуль — адзіны сыстэматычны i найбольш поўны курс беларускай мовы для навучальных мэтаў за межамі Беларусі. Падручнік, які рэдагаваў праф. Антон Адамовіч, апіраецца на правапіс Браніслава Та-рашкевіча.

Патрэбу выдаць гэты падручнік друкам ды патрэбу наагул беларускіх падручнікаў дасканала разумеў другі пэдагог па прафэсіі, тады старшыня Рады БНР, др. В. Жук-Грышкевіч. Клопатам выданьня падручніка "Беларуская мова" ён i заняўся. На выдавецтва, зразумела, патрэбныя фонды.

ФОНД БЕЛАРУСКІХ ПАДРУЧНІКАЎ

На 70-я ўгодкі свайго жыцьця, 10 лютага 1973г., старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч заснаваў пры Беларускіх інстытутах навукі й мастацтва ў Канадзе й Нью-Ёрку Фонд беларускіх падручнікаў i раіў грамадзтву, каб заміж арганізаваньня яму як старшыні Рады БНР юбілейнае публічнае бяседы ды складаньня яму падаркаў ляпей рабіць ахвяры на Фонд беларускіх падрунікаў. Др. Вітаўт Тумаш, старшыня БІНіМ у Нью-Ёрку, рэ-дагуе заклік да беларускага грамадзтва наступнага зьместу:

"Дарагія Суродзічы!

10 лютага 1973 году спаўняецца 70 год ад нараджэньня др. В. Жук- Грыш-кевіча, старшыні Рады БНР. Нядаўна, мінулае восені, прыпадалі й угодкі яго-нае нацьюнальна-грамадзкае дзейнасьці, якая пачалася актыўным удзелам у выбарчай кампаніі 1922 году ў агітацыі па сёлах i мястэчках Заходняе Бела-русі за беларускіх кандыдатаў на паслоў i санатараў у польскі сойм i сэнат.

Дык, за Дастойным Юбілярам— пяцьдзесят ужо гадоў ахвярнае нацыя-нальнае працы й штодзённай шэрай, i на важных грамадзкіх ды адказных палітычных становішчах, спыніць якое не маглі ні вязьніцы, ні ссылкі, ні савецкія канцэнтрацыйныя лягеры.

Заміж плянаванага адзначэньня гэтых угодкаў публічнай бяседай, на жаданьне самога Юбіляра, пэдагога па прафэсіі, былога настаўніка

Віленскай беларускай гімназіі, Угодкавы грамадзкі камітэт заснаваў Фонд выдаваньня беларускіх падручнікаў. Фонд гэты, за згодай управы Беларус-кага інстытуту навукі й мастацтва ў Канадзе i ЗША, створаны пры Інстыту -це. Сабраныя на фонд сумы скарыстаныя будуць, пад наглядам інстытуту, на выдаваньне беларускіх падручнікаў.

Заклікаем суродзічаў ушанаваць угодкі дзейнага грамадзкага жыцьця й заслужанае ахвярнае нацыянальнае працы др. В. Жук-Грышкевіча дарамі на фонд. Ахвяры просім слаць на адрасы БІНіМ у Канадзе або ЗША з зазна-чэньнем "На Фонд выдаваньня беларускіх падручнікаў"'.

У "Камунікатах Прэзыдыюму й Сакратарыяту" Рады БНР старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч прапанаваў ідэю выдаваньня беларускіх падручнікаў i заклікаў сяброў Рады складаць ахвяры на Фонд беларускіх падручнікаў Ён пісаў:

"Але, але, падручнікі перш за ўсё, бо без падручнікаў бадай што нічога нельга навучыцца. А што ж казаць пра навучаньне беларускае мовы i бела-русаведы — жывучы ў чужым акружэньні. 3 падручніка можна вучыцца ня толькі ў школе, але й самому дома. А беларусаведы трэба вучыцца ня толькі дзецям, а й дарослым, бо рэдка хто з нас вучыўся ў беларускай школе. У першую чаргу трэба вучыць беларускай мовы дзяцей i моладзь […]2.

Пасьля заснаваньня Фонду беларускіх падручнікаў др. В. Жук-Грышкевіч раіў Каардынацыйнаму камітэту беларусаў Канады, якога ў 1966 г. быў за-снавальнікам i (да свайго старшынства ў Радзе БНР) ягоным старшынём, заснаваць пры ККБК Беларускі выдавецкі камітэт, які праводзіў бы збор ахвяраў на Фонд беларускіх падручнікаў, стараўся дастаць ад ураду Канады на выданьне друкам англямоўнага падручніка "Беларуская мова" грант— дзяржаўную субсыдыю ды заняўся выданьнем падручніка. Ужо ў лютым 1973 году паступіла ў Фонд БП 990 даляраў грамадзкіх ахвяраў.

Увесну 1973 году актуальнай сталася справа выданьня англямоўнага падручніка "Беларуская мова" аўтарства спадарыні Валянтыны Пашкевіч (з роду Жукоўскай), пад рэдакцыяй праф. Антона Адамовіча. Справай гэтай заняўся Выдавецкі камітэт у складзе: старшыні ККБК др. Барыса Рагулі, спадарыні Валянтыны Пашкевіч, як аўтаркі падручніка, др. Раісы Жук-Грыш-кевіч, як сябра Дзяржаўнай канадзкай кансультатыўнай рады для Справаў шматкулыуралізму, др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча, сп-ні Івонкі Сурвілы i сп. Паўлюка Пашкевіча. Дзякуючы спрыяльнай канадзкай палітыцы шмат-кулыуралізму ды ў выніку нашых стараньняў ККБК дастаў ад Фэдэральна -га ўраду Канады субсыдыю (грант) у суме шэсьць тысячаў даляраў на друк падручніка. Сума гэтая была паложана ў банку.

22 кастрычніка 1974 г. падпісана была ўмова з друкарняй "Harmony Printing", паводле якой друк падручніка меўся каштаваць 16150 даляраў.

Першая кніга "Беларуская мова = Fundamental Byelorussian" выйшла з дру-ку ў сьнежні 1974г. Кошт друку быў 11195.20 дал. Сума гэта канчальна бьша сплочана друкарні 2-га травеня 1975 г.

Другая кніга "Беларускай мовы" выйшла з друку ў сакавіку 1978 г. Друк яе каштаваў 15 926.64 дал. Фінансавая справаздача з выданьня 2-й кнігі пад-ручніка з падзякай за дапамогу бьша выслана на рукі сп. Орэста Кругляка, дзяржаўнага дырэктара для Спраў шматкультуралізму.

Як належыцца паводле закону, два камплеты падручніка "Беларуская мова" былі высланы ў Дзяржаўную канадзкую бібліятэку, чатыры— у Дырэктарат шматкультуралізму, адзін—у аддзел грамадзянства й імігра-цыі ў Таронта, адзін быў падараваны тагачаснаму міністру шматкулыура-лізму Джону Мунро. Колькі камплетаў бьші высланы ў Ангельшчыну— у Бе-ларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Каля паўсотні камплетаў падручніка прададзена розным бібліятэкам сьвету, асабліва ў Канадзе й ЗША; падручнік разыходзіцца па краінах Эўропы: у Ангельшчыне, Нямеччыне, Бэльгіі, Галяндыі, Швэцыі, Аўстрыі 3.

Цяпер на чарзе стаіць выданьне ангельска-беларускага слоўніка, які апрацоўвае аўтарка англямоўнага падручніка "Беларуская мова" сп-ня В. Пашкевіч. Яшчэ скадаючы падручнік, яна здавала сабе справу з таго, што абавязкова патрэбны й ангельска-беларускі слоўнік. А такога на сьвеце ня было, бо ў БССР выдавалі толькі ангельска-расейскія слоўнікі. I пасьля за-канчэньня работы над падручнікам яна занялася складаньнем слоўніка. Гэта занял В. Пашкевіч болей 20 год, а карэкту памылак на надрукаваных ўжо бачынах слоўніка рабіла да 82 году свайго жыцьця, пакуль здароўе акан-чальне не адмовіла. У выніку падрыхтаваны вялікі (каля 50 000 слоў) "Ан-гельска-беларускі слоўнік", выданьнем якога заняўся Беларускі інстытут навукі й мастацтва ў ЗША пад старшынствам др. Вітаўта Кіпеля. А В. Паш-кевіч апублікавала артыкул "Навучаньне беларускае мовы ў англямоўным асяродзьдзі" 4.

Фонд беларускіх падручнікаў існуе надалей i памагае фінансаваць выданьне ангельска-беларускага слоўніка.

Хачу пры нагодзе сказаць, што Рада БНР рупілася пра адукацыю беларускае моладзі за мяжой. Дзякуючы стараньням старшыні Рады БНР інж. Міколы Абрамчыка ў другой палове 40-хгг. беларускія студэнты атрымалі з Ватыкану стыпэндыі на студыі ў Лювэне (Бэльгія), a ў 20-хгг, дзякуючы стараньням старшыні Рады БНР Петры Крэчэўскага, беларускія студэнты атрымоўвалі стыпэндыі на навуку ў Празе.

А для мяне, выхадца з польскіх школ, "унівэрсытэтам" беларусаведы быў заснаваны сябрам Рады БНР В. Жук-Грышкевічам пры унівэрсытэце Таронта ў 1951—1955, лектарат беларусаведы, скарынаведныя працы сябры Рады БНР др. В. Тумаша ў "Запісах" БІНіМ у Нью-Ёрку, каштоўньія па сяньня артыкулы на гістарычныя й літаратурныя тэмы ў газэтах "Бацькаўшчыўна" (Мюнхэн), "Беларус" (Нью-Ёрк), пісаныя такімі сябрамі Рады БНР, як др. Станіслаў Станкевіч і іншыя.

Уся вышэй апісаная праца й асягненьні творчых адзінак, з актыўным удзелам грамадзтва, праводзілася для вышэйшай агульналюдзкай ідэі— захаваньня мовы, гістарычнае памяці, а не для матарыяльных мэтаў. Гэта i ёсьць трывалы, агульналюдзкае вартасьці твор людзкага духу ці, інакш,— праявай цывілізацыі.

Вышэй апісаныя творы тым болей каштоўныя, што яны піянерскія. Ані ангаямоўнага падручніка "Беларускай мовы", ані ангельска- беларускага слоўніка дагэтуль ня было.

Праявай цывілізацыі ёсьць літаратурныя творы беларускага пісьмень-ніка з Канады Кастуся Акулы, сарганізаваньне сеткі беларускіх нацыяналь-ных арганізацый, двох беларускіх прыходаў у Таронта, пабудова Беларускага памятнага крыжа ды помніка Памяці ахвяр камуністычнага тэрору ў Бе-ларусі, што ў Канадыйскай прошчы паўночнаамэрыканскіх пакутнікаў у Мід-лянд. Крыж i помнік ёсьць таксама трывалымі піянерскімі творамі. Дагэтуль нідзе за мяжой такіх беларускіх помнікаў на афіцыйнай арэне няма. Значыць, i яны кваліфікуюцца на праявы цывілізацыі.

Усё гэта сьведчыць аб тым, што мы нацыя жывучая й творчая. Творым на мейсца зьнішчаных непрыяцелямі i сваім упадкам духу здабыткаў культуры й цывілізацыі, шляхам уздыму нацыянальнага духу новыя духовыя каштоўнасьці. Творым, каб жыла Беларусь!

Спасылкі:

* Па жаданню аўтара пакідаем у артыкуле правапіс ("тарашкевіцу") арыгінала. — Рэдкал.

1 Беларус (Нью-Ёрк). 1973. № 189. Студз.

2 Камунікат Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР. 1973. № 4. Люты.

3 Падрабязней пра выданьне падручніка i яго распаўсюджаньне гл. у справаздачы Выдавецка-га камітэту. Беларус. 1981. № 289. Сак.

4 Запісы БІНіМ. Нью-Ёрк, 1983. № 17.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by