|
Аляксандр Баршчэўскі (Варшава)
БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ НА СТАРОНКАХ ЭМІГРАЦЫЙНАГА
ЧАСОПІСА "МОЛАДЗЬ"
Уэміграцыйным часопісе "Моладзь", які выдаваўся ў Парыжы ў 1948— 1953гп, апрача нацыянальнай i палітычнай праблематыкі час ад часу друкаваліся літаратуразнаўчыя артыкулы, прысвечаныя жыцьцю i творчасьці асобных беларускіх пісьменнікаў розных гістарычных перыя-даў Якраз гэтая тэматыка лягла ў аснову майго выступления.
У № 1 "Моладзі" быў зьмешчаны праблемны артыкул, прысьвечаны жыцьцю й творчасьці Янкі Купалы. Артыкул гэты, пад назовам "У шостыя ўгодкі сьмерці Янкі Купалы", аўтарства Валі Міцуры', прадстаўляў най-важнейшыя этапы жьщьця й дзейнасьці песняра, а таксама істотныя праявы ды эвалюцыю яго творчасьці.
Ужо на пачатку публікацыі эміграцыйная аўтарка называв Купалу "во-латам беларускага слова" й гаворыць, што ягоная творчасьць стала законам для беларускай інтэлігенцыі. У далейшых сваіх разважаньнях публіцыстка займаецца аналізам жыцьця й творчасьці паэта ў пэрыяд "Нашай долі" й "Нашай нівы". На гэтую тэму яна піша наступнае:
"Пачынаючы з 1906г., у Вільні выйшлі першыя беларускія легальныя газэты: "Наша доля", а пазьней— "Наша ніва", у якіх безумоўна прымае ўдзел i Янка Купала, i рэдакцыя, ацаніўшы яго здольнасьці, пачала на пачэс-ным месцы зьмяшчаць яго творы.
Урэшце рэдакцыя "Нашае нівы" выклікае Купалу зь вёскі ў Вільню. Потым ён едзе ў Пецярбург на курсы i пад кіраўніцтвам прафэсара Эпі-маха-Шыпілы здабывае вышэйшую асьвету. У 1913г. вяртаецца ў Вільню i працуе ў беларускім выдавецкім таварыстве ды займае адказнае стано-вішча рэдактара "Нашае нівы" аж да эвакуацыі Вільні расейцамі ўво-сені 1915 г.
[…] У 1920г. Купала на стала перабіраецца ў Менск, і ўрад Радавае Беларусі абвяшчае яго "народным паэтам" i забясьпечвае яму жыцьцё пэнсыяй.
У гэты час бальшавікі, бачачы небясьпеку ў развоі ўва ўсіх галінах бе-ларускага жыцьця, энэргічна прыступілі да вьшішчэньня беларускага народу як духова, так i фізычна. Пачаліся арышты, вывазы i расстрэлы ўсіх бе-ларускіх дзеячоў i нішчэньне беларускай культуры. У гэты час Купала ад-крыта выступав ў абарону беларускага народу, за што ў 1931 г. бальшавікі яго арыштоўваюць.
Каб спыніць тэрор на Беларусі, каб зьвярнуць увагу на мукі беларускага народу ўсяго цывілізаванага сьвету, Купала ў турме робіць "харакіры"— распорвае лыжкай жывот на ўсю даўжыню. Аднак маскоўскія дахтары, пры-вязаўшы яго да ложка, лечаць i не дапушчаюць да сьмерці. Потым урад БССР дае Купалу віллу і аўтамабіль з казённымі шафёрамі "агентамі НКВД", якія возяць яго на ўсе ўрачыстасьці, зьезды i канфэрэнцыі. Усе гэтью жыць-цёвыя зьмены: выхад зь вясковага акружэньня ў гарадзкое i ўсё перажытае там у сям'і беларускіх адраджэнцаў— вайна i рэвалюцыя, усё гэта яскрава адбілася на творчасьці Янкі Купалы" 2.
У прыведзенай вытрымцы выступав некалькі недакладнасьцяў i разы-ходжаньняў зь гістарычнай праўдай. Справа ў тым, што Купала ня быў зьвя-заны з "Нашай доляй" i не зьмясьціў на яе старонках ніводнага верша. Што датычыцца "Нашай нівы", якая пачала выходзіць восеньню 1906 г., дык вер-шы Купалы пачынаюць паяўляцца толькі з ліпеня 1907г. Недакладная так-сама інфармацыя, што Я. Купала паехаў у Пецярбург i там пад кіраўніцтвам Браніслава Эпімаха-Шыпілы здабыў вышэйшую асьвету. Праўдападобна, эміграцыйная публіцыстка не сутыкнулася з аўтабіяграфічным лістом Янкі Купалы, які ён скіраваў на рукі расійскага літаратуразнаўца Льва Клейн-барта. У лісьце гэтым— несумненна верагодным дакумэнце—Янка Купала гаворыць, што апынуўся ў Пецярбургу на запрашэньне прафэсара Эпі-маха-Шыпілы й запісаўся на курсы, аднак ix не закончыў, бо занадта ціка-віўся "вясёлай кампаніяй", гэта значыць, што займаўся ўцехамі жыцьця, а не навукай i таму не атрымаў ніякага вышэйшага дыплёму. 3 пэўнай не-дакладнасьцю мы маем таксама дачыненьне ў сьцвярджэньні публіцысткі аб тым, што ў 1913 г. Я. Купала стаў галоўным рэдактарам "Нашай нівы". У сапраўднасьці паэт стаў галоўным рэдактарам "Нашай нівы" ў сярэдзіне 1914г. Эміграцыйная публіцыстка В. Міцура разыходзіцца з праўдай таксама тады, калі гаворыць, што ў 1920 г. урад БССР прысвоіў Купалу званьне народнага паэта. У сапраўднасьці факт гэты меў месца ў 1926 г. Мала дак-ладнасьці таксама ў сьцьвярджэньні Міцуры аб тым, што ў 20-хгг. распачалося духовае й фізычнае вьшішчэньне беларускага народу ды яго культуры. Агуль-навядома, што 20-я гг. характарызаваліся вялікім росквітам беларускага нацыянальнага адраджэньня, a яго татальная ліквідацыя ў выніку сталш-скага тэрору наступіла ў 30-ягг.
Нягледзячы нагэтыя недакладнасьці, публікацыяВ. Міцуры мела істот-нае пазнаваўчае значэньне для тых беларусаў якія пасьля Другой сусьвет-най вайны апынуліся на Захадзе. Нельга не згадзіцца з апошняй высновай у характарызаваным артыкуле: "Янка Купала вызваленьню Беларускага Народу аддаў сваё Жыцьцё! Мы пойдзем Яго сьледам i пад Яго сьцягам зма-гацца да апошняга, да канца, да перамогі i ўзьнясем Яму на Роднай Зямлі Ад вечны Курган!" 3
№ 6 часопіса "Моладзь" быў апошнім, які выйшаў у 1948 г. У адроз-неньне ад большасьці папярэдніх нумароў "Моладзі", у якіх артыкулы дру-каваліся найчасьцей лацінкай, усе публікацыі ў № 6 былі надрукаваны кіры-ліцай. Сярод разнародных матэрыялаў асаблівай увагі тут заслугоўвае ар-тыкул пад назовам "Вялікі беларускі мастак (У 64 угодкі сьмерці Вінцука Дуніна-Марцінкевіча)", падпісаны ініцыяламі Я. Ф. На старонках "Моладзі" ня раз паяўляліся такія артыкулы, якія мелі асьветніцка-адукацыйны харак-тар. Прыкладам могуць быць публікацыі, прысьвечаныяЯнку Купалу, Івану Луцкевічу, Жыгімонту Кейстутавічу ці Слуцкаму паўстаньню. Калі ўзяць пад увагу тое, што большасьць маладых эмігрантаў мела невялікую адука-цыю й слаба ведала беларускую гісторыю, дык такога тылу публікацыі значна пашыралі веды тых маладых беларусаў, якія ў цяжкі ваенны час або не ву-чыліся ўвогуле, або мелі толькі пачатковую адукацыю. Несумненна, адука-цыйна-асьветніцкім мэтам служыў таксама згаданы артыкул, прысьвечаны аднаму з найвыдатнейшых адраджэнцаў беларускай літаратуры ў XIX ст. — Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу
Артыкул гэты эміграцыйны дасьледчык распачаў наступным чынам:
"17-га сьнежня г. г. увесь беларускі народ ушаноўвае памяць вялікага беларускага мастака ды нязломнага змагара за волю й шчасьце нашае Баць-каўшчыны Вінцука Дуніна-Марцінкевіча, які сваім шматхварбным тален-там ды змагарным жыцьцём здабыў у народзе неўміручую славу. Ягоныя знаныя драматычныя творы, вершы ды паэмы, нарысы ды апавяданьні да сяньняшняга дня не згубілі свае актуальнасьці й зьяўляюцца для нас, мо-ладзі, жывым, павучальным прыкладам самаахвярнага змаганьня за неза-лежнасьць нашае шматпакутнае Радзімы […]
Першапачатковыя веды Дунін-Марцінкевіч атрымоўвае ў Бабруйску, у павятовым вучылішчы, па заканчэньню якога бацькі ягоныя скіроўваюць яго ў сярэднюю школу, што была ў Вільні пры базыльянскім манастыры. Само ягонае прабываньне ў гэтым манастыры, дзе ў свой час знаходзіўся ў "заточаньні" Міцкевіч, як i тое, што тагачасная студэнцкая моладзь, асаб-ліва віленская, знаходзілася пад вялікім ідэйным уплывам філяматаў i філя-рэтаў мела пазьней значны адбітак на ўсёй ягонай творчасьці. Па заканчэньню студыяў у базыльянскім манастыры ён падаецца на мэдычны факультэт Віленскага унівэрсытэту. Але яго не захапляе пэрспэктыва лекара, i ён вы-язджае ў Панюшкевічы да бацькі, не закончыўшы студыі. Тут яго напатыка-юць цяжкія матар'яльныя абставіны, галеча ды нястачы, i малады Дунін-Марцінкевіч пачынае паважна задумоўвацца над сродкамі, якія б далі яму магчымасць існаваць. 3 гэтаю мэтаю ён ізноў пакідае бацькоўскі дом i едзе ў Вільню, дзе па кароткім часе знаходзіць працу служачага ў бюро Бараноў-скага. Юзэфа— дачка Бараноўскага— палка закахалася ў маладога прыго-жага i вясёлага бацькавага супрацоўніка —Вінцука, але на перашюдзе іхняга ўзаемнага каханьня ды шчасьця сталі Юзэфіны бацькі, якія не хацелі пага-дзіцца на замужжа свае дачкі із нейкім звычайным служачым, якім быў у тым часе Дунін-Марцінкевіч. Каханьне ж маладых людзей было мацнейшым ад бацькоўскіх развагаў, i Дунін-Марцінкевіч, не атрымаўшы згоды ў Бара-ноўскага на вясельле, адважна выкрадае з дому Юзэфу й патаемна жэніцца зь ёй, пасьля чаго выязджае ў Менск. Тут ён знаходзіць на пачатку працу перакладчыка касьцельных актаў на маскоўскую мову, а пасьля працуе ў кры-мінальным судзе. Гэты перыяд працы ў судзе дае яму магчымасьць назіраць гэткіх тыпаў царскіх урадаўцаў якія пазьней увайшлі ў ягоную знаную ка-мэдыю "Пінская шляхта". У 1834 г. ён вяртаецца ізноў на былую пасаду перакладчыка, дзе пазьней стаецца архівар'юсам каталіцкай кансысторыі, а праз шэсьць гадоў апынуўшыся перад дакананым фактам, бацькі Юзэфы мусілі пагадзіцца з выбарам сваей дачкі, і гэтая згода дала магчымасьць Марцінкевічу купіць пад Менскам маленькі фальварак—Люцынку, які стаецца ягоным сталым месцам жыхарства" 4.
У далейшых фрагмэнтах свайго дасьледаваньня эміграцыйны публіцыст досыць дэталёва прааналізаваў найцікавейшыя этапы жыцьця Вінцука Ду-ніна-Марцінкевіча й найцікавейшыя яго творы. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на беларускага пісьменьніка як ініцыятара менскага гуртка, у склад якога ўвайшлі, між іншым, такія знакамітыя энтузіясты беларускай народнасьці, як Уладзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка й Антон Концкі.
Свае цікавыя разважаньні аўтар закончыў наступнай высновай:
"Ён пакінуў беларускаму народу вялікую й сьветлую спадчыну якую ніхто, аніякі наш вораг, ня здолее выхапіць яе з нашых рук. […]
Ён памёр, але памяць аб ім вечна жыве паміж намі, i ягоныя ідэалы, яго змаганьне за незалежнасьць нашае Маці-Беларусі зьяўляюцца для нас, мо-ладзі, павучальным прыкладам" 5.
У студзені 1949 г. выйшаў № 7 часопіса. Бадай што найважнейшай пуб-лікацыяй на яго старонках быў грунтоўны артыкул пад назовам "Вялікі бе-ларускі паэт Андрэй Зязюля (у 28 угодкі ягонай сьмерці)". Артыкул быў таксама падпісаны ініцыяламі Я. Ф.
Публікацыя, прысьвечаная жыцьцю й творчасьці Андрэя Зязюлі, заслу-гоўвала й заслугоўвае ўвагі хаця б з тае прычыны, што як даўней, так i сёнь-ня біяграфія ды паэтычная спадчына гэтага творцы амаль што не прысут-нічае ў гісторыі беларускай літаратуры i літаратурнай крытыцы, нягледзя-чы на тое, што яго творчая спадчына —гэта арыгінальная i яркая зьява ў беларускай пісьмовасьці.
Мабыць, маючы на ўвазе якраз гэтыя ўласьцівасьці А. Зязюлі, эмігра-цыйны аўтар заняўся як яго жыцьцём, так i ягонай творчасьцю. Вось што мы чытаем ва ўступным фрагмэнце публікацыі:
"17-га студзеня сёлета мінае 28 год з дня сьмерці вялікага беларускага паэта, няўтомнага дзеяча— ксяндза Аляксандра Астрамовіча. Ягоная, сап-раўды з роднага загону, лірычная спадчына прасякнута патрыятызмам, шчыраю любоўю да беларускага народа, жаданьнем палепшыць яго даб-рабыт. Для нас, моладзі, яна зьяўляецца жыцьцядайнай крыніцай, зь якой мы чэрпаем i будзем чэрпаць сілы, памнажаць нашу энэргію i вытрыва-ласьць у барацьбе за волю свайго гаротнага народу. Цярністы шлях, які ён выбраў, ідучы за парывамі сваёй душы, шлях беларускага нацыянальна-вызвольнага руху— гэта сьвятая дарога кожнага вер нага i сьвядомага Бе-ларуса. […]
Вучыўся малады Астрамовіч у Ашмянскай павятовай школе, па скан-чэньні якой яму, беднаму сялянскаму сыну, прадаўжэньне навукі было немагчымым таму, што ўсе навуковыя ўстановы для Беларусаў былі за-чыненыя. Аднак Астрамовіч не пакідае думкі здабыць асьвету, бо знае, што толькі пры дапамозе яе зможа прынесьці найболып карысьці Баць-каўшчыне. Нацыянальна-ўсьведамлёнаму Беларусу была даступнай толькі навука ў духоўнай галіне, якая, знаходзячыся ў той час у руках польскага духоўнага кіраўніцтва, талеравалася расійскай палітыкай як мэтад асы-міляцыі Беларусь Астрамовіч i выбірае яе, каб, укрыўшыся ў зацішша касьцёла ад вока грознага царскага жандарма, з вышыні навукі Хрыс-та,— служыць беларускаму народу. Зьвярнуўшыся з гэтай мэтай да польскага ксяндза М. у Вільні, ведамага з сваёй варожасьці да беларускага адраджэньня, Астрамовіч не знаходзіць зразуменьня i дапамогі, але варожыя адносіны. Брат Астрамовіча пісаў недарэмна ксяндзу Адаму Станкевічу, ужо па сьмерці паэта, што апека ксяндза М. над ягоным бра-там— была "апекай скаціннай", бо калі ксёндз А. Ст. зьвярнуўся да ксяндза М. беспасрэдна, той характэрыстычна адказаў: "Astramowicz byі u mnie, to dureс jakiњ…"
Воля Астрамовіча дапамагчы свайму народу, нясьці сьвятло праўды Хрыстовай у сялянскую хату была мацнейшай варожага супраціву. Нягле-дзячы на "апеку", якая прасьледуе яго ў працягу ўсяго жыцьця, Астрамовіч паконвае ўсе перашкоды i ўступае ў 1905 годзе ў Каталіцкую духоўную сэ-мінарыю ў Пецярбургу. Тут ён праводзіць нацыянальна-усьведамляючую працу, закладае беларускую сэкцыю ў казнадзейскім кружку.
У чужыне, далека ад Роднага Краю Астрамовіч сумуе па ім, а падслу-хаўшы "салаўінае пеньне", параўноўвае свой лес да лесу салаўя. Ён зразу-меў, што сумам не дапаможа гору Народа…
Сапраўды, распачаўшы пяяць, хоць ня веручы спачатку ў свой талент, Астрамовіч сьмела ідзе наперад ужо як беларускі паэт Андрэй Зязюля" 6.
У далейшых сваіх разважаньнях аўтар заняўся харакгарыстыкай розных праяваў творчасьці A. Зязюлі. Ён адзначыў, што беларускі ксёндз-паэт у 1913 г. выдаў зборнік вершаў "3 роднага загону", а чатыры гады пазьней надрукаваў кнігу "Слова праўды". Ён зьвярнуў таксама ўвагу на тое, што многія творы А. Зязюлі не былі ніколі выдадзенымі і засталіся ў рукапісным вьплядзе ў архівах Б. Эпімаха-Шыпілы, Я. Купалы i ў некалькіх прыязных да паэта ксяндзоў.
Аўтар "Моладзі" прывёў у сваёй публікацыі шэраг вершаў або эпізо-даў, асабліва тых, у якіх моцна загучала патрыятычная інтанацыя А. Зязюлі, яго шчырая салідарнасьць зь беларускім людам i гарачая вера ў тое, што раней ці пазней беларускі народ узыдзе на шлях нацыянальнага адраджэнь-ня ды будовы сувэрэннай беларускай дзяржавы. Свой цікавы артыкул публі-цыст закончыў наступнай высновай пра А. Зязюлю:
"Ён датрымаў сваёй прысягі беларускаму народу, верна служачы яму ня толькі звонкай песьняй, але i штодзённай грамадзкай працай, укладаючы ў яе ўсе свае сілы i талент.
Жар любові да паняволенага народу ніколі ня гас у душы Зязюлі. Пе-раганяны польскімі духоўнымі ўладамі зь месца на месца, ён запальваў гэтым жарам душы сваіх братоў да ўсёй Маці-Беларусі аж да апошніх дзён свайго змагарнага жыцьця. Сьмерць спыніла ягоную вялікую дзейнасьць 17. I.1921 года.
Дарма што памёр ён, што сяньня непрысутны ў нашых радох, ягоная душа не памёрла, як не памёрла й не памрэ тая справа, за якую ён змагаўся на працягу ўсяго жыцьця.
Імя Зязюлі будзе вечна жыць у сэрцах Беларускага Народу, як імя змага-ра й мучаніка за родную ідэю"7.
У лютым 1949 г. у Парыжы выйшаў № 8 часопіса. Сярод зьмешчаных у ім публікацыяў бадай, што найбольшай увагі заслугоўвае артыкул, пры-сьвечаны 33-й гадавіне сьмерці вядомай беларускай паэткі й нацыянальнай дзяячкі Алёізы Пашкевіч-Цёткі 8. Той жа самы аўтар— Я. Ф. — ахаракта-рызаваў найважнейшыя падзеі з жыцьця й дзейнасьці паэткі, а таксама га-лоўныя моманты яе творчасьці. У біяграфічнай частцы сваёй публікацыі аўтар дапусьціў недакладнасьць, якая праявілася ў сьцьвярджэнні, што Цётка нарадзілася ў беднай сялянскай сям'і, тады як у сапраўднасьці паходзіла яна з дробнашляхоцкага асяродзьдзя, якое хаця й не знаходзілася ў Беларусі ў квітнеючым стане, то ўсё ж такі жыло намнога лепш, чым жыла аграмад-ная большасьць тагачаснага беларускага сялянства. Нягаедзячы на гэтую недакладнасьць, публікацыя, дзякуючы сваёй факталёгіі й саліднасьці, дае добрае ўяўленьне аб неспакойным жыцьці маладой дзяячкі й паэткі.
Другім пытаньнем, даволі цікава прадстаўленым у артыкуле, былі раз-важаньні аб творчасьці Цёткі. Аўтар зьвярнуў увагу на тое, што творчасьць пісьменьніцы мела шматгранны характар, што была яна сардэчна зацікаў-лена лёсам беларускіх дзяцей i што вынікам гэтага зацікаўленьня стаўся ейны падручнік пад загалоўкам "Першае чытаньне для дзетак беларусаў". Кіруючыся ідэяй асьветы для беларускіх дзяцей, рэдагавала яна першую дзіцячую беларускую газэту "Лучынка". Унівэрсалізм Цёткі праявіўся так-сама ў тым, што апрача вершаў пісала яна апавяданьні й публіцыстыку. Ва ўсіх формах яе твочасьці заўсёды дамінавала імкненьне да прабуджэньня ў беларусах ix чалавечай годнасьці ды вызваленьня ix з нацыянальнай i ca-цыяльнай няволі.
У заканчэньні аўтар зьвярнуў увагу на тое, што першы паэтычны зборнік Цёткі "Беларуская скрыпка" выклікаў добразычлівы водгук з боку Я. Купа-лы, які прысьвяціў ёй верш, падкрэсьліваючы ў ім салідарнасьць з паэтэсай у поглядах на долю беларускага народа.
У № 10 часопіса, які выйшаў у красавіку 1949 г., быў зьмешчаны арты-кул пад назовам "Максім Багдановіч". Пісьменьнік гэты карыстаўся асаб-лівай пашанай i ўвагай у асяродзьдзях беларускай эміграцыі розных арыен-тацыяў i адценьняў Папулярнасьць М. Багдановіча вынікала хаця б з таго факта, што ён быў аўтарам выдатнай "Пагоні" ды ня менш знакамітага верша пад загалоўкам "Эмігранцкая песьня". Да гэтага дадаецца яшчэ адна прычына асабліва пачуцьцёвых адносін эміграцыі да пісьменьніка. Справа ў тым, што М. Багдановіч у істоце быў таксама эмігрантам i амаль усё сваё жыцьцё правёў за межамі роднага краю й па-за айчынным народам.
Аўтар публікацыі пра Багдановіча, таксама, як i папярэдніх літарату-разнаўчых артыкулаў на старонках "Моладзі", выступіў пад ініцыяламі Я. Ф. Беручы пад увагу тое, што галоўную ролю ў руху беларускай моладзі ў Францы! адьпрываў Янка Філістовіч, мы можам думаць, што менавіта яму нале-жаць ініцыялы Я. Ф., хаця няма адназначных доказаў сапраўднасьці гэтай гіпотэзы.
Пра клясыка беларускай літаратуры дасьледчык пісаў:
"25-га траўня сёлета мінае 32 гады ад часу, калі далека ад роднага краю, на беразе Чорнага мора ў Ялце, памёр вялікі сын беларускага народу, паэт-клясык, "пясьняр свабоды i красы"— Максім Багдановіч.
Увесь беларускі народ у гэты дзень ушануе памяць яго; мы, беларуская моладзь, схіліўшы галовы над ягонай забытай магілай, узмоцнімся на сілах да дальнейшай барацьбы за волю Бацькаўшчыны, зачэрпнуўшы гарту зь ягоных неўміручых твораў […]
2Толькі ў 1916г. удалося Максіму зрэалізаваць сваё заўсёднае жадань-не— павароту на Бацькаўшчыну для пасьвячэньня сябе свайму Народу; ён пераязджае ў Менск, гдзе супрацоўнічае ў Беларускім камітэце помачы ўцекачом ды бярэ актыўны ўдзел у беларускім нацыянальна-вызвольным руху.
Нядоўга яму доля судзіла працаваць для любага краю, аддаць яму ўсе сілы свае душы; няўмольная хвароба— сухоты— падточвае ягонае здаро-ўе, i ён, змушаны, пакідае Родны Край, каб далёка ў чужыне вылечыцца. У хуткім часе хворы целам i балеючы душой па долі народу, здалёк ад сваіх ён памірае ў чужой старане" 9.
У публікацыі выступав некалькі памылак. Праяўляюццаяны, між іншым, у прозьвішчы прафэсара, які запрасіў Багдановіча ў Пецярбург. У сапраўд-насьці называўся ён не Ахматаў але Шахматаў Недакладнасьць праявілася таксама ў тым, што Багдановіч не паехаў у Пецярбург не з прычыны матэ-рьюльных цяжкасьцяў, але з-за вільготнага й сырога клімату горада, грозна-га для хворага тубэркулёзам Багдановіча. Зь істотнай памылкай мы маем таксама дачыненьне ў далейшых разважаньнях аўтара i ў ягонай інфарма-цыі аб тым, што Беларуская акадэмія навук у 1917 г. выдала два тамы тво-раў М. Багдановіча. У гэтым годзе Беларуская акадэмія навук яшчэ не існа-вала, а першы й другі тамы твораў паэта выйшлі ў Менску ў 1927—1928 гг. Нягледзячы на гэтыя недакладнасьці, публікацыя мела вялікае асветніцкае значэньне для маладых беларускіх эмігрантаў, сярод якіх многія ня мелі ніякай адукацыі.
У № 12 часопіса, які выйшаў у чэрвені 1949 г., ёсць цікавы ананімны артыкул "Вялікая страта", прысьвечаны пакутніцкаму лёсу вядомай эмі-грацыйнай паэткі Ларысы Геніюш. Беручы пад увагу вострую палемічную тэндэнцыю артыкула, накіраваную супраць Радаслава Астроўскага ды яго-ных прыхільнікаў, мы можам думаць, што выйшаў ён з-пад пяра вядомага ўжо нам Я. Філістовіча. Аўтар, не падаючы, на жаль, ніякіх пераканаўчых фактаў i доказаў абвінавачвае прыхільнікаў Р. Астроўскага ў тым, што яны прычыніліся да арышту Л. Геніюш савецкімі агентамі на тэрыторыі чужой дзяржавы — Чэхас лавакі i.
Артыкул быў публікацьюй моцна актуальнай. Паявіўся ён пасьля арышту Л. Геніюш i прысуду яе да 25-гадовай сібірскай ссылкі. Сваю публікацыю аўтар распачынае наступнымі сьцьвярджэньнямі:
"Два гады прыблізна таму, амаль з першых дзён народзінаў "прэсы" прыхільнікаў Астроўскага, была распачата акцыя супраць ведамай нашай паэтэсы Ларысы Геніюш, пражываючай у адной з глухіх правінцыяў Чэха-славаччыны, дзе яе муж меў пасаду лекара i дзе сям'я Геніюшаў, дзякуючы сымпатьюм пэўных чэскіх колаў, спадзявалася пад іхняй пратэкцыяй унік-нуць энкавэдэ.
Памылка сям'i Геніюшаў сталася фатальнасьцю іхняга лесу. Не было імі ўрахавана, што "шчупальцы" энкавэдэ знаходзяцца ня толькі ў Чэхіі. Не ўваднаго, зразумела, сумленнага беларуса трывожна забілася сэрца, чыта-ючы ў "прэсе" Астроўскага— нацковываньне на пражываючую за зялез-наю заслонаю паэтку, якім падказвалася адкрытымі даносамі бальшавіком аб прыналежнасьці Ларысы Геніюш да прэзыдыюму Рады БНР. Якіх ад гэ-тага трэба было чакаць вынікаў— камэнтарыяў пэўне ж не патрэбна… Так яно i сталася… Увосені 1948г. Ларыса Геніюш была адшуканая, i ўся сям'я Геніюшаў (муж i 16 г. сынок) былі пасаджаны ў мейсцовую турму а па 2-х месяцах допыту, разлучаныя ўсе трое ды паадзіночку вывезеныя за Урал у канцэнтрацыйныя лягеры. Для ўсіх знаючых бліжэй Ларысу Геніюш аса-біста (яе нязломны стойкі характар, з аднаго боку, i яе слабое фізычна зда-роўе) факт ссьшкі ў балыііавіцкія канцэнтрацыйныя лягеры— раўназнач-ны яе фізычнае сьмерці. Гэта, безумоўна, вялікая для нас нацыянальная страта, адна із шматлікіх найвялікшых ахвяраў бальшавіцкага тэрору. Мы мо-жам гаварыць сяньня аб Ларысе Геніюш як аб фізычна адыйшоўшай ад нас на векі вялікай патрыётцы, якая заваявала сабе адно з першых мейсцаў ся-род жанчынаў у нашай літаратуры. Постаць Ларысы Геніюш зіхціць перад намі ня толькі як таленавітасьць, ня толькі як жанчына, але як змагарка за нашую нацыянальна-вызвольную ідэю. Яна застаецца ўзорам крышталь-насьці, узорам адважнай ахвярнасьці— гераізму
Аб гэтым усім в [ельмі] добра здалі сабе справаздачу нашью тыраны. Таму яны i абыйшліся зь ёю гэтак, як абыйшліся ў падобных выпадках зь іншымі нашымі нацьюнальнымі героямі: зь Ігнатоўскім, Янкам Купалам i многімі іншымі. Пасьля ix фізычнага зьнішчэньня бальшавікі намагаліся спрафана-ваць ix дух, прадстаўляючы ix "бальшавікамі". Гэтак, пасьля забойства Ігна-тоўскага— бальшавікі ставяць яму памятнік з ненавіснай нябошчыку пяці-кутнай зоркай, гэтак жа ж пасьля самагубства Купалы, як пратэсту супраць бальшавіцкай тыраніі,— ставіцца сяньня ў Менску памятнік. Гэтак жа ж ро-бяцца спробы праз свае замежныя агэнтуры паказаць i Ларысу Геніюш "баль-шавічкай"— пасьля яе закабаленьня ў канцэнтрацыйным лягеры"10 .
На жаль, аўтар не ставіў перад сабой мэту характарызаваць творчасьць Л. Ге-ніюш, затое ў канцы ізноў накінуўся на палітычную праграму Астроўскага:
"Няхай чытач прачытае нядаўна вышаўшую ананімна-пашквільную брашуру, выданую прыхільнікамі Астроўскага пад назовам: "Хто такія Кры-вічы?", у якой у 100% выконваецца заданьне Масквы прафанаваць ідэйную патрыётку-паэтку, каб прадставіць у вачох беларускага грамадзянства яе сваей пясьняркай, i потым— хай прачытае яе ніжэй зьмешчаныя вершы зь яе перажываньняў; хай зробіць чытач выснаўкі сам— без нашых камэн-тараў Гэта паможыць мо многім сяньня, сьлепа заблытаным у рады Астроў-шчыны, расчыніць вочы i зарэагаваць сваім сумленьнем.
"Моладзь" жа з свайго боку складае ўдзячнасьць прыяцелям Ларысы Геніюш за даны ёй доступ— карысьць з зборніка яшчэ не друкаваных вер-шаў— напісаных паэткай у часе акупацыі Чэхаславаччьшы бальшавікамі" 11.
Публіцыст дапаўняе артыкул трыма вершамі Л. Геніюш.
Варта падкрэсьліць, што прадстаўлены артыкул меў істотнае значэньне ў тых фрагмэнтах, якія адносіліся да паказу нядолі Л. Геніюш. Пры гэтым, аднак, нельга не заўважыць, што публікацыю выразна псавалі палітычныя нападкі, скіраванью супраць нямілай сэрцу аўтара эміграцыйнай плыні, узна-чаленай Р. Астроўскім.
У № 24 часопіса, які выйшаў у ліпені — жніўні 1951 г., зьмешчаны артыкул, прысьвечаны паэту Казімеру Сваяку ў сувязі з 25-годзьдзем ягонай сьмерці п, падпісаны ініцыяламі А. Я. Аўтар папярэдзіў сваю публікацыю доўгай вытрымкай з аўтабіяграфіі К. Сваяка, дзе гэты паэт-сьвятар ляканіч-на, але досыць дэталёва прадставіў найважнейшыя факты з свайго каротка-га, але моцна цяжкога й балючага жыцьця. 3 аўтабіяграфічнага нарысу пісьменніка мы даведваемся аб тым, што К. Сваяк нарадзіўся ў вёсцы Ба-рані Сьвянцянскага павета 19 лютага 1890 г. у сям' i сялян, як гаворыць паэт, "паўвалочнікаў". У дзяцінстве Казімер прыслугоўваў мясцоваму пастуху Марціну, які ведаў вялікую колькасьць беларускіх казак i песьняў, сярод якіх нямала было гумарыстычных, а наваг распусных.
У аўтабіяграфічным нарысе К. Сваяк нават словам не ўзгадаў пра сваю беларускую нацыянальную дзейнасьць ды пра сваю беларускую творчасьць, што сьведчыць пра ягоную выключную сьціпласьць, імкненне пазбегнуць канфліктаў з касцёльнымі ерархамі.
Публіцыст пастараўся запоўніць прабелы ў аўтабіяграфіі К. Сваяка:
"Калі ў 1915 г. нямецкі фронт пасунуўся наперад i пачалася эвакуацыя, у выніку якой спынілі сваю працу "Наша ніва" i "Беларус", не застывае абуджаная нацьюнальная сьведамасьць народу. Утвараецца шэраг беларускіх культурных асяродкаў як у Вільні, так i на правінцыі. Вось у гэты час i ады-граў значную ролю К. Сваяк. Яшчэ ў 1914 г., 29 лістапада, чакаючы ў Клюш-чанах на сьвятарства, К. Сваяк арганізоўвае касьцельны хор, які акрамя рэ-лігійных песень пачынае выконваць народныя беларускія. Гэтым жа хорам 2.12.1915г. у час сьвяткаваньня першых угодкаў яго існаваньня наладжва-ецца рэфэрат "Аб беларускай песьні". У канцы 1915г. Казімер Сваяк адчы-няе ў Сьвянцянах беларускія вучыцельскія курсы, a ў 1916г. дзякуючы яму працуюць 7 беларускіх народных школаў. Устрывожаныя польскія паны шлюць да каталіцкіх духоўных уладаў скаргу за скаргай, абвінавачваючы Казімера Сваяка ў беларусізацыі Клюшчанскай парахвіі. У гэты ж час
Казімер Сваяк утварае арганізацыю моладзі (Хаўрус Сваякоў), які бойка пачаў ладзіць свае выступы i прадстаўленьні.
Няўтомна працуе Казімер Сваяк i за часы польскай акупацыі. Ніякія перашкоды: рэвізыі, хатні арышт яго, арышт рукапісаў не спынілі ягонае плённае працы на глебе нацыянальнага адраджэньня беларускага народу" 13.
Варта падкрэсьліць, што ўсе прыведзеныя публіцыстам факты й зда-рэньні былі істотным укладам у нашы веды аб ахвярным жыцьці выдатнага беларускага паэта. Апрача гэтага эміграцыйны публіцыст даў досыць ціка-вую характарыстыку літаратурнай спадчыны паэта:
"Казімер Сваяк пакінуў свае сьляды i ў нашай літаратурнай скарбніцы. 3 надрукаваных яго твораў вядомыя: "Мая ліра" (зборнік вершаў), "Голас душы" (малітоўнік для беларусаў-каталікоў), "Чарку дай, браце" (філёзо-фічна-этычнае апавяданьне вершам у рэлігійным духу), "Янка Канцавы" (вясковая драма ў 5-х дзеях), "Алькаголь" (нарыс аб шкоднасьці алькаго-лю), "Купальле" (фантазія-містэрыя, пабудаваная на беларускай міталёгіі), "Дзеі мае мысьлі, сэрца i волі" (зб. вершаў паэтыцкіх твораў прозаю, афа-рызмаў артыкулаў разважаньняў i інш., друкаваных у "Беларусе", калянда-рох, "Крыніцы"). 3 ненадрукаваных яго твораў адзначу "Аб рэлігійнай вуніі на Беларусі", вершы, праекты вершаў, філёзофічныя разважаньні.
Форма паэзіі яго досыць разнастайная, хоць вершы яго i не зусім апра-цаваныя, што можна растлумачыць цяжкай ягонай хваробай, якая пера-шкаджала ў працы, i што ён не тварыў мастацтва для мастацтва.
Тэматыка паэзыі К. Сваяка таксама досыць разнастайная. Ён моцна ве-рыць у Бога i досыць часта, зьгінаючыся пад цяжарам ад накінутай чужын-цамі беларускаму народу няволі, з глыбокай вераю i запалам зварочваецца да ўсемагутнага айца"14.
У красавіку—траўні — чэрвені 1952 г. выйшаў № 27 часопіса, дзе зьмеш-чаны літаратуразнаўчы артыкул "Язэп Пушча"15 . Ананімны аўтар, спасы-лаючыся на хаваныя ад беларусаў у БССР факты, зьвярнуў увагу на пакут-лівае жыцьцё славутага ўзвышэнца, які правёў многа гадоў у сібірскай ссыл-цы. На пачатку эміграцыйны публіцыст адзначыў што рэдакцыя "Моладзі" хоча ўшанаваць 50-ю гадавіну з дня нараджэньня паэта. Характарызуючы найважнейшыя здарэньні ў жыцьці паэта, аўтар пісаў:
"Язэп Пушча, сапраўднае прозвішча Язэп Плашчынскі, нарадзіўся 7 траўня 1902 г. у сялянскай сям'i вёскі Каралішчавічы, недалёка ад Мен-ску. Ягоныя бацькі былі зусім няграматныя, а да таго, будучы ў цяжкім ма-тарыяльным палажэньні, на ўзгадаваньне дзяцей не зьвярталі ўвагі, а на малога Язэпа глядзелі, як на лішні рот пры стале. Калі заходзіла часам у іхны дом цётка Язэпа, дык ня раз казала: "А яшчэ Язэп не памёр?"
Але цьвёрдае жыцьцё не сьпяшалася пасылаць сьмерць, яно гартуе дух ча-лавека. Язэп сапраўды гартаваўся да цяжкое будучыні. У народнай вяско-вай школе ён быў найлепшым вучнем, дзеля гэтага настаўнік часта намаў-ляў бацькоў каб паслаць Язэпа вучыцца далей. У канцы бацька згадзіўся— Язэп з радасьцю выбраўся пешкі ў Менск на экзамен. На дарогу i на пра-жыцьцё бацька даў яму ўсяго 15 капеек. Узяўшы ў рукі бярозавы кій, ён пайшоў быццам у новы сьвет. Потым паэта часта ўспамінаў той бярозавы кол. Экзамены ён здаў добра i радасна вяртаўся дамоў За 2 капейкі купіў булачку для меншых сясьцёр, а рэшту грошаў прынёс назад бацьку. […]
Язэп Пушча ня мог бачыць i цярпець тых зьдзекаў, якія пераносіў бела-рускі народ, i ў сваіх творах востра выступаў супраць існуючых парадкаў не баючыся пометы, якую яму шыкавалі ворагі" 16.
У другой частцы артыкула аўтар, характарызуючы творчасьць Я. Пуш-чы, дапускае досыць істотныя памылкі:
"Маскоўскае крывавае вока сачыла за таленавітым мастаком слова, i калі паявіліся ў сьвет ягоныя "Лісты да сабакі", Язэпа Пушчу заарыштавалі i ca-слалі ў Сібір.
Адбыўшы доўгагадовую катаргу, пад час апошняе сусьветнае вайны Язэп Пушча вяртаецца на Беларусь i супрацоўнічае ў некаторых беларускіх часо-пісах, але ўжо ягоныя творы мала чым нагадвалі ранейшага Пушчу. Потым ізноў усякія чуткі аб ім зьнікаюць, i трэба думаць, што бальшавікі зноў ссы-лаюць сваю ахвяру на Сібір, каб з ёю пакончыць" 17.
Вядома, што ў час вайны Я. Пушча ня мог бы вярнуцца ў Беларусь, бо ўся яе тэрыторыя знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У сапраўднасьці Пушча быў арыштаваны ў 1930г. i вярнуўся з глыбіні Расіі ў Беларусь толькі ў 1958 г., прабыўшы ў Расіі 28 гадоў. Яго вяртаньне ў Беларусь сталася маг-чымым у выніку адмены прысуду 1930г. Вярхоўным судом у 1956г.
Не пазбаўлены цікавасьці апошні фрагмэнт публікацыі, у якім аўтар робіць выснову:
"У сваім часе наш вялікі прарок Янка Купала так казаў пра Язэпа Пушчу: "Я ў параўнаньні з Язэпам Пушчам ёсьць толькі малым дзіцём". Гэта сьведчыць аб тым, як вялікую надзею ён пакладаў у маладым паэце i якая вялікая літарацкая сіла гадавалася для беларускага народу. Аднак яна не змагла закрасаваць усёй сілай свайго таленту— яна была забіта бальшаві-камі ў яе зародку" 18.
Апрача крытычна-літаратурнага тэксту рэдакцыя "Моладзі" зьмясьці-ла аж 20 вершаў Я. Пушчы, якія досыць трапна характарызавалі найваж-нейшыя этапы й схільнасьці ў творчасьці паэта.
Як бачым, у "Моладзі" змяшчаліся цікавыя літаратуразнаўчыя артыку-лы, малавядомыя сярод грамадскасьці Беларусі з-за адсутнасьці першакры-ніцы. Гэтым i тлумачацца доўгія цытаты з часопіса.
Спасылкі:
* Паводле жадання аўтара пакідаем у тэксце правапіс ("тарашкевіцу") арыгінала. — Рэдкал.
1 MicuraV. U њostyja uhodki њmierci Janki Kupaіy // Moіadџ. 1948. № 1.
2 Micura V. U њostyja uhodki њmierci Janki Kupaіy. C. 4—5.
3 Місша V. U њostyja uhodki њmierci Janki Kupaіy. C. 7.
4 Я. Ф. Вялікі беларускі мастак // Моладзь. 1948. № 6. С 13-14.
5 Тамсама. С. 16.
6 Я. Ф. Вялікі беларускі паэт Андрэй Зязюля // Моладзь. 1949. № 7. С З^.
7Тамсама. С 6.
8 Я. Ф. Цётка Алёіза Пашкевіч. 1876-1916 // Моладзь. 1949. № 8.
9 Я. Ф. Максім Багдановіч // Моладзь. 1949. № 10. С 15-16.
10Вялікая страта // Моладзь. 1949. № 12. С. 5—6.
11 Вялікая страта. Сб.
12 А. Я. Казімер Сваяк: (Кароткі нарыс аб жыцьці вядомай з ранейшых публікацыяў і дзей-насьці беларускага народнага ідэолага Казімера Сваяка: У 25-я ўгодкі яго сьмерці 1926—1951)// Моладзь. 1951. № 24. С. 8-11.
13 А. Я. Казімер Сваяк. С 9.
14Тамсама. С 9-10.
15 Язэп Пушча // Моладзь. 1952. № 27. С. 5-15.
16 Язэп Пушча. С 5. " Тамсама. С. 6. 1$ Тамсама.
Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1
БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/
