МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Эміграцыйная газэта «Бацькаўшчына» ў абароне беларускае мовы // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Баршчэўская Ніна
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Раздзел: Даследчыя працы дзеячаў замежжа
Краiна: Германія
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Ніна Баршчэўская (Варшава)
ЭМІГРАЦЫЙНАЯ ГАЗЭТА "БАЦЬКАЎШЧЫНА" Ў АБАРОНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ *

Беларуская эміграцыйная газэта "Бацькаўшчына"' друкавала інфар-мацыю пра міжнароднае жыцьцё, навіны "Па куткох эміграцыі", ка-рэспандэнцыі пра палітычнае становішча ў Беларусі, матэрыялы па гісторыі, культуры й мастацтве 2.

У "Бацькаўшчыне" сыстэматычна зьмяшчаліся публікацыі па гісторыі Беларусі — палемічныя ў дачыненьні да савецкай, а часткова й польскай, ПНРаўскай гістарыяграфіі— асабліва ў пытаньнях беларускай дзяржаў-насьці пэрыяду ВКЛ ды інкарпарацыі беларускіх зямель царскай Расіяй у вышку падзелаў Рэчы Паспалітай. Паяўляліся артыкулы пра нацыянальна-вызвольны рух у Беларусі ў XIX — пачатку ХХсх, пра разьвіцьцё беларускай нацыянальна-адраджэнцкай думкі, пра ўзнаўленьне беларускай дзяр-жаўнасьці й дзейнасьць БНЕ, a таксама пра беларуска-расійскія й беларуска-польскія дачыненьні. Шмат увагі адводзілася праблемам нацыянальна-дзяр-жаўнага й культурнага адраджэньня Беларусі ў 20-хгп XX ст., крытыцы асы-мілятарскага накірунку нацыянальнай палітыкі ў БССР. Шматлікія матэры-ялы прысьвячаліся гісторыі рэлігіі, рэлігійных адносінаў, супярэчлівасьцям у нацыянальна-канфэсійным разьвіцьці Беларусі з пункту погляду расійскае праваслаўнае царквы й польскага каталіцкага касьцёла. Аўтары "Бацькаў -шчыны" зьвярталі ўвагу на нацыянальна-творчую ролю вуніі. Зразумела, не пазьбягалі таксама пытаньняў ролі нацыянальнае мовы ў разьвіцьці дзяр-жавы.

Ідэя абароны беларускае мовы праводзілася на старонках "Бацькаў-шчыны" двума спосабамі: непасрэдным i пасрэдным.

Непасрэдны спосаб палягаў на адкрытых закліках не адракацца ад род-нае мовы, на азнаямленьні чытачоў зь яе гісторыяй, на перасьцераганьні перад засьмечваньнем мовы лексыкай з суседніх моваў а таксама на зьмяш-чэньні характэрных для беларускае мовы груп словаў

Пасрэдная абарона беларускае мовы праводзілася шляхам азнаямлень-ня чытачоў зь беларусізацыяй розных раёнаў Бацькаўшчыны, зь некаторымі спробамі беларусізацыі царквы, з сытуацыяй прэсы ў Беларусі, а таксама шляхам інфармаваньня пра эміграцыйныя выданьні ды арганізаваныя лек-тараты беларусаведы.

Паявіліся заклікі да суайчыньнікаў якія апынуліся ў лягеры Віндышбэр-гердорф 3, не адракацца ад роднае мовы. Перад лягернай адміністрацыяй nay-стала заданьне ўзнавіць беларускае нацыянальнае й культурнае жьщьцё, ад-чьшіць беларускую школу. I пачатковая школа пачала працаваць з 15 жніўня. Бяз болыпых цяжкасьцяў удалося перавесьці тых дзяцей, якія пачалі наву-чаньне на польскай мове, на мову родную— беларускую. Нельга прытрым-лівацца фальшывых тэндэнцыяў адзначыў аўтар публікацыі, што беларуская мова мужьщкая, а мова польская— панская. Той, хто саромеецца свае роднае мовы, нагадвае чалавека, які саромеўся б свае роднае маткі4. "Бацькаўшчы -на" не забывала пра перасьцярогу Францішка Багушэвіча: "Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!" Гэтыя словы ў эміграцыі сталіся вельмі важнымі для ўсіх тых, хто ня толькі хацеў захаваць сваю нацыянальнасьць, не распусьціцца ў чужым моры, не адарвацца ад свайго роднага, але яшчэ горда й годна рэпрэзэнтаваць Беларусь перад чужымі народамі 5. Дзеля гэта-га неабходна было ведаць гісторыю роднае мовы. "Бацькаўшчына" даскана -ла разумела гэта й пасьлядоўна публікавала на сваіх старонках артыкулы пра рэфармаваньне беларускага правапісу, прарусыфікацыю беларускае мовы з ад-наго боку, а з другога— прыгадвала час ейнага росквіту.

Рэфармаваньню беларускага правапісу быў прысьвечаны цыкл артыку-лаў розных аўтараў. Станіслаў Станкевіч пісаў: "Калі ў 1933 годзе адбыўся першы афіцыйна узаконены акт русыфікацыі беларускае мовы— прыняць-це пастановы Саўнаркому БССР абг. зв. "рэформе беларускага правапісу", дык былі пададзены тады тры наступныя матывы, што гэтую "рэформу" рабілі неабходнай: 1. зьнішчэньне "штучнай" бар'еры, якой беларускія на-цыяналістыя адгараджвалі беларускую мову ад расійскай, 2. ачышчэньне беларускае мовы ад мясцовых правінцыяналізмаў i штучных, супярэчных быццам з духам нашае мовы, наватвораў i 3. ачышчэньне беларускае мовы ад незразумелых архаізмаў, насаджаных у мове беларускімі "нацдэмамі"" 6. Працягваючы тэму, Ст. Станкевіч ўсе гэтыя матывы, якія абумоўлівалі рэформу, расшыфраваў, у выніку чаго атрымаліся наступныя фармулёўкі: "1. Ачышчэньне беларускае мовы ад тых натуральных, паўсталых у працэ-се гістарычнага разьвіцьця мовы, элемэнтаў, якія яе, як самастойную й ап-рычоную, розьняць ад мовы расійскай. 2. Ачышчэньне беларускае мовы ад мясцовых правінцыяналізмаў, якія розьняць беларускую мову ад расійскай. Пад правінцыяналізмамі тут разумеліся такія моўныя зьявішчы, якія для мовы беларускай ня бьші правінцыяналізмамі, будучы ў ёй агульна пашы-ранымі наўсёй моўнай тэрыторыі Беларусі зьявамі, але былі "правінцыяна-лізмамі" для мовы расійскай, калі разглядаць апошнюю як агульную мову для ўсіх нацыянальнасьцяў Савецкага Саюзу. Ачышчэньне ж беларускае мовы ад "штучных нэалягізмаў" адбывалася згодна агульнаабавязваючага прынцыпу, што кажная нерасійская мова ў Савецкім Саюзе ня мае права тварыць новых словаў для абазначэньня новых прадметаў і паняцьцяў на собскай моўнай аснове, але словы гэтыя мусяць браць ужо гатовымі непас-рэдна з мовы расійскай. 3. Ачышчэньне беларускае мовы ад "незразумелых архаізмаў" мела фактычна на мэце "ачышчэньне" яе ад тых незразумелых толькі для расійцаў "архаізмаў", г. зн. ад словаў, што паўсталі ў нашай мове ў працэсе ейнага гістарычнага разьвіцьця незалежна ад падобных працэсаў у мове расійскай. У суме— уся гэтая "рэформа" мела на мэце штучнае збліжэньне нашае мовы да мовы расійскай шляхам узаконенага гвалту й ла-маньня моўных асаблівасьцяў, іншымі словамі—русыфікацыю беларускае мовы"7.

Ст. Крушыніч (Ст. Станкевіч) заўважае, што русыфікацыя ў галіне мовы праводзілася плянава й сыстэматычна ў двух асноўных кірунках: па-пер-шае, у напрамку безупыннай русыфікацыі самой беларускай літаратурнай мовы i, па-другое, у напрамку сыстэматычнага выцісканьня з ужытку гэтай зрусыфікаванай мовы й замены яе расійскай мовай. Пачатак першай плыні— гэта рэформа беларускай граматыкі й правапісу, праведзеная ў жніўні 1933 г., згодна зь якой урадавым дэкрэтам бьшо выкінута зь беларускай мовы звыш 20-ці тыпова беларускіх фанэтычных i марфалягічных асаблі-васьцяў, а на ix месца бьші ўведзены чыста расійскія асаблівасьці, чужыя беларускай мове. Асноўная мэта гэтага працэсу — зьліцьцё беларускай i расійскай моваў у адным рэчышчы. Гэтае набліжэньне да расійшчыны афіцыйна ўспрымаецца як прагрэс у разьвіцьці беларускае мовы8. Узбага-чэньне слоўнага запасу адбываецца такім чынам, адзначае аўтар "Бацькаў -шчыны", што беларускія словы, якіх няма ў расійскай мове, выкідваюцца i зь беларускае мовы, таму што гэта, маўляў, дыялектызмы, архаізмы або штучныя нэалягізмы, а на ix месца ўводзяцца словы чыста расійскія, раней няведамыя беларускай мове. Дарэчы, гэты самы працэс назіраецца і ў га-ліне фанэтыкі, марфалёгіі ды сінтаксісу. Усё гэта прычыняецца да ўзьнікненьня свайго роду беларуска-расійскага жаргону 9. Выкіданьне бе-ларускіх словаў вядзе да ненатуральнага звужэньня лексычнага моўнага матарыялу й штучнага заціраньня апрычонасьці й нацыянальнай самабыт-насьці беларускае мовы, а гэта сьпіхвае беларускую мову да ролі правін-цыянальнага адгаліненьня расійскае мовы i ў сваім далейшым выніку да адміраньня беларускае літаратурнае мовы як мовы паўнавартаснай i сама-стойнай. Гэтая абавязваючая ў БССР тэндэнцыя не была выпадковай, але глыбока прадуманай i пасьлядоўнай зьявай, каб рукамі саміх жа беларусаў ліквідаваць іхную родную мову10.

Другі шлях русыфікацыі— замена беларускай мовы мовай расійскай. Дзеля гэтага былі створаны такія спэцыфічнью ўмовы, якія робяць неабход-ным пераход у грамадзкім жыцьці на расійскую мову. Перш за ўсё, выкла-даньне ў вышэйшых навучальных установах цалкам пераведзена на ра-сійскую мову, з выключэньнем беларусістык. 90 працэнтаў вучэбных дапа-можнікаў якімі павінны карыстацца студэнты на працягу пяці гадоў такса-ма ў расійскай мове. Зразумела, што выпускнікі такіх школ, самі стаўшы настаўнікамі, пераходзілі на навучаньне па-расійску i ў пачатковых школах, бо яны цалкам развучылі беларускую мову п.

Русыфікацыя палягала на тым, што расійцы й зрусыфікаваныя белару-сы, асабліва тыя, што мелі дачыненьне зь беларускім друкам, поўнымі пры-гаршчамі, жыўцом уносілі ў беларускую мову словы, фанэтычныя й марфа-лягічнью асаблівасьці з мовы расійскай, a таксама й асаблівасьці расійскага сінтаксісу, якія потым сталі абавязваючымі ў беларускай мове ў сілу "няпі-санага, але практычна агульна прынятага закону" 11.

Ст. Станкевіч адрозьнівае два шляхі плянавай i сыстэматычнай русыфі-кацыі беларускае мовы: 1. шлях штучнага ўводжаньня ў беларускую мову чыста расійскіх, чужых ёй элемэнтаў i 2. шлях забароны ўжываньня тых словаў i некаторых граматычных формаў, якія для беларускай мовы зьяўля-юцца найбольш тыповымі й характэрнымі, але якія яе розьняць ад мовы расійскай 13.

"Бацькаўшчына" прысьвяціла шмат увагі гісторыі русыфікацыі беларускае мовы— не абмежавалася толькі XX ст., але зазірнула глыбей у беларускую мінуўшчыну, зьмяшчаючы цыкл публікацыяў праф. Яна Станкевіча пад назовам "Зь гісторыі русыфікацыі Беларусі" 14. Аўтар абапёрся на дзьвюх працах: А. Пушкарэвіча ("Эпизод из истории русификации Белоруссии") i A. Цьвікевіча ("Западно-руссизм"). На пачатку аўтар сьцьвярджае, што формула Пушкіна "Славянскія ручаі сальюцца ў расійскім моры" сталася бая-вым лёзунгам рэакцыйных колаў расійскага грамадзтва ў славянскім пы-таньні. Згодна з шматлікімі праектамі рэфарматараў Беларусі, трэба бьшо зьмяніць у ёй народны дух. Дзеля гэтага мелі служыць рэформы асьветы, увядзеньне расійскае мовы, цывільнае й крымінальнае расійскае судовае працэдуры, скасаваньне царкоўнае вуніі, прыцягненьне шляхам ільготаў i прывілеяў у Беларусь чыноўнікаў з расійскіх губэрняў ды, наканец, каляні-зацыя беларускіх губэрняў расійцамі.Узаконеньне расійскае мовы ў якасьці службовай ва ўсіх галоўных га-лінах эканамічнага, палітычнага й дзяржаўнага жыцьця СССР узносіць расійскую мову ў выразна прывілеяванае становішча й робіць яе фактыч-на дзяржаўнай мовай усяго Савецкага Саюзу, а гэта вядзе да адміраньня іншых нацыянальных моваў Выходзячы з гэтага, змаганьне нерасійскіх народаў за чысьціню сваіх нацыянальных моваў практычнага значаньня ня мае. Пры такім разьвязаньні пытаньня лёс ix трагічны. Зусім натуральна, што ў такіх умовах сярод нерасійскіх народаў штораз больш людзей вывучае расійскую мову16.

"Працэс русыфікацыі беларускае мовы, запачаткаваны ўрадавым дэк-рэтам 1933 г., пасьлядоўна праводзіцца й далей. Паколькі Беларусы ня мо-гуць змагацца з гэтым гвалтам над мовай на бацькаўшчыне, патолькі сыстэ-матычна й наважана з гэтым павінны змагацца мы ў нашай мове собскай. Руплівасьць аб чысьціні роднае мовы й абарона перад яе засьмечваньнем чужымі ўплывамі ёсьць адным з найважнейшых нашых заданьнаў ёсьць справай ня толькі беларускай нацыянальнай культуры, але ў роўнай меры й праблемай палітычнай" п.

Ст. Станкевіч разгаядае мэтады супрацьдзеяньня вынікам русыфікацыі. "У вагульным працэсе змаганьня з паходам расійскага бальшавізму на зьнішчэньне беларускае мовы адкідаць прывіваныя і ўжо прывітыя нашай мове русыцызмы— яшчэ мала. Гэтае змаганьне будзе мець свой надежны эфэкт тады, калі мы, адкідаючы ўсе расійскія напластаваньні, прымусова нашай мове накінутыя, будзем адначасна рупліва культываваць і разьвіваць усе тыя асаблівасьці, якія, будучы тыпова беларускімі, адначасна адрозьніваюць нашую мову ад мовы расійскай. Баяцца бальшавікі ў сваім русіфікатарскім шале "штучнай" (чытай— "натуральнай") бар'еры між беларускай i расійскай мовамі, значыцца, мы павінны "бар'еру" гэтую разбудоўваць i пагаыбляць. Баяццаяны "мясцовых правінцыяналізмаў", "штучных наватвораў" i "незра-зумелых архаізмаў", мы павінны якраз i ўзбагачаць імі нашую мову"18.

Вядома, што ў кожнай мове выступаюць словы, якія маюць адназнач-нае ці блізказначнае значэньне. Сярод групы такіх сынонімаў Ст. Станкевіч раіць выбіраць тыя словы, якія найбольш падкрэсьліваюць самабытны ха-рактар беларускае мовы й аддаляюць яе ад "вялікай мовы братняга рускага народу". I таму перавагу трэба аддаваць такім прыкладна словам, як: сёле-та, летась, пазалетась, налета, якія зьяўляюццца тыпова беларускімі й невя-домыя іншым славянскім народам. У галіне марфалёгіі й словаўтварэньня побач з займеньнікамі яго, яе, ix шырока распаўсюджаныя таксама зай-меньнікі з суфіксам — н-: ягоны, ейны, іхны. У сувязі з тым, што формы з су-фіксам — н- ня выступаюць у мовах суседзяў— ні ў польскай, ні ў расійскай— варта даваць ім перавагу ў беларускай мове. Можна ўзяць яшчэ прыклад i з сінтаксісу. Па-беларуску можна сказаць: брат большы ад сястры i брат боль-шы за сястру. Спосаб параўнаньня пры дапамозе злучніка за ў беларускай народнай мове больш пашыраны, a паколькі адсутнічае ён у мове расійскай, дык быў выкінуты зь беларускай літаратурнай мовы ў БССР. Варта вярнуц-ца да канструкцыі з гэтым злучнікам.

У працэсе абароны роднае мовы перад русіфікацыяй вялізарную ролю адьпрывае таксама й правапіс. "Правапіс, як ведама, зьяўляецца ў гэтым сэнсе бадай што без значэньня ў мовах, якім не пагражае асыміляцыя […] Затое ўсе тыя мовы, якія бароняцца перад чужой асыміляцыяй, імкнуцца да правапісу фанетычнага, да перадаваньня на пісьме ўсіх адценьняў вымовы дадзенага слова"19 . Сярод беларускіх адметнасьцяў Ст. Станкевіч раіць зьвяр-таць увагу на наступныя: 1. мяккае вымаўленьне прыназоўнікаў5 ці без перад словамі, якія пачынаюцца мяккімі гукамі, напр. зъ ім, безь мяне; 2. па-яўленьне прыстаўнога в перад пачатковым a, калі папярэджвае яго прына-зоўніку, напр. агонь— але—у вагні, акно— але—у вакне.

Пачынаючы з 113 нумару, "Бацькаўшчына" пачала зьмяшчаць мова-знаўчыя артыкулы Яна Станкевіча, напісанью пры ўдзеле Антона Адамовіча, пад назовам "Некаторыя групы словаў беларускае мовы"20. Аўтары пуб-лікацыяў, прыводзячы прыклады тыповых для беларускае мовы словаў, адначасова падаюць кантэксты ix выкарыстаньня, спасылаючыся на пры-сутнасьць ix у народнай мове ды ў гістарычных дакумэнтах, м. ін. у "Аль Кітабе", a таксама параўноўваюць з эквівалентамі ў польскай i маскоў-скай мовах.

Некалькі гадоў пазьней з'явілася на старонках "Бацькаўшчыны" чарго-вая цыклічная публікацыя Яна Станкевіча "Аб некаторых словах i хормах нашае мовы"21. Аўтар паведамляе, што ў нізцы сваіх артыкулаў на прак-тычныя тэмы намерваецца, па-першае, адзначыць барбарызмы i заганы ў мове беларускага друку, па-другое, навукова разгледзець некаторыя частыя барбарызмы й скрыўленьні, па-трэцяе, адзначаць тое, што добрае ў мове пішучых па-беларуску і, па-чацьвертае, зьвяртаць увагу на некаторыя доб-рыя словы, нясустраканыя ў беларускім друку.

Адным з найбольш істотных спосабаў сцьвярджэньня або выкаранень-ня беларускае мовы зьяўляецца ейны статус у сыстэме адукацыі, У публіка-цыі аўтарства С. М. "Аб падручніках i дапаможніках беларускай мовы"22 паведамляецца, што выкладаньне беларускай мовы ў школах БССР выклі-кае трывогу ў выкладчыкаў Гаворка ідзе ня толькі аб якасьці выкладаньня беларускае мовы, але перадусім адсутнасьці добрых, навукова апрацаваных падручнікаў беларускай мовы. П. Залужны заўважыў, што ў бээсэсэраўскіх сярэдніх палітэхнічных школах i ў вышэйшых навучальных установах мо-вай навучаньня зьяўляецца не беларуская мова, але расійская. Гэта, з аднаго боку, выклікана практычным чыньнікам— вучні й бацькі выбіраюць школы з расійскай мовай навучаньня, каб у будучыні не давучвацца расійскай мовы, якая авалодала ўсімі галінамі жыцьця. 3 другога ж боку, толькі фар-мальна існуе свабода нацыянальнага жыцьця, а фунцыю дзяржаўнае мовы цалкам пераняла мова расійская 23.

Ст. Крушыніч пісаў пра невялікі адсотак часу, прызначаны ў школах на азнаямленьне зь беларускай літаратурай, пра тое, што ў школьных бібліятэ-ках часта адсутнічаюць у арыгінале нават тыя творы беларускай літарату-ры, якія, згодна з праграмай, належаць да абавязковай лектуры, i вучні зму-шаныя чытаць гэтыя творы ў перакладзе на расійскую мову24.

Адмоўнае стаўленьне да беларускае мовы ня ўсім падабалася ў Беларусь Многія заўважалі прыніжэньне гэтак мовы, як i цэлага беларускага народу, што выклікала супраціў. "Бацькаўшчына" сачыла за ўсімі праявамі супраціву на старонках беларускай прэсы ды старалася зьвяртаць на гэта ўвагу беларусаў у эміграцыі 25. Ст. Крушыніч адзначае, што як першы за аба-рону беларускае мовы на старонках БССРаўскага друку выступіў рэгабілі-таваны пісьменьнік Янка Скрыган. У артыкуле "Думкі аб мове"26 паставіў ён пытаньне аб патрэбе ачышчэньня беларускай мовы з накінутых ёй русы-цызмаў, хаця, зразумела, не назваў асноўных прычынаў такога стану рэчаў, a толькі пісаў, што, "гэтак народ не гаворыць" або што "мы адрываемся ад народнага творчага асяроддзя" i пад. Раўналежна з гэтым іншы беларускі пісьменьнік, таксама рэгабілітаваны, Максім Лужанін, пачаў кампанію суп-раць замены беларускае мовы ў розных галінах жыцьця мовай расійскай. Выступаючы на сходзе актыву працаўнікоў у галіне літаратуры й мастацтва БССР у Мінску 2 лістапада 1957 г., ён сказаў: "Хочацца, каб беларуская мова чулася ня толькі ў творчых арганізацыях, але i ў установах, школах сярэд-няй i вышэйшай, каб яна была i на папяроснай каробцы, i на трактары, i на станку" 27.

Усьлед за пісьменьнікамі пра сытуацыю беларускае мовы загаманілі й іншыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Публіцыст "Бацькаўшчыны" зьвярнуў увагу на выказваньне аднаго студэнта, які напісаў на старонках "Літаратуры i мастацтва": "Толькі тады, калі мы пачуем жывую беларускую мову з вуснаў выкладчыка i прадаўца, сакратаркі i інжынера, дырэктара заводу i міністра, калі мы знойдзем яе ў заявах i ў пратаколах судовых працэ-саў, на старонках навуковых працаў— толькі тады беларуская мова зойме належнае месца ў жыцьці"28 .

Пра апошнія праявы супраціву ў 1959 г. напісаў Ст. Станкевіч. "Кампа-нія ў абароне роднае мовы праводзілася ў двух кірунках: у кірунку абароны беларускае літаратурнае мовы перад ейнай прымусовай русыфікацыяй ды ў кірунку аднаўленьня правоў гэтае навет зрусыфікаванае мовы й спынень-ня замены яе расійскай мовай у культурным i грамадзкім жыцьці Беларускай ССР"29. Патрабаваньні павысіць культуру беларускае літаратурнае мовы й ачышчэньня яе ад раней накінутых русыцызмаў былі высунуты таксама на 4-м зьезьдзе пісьменьнікаў Беларусі, які адбыўся ў Менску 12—14 лютага 1959г. Аднак i гэтая, зрусыфікаваная мова была адсунута на задні плян.

3 мэтай пашырэньня інфармацыі пра магчымасьць адукацыі на чужыне моладзі ў беларускай мове "Бацькаўшчына" зьмяшчала матар'ялы пра лек-тараты беларусаведы.

У Таронта ўрачыстае адкрыцьцё лектарату адбылося 15 кастрычніка 1951 г. Асаблівыя заслугі тут належалі праф. Вінцэнту Жук-Грышкевічу— першаму лектару беларусаведы ў Канадзе. У сувязі з высокім узроўнем слу-хачоў, асноўная ўвага ў праграме зьвярталася на найбольш складаныя ды найменш асьветленыя пытаньні зь беларускае мовы, гісторыі, літаратуры й культуры 30.

Беларускія грамадзкія дзеячы, асабліва ўправа беларускіх студэнцкіх арганізацыяў, клапаціліся пра тое, каб пабольшыць шэрагі беларускіх сту-дэнтаў на чужыне. "У шуканьні разьвязкі Цэнтраля Беларускіх акадэміцкіх арганізацыяў пайшла на дарогу доўгую, але найбольш пэўную: згуртавань-ня беларускае моладзі ў інтэрнат i даньня ёй магчымасьці здабыцьця сярэд-няе асьветы ўсялякага тыпу ў чужынецкіх школах, зарганізаваўшы раўна-часна беларусаведу й нацыянальнае ўзгадаваньне" 31. Нягаедзячы на адмі-ністрацыйна-юрыдычныя цяжкасьці, a таксама й матэрыяльнью, удалося гэта дзякуючы нявычэрпнай энэргіі айца Робэрта ван Кавэлерта, а таксама ах-вярнасьці беларускае студэнцкае групы ў Лювэне. На пачатку лістапада 1951 г., дзякуючы сьмеламу рашэньню айца Чарняўскага, група з пяці бела-рускіх дзяцей з Францыі зьявілася ў Лювэне. I хаця моладзь ад 8 гадзіны да 17 заставалася ў школе, то ахвотна знаходзіла час на беларусаведу. Пра сы-стэматычнасьць навукі беларускае мовы, літаратуры, гісторыі, геаграфіі й на-роднага мастацтва клапаціўся айцец Аўген.

Інстытут Беларусаведы імя Льва Сапегі існаваў таксама ў Мадры-дзе 32. Ён быў сарганізаваны пры Цэнтры абмену эўрапэйскай культуры ў Мадрыдзе.

3 прыведзеных прыкладаў далека ня ўсіх, выразна відаць, што "Баць-каўшчына" вельмі сур'ёзна ставілася да праблемы захаваньня беларускае нацыянальнае тоеснасьці. Ейныя рэдактары разумелі, што нельга будаваць дзяржаўную незалежнасьць без адпаведнага стаўленьня да роднае мовы. Разумелі, што толькі дзяржаўны статус i шырокае выкарыстаньне мовы ва ўсіх галінах грамадзкага жыцьця можа загарантаваць ёй адпаведны прэс-тыж. Таму публікацыям пра беларускую мову адводзілася істотнае месца на старонках тыднёвіка. Клапаціліся, з аднаго боку, пра становішча роднае мовы ў Беларусі, а з другога боку, імкнуліся разьвіваць яе і ўзбагачаць у эмігра-цыі. Баяліся, што беларуская мова на бацькаўшчыне будзе зрусыфікаваная або нават— у горшым выпадку— цалкам выціснута з жыцьця расійшчы-най i таму стараліся ў як найчысьцейшай форме захаваць беларушчыну ў эміграцыі. 3 гэтай мэтай узьнікалі такія рубрыкі, як: "Куток мовы", "Не-каторыя групы словаў беларускае мовы", "Аб некаторых словах i хормах нашае мовы". Чысьціня беларускае мовы, гэтак як i незалежнасьць беларускае дзяржавы, былі асноўнымі каштоўнасьцямі й мэтамі, якімі кіравалі-ся публіцысты беларускае эміграцыйнае газэты.

Спасылкі:

* Паводле жадання аўтара ў тэксце захоўваецца правапіс арыгінала ("тарашкевіца"). — Рэдкал.

1 Выдавалася ў Мюнхэне з 31 кастрычніка 1947 г. да сьнежня 1966г. 3 1955г. сталася бела-рускім тыднёвікам палітыкі, культуры й грамадзкага жыцьця. Быў гэта ворган беларускайнацыянальна-вызвольнай думкі. "Бацькаўшчына" мела свае прадстаўніцтвы й распаўсюдж-валася ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Францыі, Аўстраліі, Аргентине, Бэльгіі, Новай Зэ-ляндыі й Вэнэсуэле.

2 Зьмяшчала навуковыя дасьледаваньні А. Адамовіча, С. Брагі, У. Глыбіннага, С. Станкевіча, Я. Станкевіча, літаратурныя творы Н. Арсеньневай, Ю. Віцьбіча, М. Вярбы, У Дудзіцкага, М. Кавыля, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднёва ды іншых. Выдавала дадаткі: дзіцячы "Ка-ласкі", а таксама літаратурны й жаночы. Пры газэце дзейнічала выдавецтва, якое выпусьцілатворы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Гаруна, В. Ластоўскага, Л. Калюгі, А. Мрыя, Ю. Віцьбіча, Р. Крушыны, альманах твораў беларускіх эміграцыйных пісьменьнікаў "Ля чу-жых берагоў".

3 Гэты лягер узьнік у траўні 1947 г. зь дзьвюх групаў — Ашафэсбургскай i Вільдфлекенскай, якія вылучыліся зь лягераў польскіх, украінскіх i іншых.

4 М. Л. Да роднае мовы // Бацькаўшчына. 1947. 17 лістап.

5 Куток мовы // Бацькаўшчына. 1948. 8 лют.

6 Ст. Ст. Др. У вабароне роднае мовы // Бацькаўшчына. 1952. 29 чэрв.

7 Тамсама.

8 Дзеля прыкладу, у "Прадмове" да "Руска-беларускага слоўніка", выдадзенага Акадэміяйнавук БССР у 1953 г., гаворыцца, што беларуская мова "выпрацавала свае літаратурныя нормы, значна папоўніла лексічны запас за кошт слоў роднай ёй рускай мовы".

9 Крушыніч Ст. Жахлівы білянс русыфікацыі // Бацькаўшчына. 1958. 16 лют.10Крушыніч Ст. У вабароне роднае мовы // Бацькаўшчына. 1960. 26 чэрв.

11 Крушыніч Ст. Жахлівы білянс русыфікацыі // Бацькаўшчына. 1958. 16 лют.

12 Ст. Ст. Др. У вабароне роднае мовы // Бацькаўшчына. 1952. 29 чэрв.

13 Ст. Ст. Др. У вабароне роднае мовы.

14 СтанкевічЯ. Зь гісторыі русыфікацыі Беларусі // Бацькаўшчына. 1960. 17 студз. — 14 лют.

15 Тамсама.

16 МіняйлоВ. М. Праблема мовы ў Савецкім Саюзе // Бацькаўшчына. 1959. 25 кастр.

17 Ст. Ст. Куток мовы // Бацькаўшчына. 1956. 11 лют.

18 Ст. Ст. Куток мовы.

19 Тамсама.

20 Станкевіч Ян. Др., пры ўчасьці Антона Адамовіча. Некаторыя групы словаў беларускаемовы // Бацькаўшчына. 1952. 24 жн.; 1952. 31 жн.; 1952. 7-14, 21, 28 верас.

21 СтанкевічЯ. Аб некаторых словах i хормах нашае мовы // Бацькаўшчына. 1955. 15 траўня —18 верас.

22 CM. Аб падручніках і дапаможніках беларускай мовы // Бацькаўшчына. 1958. 27 лют.

23 Залужны П. Да русыфікатарскай палітыкі Масквы // Бацькаўшчына. 1959. 3 траўня.

24 Крушыніч Ст. Русыфікацыя ўсьцяж шалее // Бацькаўшчына. 1959. 27 верас.

25Зьдзекі зь беларускай мовы // Бацькаўшчына. 1958. 19 студз.; Крушыніч Ст. У вабароне роднае мовы // Бацькаўшчына. 1960. 26 чэрв.

26 СкрыганЯ. Думкі аб мове // Літ. i мастацтва. 1957. 20 лют.

27 КрушынічСт. Жахлівы білянс русыфікацыі ў Беларусі // Бацькаўшчына. 1956. 16 лют.

28 Тамсама.

29 Станкевіч Ст. Апошнія праявы нацыянальнага супраціву ў БССР // Бацькаўшчына. 1959. 28чэрв. Гэты артыкул быў раней зьмешчаны ў 2 нумары воргану Лігі вызваленьня народаў СССР (Парыскага блёку) пад назовам "Problems of the Peoples of the USSR". "Бацькаўшчына" выра-шыла перадрукаваць яго ў сувязі зь беларускай тэматыкай.

30 Лектарат беларусаведы ў Торонто // Бацькаўшчына. 1951. 4 лістап.

31 А. С. Растуць рады нашай інтэлігенцыі // Бацькаўшчына. 1952. 30 сак.

32 Інстытут беларусаведы ў Мадрыдзе // Бацькаўшчына. 1952. 27 крас.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by