|
Пятрусь Капчын (Ізяслаў, Унраіна)
ШЛЯХІ ЗАДАВАЛЬНЕННЯ АДУКАЦЫЙНЫХ ПАТРЭБ БЕЛАРУСКАЙ
ДЫЯСПАРЫ
Перад шаноўнаю грамадою чалавек, які звыш 30 гадоў пражывае за межамі сваей гістарычнай бацькаўшчыны. Нарадзіўся я на Міншчы-не, у бьшым Рудзенскім (цяпер Пухавіцкім) раёне, на зямлі, якая дала беларусам шэраг майстроў прыгожага пісьменства: Макара Паслядовіча і Алеся Бачьшу, Міхася Чарота i Taicy Бондар, Захара Біралу (майго непас-рэднага земляка, які нарадзіўся, як i я, у вёсцы Раўнаполле) і Васіля Гарба-цэвіча, Анатоля Вольнага i Алеся Макарэвіча, Аркадзя Моркаўку i Валян-ціна Мысліўца, Пятра Рунца i Уладзіміра Хадыку, Сымона Хурсіка ды шэраг іншых. Любоў i павага да ўсяго беларускага ў мяне, бадай, ад маіх баць-коў: Фяліцыі Нічыпараўны i Міхася Сымонавіча, якія карысталіся толькі беларускай мовай. Родная мова са мной была ўсюды: у Дагестане, дзе я вучыўся ў мясцовым універсітэце, у Таджыкістане, дзе працаваў у рэдакцыі газеты "Кулябская праўда". Ca мной яна i на Украіне, дзе я пражываю апош-нія 18 гадоў працуючы выкладчыкам рускай i польскай моваў, замежнай літаратуры ў сярэдняй школе № 1 г. ІзяславаХмяльніцкай вобласці, які стаіць на абодвух баках ракі Гарынь, што нясе свае воды ў Беларусь i там уліваец-ца ў больш магутную Прыпяць…
На Украіне пражывае амаль паўмільёна этнічных беларусаў доля якіх звязана з украінцамі, народам, блізкім нам, беларусам, па мове. Ёсць бела-русы i ў горадзе на Гарыні, i ў Ізяслаўскім раёне: паводле апошняга перапі-су насельніцтва ix тут пражывала 142 асобы. На сёння, безумоўна, гэтая лічба ўжо састарэлая, таму што многія асобы беларускага паходжання вы-ехалі з Украіны на гістарычную бацькаўшчыну ці ў суседнія з Украінай Польшчу, Славакію, Чэхію i наваг Германію. Усё як у той прымаўцы: "Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек— дзе лепей!" Эканамічны стан у нашай краі-не вельмі цяжкі: нам па паўгода i болей не выплочваюцца заробкі і мізэрнью пенен, таму не паварочваецца язык сказаць нешта кепскае ў адрас тых, хто ад'язджае з Украіны, у тым ліку і беларусаў. Асабіста я нікуды з Ізяслава з'язджаць не збіраюся, бо прытрымліваюся іншай прымаўкі: "На адным месцы i камень абрастае!"
I тут нас такіх нямала, мы ведаем адзін аднаго ў твар, часцяком збіра-емся ў каго-небудзь, каб пагаманіць па-свойму, абмеркаваць падзеі ў Бе-ларусі, паслухаць беларускую музыку ці паглядзець новы відэафільм пра Беларусь, пачытаць свежыя нумары "Голасу Радзімы" ці "Кантак-таў i дыялогаў", абмяняцца навінкамі беларускамоўнай літаратуры. Нас лучыць наша родная беларуская мова, найстаражытнейшая з усіх сла-вянскіх моваў:
Ільняная i жытнёвая, сялянская, Баравая ў казачнай красе, Старажытная i самая славянская, Светлая, як травы у расе…
Так хораша i вельмі трапна напісаў пра нашу мову славуты беларускі паэт Пімен Панчанка. На правялікі жаль, абмежаваны ў часе, я не магу ў сваім выступленні рабіць шмат лірычных адступленняў, дзяліцца сваімі ўспамінамі i назіраннямі, таму перайду цяпер непасрэдна да тэмы свайго выступления.
Выкладаць рускую мову (а з 1991 г. i польскую) у школе № 1 Ізяслава я пачаў у 1985 г. Мне адразу ж далі i класнае кіраўніцтва ў 4 "Б" класе. У той час у нашай школе былі яшчэ піянеры, якія "падарожнічалі па СССР" не цягнікамі, а праз ліставанне ca сваімі аднагодкамі з іншых рэспублік. Па маёй ініцыятыве мы для такога "падарожжа" выбралі Беларусь. Я меў з сабой шмат беларускай краязнаўчай літаратуры, літара-туры для дзяцей, фотаальбомаў з беларускімі краявідамі, паштовак, грам-пласцінак з беларускай музыкай, безліч зборнікаў вершаў беларускіх паэтаў. Як сёння памятаю: у канцы верасня ўвесь клас застаўся на пер-шае пасяджэнне, прысвечанае Беларусі, пад дэвізам: "Білорусь— синеока сестра УкраТни", якое я пачаў з чытання па памяці верша Сяргея Панізніка "Песня Украіне":
Калісьці, паміж двух шнуроў пшаніцы Спынілі двое на мяжы плугі, I з ix адзін назваўся ўкраінцам, I беларусам вызнаўся другі. Абодва селі, i на родных мовах Паміж сабой гаворку павялі. I стала ix ратайская размова Найпершай дыпламатыяй зямлі…
Закончыў жа другую частку верша па-ўкраінску:
Омріяв Украшу Богданович. На Білорусі каменяр живе. Бунтарка Січ вогнем століть опалить, Як вільнйй вітер плеса сколихне… Тривожна доля мужнього Купали. Тарасів дух неспокою збагне…
Далей былі расказы пра Беларусь, яе працавіты народ. Дзеці мелі магчы-масць не толькі слухаць мае словы, але i разглядаць альбомы, паштоўкі, гар-таць беларускамоўныя кніжкі. Калі наша пасяджэнне завяршьшася пад мело-дыю славутай "Зоркі Венеры", да мяне падышлі дзве дзяўчынкі, Алеся Кас-тушэвіч i Аксана Гайшун, якія шчыра прызналіся, што яны таксама беларускі, бо іхнія бацькі родам з Беларусі: бацька Алесі ў Ізяслаў трапіў з Гродзеншчы-ны, a Аксаны— з Магілёўшчыны. Дзяўчьшкі пашкадавалі, што дома ix ніхто не вучыць беларускай мове, бо маці—украінкі, мовы беларускай не ведаюць, a бацькі (вайскоўцы!) размаўляюць па-руску… А яны так хацелі б авалодаць беларускай мовай. Пасля гэтага я доўга не раздумваў і, шчыра пагаварыўшы з дырэктарам школы Аляксеем Гуменюком (цяпер ён на пенсіі), арганізаваў гурток па вывучэнню беларускай мовы пад назвай "Мова нашых пабрацімаў" (трэба дадаць, што ўкраінская інтэлігенцыя ў Заходняй Украіне вельмі пры-язна ставіцца да нашай мовы i не разумев тьгх беларусаў, якія цураюцца такой прыгожай, мілагучнай гаворкі). У гурток запісаліся дзеці, якія жадалі выву-чаць новую для сябе мову. I сярод ix былі не толькі дзеці беларускіх бацькоў або мацярок, a i шчырыя ўкраінцы, i наваг дзеці польскага паходжання— усяго запісалася 13 чалавек. Лічба гэтая для мяне стала шчаслівай: менавіта гэтыя трынаццаць "першапраходцаў" зрабілі такую рэкламу гуртку, што ад жадаючых запісацца потьгм не бьгло адбою…
Сёння першыя мае гурткоўцы ўжо выхоўваюць сваіх дзетак, але з цеп-лынёй успамінаюць школьныя гады, свае навучанне беларускай мове, про-сяць даць ім пачытаць на беларускай мове Уладзіміра Караткевіча ці Івана Мележа, Уладзіміра Арлова або Леаніда Дайнеку, творы іншых беларускіх пісьменнікаў— у арьггінале, па-беларуску! Ад такіх просьбаў спявае мая душа: мая шматгадовая праца не прапала дарма… 3 цягам часу гурток пера-рос у гурт беларускай культуры "Зорка Венера", вучні ў ім не толькі выву-чаюць граматыку беларускай мовы, не толькі вучацца па-беларуску размаў-ляць—тут ёсць вялікі прастор для знаёмства з творамі беларускай літарату-ры, дасканала вывучаецца гісторыя Беларусі па кнігах Міколы Ермаловіча. Вучні слухаюць беларускі фальклор у грамзапісах, маюць магчымасць чы-таць беларускамоўную прэсу: газеты "Голас Радзімы", "Наша слова", часо-пісы "Кантакты i дыялогі", "Беларусь"…
Безумоўна ж, толькі сваімі сіламі я не змог бы арганізаваць работу гурта на Украіне, дзе няма магчымасці выпісваць беларускумоўную перыёдыку i г. д. Вялікую дапамогу ў наладжванні ўсёй работы нам аказала Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праз сваю Навукова-педагагічную бібліятэку на вуліцы Захарава ў Мінску (дырэктар бібліятэкі спадарыня Алена Шавела-ва): менавіта адсюль мы атрымалі ў свой час свае першью падручнікі бела-рускай мовы i літаратуры, гісторыі i геаграфіі Беларусі, шмат краязнаўчай, альбомнай, энцыклапедычнай літаратуры, слоўнікаў, дапаможнікаў мастац-кай літаратуры. I на сёння маем усе магчымасці нармальна працаваць на ніве беларускай культуры. Не застаўся ўбаку i Дзяржаўны камітэт па справах рэлігій i нацыянальнасцей Беларусі, яго рэспубліканскі цэнтр нацьюнальных культур таксама дапамог аўдыё- i відэакасетамі з беларускай музыкай (фальклор, сучасныя творы, песні для дзяцей i т. д.). Маем мы i шэраг нотных зборнікаў з беларускімі песнямі, зборнікі п'ес для дзяцей. Прыемны падарунак два гады назад зрабіў нам той жа Дзяржаўны камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей (старшыня камітэта— наш зямляк, ураджэнец Хмяльніччыны Аляк-сандр Білык), які падараваў нам тэлевізар з відэамагнітафонам.
Але апошнія гады ў адносінах да нас з боку бацькаўшчыны— цішыня, ніхто намі не цікавіцца, дайшло да таго, што маю заяўку ў Міністэрства адукацыі Беларусі пра летні адпачынак дзяцей-беларусаў на возеры Нарач проста праігнаравалі— наваг не палічылі патрэбным даць які-небудзь ад-каз. Шкада, што бацькаўшчына ад нас адварочваецца, але мы рукі не апус-каем, стараемся неяк выкручвацца. Адзінае, што цяпер мы атрымліваем з Бе-ларусі, гэта тры асобнікі штотыднёвіка "Голас Радзімы" (дзякуй за гэта Та-варыству "Радзіма") i зрэдку з МАБа— "Кантакты i дыялогі".
9 снежня— галоўнае свята нашага гурта: чарговыя ўгодкі (ужо 109-я) з дня нараджэння аўтара славутай "Зоркі Венеры" М. Багдановіча. Да свят-кавання мы пачалі рыхтавацца адразу пасля летніх вакацый. I ўсе з нецяр-плівасцю чакаюць гэтага зімовага дня, каб у чарговы раз з асалодай пачы-таць самому (або паслухаць іншых) бессмяротныя вершы паэта, які спіць вечным сном у нашай краіне, на могілках у Ялце. Сёлетняе свята мы назвалі "Час Багдановіча". Яно будзе доўжыцца цэлы год да 110-й гадавіны ў 2001 г., першым годзе новага стагоддзя. На працягу года будзе грунтоўна вывучац-ца біяграфія Максіма i яго творчасць. У аснову пакладзены томік выдавец-тва "Мастацкая літаратура" "Вянок", рэдактарам якога з'яўляецца Л. За-коннікава. Вельмі хацелі б мы мець вялікага памеру партрэт паэта, але па-куль што нашы старанні не даюць вынікаў Мы маем толькі яго партрэцікі паштовачнага памеру. Вялікі партрэт маем толькі Янкі Купалы.
Закончыць сваё выступление хачу вось гэтымі сваімі радкамі:
Да роднай зямлі я
Душою i сэрцам прыкуты,
Куваюць зязюлі,
Клякочуць буслы на маёй Беларусь
Ты радасць мая, Беларусь,
Ты мае гора й пакута,
I ад цябе я ніколі
Не адцураюся,
Не адракуся!
Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1
БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/
