МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету
Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўlчына



На сайт МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Даследаванні па гісторыі і культуры замежжа Даследчыя працы дзеячаў замежжа Пераклады Публіцыстыка Успаміны Эпісталярыі Дакументы Бібліяграфіі Інтэрв'ю Персаналіі Перыядычныя выданні Паэзія Проза Драматургія
“Бібліятэка Бацькаўшчыны” МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Йорк) Беларускі кнігазбор Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток) Беларускі Гістарычны Агляд Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь»
Агляды Адукацыя Бібліятэка Бацькаўшчыны Бібліятэкі, архівы, музеі Гісторыя Друк Культура Літаратура Мастацтва Мова Музыка Навука Падарожжы Персаналіі Рэлігія Сучаснасць Успаміны Часопіс Іншае

Узаемадзеянне Вінніцкага зямляцтва беларусаў з іншымі нацыянальнымі меншасцямі // Беларуская дыяспара як пасяродніца ў дыялогу цывілізацый

Аўтар: Дзямешка Уладзімір
Кнiга: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
Год: 2001
Раздзел: Даследчыя працы дзеячаў замежжа
Краiна: Украіна
Крыніца: Беларуская інтэрнэт—бібліятэка: http://kamunikat.org/

Уладзімір Дзямешка (Вінніца, Украіна)
УЗАЕМАДЗЕЯННЕ ВІННІЦКАГА ЗЯМЛЯЦТВА БЕЛАРУСАЎ 3 ІНШЫМІ НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ МЕНШАСЦЯМІ

Няма радзімы без гісторыі, няма нацыі без мовы. Вось таму мы i выра-шылі стварыць у замежжы сваё згуртаванне, засноўваючыся на выву-чэнні гісторыі i адраджэнні нацьюнальных адзнак бацькаўшчыны. Але як гэта зрабіць, калі ў бібліятэках Вінніцы няма ніводнай кніжкі на беларус-кай мове, a тым больш па гісторыі нашай Айчыны? Каго далучыць да такой справы, калі амаль ніхто не ведае сваёй роднай мовы? А на Вінніччыне жыве больш як пяць тысяч сямей этнічных беларусаў.

Выказалі мы свой боль у Дзяржаўным камітэце па справах рэлігій і на-цыянальнасцей, звярнуліся праз рэдакцыі беларускіх газет да землякоў, якія жывуць у Беларусі, папрасілі дапамогі ў абласных выканаўчых камітэтаў. I ўсё пайшло паціху на лад.

Я думаю, вы ведаеце, што Вінніччына знаходзіцца ў цэнтральнай част-цы Украіны. Сюды ідуць цягнікі з Мінска, Віцебска, Магілёва, Гомеля. Да Брэста i Гродна таксама мы знайшлі дарогу з дапамогай выхадцаў з гэтых рэгіёнаў. Цяпер маем i бібліятэку беларускай мастацкай літаратуры, і газету "Голас Радзімы" чытаем. Нават слухаем па радыё звесткі і чытаем газеты з усіх абласцей. Дапамагаюць нам Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры, Нацыянальная бібліятэкаБеларусі.

Ёсць i праблемы. Нас запрасілі на курсы, каб падрыхтаваць сваіх спе-цыялістаў-выкладчыцкаў Дзве нашы беларускі хацелі паехаць, каб павысіць узровень ведання беларускай мовы. Але ў нас не было магчымасці заплаціць за ix праезд… Я сам спрабую быць перакладчыкам. Перакладаю з рускай, польскай ці ўкраінскай мовы на беларускую. Можна бьшо б больш, лепш i хутчэй нешта ў гэтым напрамку зрабіць, ды няма грошай нават на тое, каб паслаць лісты ці перагаварыць па тэлефоне. Я не кажу пра мару, каб за праезд у цягніку заплацілі. Маленькіх добраахвотных ўзносаў хапае толькі на вянкі пры пахаванні ды на хлеб, які мы часам раздаём бедным. A такіх, на вялікі жаль, 90 працэнтаў.

Не хочацца на сястру-Украіну ці на радзіму-матулю выказваць крыўду. Але ж нам няма падтрымкі— ні маральнай, ні матэрыяльнай. Глядзім, як дапамагаюць габрэі габрэям, палякі палякам, немцы немцам з Ізраіля, Аме-рыкі, Канады, Польшчы, Германіі i іншых дзяржаў— i смуткуем.

У газетах ці, тым больш, па радыё або па тэлебачанню расказачь праў-ду пра нашых землякоў не заўсёды магчыма. Спадзяемся, што новае аб'яд-нанне беларусаў— Усеўкраінскі саюз— здольны будзе зрабіць штосьці доб-рае. Магчыма, дачакаемся i мы, што засвеціць сонца і ў наша ваконца. Для таго ўзяліся мы самостойна вывучаць нашу гісторыю і мову. Толькі некаторью фальсіфікатары цяпер кажуць, быццам ніколі не існавала дзяржаўнасць бе-ларусаў. Нават тыя, што вучыліся чытаць i пісаць ад беларусаў i з дапамогай беларусаў, ужо нашу гісторыю перапісаць хочуць i маладым, у тым ліку i беларусам, такую новую "тэорыю" рыхтуюць. Вось чаму нам аб'ядноўвац-ца трэба i праўду дзецям, унукам i праўнукам пра радзіму тэрмінова растлу-мачваць трэба. Калі ж мы цяпер не адкрыем маладым вочы, не будзе ні на-шай мовы, ні радзімы. Бо ў нашым зямляцтве многа моладзі, якая нарадзі-лася за межамі Айчыны ix бацькоў Мы не маем магчымасці запрасіць да сябе вучоных з Беларусі, каб яны дапамаглі нам у гэтай справе. Мы нават не паслалі на навучанне беларускай мове беларусаў з-за адсутнасці сродкаў I зарабіць для гэтай мэты грошы няма магчымасці. Крызіс усеагульны: за-рабіць нічога нельга таму, што няма патрэбы ў нашай рабочай сіле, а дапа-магчы стварыць, як кажуць, сваю фірму не маем капіталу.

Мае сябры прасілі, каб я звярнуўся да ўсіх суайчыннікаў з такімі словам!: прыязджайце да нас i дапамажыце, калі ласка, стварыць сапраўдны рэгіянальны ці міжрэгіянальны цэнтр нацыянальнага i сацыяльна-кулыур-нага адраджэння беларусаў у замежжы. Мы хочам гэтым давесці да ведама усіх дабрадзеяў, што моцна любім бацькоўскі край i ганарымся, што нара-дзіліся ў Беларусь Родны кут усім нам мілы, забыць яго не маем сілы.

У нашым абласным зямляцтве ёсць высокаадукаваныя людзі, заслу-жаныя кіраўнікі. Яны плённа i ў гэты цяжкі час працуюць для Украіны, для ўсіх людзей, што тут жывуць. Так, начальнікам вялікага чыгуначнага вузла Паўднёва-заходняй чыгункі, а таксама галоўным інжынерам праца-валі да пенсіі два беларусы; вялікі шпіталь узначальвае беларус; у нашых тэхнічным i сельскагаспадарчым універсітэтах болып дзесяці прафесараў i дацэнтаў— выхадцы з Беларусь Ёсць дырэктары былых заводаў, якія, на жаль, цяпер збанкрутавалі i не працуюць. Многа былых кадравых вай-скоўцаў, многа медыкаў, інжынераў, эканамістаў i г. д. Толькі няма бага-тых патрыётаў -землякоў, якія дапамаглі б нам стварыць для зямляцтва ма-тэрыльяную базу.

Беларусы, па майму глыбокаму перакананню, даказалі ўсяму свету ў даў-нейшы i навейшы час, што яны добрыя, сумленныя i вельмі працавітью людзі. Яны заўсёды самі разбіраліся са сваімі праблемамі i дапамагалі суседзям вызваляцца ад прыгнятальнікаў. Наші продкі гераічна змагаліся за сваю волю. На ix долю выпала многа цяжкасцей. Але яны, а потым мы, нашы дзяды, бацькі, браты i сестры, перамагалі ворагаў таму, што адстойвалі сваё права вольна жыць i не быць пакорнымі рабамі. На Украіне яшчэ памята-юць, як беларусы выганялі татар з ix зямель. У Вінніцы ёсць рэшткі ўмаца-ванняў, якія былі збудаваны з дапамогай князя-беларуса.

Хачу яшчэ сказаць, што наша зямляцтва працуе пры ўзаемадзеянні з кіраўнікамі школ Вінніцы. Імі былі створаны магчымасці праводзіць за-няткі нашага мастацкага калектыву, падрыхтоўваць нашых спевакоў да ўдзелу ў абласных аглядах-конкурсах нацменшасцей. Разам з габрэйскімі абшчынамі, вялікім польскім гуртам, арганізацыяй рускіх i іншымі нацыя-нальнымі супольнасцямі мы абмяркоўваем нашы праблемы, выпрацоўваем стратэгію адраджэння сваіх нацыянальных традыцый, святаў, абрадаў. Пра-водзім сустрэчы нашых ветэранаў вайны i працы, запрашаем да сябе ўдзель-нікаў вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў іншых нацыянальна-сцей, якія жывуць на Вінніччыне. Рэгулярна адбываюцца сустрэчы нашых беларускіх сямей. Правялі мы i цікавую сустрэчу гаспадынь, якія добра рых-туюць беларускія стравы.

На шчасце, беларус працуе ў нас кіраўніком вялікага народнага хору, ён заўсёды дапамагае нам. Песні i вершы беларускія вывучыць не так цяжка, але як купіць нацыянальнае адзенне?! Пакуль што не знайшлі мы адказу i на гэтае пытанне. На запрашэнні з Брэсцкай, Віцебскай, Магілёўскай i іншых абласцей прыняць удзел у тамтэйшых фестывалях мы адказваем толькі: "Дзякуй". Бо паслаць туды сваіх самадзейных артыстаў няма сродкаў Як далей рабіць добрыя справы ў замежжы, мы хацелі б пачуць i ад удзельні-каў нашай секцыі кангрэса.

На заканчэнне шчыра дзякую за магчымасць выказаць набалелае суай-чыннікам—як сваім родным сестрам i брагам. Калі ласка, не крыўдуйце на мяне, што пажаліўся вам. Але ж у такім становішчы можна i пажаліцца.


Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1

БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/



У пачатак

Азербайджан Аргенціна Арменія Аўстралія Аўстрыя Беларусь Бельгія Бразілія Венгрыя Венесуэла Вялікабрытанія Германія Грузія Данія ЗША Ізраіль Іспанія Італія Казахстан Канада Кыргызстан Кітай Латвія Люксембург Літва Малдова Мексіка Нарвегія Польшча Расія Украіна Францыя Чылі Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія Японія Нявызначана
Галоўная - Пошук - Планы - Новыя паступленні
Rating All.BY akavita биографии белорусских писателей, мордкович zbsb [@] lingvo.minsk.by
zbsb [@] tut.by