|
Валерый Барташ (Севастопаль, Унраіна)
БЕЛАРУСЬ!
Ў СЕВАСТОПАЛІ
Севастопальская суполка беларусаў "Бацькаўшчына" імя Максіма Баг-дановіча бьша арганізавана ў 1997г. I адразу ж нашай добрай трады-цыяй стала наведванне магілы паэта ў Ялце ў дзень яго нараджэння i ў дзень смерці. Менавіта там асабліва добра ўспрымаюцца вершы Максі-ма, якія чытаюць Ганна Васюкіна, Ларыса Белік, Віка Азарава, асабліва велічна гучыць малебен, які служыць па-беларуску малады праваслаўны святар Ігар Чыкіта. Ля гэтай сціплай магілы набіраюцца моцы i гарту бе-ларусы, якія ў русіфікаваным Севастопалі смела i настойліва заяўляюць, што ў сваёй дзейнасці кіруюцца ідэяй незалежнасці сваёй бацькаўшчы-ны —Беларусь
Традыцыяй нашай стала таксама свята Дзяды. Да яго суполка рыхту-ецца загадзя: у выхадныя дні беларусы талакой працуюць на Брацкіх мо-гілках, дзе пахаваны тысячы нашых землякоў, якія загінулі пры абароне Севастопаля ў 1854—1855 гг. Само свята памінання продкаў распачынаец-ца каля помніка Аляксандру Казарскаму, беларусу, герою руска-турэцкай вайны 1828—1829 гг., камандзіру легендарнага брыга "Меркурый". Дарэ-чы, помнік Казарскаму— самы першы помнік у Севастопалі, бо ён узве-дзены ў 1831 г.
Акрамя вечарын паэзіі М. Багдановіча суполка падрыхтавала i правяла ў гарадской бібліятэцы імпрэзы, прысвечаныя Ефрасінні Полацкай, Касту-сю Каліноўскаму, Ларысе Геніюш. Аб'яднанне беларусаў мае штомесяц 30 мінут эфірнага часу на радыё. Кожная акцыя, праведзеная суполкай, абавяз-кова асвятляецца ў газетах i праз электронную пошту. Словам, настойлівая праца беларусаў Севастопаля дае свой плен. Беларускія севастопальцы ма-рьші мець у сваім памяшканні мастацкі партрэт М. Багдановіча. I вось у лі-пені 2000 г. мы атрымалі ў дарунак ад мінскага мастака Аляксея Марачкіна
2выяву паэта на фоне крымскага краявіду. Урачыстая перадача карціны ад-былася ў Літаратурным музеі М. Багдановіча. Імпрэзу хораша вёў паэт i бард Эдуард Акулін. Перад прысутнымі выступілі А. Марачкін, паэт А. Вярцінскі, А. Рудакоў з Іркуцка i іншыя.
У жніўні 2000г. адбыўся сход па перарэгістрацыі нашага аб'яднання. У ім засталіся толькі аднадумцы, якія сапраўды могуць актыўна i творча працаваць. На сходзе было прапанавана змяніць назву аб'яднання на Сева-стопальскае таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча "Пагоня". Пас-ля грунтоўнага абмеркавання новая назва была аднагалосна зацверджана. На гэтым жа сходзе ўтварылася суполка Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, якую ўзначаліла філолаг Алеся Манько, што нядаўна пераехала з Мінска на сталае жыхарства ў Севастопаль. Завяршылася су-стрэча ўскладаннем кветак да мемарыяльнай дошкі рускага пісьменніка-рамантыка Аляксандра Грына (бацька яго, ураджэнец Беларусі С. Грынеўскі, быў удзельнікам паўстання 1863 г.). Так мы адзначылі 120-годдзе з дня на-раджэння А. Грына.
Цёплай, нефармальнай атрымалася сустрэча актывістаў таварыства ў т. зв. яго сядзібе. Нагода была неардынарная— асвячэнне карціны А. Ма-рачкіна "Я не самотны" (партрэт М. Багдановіча). Малітву за беларускі народ прачытаў святар I. Чыкіта, якому пранікнёнымі спевамі дапамагала яго жонка, украінка, маладзенькая матушка Ірына. Пасля абраду асвячэння кар-ціны Ірына Марачкіна расказала пра творчасць А. Марачкіна, свайго свёкра, ілюструючы аповед рэпрадукцыямі карцін. Гаворка пашырылася да навін мастацтва, літаратуры, культуры. Прысутныя чыталі вершы, дзяліліся сваімі планамі. Беларусы Севастопаля маюць на мэце зусім канкрэтныя справы. Гэта ўстаноўка ў Балаклаве мемарыяльнай дошкі ўраджэнцу Беларусі Адаму Міцкевічу, 200-годдзе якога таварыства дружна адзначыла, наладзіўшы тэатралізаваную дзею. Гэта правядзенне акцый у абарону беларускай мовы, у тым ліку вечарыны, прысвечанай Францішку Багушэвічу. Гэта выраб i ўстаноўка каменнага Ефрасіннеўскага крыжа як сімвала беларускай пры-сутнасці ў Крыме.
Нашы жнівеньскія мерапрыемствы закончыліся вандроўкай у Ялту, да Багдановіча. Магіла была прыбрана. Свежыя кветкі i маленькі бел-чырво-на-белы сцяжок, адмыслова замацаваны на помніку, сведчылі, што Максіма землякі наведваюць. Запаліўшы свечку, мы ціха стаялі ля помніка i думалі, што заўсёды знойдуцца беларусы, у якіх будзе шчымець у грудзях пры чы-танні "Пагоні". I гэта не так важна, дзе яны жывуць— у Севастопалі ці ў Беларусь Сваім трагічным лёсам i высокай паэзіяй Багдановіч яднае нас вакол беларушчыны.
Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1
БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/
