|
Тамара Фадзеева (Яраслаўль, Расія)
РОЛЯ БЕЛАРУСАЎ ЯРАСЛАЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ Ў РАЗВІЦЦІ I ЎМАЦАВАННІ
МІЖНАЦЫЯНАЛЬНЫХ АДНОСІН
Дзве радзімы у сэрцы маім: Па радзіме заўсёды сумую, I тую, i другую люблю, I адна не заменіць другую…
Для мяне вялікі гонар прадстаўляць беларускую дыяспару Яраслаўля і Яраслаўскай вобласці на кангрэсе такога высокага ўзроўню. Я хачу выказаць вялікую ўдзячнасць арганізатарам за запрашэнне да ўдзелу. "Горад белакаменны, вясёлы, прыгожы, з садамі, са старажытнымі цудоўнымі цэрквамі, вежамі i варотамі: горад з фізіяноміяй",— так пісаў пра Яраслаўль вядомы рускі публіцыст I. Аксакаў. Горад з тысячагадовай гісторыяй, ён захоўвае i сёння свой непаўторны каларыт. 3 даўніх стагод-дзяў размешчаны ў цэнтры Расіі, на берагах вялікай Волгі, ён гасцінна пры-маў усіх, хто прыходзіў ці прыязджаў з адкрытым сэрцам i добрай душой. Людзі розных нацынальнасцей i веравызнанняў тут дружна жылі, праца-валі, гадавалі дзяцей, разам адпачывалі. Гэтыя традыцыі захаваліся i ў нашы дні. У апошнія гады Адміністрацыяй вобласці многае зроблена ў развіцці i ўмацаванні міжнацыянальных адносін: у Яраслаўлі i гарадах вобласці ад-крыты кулыурныя цэнтры, заснаваныя прадстаўнікамі розных дыяспар, ак-рамя праваслаўных храмаў адроджаны i дзейнічаюць мячэць, сінагога, лю-тэранская кірха.
Беларуская дыспара ў нашым рэгіёне нешматлікая. Цяпер тут пражы-вае каля 13 000 беларусаў. Але яна мае вялікі навуковы i культурны патэн-цыял. Беларусы ўзначальваюць прамысловыя прадпрыемствы: AT "Нафта-хімбуд", завод паліўнай апаратуры, тытунёвую фабрыку, маторны завод, выкладаюць у Яраслаўскім універсітэце, тэхнікумах, школах.
У 1995 г. на базе музея беларускага паэта Максіма Багдановіча, жыццё i творчасць якога цесна звязаны з Яраслаўскім краем, быў створаны Цэнтр беларускай культуры, перад якім узвышаецца помнік аўтару "Вянка". Больш актыўна мы пачалі працаваць з 1998г., калі бьша зарэгістравана Яраслаў-ская рэгіянальная беларуская грамадская арганізацыя "Сяброўства". У ліста-падзе 2000 г. створана маладзёжная арганізацыя "Выток".
Галоўныя задачы, якія мы паставілі перад сабой, гэта— аб'яднанне бе-ларусаў Яраслаўскай вобласці, садзейнічанне ўмацаванню культурных, на-вуковых i эканамічных сувязей Беларусі i Расіі, вывучэнне i захаванне беларускай духоўнай спадчыны, прапаганда беларускай культуры ў Яраслаўлі i вобласці. Цяпер намі распрацоўваюцца многія цікавыя культурныя i экана-мічныя праекты, звязаныя з Беларуссю. Дарэчы, Яраслаўская вобласць зай-мае адно з вядучых месц сярод рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі ў сферы эка-намічнага супрацоўніцтва з рэгіёнамі Рэспублікі Беларусь, а нядаўна тут пад кіраўніцтвам члена нашай арганізацыі быў адкрыты Гандлёвы дом "Беларусь". Па нашаму гораду курсіруюць аўтобусы, якія сумесна вырабляюц-ца заводамі Мінска i Яраслаўля.
У яраслаўскіх ВНУ паспяхова атрымоўвае адукацыю моладзь з Беларусь Абітурыентаў прымаюць наш універсітэт, медычная акадэмія, ваенна-фінансавы эканамічны універсітэт i інш. Беларускія студэнты актыўна ўдзельнічаюць у нашых мерапрыемствах.
Беларусы Яраслаўля адзначаюць свае нацыянальныя святы, актыўна займаюцца пошукамі архіўных матэрыялаў пра беларусаў у нашай воб-ласці. Беларускі студэнцкі клуб працуе ў асноўным з моладдзю, арганізуе турыстычныя паездкі на Беларусь, выстаўкі народных рамёстваў i трады-цыйнага побыту. Узята шэфства над беларусамі — удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.
У верасні 1999 г. у Яраслаўлі з вялікім поспехам прайшлі Дні культуры Рэспублікі Беларусь, актыўны ўдзел у мерапрыемствах прымалі беларускія арганізацыі. Яны ж штогод удзельнічаюць у правядзенні традыцыйных му-зычных фестываляў "Яраслаўскія гулянні", у аснове якіх— выступленні культурных супольнасцей нацыянальных дыяспар. У 2000 г. у рамках фес-тывалю былі арганізаваны мастацкія выстаўкі, "круглыя сталы", паэтыч-ныя вечары. Беларусы, як заўсёды, бьші прадстаўлены на фестывалі на самым высокім узроўні.
У пачатку 2001 г. у Яраслаўлі пачне працаваць беларуская нядзель-ная школа.
Сваёй дзейнасцю беларусы ўносяць вялікі уклад у адраджэнне духоў-насці i культуры г. Яраслаўля, садзейнічаюць захаванню грамадзянскай зго-ды i ўмацаванню дружбы паміж прадстаўнікамі народаў, якія жывуць у на-шым рэгіёне. I трэба адзначыць, што да беларусаў у нас адносяцца з вялі-кай пашанай. Нашы мерапрыемствы актыўна падтрымліваюцца Адміні-страцыяй Яраслаўскай вобласці i асабіста губернатарам А. Лісіцыным. Тут добра разумеюць, што нацыянальная самабытнасць— не супрацьстаянне ці супрацыіастаўленне ў грамадстве, a ўзаемадапаўненне i аснова для ўза-емнай павагі.
Лес распарадзіўся так, што мы жывём не на сваей роднай зямлі. Нашы беларускія карані моцна ўраслі ў Яраслаўшчыну, тут жывуць нашы дзеці, унукі. Але мы заўсёды будзем памятаць, хто мы i адкуль.
Пераклад з рускай Ніны Петуховай
Крыніца: Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». «Беларускі кнігазбор», Мінск, 2001 г., ISBN 985-6638-15-1
БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ—БІБЛІЯТЭКА: http://kamunikat.net.iig.pl/
