|
“але, думкай, сэрцам толькі я вас знаю...” // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Сваю духоўную радзіму — Беларусь наведаў вядомы спявак са Злучаных Штатаў Амерыкі Данчык (Багдак Андрусішын). Ён пабываў у Ленінградзе, Кіеве, Львове,, выступіў з канцэртамі ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гродне, Вільнюсе, Маскве. Выручаныя ад канцэртаў сродкі ён перадаў у фонд пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі, а таксама Таварыству беларускай мовы. Пісьменнік Барыс Сачанка сустрэўся з Данчыкам і яга маці спадарыняй Юляй Андрусішынай. Іх гутарку прапануем вашай увазе. |
| Акіншэвіч Леў.
Балонкі з успамінаў // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Мушу сказаць, што навагу напісаць успаміны я прыняў не без некаторых хістанняў ды крыху пад націскам. Я і цяпер няпэўны, ці мае ўспаміны маюць вартасць, бо я ж не належу да людзей, якія “робяць” гісторыю, да правадыроў і дзеячаў, што прысвяцілі жыццё, каб дасягнуць пэўную мэту, ды апісваюць свой шлях да гэтае мэты. Не маю сумлеваў, што гэткія ўспаміны дзеячаў апраўданыя і карысныя. |
| Рытар Іна, Саковіч А..
Пра тое, што ў сэрцы // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Я дабралася да ветлых берагоў Злучаных Штатаў Амерыкі на вайсковым транспартным караблі General R. L. Howze ў траўні 1950 г. Цуда? Для мяне — безумоўна. З маленства прагнула я пабачыць далёкія, нязнаныя краіны. Ды ніколі, нават у сваіх лепшых летуценнях, не ўяўляла, што аднойчы здолею апынуцца за акіянам, застануся тут назаўсёды, адчую сябе роўнай сярод роўных. |
|
“Жыве яшчэ душа ў народзе гэтым...” // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Вось жа перад тым, як пачаць пісаць вершы, я шмат “надыхаўся” паэзіі Язэпа Пушчы, Уладзіміра Дубоўкі, Валерыя Маракова, Паўлюка Труса, Якуба Коласа. Парадокс, але Янкі Купалы я тады не чытаў, хоць у маёй творчасці шмат ад Купалы: грамадзянская тэматыка з патрыятычнымі матывамі. |
|
“Я толькі кропля ў акіяне...” // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
У маі 1990 г. сваю радзіму Беларусь наведаў вядомы беларускі паэт і празаік Масей Сяднёў, які жыве ў ЗША. ён пабываў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, дзе вялася размова аб выданні яго твораў, наведаў рэдакцыі часопісаў “Маладосць”, “Полымя”, штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”, Літаратурныя музеі Якуба Коласа і Янкі Купалы. |
| Арсеннева Наталля.
З майго жыццяпісу // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Хоць я і нарадзілася ў месце Баку, на Каўказе (20 верасня 1903 г.), але месцам майго народжання лічыцца ўлюбёная Вільня, бо жыць сведама я пачала ў Вільні, якую я й лічу сваёй бацькаўшчынай, якую люблю й па якой найбольш сумую. Было нас у сям'і чацвёра дзяцей, тры сястры і адзін брат, усе — адзін пад адным. |
| Забэйда Міхась.
Мастацтвам за мір // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Радасна ўсведамляць, што на Бацькаўшчыне цікавяцца маёй скромнай працай. Прызнаюся, што гаварыць аб сабе, а тым больш пісаць, я не ахвотны, бо ўдалося зрабіць так мала ў параўнанні з тым, што хацелася зрабіць. Аднак надзея, што мой расказ дапаможа некаму зрабіць больш, дапаможа прадоўжыць маю працу, унікшы тых ці іншых хібаў, змушае мяне да пісання. |
|
З Менска — у Мінск // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
Хачу напісаць пра свае нядаўнія адведзіны Мінска, пра сваю сустрэчу з Беларусяй. Хачу і не магу. Пачаў ужо і тут жа адклаў. Не выходзіць. Не асэнсаваў яшчэ матэрыялу, не ўсё яшчэ адклалася. Паспрабую дзеля гэтага паглядзець на свае адносіны эмацыянальна. Бяру сённяшні Мінск. |
| Сяднёў Масей.
Ларыса Геніюш // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
У Бельску-Падляскім мяне пусцілі з таварнага цягніка ў горад — засталіся там бацька і сястра, і канвой добра ведаў, што нідзе не дзенуся, вярнуся назад. У горадзе тым я хацеў знайсці Беларускі камітэт у надзеі, што ён можа дапамагчы мне ў маёй бядзе і я буду выратаваны ад лагера. |
| Клішэвіч Уладзімір.
Памяці паэта Уладзіміра Хадыкі // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура, Мінск, 1994
12 траўня 1940 г. трагічна загінуў у канцлагеры на Далёкім Усходзе беларускі паэт Уладзімір Хадыка. Хто быў блізкім да беларускіх пісьменнікаў, той добра ведаў Уладзіміра Хадыку як шчырага беларуса, як чалавека, які любіў свой беларускі народ, сваю дарагую Бацькаўшчыну — Беларусь. |
